Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

5. Складзіце сказы з наступнымі спалучэннямі слоў. Адкажыце, у якой ступені змяняецца сэнс выказвання з прыназоўнікавымі і злуч­нікавымі канструкцыямі. Што збліжае іх, а што адрознівае?

Жыць і працаваць – жыць дзеля працы – жыць, каб працаваць – пра­цаваць, каб жыць дастойна.

6. Прадоўжыце сказы, ужываючы розныя злучнікі. Дапішыце, выкарыстоўваючы дадзеныя сказы як аснову, каб атрымаўся абразок «На экзамене».

1. Стаіць такая цішыня… 2. Адказваў студэнт змястоўна… 3. Прайшло некалькі дзён… 4. Гэтая навіна не толькі здзівіла… 5. Спачатку ўсе маўчалі… 6. Было ўжо позна… 7. Выкладчык спа­дзяваўся… 8. Не будзе так… 9. І ўсё-такі трэба спадзявацца…

7. Спішыце словазлучэнні, часціцы пішыце разам, асобна або праз злучок.

(Абы) да каго (не) звяртайся; калі (ж) небудзь зразумее; (абы) дзень да вечара; даверыўся (такі); (такі) сказаў праўду; усё ж (такі) зразумеў; былі (то) былі, але (не) доўга; так (то) яно так; даў (бы) адпачыць; глядзі (ж) не спазніся; толькі (што); сама (што); дзе (сьці) увечары; калі (небудзь) раскажу; зноў (такі) папярэдзілі; (абы) з кім дамовіўся; прачытаў кнігу (не) без карысці; (не) давыканаць план; (не) дачытаць раман; амаль (не) выпраў­леныя памылкі; яшчэ (не) пазнанае шчасце; работа (не) выканана; (не) раней чым заўтра; далёка (не) поўны адказ; (не) прыяцель), а проста знаёмы.

8. Складзіце сказы, у якіх словы а, ну, брава, калі ласка, марш, каравул, бывайце здаровыя!, даруй(-це) ужываліся б як выклічнікі і як знамянальныя ці службовыя часціны мовы.

9. Зрабіце марфалагічны разбор службовых часцін мовы.

Жыву, не трацячы надзей, бо верыцца ў дабро людей (Грах.).

10. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў і з выдзеленымі скла­дзіце сказы.

Ні свата ні брата; ні куецца ні плешчацца; ні тое ні сёе; ні тое ні гэта; ні ў кола ні ў мяла; ні жывы ні мёртвы; ні рыба ні мяса; ні села ні пала; ні хаты ні лапаты; ні з таго ні з сяго; ні даць ні ўзяць; ні прайсці ні праехаць; ні за што ні пра што; ні складу ні ладу; ні туды ні сюды.

11. Утварыце словазлучэнні з наступнымі словамі. Вызначце тыпы словазлучэнняў і віды падпарадкавальнай сувязі слоў у словазлучэннях.

Зрок, канструктыўны, блок, рэха, ланцуг, штучны, суквецце, асяро­дак, раўнавага, космас, шыр.

12. Запішыце не менш за дзесяць тэрмінаў па сваёй спецыяльна­сці, якія маюць сінтаксічную структуру словазлучэнняў (напрыклад: штучнае апыленне, Бельскі прывілей, дыпламатычная недатыкаль­насць, цэнавая палітыка, просты сказ).

13. Падбярыце адпаведнікі ў рускай мове.

Пайсці ў чарніцы, ехаць па палях, прыехаць праз год, за дваццаць метраў, год пад сорак, брат маладзейшы за сястру, жыць у бацькоў, рас­казаць аб прыгодзе, выбраць фасон пад густ, загадчык кафедры, наблізіцца да сутнасці, багаты на параўнанні, забыцца на мінулае, прыйсці па тэ­леграму, падчас размовы, паводле ўмоў, з цягам часу, паўзверх адзення, захварэць на адзёр.

14. Знайдзіце і выпраўце памылкі ў кіраванні і дапасаванні. Запі­шыце выпраўленыя сказы.

1. У трох кіламетах ад вёскі раскінулася возера. 2. Сяргей Сяргеевіч ажаніўся яшчэ студэнтам апошняга курса на прыгожанькай лабарантцы. 3. Кожнаму хацелася паціснуць руку высокага госця. 4. Над крутымі бера­гамі Дняпра стаяць тры дубы высокіх. 5. Выбачайце мяне, што так атрыма­лася. 6. Дзякуем Вас за ўдзел у нашай перадачы. 7. Іду лугам аксамітным. 8. Нікога няма даражэй маці. 9. Я доўга хварэў грыпам. 10. Сына паслалі да суседзяў за бацькам. 11. Памятаю, жартаваў з Петрусём, кпіў над ім. 12. Гэтаму дубу не менш ста год.