Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мартынаў М.І. Філасофія.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
672.41 Кб
Скачать

2 Нямецкая класічная філасофія і яе роля ў развіцці еўрапейскай філасофскай традыцыі .8. Нямецкая класічная філасофія і яе роля ў развіцці еўрапейскай філасофскай традыцыі

Н

2.8

ямецкая класічная фі­ласофія ахоплівае параўна­льна кароткі перыяд, які аб­межаваны 80-мі гг. XVIII ст., з аднаго боку, і 1831 г. – го­дам смерці Гегеля – з дру­гога. Тым не менш, у шэрагу момантаў яна ўяўляе сабой вяршыню філасофскага развіцця, якая ў той час магла быць дасягнута.

У сацыяльным плане нямецкая філасофія – сведчанне ідэйнага абу­джэння «трэцяга саслоўя» Германіі. Эканамічная няспеласць і палітычная слабасць нямецкай буржуазіі, тэрытарыяльная раздробленасць Германіі, пакінулі на ёй свой адбітак. У той жа час нямецкая філасофія скарыстала вынікі развіцця філасофскай думкі Італіі, Францыі, Англіі і Галандыі.

Значэнне нямецкай класічнай філасофіі было часткова абясцэнена ідэалістычнай формай. Нягледзячы на свой містыфікацыйны характар, які выключаў строгі прычынны аналіз даследуемых феноменаў, нямецкая класічная філасофія ўсё ж садзейнічала таму, каб адлюстраванне новых навуковых ведаў і ўздзеянне грамадскага развіцця адбываліся надзвы­чайна хутка і своечасова,– можна сказаць, яна імгненна рэагавала на новыя стымулы.

Філасофія Канта. «Зорнае неба нада мной і маральны закон ува мне» – гэтымі словамі Імануіл Кант выражае два асноўныя кірункі і дзве асноўныя крыніцы сваёй філасофіі. «Зорнае неба нада мной» – гэта намёк на механіку Ньютана, якая была для Канта перадумовай тэарэтычнай філасофіі; «маральны закон ува мне» – стымул распрацоўкі маральнай філасофіі, якую ён называе «практычнай». Гэтыя два кірункі – галоўныя ў вырашэнні Кантам задач філасофіі свайго часу. Дзякуючы задачам, якія ён вырашаў, а таксама спосабу іх вырашэння Кант становіцца заснавальні­кам нямецкай класічнай філасофіі. Кант нарадзіўся ў 1724 г. у звычайнай сям’і рамесніка (яго бацька быў рымарам) у Кёнігсбергу, у Прусіі, дзе ён і правёў усё сваё жыццё. Кант спрабаваў вырашыць філасофскія праблемы – пытанні аб быцці, пытанні філасофіі прыроды, філасофіі рэлігіі, этыкі, логікі. У работах «дакрытычнага» перыяду важнае месца займаюць творы па прыродазнаўстве, у якіх было пастаўлена пытанне аб развіцці прыроды. З трактатаў Канта важнейшым з’яўляецца касмалагічны трактат «Усеагульная натуральная гісторыя і тэорыя неба». Гэта работа зыходзіць з перадумовы адзінства матэрыі і руху, матэрыі і яе законаў. Кант вылучае гіпотэзу аб узнікненні Сонечнай сістэмы (і аналогій аб узнікненні ўсяго Сусвету), якая пазней стала вядомай як тэорыя Канта – Лапласа. Трактат важны са светапогляднага пункту гледжання – Кант у ім практычна выключае ідэю стварэння. Кант робіць спробу растлумачыць будову Сонечнай сістэмы, а таксама спрабуе вырашыць і больш спецыяльныя пытанні, якія датычаць гісторыі Зямлі. Кант пераўтварыў ньютанаўскую сонечную сістэму, вечную і нязменную, – пасля таго, як быў аднойчы дадзены славуты першаштуршок, – у гістарычны працэс, у працэс узнікнення Сонца і ўсіх планет з туманных мас, якія круцяцца. Тым самым упершыню пахіснулася ўяўленне пра тое, што прырода не мае ніякай гісторыі ў часе. Дагэтуль прызнавалася, што нябесныя целы спрадвечна рухаюцца па адных і тых жа арбітах і знаходзяцца ў адным і тым жа становішчы; і калі на асобных планетах арганічныя індывіды выміралі, то роды і віды ўсё ж прызнаваліся нязменнымі. Было, вядома, відавочна для ўсіх, што прырода знаходзіцца ў пастаянным руху, але гэты рух уяўляўся як бесперапыннае паўтарэнне адных і тых жа працэсаў. У гэтым уяўленні, якое цалкам адпавядала метафізічнаму спосабу мыс­лення, Кант прабіў першую брэш і прытым зрабіў гэта настолькі навукова, што большасць аргументаў захоўвае сваю сілу і дагэтуль, а, менавіта, што ўзнікненне Сонечнай сістэмы дапускае і яе будучую непазбежную гібель. Праз паўстагоддзя погляд Канта быў матэматычна абгрунтаваны Лапласам.

