Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

17. Складзіце дыялог (сачыненне-мініяцюру) з пытальнымі зай­меннікамі хто? што? які? колькі? на тэму «у кнігарні».

18. Запішыце займеннікі ў пачатковай форме і вызначце «чац­вёртае лішняе» з пункту погляду наяўнасці суадносных форм ліку.

1. Майго, пра нас, якое, тых.

2. Гэтаму, цябе, якому-небудзь, іншы.

3. Таго, вам, такім, нейкаму.

4. Мяне, свайго, сам, чым-небудзь.

19. Перакладзіце на беларускую мову, адзначце розніцу ва ўжы­ванні некаторых займеннікаў у рускай і беларускай мовах.

1. Может быть, я тебе чем-нибудь смогу помочь. 2. Кто-то вошёл в соседнюю комнату. 3. Каждый час дня и ночи имеет какую-либо свою особенность. 4. Она закрыла лицо обеими руками. 5. Чьи-то шаги послыша­лись из-за поворота. 6. Некем заменить на этой работе. 7. Не с кем посове­товаться в последнее время. 8. Мне не на кого пенять – сам виноват. 9. А ведь, пожалуй, кое в чём он был прав. 10. А я кое-кого из вас, кажется, знаю!

20. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў і складзіце 5 сказаў з імі (на выбар). Вызначце разрады, склон і лік займеннікаў.

Сёе-тое; само сабой; сам сабе гаспадар; нá табе; не ў сваёй талерцы; сам не свой; як сваё вуха; сам-насам; ні за якія грошы; стаяць на сваім; ні тое ні сёе; сам сабе; усякая ўсялячына; есці свой хлеб; як ні ў чым не бывала; той свет; мала што; на ўвесь голас; ні за што ні пра што; хто ў лес, а хто па дровы; такой бяды; што ёсць духу; не сваім голасам; ні з таго ні з сяго; нічога сабе ніякага; з усіх ног; на кожным кроку; нешта нейкае; абы-што; гэты свет; на сваю галаву; усёй душой; на свае вочы.

21. Праспрагайце дзеясловы.

Смяяцца, прыбегчы, пад’есці, перадаць.

22. Размяркуйце дзеясловы: 1) якія ўжываюцца з постфіксам -ца, 2) якія ўжываюцца з постфіксам -цца.

Паведамляецца, зміласцівіцца, змяняецца, падвяргацца, акопвацца, абагаціцца, акалочвацца, змыкацца, прапаноўвацца, замоўчвацца, змяркац­ца, змілавацца, спусташацца, адклеіцца, бадзяцца, выспацца, дадумацца, заляцацца, зелянецца, кланяцца, набегацца, напрацавацца, саромецца, смя­яцца, сумнявацца, хвалюецца, храбрыцца.

23. Да дзеясловаў, якія абазначаюць спевы, падбярыце назвы птушак, што іх спяваюць.

Шчоўкаць, клекатаць, кракаць, кукарэкаць, цінькаць, скрыпець, бурка­ваць, кігікаць, крычаць, крумкаць, сакатаць, каркаць, гагатаць, такаваць, куваць.

Для даведак: сініца, гусь, драч, качка, певень, варона, бугай, зязюля, кнігаўка, груган, глушэц, курыца, голуб, бусел, салавей.

24. Перакладзіце на беларускую мову словазлучэнні і запішыце іх. Растлумачце правапіс суфіксаў дзеясловаў.

Признавать себя виноватым, оклеивать обоями, засевать рожью, по­казывать пример, что-то комбинировать, засаливать огурцы, овладевать знаниями, обессилеть совсем, подписывать протокол, разрумяниваться от волнения, удваивать счёт.

25. Выберыце правільны варыянт і перакладзіце сказы на рус­кую мову.

1. Вы смяецеся (смеяцеся) з меня (з мяне).

2. Куды вы бежыце (бяжыце) так хутка?

3. Развенчаны (развянчаны) аўтарытэт.

4. Невынасімая (нязносны / нясцерпны) боль.

5. Разарыўшыйся фермер (фермер, які разарыўся).

26. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў і вызначце марфалагічны склад кампанентаў. З 7 фразеалагізмамі (на выбар) складзіце сказы.

На чым свет стаіць; не браць у рот; не паказваць вачэй; падвесці пад манастыр; паехаць з рогату; паказаць зубы; перабраць меру; розуму не дабяру; распускаць нюні; трымаць сэрца; цягнуць жылы; чэрці носяць; выбіць козыры з рук; хоць зубы выберы; садзіцца на канька; намяшаць гарох з капустай; садзіцца на мель; заглядваць у шклянку; пуд солі з’есці; стрыгчы купоны; даваць ход; звязаць язык; давесці да шаленства; адкуль сыр-бор разгарэўся; спаліць масты; пускаць казла ў агарод; лізаць пяткі; пакласці зубы на паліцу; браць за жабры; трымаць у чорным целе; па жывому рэзаць; стаяць у вачах.