Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

2.7. Матэрыялы да практычных заняткаў Пытанні для вуснага кантролю

1. Што вывучае графіка?

2. Якія літары беларускага алфавіта з’яўляюцца адзіночнымі, а якія двухзначнымі?

3. У чым сутнасць складовага і гукавога прынцыпаў беларускай графікі?

4. Якія графічныя сродкі, акрамя літар, уваходзяць у беларускую гра­фічную сістэму?

5. Што вывучае арфаэпія?

6. Якія існуюць стылі вымаўлення? У чым іх адметнасць?

7. Якія зычныя складаюць асаблівасць беларускага літаратурнага вы­маўлення?

8. Пералічыце нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

9. Якія адхіленні ад норм беларускага вымаўлення назіраюцца ў мове асобных носьбітаў? Якія іх прычыны?

Заслухоўванне і абмеркаванне даклада «Графіка», пабудаванага па наступным плане:

1. Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва.

2. Графіка і алфавіт.

3. Суадносіны паміж літарамі і гукамі ў беларускай мове.

5. Асноўныя прынцыпы беларускай графікі.

Заданні для самакантролю і індывідуальнай кіруемай працы

1. Абазначце над літарай г, які гук вымаўляецца ў наступных словах.

Госці, гуз, гонта, агрэсія, грыб, дыялог, парог, прапаганда, дарога, га­нак, гармата, гузік, плуг, скарга, гвалтоўны, стог, грэчка, готыка, гісторыя.

2. Вызначце «чацвёртае лішняе» і абгрунтуйце свой адказ.

а) Падзея, дзверы, падземка, падзвіжнік.

б) Возера, волас, вобласць, воблака.

в) Ісціна, іншы, іголка, іхні.

г) Ураджай, дагледжаны, аджыць, сяджу.

д) Бясшумны, расчасаць, хвалюешся, расчысціць.

е) Змяць, звінець, збегаць, згінуць.

3. Абазначце, як вымаўляюцца падкрэсленыя зычныя.

Спектр, свісток, схема, смех, сфера, скептык, сцюжа, атмасфера, шчасце, схіл, сфінкс, подзвіг, з’ява, здзейсніць, у прызме, згінуць, згіб, злёт, апладысменты, пяскі, скіфы, у адозве, аб нацыяналізме.

4. Растлумачце, чаму пры аднолькавым напісанні прыназоўнік вымаўляецца па-рознаму.

Зрабілі з бярозы, выйшлі з двара, сплялі з саломы, ліў з вядра, выехаў з лесу, звесткі з гісторыі, пашылі з шоўку, з жыцця героя, пайсці з песняй.

5. Падбярыце да наступных тэрмінаў беларускія адпаведнікі, аб’­ядноўваючы іх у групы згодна з правіламі вымаўлення і правапісу.

Кодификация законодательства, денежная система, экономические законы, подписка о невыезде, всенародное голосование, валютные ценнос­ти, местные органы власти, освобождение от должности, областная проку­ратура, земельный кодекс, Всеобщая декларация прав человека, демарка­ция государственной границы, коллегиальность, валовый национальный продукт, штрейкбрехер, местное управление, презумпция невиновности, позднее раскаяние, жилищный кодекс, социально-групповые интересы, ди­пломатический иммунитет, коллегия адвокатов, опись имущества, ордер, юридическая наука, лжесвидетельство, льготы военнослужащим, ассоциа­ция адвокатов, ограниченная дееспособность, дипломатическая неприкос­новенность, кодекс о браке и семье.

6. Напішыце словы па-беларуску і растлумачце іх правапіс.

Арест, бобр, мышление, одиннадцать, демонстрировать, дремота, ре­комендовать, черёмуха, аксиома, диаметр, феодал, океанский, авиапочта, миллиардер, отвязать, Демьян, в лесничестве, тюркский, манна, Наталья, возвышенность, мадонна, аттракцион, аннулировать, биссектриса, судья, путешествие, Мекка, орган, Обь, взморье, околица, правительство, соб­ственность, вдоль, остроугольный, ультразвук, областной, батальон, Гри­горьевич, здоровье, въехать, интервью, меньше, мадьяр, Соловьёв, воро­бьи, адъютант.

7. Запішыце прыказкі і прымаўкі. Растлумачце, чаму пры ад­нолькавым напісанні часціца не вымаўляецца па-рознаму.

1. Адна ластаўка вясны не робіць.

2. З песні слова не выкінеш.

3. Навука хлеба не просіць.

4. Розуму на кірмашы не купіш.

5. Не саромейся пытаць: больш спытаеш – больш спазнаеш.

6. Не рабі ліхога і не бойся нікога.

7. Не капай на людзей ямы: сам у яе ўвалішся.

8. Не святыя гаршкі лепяць.

8. У тэрмінах-фразеалагізмах вызначце колькасць мяккіх зычных.

Персона нон грата, персона грата, ісціна ў апошняй інстанцыі, зала­ты запас, падвойная зорка, грымучая ртуць, блукаючая зорка, кропка за­мярзання, запас трываласці, чорная дзірка, ланцуговая рэакцыя, выйсці ў тыраж, зорка першай велічыні, на свой капыл, размаляваць пад арэх.

9. Запішыце па 3 – 4 поўныя назвы: 1) дзяржаўных устаноў і ар­ганізацый Беларусі; 2) беларускіх вышэйшых навучальных устаноў; 3) ганаровых званняў і вышэйшых пасад; 4) ордэнаў і медалёў; 5) вы­давецтваў, газет і часопісаў; 6) паэтаў і пісьменнікаў; 7) мастацкіх тво­раў. Растлумачце ўжыванне вялікай літары.

10. Зрабіце арфаграфічны разбор слоў у сказе.

Плённасць жыцця – найважнейшае шчасце (У. К.).

11. Затранскрыбіруйце верш і на аснове яго матэрыялу назавіце нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

Будзе слоту абвяшчаць прагноз,

Лістабой учыніць ператруску.

Песняй, што расчуліла да слёз,

Я прыму цябе па-беларуску.

Краю блаславёнага дачка,

Дзякуй лёсу, маю не ў нагрузку –

Зорны крыж Мацея Бурачка…

Ты ўва мне прызнаеш беларуску?

Сто разоў шукай другой красы,

А тым больш што свет даўно не вузкі!

…Ды калі ты не бязродны сын –

Гавары са мной па-беларуску. (Я. Янішчыц)