Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

6. Матэрыялы да практычных заняткаў

6.1. Заданні да марфалагічнага практыкума па тэме «Самастойныя часціны мовы» Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку

1. Што вывучае марфалогія? Як яна звязана з сінтаксісам?

2. Якія пераходныя з’явы назіраюцца ў сістэме часцін мовы? У чым іх сутнасць?

3. Чым абумоўлена важнасць назоўніка як сродку намінацыі?

4. Чаму назоўнік называюць «дырыжорам граматычнага аркестра»?

5. Дайце азначэнне паняцця «скланенне назоўніка».

6. Якія рысы ўласцівы прыметніку як часціне мовы?

7. На якія лексіка-граматычныя разрады падзяляюцца прыметнікі?

8. Што такое ступені параўнання прыметнікаў і як яны ўтвараюцца?

9. Што абазначае лічэбнік як часціна мовы?

10. Якія колькасныя лічэбнікі змяняюцца па ліках? па родах? маюць адну граматычную форму? дзве граматычныя формы?

11. На аснове якіх прымет вылучаецца займеннік як асобная часціна мовы?

12. Чаму займеннікі называюць словамі-«ўказальнікамі»? словамі-«замяняльнікамі»?

13. Чым абумоўлена важнасць дзеяслова ў сістэме намінатыўных сродкаў мовы?

14. У чым выяўляецца нацыянальная спецыфіка ўжывання дзеяслова?

15. Назавіце граматычныя катэгорыі дзеяслова. На якія лексіка-гра­матычныя разрады падзяляюцца дзеясловы?

16. Што называецца спражэннем дзеяслова?

17. У чым выяўляецца дваістасць граматычнай прыроды дзеепрыметнікаў?

18. Чаму дзеепрыметнікі нельга безагаворачна лічыць самастойнай часцінай мовы?

19. Чаму дзеепрыслоўе называюць другарадным выказнікам?

20. Якое функцыянальнае прызначэнне дзеепрыслоўяў?

21. Якія заканамернасці ўжывання дзеепрыслоўяў у беларускай мове трэба ўлічваць пры пабудове сказа?

22. Па якіх прыметах вылучаецца прыслоўе як часціна мовы? Чым прыслоўе адрозніваецца ад іншых часцін мовы?

23. Якія функцыі выконвае прыслоўе ў сказе?

Заданні для самакантролю і індывідуальнай кіруемай працы студэнтаў

1. Утварыце словазлучэнні і запішыце іх. Падкрэсліце адушаўлё­ныя назоўнікі, назавіце іх граматычныя прыметы.

Сустракацца (дзядуля, атрад, настаўнік), бачыць (хлопцы, дрэвы, зу­бры, баравікі), любіць (кветкі, людзі, моладзь, кнігі), вартаваць (стагі, ста­так, кураняты), разводзіць (карпы, парэчкі), есці (гарох, лешч, брусніцы).

2. Запішыце беларускія адпаведнікі. Выкажыце вашы меркаван­ні аб граматычных асаблівасцях назоўнікаў у абедзюх мовах.

Поведение, сумерки, крупа, конопля, черника, грудь, дрожь, ясли, дрова, смотрины, баловство, обручение, хитрость, двойня, дверь, чернила, совесть.

Золотая медаль, маленький гусёнок, гроздь винограда, неправильная дробь, потянуло гарью, высокий тополь, вкусное яблоко, длинная тень, уверенная поступь, полевая ромашка, сильная боль, двухлетний гусь, со­держательная запись, пёстрая шаль, белая лебедь, горькая полынь, высо­кий стебель, купить в аптеке, сказать дочке, вспоминать о товарище, зако­пать в земле.

Зелёный огурчик, крепкий узелок, далёкий огонёк, песенка сестрич­ки, перочинный ножик, тонкий ремешок, мелкий дождик, родная землица, речушка юности, молодая яблонька, приподнятая бровь.

3. Складзіце па два сказы з прапанаванымі назоўнікамі, каб яны абазначалі асоб мужчынскага і жаночага полу.

Суддзя, дэкан, кандуктар, дырэктар, дэпутат, стажор, пераможца, донар, прафесар, інжынер.

4. Падбярыце да наступных назоўнікаў прыметнікі, запішыце, у дужках абазначце род назоўнікаў.

Какаду, лебедзь, кашнэ, бюро, эсэ, табу, рэзюмэ, шымпанзэ, атэлье, алібі, канферансье, амплуа, жэле, бра, маэстра, калье, кімано, гну, калібры, ранцье, пано, лібрэта, таксі, парцье.

5. Выпішыце зборныя назоўнікі. Падбярыце (калі магчыма) да іх рускія адпаведнікі.

Садавіна, гародніна, збожжа, авёс, журавіны, карэнне.

Бялізна, мэбля, акуляры, вопратка, рыззё.

Пушча, гай, гушчар, дубняк, лістота, чарот.

Калектыў, вучнёўства, настаўніцтва, сход, моладзь, грамадства.

Табун, звяр’ё, птаства, дзятва, машкара.

6. Складзіце па два сказы, у адным з якіх прапанаваныя назоўні­кі ўжываюцца з канчаткам -а (-я), а ў другім – з -у (-ю).

Закон, сад, рамонак, гардэроб, лістапад, пропуск.

7. Праскланяйце наступныя словы і спалучэнні слоў.

Саша, медаль, дзіця, 367, паўтара кіламетра, ніхто, сам, Жэня Петрыкаў, прафесар Гугнін, г. Барысаў, Зоя Рыбка, тысяча дзевяцьсот сорак пяты год.

8. Запішыце наступныя назоўнікі:

а) у родным склоне адзіночнага ліку: твар, медаль, край, ранак, лоб, алфавіт, косінус, турнір, авёс, шоўк, атэізм, холад, дубняк;

б) у творным склоне адзіночнага ліку: Шклоў, Кузьма, калега, глыб, дзіця, імя, моладзь, цень, палын, прафесар Барысаў, Зоя, любоў;

в) у месным склоне адзіночнага ліку: каваль, інструктар, дагавор, малако, двор, Мазыр, трактар, трактарыст, герой, доктар, Караткевіч;

г) у творным склоне множнага ліку: госць, дзверы, косць, маці, плечы, вуха, грошы, граблі, вішня, байка, асоба, нажніцы.