Ён паставіў пытанне аб ролі прыліваў і адліваў і даказаў, што ў выніку гэтых з’яў хуткасць сутачнага вярчэння Зямлі замаруджваецца. Ён вырашаў задачы, якія ўзнікалі ў вучоных у такіх навуках як:

  • фізіка, дзе ён абгрунтаваў вучэнне аб адноснасці руху і спакою;

  • біялогія, дзе ён прапанаваў ідэю генеалагічнай класіфікацыі жывёл;

  • астраномія, у якой абгрунтаваў тэорыю ўзнікнення ўсіх небесных целаў з туманных мас, якія круцяцца.

  • Кант упершыню пахіснуў уяўленне аб Боскім паходжанні і нязмен­насці прыроды і ператварыў ідэю эвалюцыі ў галоўны светапоглядны і метадалагічны арыенцір.

У гэты перыяд ён спрабаваў:

  • выявіць крыніцы розных відаў ведаў – навуковых і філасофскіх;

  • выявіць, на чым грунтуецца дакладнасць ведаў у матэматыцы і прыродазнаўстве;

  • даследаваць формы і катэгорыі навуковага мыслення і г. д.

ВУчэнне Канта аб пазнанні. Кант лічыў, што вырашэнню такіх праблем філасофіі, як праблемы быцця, маралі і рэлігіі, павінна папярэд­нічаць даследаванне магчымасцей чалавечага пазнання і ўстанаўленне яго мяжы.

Галоўная заслуга Канта заключаецца ў тым, што ён здзейсніў, паводле яго ўласнага выказвання «каперніканскі пераварот» у тэорыі пазнання. Калі да яго суб’ект круціўся вакол вывучаемага аб’екта, больш ці менш пасіўна адбіваючы яго ў сваёй свядомасці, то Кант фактычна зацвердзіў прынцып адзінства адлюстравання і дзейнасці, прымусіў аб’екты круціцца вакол суб’екта, які ў ходзе пазнання аб’екта актыўна «канструіруе» яго на аснове сваіх уласных ведаў і ўяўленняў.

Філасофія Канта не свабодная ад кампрамісу з ідэалізмам. Ён імкнуўся прымірыць навуку і рэлігію ды казаў так: «Вось чаму мне прыйшлося абмежаваць галіну ведаў, каб вызваліць месца веры…».

Супярэчнасці, якія змяшчаюцца ў філасофіі Канта, схілялі да крытыкі яго філасофіі з пазіцый іншых філасофскіх кірункаў, што імкнуліся больш паслядоўна правесці прынцыповую лінію ў філасофіі. З аднаго боку з Кантам змагаліся матэрыялісты; яны крытыкавалі яго за агнастыцызм і суб’ектывізм, за няздатнасць вывесці веды з аб’ектыўнай крыніцы. З другога боку Канта крытыкавалі скептыкі і ідэалісты. Яны змагаліся не супраць агнастыцызму Канта, а за скасаванне таго супярэчнага агнасты­цызму дапушчэння, быццам бы ёсць «рэч у сабе» хоць і непазнавальная, незямная. Крытыка філасофіі Канта з боку матэрыялістаў была падрабяз­на развіта ў XIX ст. у матэрыялістычным вучэнні Феербаха. Крытыка кантыянства з боку ідэалістаў разгарнулася яшчэ пры жыцці Канта. Буйным прадстаўніком гэтай крытыкі быў Фіхтэ.

