Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

9. Да наступных прыметнікаў падбярыце адпаведныя назоўнікі і запішыце іх, складзіце 7 сказаў (на выбар) з гэтымі словазлучэннямі.

Чалавечы, чалавечны (род, учынак, жыццё, адносіны, голас, жыллё); балотны, балоцісты (мясцовасць, край, асака, птушка, бераг, яліна, пра­стор, трава); лясны, лясісты (масіў, раён, мясціна, дарога, гушчар, сцежка, кветкі, бераг); вадзяны, водны, вадзяністы (паверхня, гладзь, снег, прастор, шлях, пáра); цікавы, цікаўны (пытанне, хлопчык, апавяданне, сусед); гана­рысты, ганаровы (вахта, грамата, прэзідыум, госць, месца, званне, чалавек, абавязак); эфектны, эфектыўны (праца, поза, голас, вынікі).

10. Запішыце ўсе магчымыя формы ступеняў параўнання нас­тупных прыметнікаў.

Шчаслівы, марозны, лясісты, добры, дрэнны, кульгавы, жывы, вялікі, малы, сумленны, прынцыповы, дакладны, карысны, таварыскі, бадзёры, задумлівы, смуглявы.

11. Ад назоўнікаў, што ў дужках, утварыце прыналежныя прымет­нікі, дапасуйце іх да наступных назоўнікаў, запішыце словазлучэнні.

(Мележ) стыль, (старшыня) загад, (Толя) дзённік, (Валодзя) кнігі, (дзя­дуля) падарунак, (Сяргей) лодка, (Сцёпка) ліст, (дачка) паліто, (Алёнка) вочы.

12. Утварыце прыметнікі пры дапамозе суфікса -ск- ад наступ­ных назоўнікаў. Да прыметнікаў падбярыце назоўнікі і запішыце сло­вазлучэнні.

Гродна, таварыш, Брэст, чэрвень, Хатынь, Палессе, Слаўгарад, Асі­повічы, Каўказ, калмык, Маладзечна, Старыя Дарогі, прапагандыст, гігант, снежань.

13. Спалучыце лічэбнікі з назоўнікамі, запішыце ўтвораныя сло­вазлучэнні (лічэбнікі пішыце словамі).

3 (сястра, акно, дзверы, хлопчык, боты, чалавек);

4 (браты, сын, сані, радавы, дзяўчынка, кацяня);

5 (акно, рабочы, коні, дзверы, дзяжурны, школьнік);

6 (стол, гусі, кніга, ручка, ягня, настаўніца);

9 (верабей, дзеці, пласкагубцы, студэнтка, вароты).

14. Вызначце, якой часцінай мовы з’яўляюцца наступныя словы.

Трэці, тройка, тры, трое, тройчы, трайны, трайняты, па-трэцяе, траіц­ца, утраіх, патроіць, трохступеньчаты; пяцёра, пяцёрка, пяцярня, пяты, пя­так, пяцьсот, упяцярых, пяцёрачнік; чатыры, чацвёра, учатырох, учацвя­рых, чвэрць, чвэртка, па-чацвёртае, чатырохпавярховы, чацвёрты, чатырох­соты, адна чацвёртая; восем, восемдзесят, увасьмёх, восемсот, увасьмярых, васьмёрка, васьмёра, восьмы.

15. Перакладзіце і запішыце па-беларуску наступныя спалучэнні слоў.

Метрах в двухстах от озера, четыре новых дома, в полутора километ­рах от железнодорожной станции, сегодня седьмое ноября, два целых и три десятых сантиметра, три пятых населения, дедушке около семидесяти.

16. Растлумачце значэнні ўстойлівых словазлучэнняў. Складзіце з імі 7 сказаў (на выбар).

Адчуваць сябе на сёмым небе. На першы погляд. Ведаць як свае пяць пальцаў. З першых рук. У адны рукі. На першых парах. Адны вочы блі­шчаць. Іграць у адну дудку. Між двух агнёў. Адно шчасце. Стаяць адной нагой у магіле. На адзін твар. На адзін капыл. На адзін зуб. Згінацца ў тры пагібелі. Адным махам. З пятага на дзясятае. Дзясятаму заказаць. Сем пят­ніц на тыдні. Сёмая вада на кісялі. Аднаго поля ягады. За сямю пячаткамі. Сем пядзяў лоб. Гнацца за двума зайцамі. Зорка першай велічыні. Як дзве кроплі вады. Да сёмага поту. За сямю замкамі.