Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

4. Лексікаграфія

Лексікаграфія вывучае тэорыю і практыку складання слоўнікаў.

Класіфікацыя слоўнікаў

Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, абазнача­ныя гэтымі словамі; яны ў сціслай форме апісваюць сусвет, даюць навуко­выя веды пра з’явы, падзеі, прадметы, звесткі пра гістарычных асоб, вядо­мых дзеячаў навукі і культуры і інш.:

а) універсальныя слоўнікі прадстаўляюць сістэму па ўсіх галінах ведаў; самы вялікі – «Беларуская Энцыклапедыя» ў 18 тамах;

б) галіновыя – па адной якой-небудзь галіне ведаў: «Энцыклапедыя пры­роды Беларусі» ў 5 тамах (1983 – 1986 гг.), «Этнаграфія Беларусі» (1980, 1989 гг.);

в) біяграфічныя слоўнікі прысвечаны апісанню звестак з жыцця і дзей­насці вядомых асоб: «Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік» (1986 г.), «Францыск Скарына і яго час» (1988 г.).

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы (іх значэнне, ужыванне, паходжанне, марфемную будову, вымаўленне, напісанне і г.д.):

а) тлумачальныя (нарматыўныя слоўнікі мовы пісьменніка, дыялект­ныя, гістарычныя) даюць сэнсавую характарыстыку слоў: «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (1996 г.), «Слоўнік мовы Янкі Ку­палы» і г.д.; сюды ж трэба аднесці і «Слоўнік іншамоўных слоў» А. М. Булыкі (1999 г.) у 2 тамах;

б) этымалагічныя слоўнікі раскрываюць паходжанне слоў. З 1978 г. ідзе выданне «Этымалагічнага слоўніка»;

в) арфаграфічныя слоўнікі даюць правільнае, замацаванае нормамі арфаграфіі напісанне слоў і іх форм: «Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы (новыя правілы беларускага правапісу)» І. Л. Капылова, Т. М. Марку­лінай (2010 г.); «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы» М. П. Лоба­на, М. Р. Судніка (1990 г.); «Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфа­эпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» пад рэд. М. Б. Бірылы (1987 г.) і інш.;

г) фразеалагічныя слоўнікі растлумачваюць значэнні ўстойлівых сло­вазлучэнняў, даюць іх стылістычную характарыстыку, звесткі пра пахо­джанне, ілюструюць іх прыкладамі: «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» ў 2 тамах І. Я. Лепешава (1993 г.), «Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі» Е. С. Мяцельскай, Я. М. Камароўскага (1972 г.), «Этымалагіч­ны слоўнік фразеалагізмаў» І. Я. Лепешава (1981, 1993 г.). Ёсць і двухмоў­ныя фразеалагічныя слоўнікі: «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем» З. Санько (1991 г.);

д) марфемныя слоўнікі даюць падзел слоў на марфемы: «Марфемны слоўнік беларускай мовы» А. М. Бардовіча, Л. М. Шакуна (1989 г.);

е) слоўнік сінонімаў прадстаўляе сінанімічную лексіку: М. К. Клыш­ка «Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў» (1993 г.);

ж) слоўнік эпітэтаў сістэматызуе і апісвае вобразныя азначэнні: Н. В. Гаўрош «Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы» (1998 г.);

з) «Слоўнік паронімаў беларускай мовы» С. М. Грабчыкава (1994 г.) дае тлумачэнне прыкладна 3300 слоў, блізкіх па гучанні, але розных павод­ле значэння.

5. Матэрыялы да практычных заняткаў

5.1. Заданні да семінара-практыкума па тэме «Лексічная сістэма беларускай мовы» Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку

1. Як выяўляецца граматычнае і лексічнае значэнне слова?

2. Назавіце тыпы лексічных значэнняў.

3. Як фарміруюцца паняцці? Ці заўсёды супадаюць лексічныя зна­чэнні з паняццямі?

4. Якія значэнні ўзніклі раней – канкрэтныя ці абстрактныя? Чаму?

5. Якія значэнні звязаны з лагічным адлюстраваннем рэчаіснасці, а якія – з эмацыянальна-эстэтычным?

6. Чаму аднаму і таму ж слову людзі даюць розныя тлумачэнні?

7. Якія тыпы слоўнікаў фіксуюць лексічныя значэнні слоў?

8. У якіх выпадках словы могуць развіваць пераносныя значэнні?

9. Прывядзіце прыклады, калі метафарычныя значэнні з часам губляюць сваю вобразнасць.

10. Якія пераносныя значэнні выступаюць як тропы?

11. Назавіце тыпы амонімаў і прывядзіце іх прыклады.

12. Як размяжоўваюцца ў тлумачальных слоўніках амонімы і мнагазначныя словы?

13. Якія тыпы амонімаў існуюць у мове?

14. Чым адрозніваюцца паронімы і лексічныя амонімы?

15. Якімі фактарамі падтрымліваецца існаванне паронімаў у мове?

16. Як сінанімія звязана з мнагазначнасцю?

17. Ці могуць быць сінонімамі словы розных часцін мовы?

18. У чым вартасць сінонімаў для гаворачай асобы? Для мастака слова?

19. Чым растлумачыць наяўнасць некалькіх антонімаў да аднаго слова?

20. Чаму больш за ўсё антонімаў у якасных прыметнікаў і адпавед­ных прыслоўяў?