Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

5. Да прыведзеных тэрмінаў розных галін навукі падбярыце ан­танімічныя.

Знешні гандаль, дапаможны цэх, ускосныя выдаткі, закончанае трыванне, монасемія, адзіночны лік, горны рэльеф, вадкае паліва, ласось высакародны, пазітыўны, палярная ноч, буйналістасць, пункт замярзання, выпускны клапан, апагей, баланс, мантаж.

Для даведак: асноўны цэх, прамыя выдаткі, унутраны гандаль, множны лік, полісемія, незакончанае трыванне, раўнінны рэльеф, ласось звычайны, цвёрдае паліва, драбналістасць, негатыўны, палярны дзень, перыгей, дэкампрэсар, дэмантаж, дэбаланс.

6. Выпішыце тэрміны і растлумачце, па якіх прыкметах вы іх вызначылі. Да якіх тэрмінасістэм яны адносяцца?

Згодна з народнай мудрасцю ад суда патрабуецца, каб ён быў ско­рым, справядлівым, міласцівым, даступным кожнаму, чые правы паруша­ны, і танным. Копны суд адпавядаў гэтым патрабаванням, ён быў самым скорым і пачынаў дзейнічаць па крымінальных справах неадкладна, а па грамадзянскіх таксама хутка, як толькі была магчымасць сабраць капу. Копны суд адрозніваўся ад дзяржаўнага суда, дзе справы ляжалі гадамі. Напрыклад, у арт. 14 раздз. 1 Статута 1529 г. гаварылася, што вялікі князь Жыгімонт Казіміравіч абяцае разгледзець справы, што былі пачатыя пры яго бацьку, а гэта значыць, самае малае 37 гадоў таму. Звыш аднаго года маглі праляжаць справы і ў Галоўным трыбунале, бо ў Менску і Навагрудку гэты суд разглядаў справы папераменна праз год. Некалькі месяцаў магло спа­трэбіцца, каб справу разгледзеў павятовы земскі суд, які збіраўся на свае сесіі толькі тры разы ў год: у студзені, чэрвені і кастрычніку. Кожная сесія працягвалася не больш чым 3 – 4 тыдні, а іск або абвінавачванне павінны былі падавацца ў земскі суд за месяц да пачатку судовай сесіі.

Кожны суд, як правіла, адпавядаў патрабаванню справядлівасці, бо згодна з копным правам усе ўдзельнікі копнага судаводства разглядаліся як раўнапраўныя суб’екты, копнае права не прызнавала саслоўнага падзелу грамадства. Шляхціц і просты селянін лічыліся на капе раўнапраўнымі. Але калі капа абвінавачвала шляхціца, то ён, спасылаючыся на заканадаў­ства, заяўляў, што капа не мае права яго судзіць, і таму няхай абвінаваўца звяртаецца ў земскі суд. Але калі трэба было правесці следства, то і паны і шляхта звярталіся ў копны суд.

Справядлівасць копнага рашэння засноўвалася на тым, што яно вы­носілася не на аснове феадальнага заканадаўства, якое стварала розныя льготы саслоўям і асобным групам грамадзян, а на аснове народнай сама­свядомасці копных мужоў (Я. Юхо).

7. Вызначце групы варыянтных тэрмінаў паводле прыкметы: 1) фанетычныя; 2) суфіксальныя; 3) прыставачныя; 4) будова розная.

Вяпрук – вепр, каня – канюк, кашамір – кашмір, абсыпанне – асыпанне, селькор – сельскі карэспандэнт, выканаўца – выканавец, эўфарыя – эйфа­рыя, выпіска – выпіс, крыптаграфічны дакумент – крыптаграма, настурка – настурцыя, просьбіт – прасіцель, прафсаюзны камітэт – прафкам, губчаты – губкавы, барвенак – барвінак, абразанне – абрэзка, пайка – паянне, труб­часты – трубкаваты, стромкасць – строма, прамыўка – прамыванне, пруткі – пругкі, намінальная цана – намінал, лобі – лабізм, інвестар – інвестытар.