Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

3. Прачытайце тэкст, перакладзіце яго на беларускую мову. Які вывад можна зрабіць з выказвання пісьменніка у. Салаухіна?

Если угодно, язык – это океан. Можно черпать и наливать в сосуды различной формы. Одна и та же вода принимает фoрму куба, бутылки, амфо­ры, хрустального шара и грязной лужи. Много языков внутри одного языка, ну, или, скажем мягче, много языковых сфер. Вспомним некоторые из них.

Язык технической и документальной информации. Язык судопроиз­водства и протоколов. Язык газетной информации. Язык учёных докладов, популярных лекций, застольных речей, отчётных докладов... Язык, кото­рым я пишу заявление о предоставлении мне жилплощади, и язык, кото­рым я пишу сонет.

Нелепо выглядела бы фраза в инструкции: «Придя на своё тёплень­кое местечко и усевшись на свой замасленный стулишко, вахтёр обязан сверкнуть глазами во все стороны!..» Точно так же нелепо выглядела бы фраза в интимном письме: «Нижеследующим уведомляю гражданку Сидо­рову, что вот уже неделю я испытываю любовное томление!..»

4. Прачытайце артыкул ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь. Вызначце стылёвую прыналежнасць тэксту. Назавіце асноўныя моў­ныя рысы гэтага стылю.

Артыкул 85. Грамадзяне маюць права свабодна знаходзіцца ў лясах, збіраць дзікарослыя плады, арэхі, грыбы, ягады і да т.п.

Грамадзяне абавязаны выконваць правілы пажарнай бяспекі ў лясах, не дапускаць паломак і парубак дрэў і кустоў, пашкоджання лясных куль­тур, засмечвання лясоў, разбурэння мурашнікаў, гняздоўяў птушак і да т.п.

Артыкул 86. Знаходжанне грамадзян у лясах, збор дзікарослых пла­доў, арэхаў, грыбоў, ягад і да т.п. могуць быць абмежаваны ў парадку, які вызначаецца гэтым кодэксам і іншым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у інтарэсах пажарнай бяспекі, вядзення арэхапрамысловай, лесапладовай або лесанасеннай гаспадаркі.

5. Выпішыце апублікаваны ў газеце ўказ, закон ці іншы даку­мент і вызначце асноўныя рысы афіцыйнай мовы.

6. У якім стылі ўжываюцца выразы: даводжу да ведама; мы, ні­жэйпадпісаныя; дагаворныя бакі; даведчая грамата? Складзіце сказы з гэ­тымі спалучэннямі слоў.

7. Вызначце стыль тэкстаў. Назавіце іх характэрныя моўна-сты­лёвыя рысы.

I. Прызыўнікі, якія да прызыву былі на чарзе на атрыманне жыллёвай плошчы, не могуць быць выключаны са спісаў. Не могуць быць выключа­ны з такой чаргі і іх сем’і. Жонкам ваеннаслужачых тэрміновай службы, у якіх ёсць дзеці, назначаецца дапамога на ўтрыманне дзяцей («Звязда»).

II. Інваліднасць – гэта такі стан здароўя чалавека, калі наступае па­стаянная ці працяглая страта працаздольнасці ад захворвання або фізічных траўмаў. Ёсць тры групы інваліднасці: першая, другая і трэцяя («Звязда»).

2. Навуковы стыль

2.1. Мова навукі і яе адметнасці

Мова навуковых прац (падручнікаў па розных галінах навукі, тэхнікі і культуры, манаграфій, артыкулаў, дакладаў і лекцый) неаднародная, па­колькі выбар лексікі, структура сказаў вызначаюцца спецыфікай навукі і задачамі, у якіх адбываецца маўленне. Асновай навукі з’яўляецца аб’ек­тыўнасць інфармацыі. «Навуковая мова ўяўляе сабой сукупнасць сродкаў выражэння, пры дапамозе якіх чалавечы розум імкнецца апісаць сапраўды існуючае або даказаць ісціну» [3].