Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

5. Запішыце сказы, расстаўце знакі прыпынку і абгрунтуйце іх.

1. Ой бярозы ды сосны партызанскія сёстры вас ніколі ў жыцці не за­быць (Р.). 2. Адкажы мне вербачка адкажы ты мне мілая чаму ты ўсё сму­цішся журышся пахілая (К-с). 3. Мы пазналі без памылкі выдаў шэлест цемнаты што прывезлі нам пасылкі тэлеграмы і лісты (Гл.). 4. Міхал на­вошта ўжо таіцца любіў-такі павесяліцца (К-с). 5. Той хто праўды шукае ў нас знойдзе яе (М. Т.). 6. А я хаджу і радуюся. Ведаеш чаму? (Шам.). 7. Таўпехаецеся як Марка на пекле і больш нічога (Куп.). 8. Тут каля акна малінаўка пяе і стукае жаўна (Б-ч). 9. Рыбак быў дзядзька наш Антоні як і работнік адмысловы а Уладзік пасвіў дзесь каровы травіў чужыя сенажаці а дома з дзецьмі была маці (К-с). 10. Адсырэлі запалкі бо калі поўз набіла­ся снегу ў кішэні (Кул.). 11. У народзе кажуць беражлівым быць лепей жыць («Звязда»). 12. Ёсць куток на зямлі дзень адзін пражывеш назаўсёды цябе зачаруе (М. Т.). 13. Мы гаворым пра ўсё і калі я раптоўна змаўкаю яна не здзіўляецца (Б.). 14. А там дзе першы крок рабілі дзе нашы мацеркі жы­вуць растуць бярозы і рабіны і лісце падае ў траву (Бур.). 15. Уночы звінелі пілы стукалі сякеры танкісты будавалі пераправу (І. Ш.).

6. Складзіце сказы, каб адзін і той самы назоўнік у форме назоў­нага склону выконваў у сказе функцыю дзейніка, выказніка, зварот­ка, прыдатка.

Шчасце, Наваполацк, радасць, Саша.

7. Расстаўце знакі прыпынку пры простай мове. Сказы запішыце.

1. Стой брат Алесь спыніўся Лабановіч захоплены спакоем раніцы і хараством таго што было навокал ты паглядзі што за слаўнота! (К-с). 2. Па­ліцаі ў двары схапіліся за вінтоўкі ён (Рыбак) яшчэ паспеў гэта згледзець а назад ужо не зірнуў – крыкнуў за мной і нырнуў пад жардзіну ў плоце (В. Б.). 3. Я не такая з роздумам прызналася Лада і тут жа горача запэўніла але не стала горшая тата! (Шам.). 4. А што такое мука запытаў Лабановіч і сам адказаў мука гэта ўсё тое што прычыняе нам боль і непрыемнасць (К-с). 5. Сказаць не кепска тут хлапчыне прамовіць часам гаспадыня а ўсё ж да­мок свой моцна цягне і кожны к матцы сваёй прагне (К-с).

Заданні да тэмы «Стылістыка і культура мовы» Кантрольныя дыктанты

1. Балючая роспач Васіля

Васіль пайшоў дадому. Пайшоў невясёлы, але і не з такой балючай роспаччу, як мінулы раз: нібы прывыкаў ужо да бяды. Быццам адчуваў ужо, што страчанага, як ні кідайся, не вернеш: з воза ўпала – прапала, трэ­ба прымяркоўвацца да новага стану. Можа ж і на той зямлі, калі папапяцца добра, дабіцца чаго-небудзь можна. Няхай не ўдосталь, але і з тою, перабі­ваючыся, пражыць неяк можна. А калі крута будзе, то і ў прыработкі якія-небудзь падацца…

І зырчала зноў у клопатнай маркоце неспакойная і заваблівая памяць пра Ганну: зноў нібы звала Ганна яго ў недаступны свет. І зноў здавалася: вось-вось Васіль разарве ўсё, што аблытала яго – прападзі яно пропадам, – і пойдзе, вольны, шчаслівы… І не чуў ужо халоднага ветру, што пранізваў зрэбныя штаны, што шыўся пад світу. І вочы нават цешылі гэтыя першыя нясмелыя сняжынкі, што мітусліва прыхарошвалі зямлю блізка і ў далечы, у якой ён угадваў купы дрэваў ля Глінішч, ля таго сяла, дзе была Ганна.

Калі ішоў полем паўз Глінішчы, выбраў з няроўнага рада стрэх і да­хаў гонтавы верх школы, ледзь стрымаў сябе, каб не збочыць. Не ведаў, як пасля ўсяго сустрэне Ганна, чуючы вялікую вінаватасць перад ёю, толькі ўсхвалявана, растрывожана глядзеў зводдалек. Павольна, няцвёрда ішоў ад сяла, нялёгка адольваў непаслухмянае жаданне, што спыняла, цягнула на­зад. Ужо за грэбляй, каля Куранёў, апанавала іншае: проста не мог глядзець на цагельню, на сваю паласу, здзеклівую чарнату якой падбельваў снег. На­ват стаў, доўга, пацямнелы, стаяў, не гледзячы туды і не маючы сілы скра­нуцца. Пайшоў тады, калі ззаду, з Алешнікаў, стаў пад’язджаць хтосьці…

(Паводле І. Мележа).