Развіццё нямецкай класічнай філасофіі дасягае вяршынь у творчасці Георга Вільгельма Фрыдрыха Гегеля. Гегель нарадзіўся ў 1770 г. у Штутгарце. У Йене ён напісаў свой эпахальны трактат «Фенаменалогія духу», распрацаваў нарыс «Навукі логікі». Філасофія Гегеля не была філасофіяй прускага двора, яна была, аднак, у тагачаснай Германіі пануючай інтэлектуальнай сілай.

На аб’ктыўна-ідэалістычнай аснове ён развіў вучэнне аб законах і катэгорыях дыялектыкі, упершыню ў сістэматызаваным выглядзе распра­цаваў асноўныя прынцыпы дыялектычнай логікі і крытыкаваў метафізічны метад мыслення, які панаваў як у ідэалістычных, так і ў матэрыялістычных вучэннях таго часу. Кантаўскай «рэчы ў сабе» ён супрацьпаставіў дыялек­тычны прынцып: сутнасць праяўляецца, з’ява існая. Гегель сцвярджаў, што катэгорыі – гэта аб’ектыўныя формы рэчаіснасці, у аснове якой ляжыць «сусветны розум», «абсалютная ідэя», ці «сусветны дух». Гэты дзейны пачатак даў імпульс да ўзнікнення і развіцця свету. Дзейнасць абсалютнай ідэі заключаецца ў мысленні, мэта – у самапазнанні. У працэсе самапазнання розум свету праходзіць тры этапы: знаходжанне самапазнавальнай абсалютнай ідэі ў яе ўласным улонні, у стыхіі чыстага мыслення (логіка, у якой ідэя раскрывае свой змест у сістэме законаў і катэгорый дыялектыкі); развіццё ідэі ў форме «іншабыцця» ў выглядзе з’яў прыроды (развіваецца не сама прырода, а толькі катэгорыі); развіццё ідэі ў мысленні і ў гісторыі чалавецтва (гісторыя духу). На гэтым апошнім этапе абсалютная ідэя вяртаецца да самой сябе і спасцігае сябе ў форме чалавечай свядомасці і самасвядомасці.

Філасофскія погляды Гегеля прасякнуты ідэяй развіцця, ён лічыў, што немагчыма зразумець з’яву, калі не высветліш таго шляху, які прайшла гэта з’ява ў сваім развіцці; што развіццё адбываецца не ў замкнутым коле, а паступальна ад ніжэйшых формаў да вышэйшых; што ў гэтым працэсе здзяйсняецца пераход колькасных змяненняў у якасныя; што вытокам развіцця з’яўляюцца супярэчнасці: супярэчнасць рухае светам, супярэч­насць ёсць «корань усякага руху і жыццёвасці», складае прынцып усякага самаруху. У філасофскай сістэме Гегеля рэчаіснасць паказана як ланцуг дыялектычных пераходаў.

Гегелеўская дыялектыка – галоўнае дасягненне нямецкай класічнай філасофіі, развітая ім у больш позніх навуковых творах.

Сутнасць дыялектычнага метаду можна выказаць наступным чынам: ніякі стан свету і ніякія веды пра яго не з’яўляюцца нязменнымі. І свет, і яго пазнанне – гэта пастаянна зменлівы працэс і гэта змяненне складае іх галоўную асаблівасць. Усякі стан, усякія веды утрымліваюць у сабе сваю процілегласць, сваё адмаўленне. Душой, вытокам гэтага змянення з’яўляецца супярэчнасць усяго існага, нешта існуе пастолькі, паколькі ўнутры сябе ўтрымлівае сваю процілегласць – гэта корань усякай жыццёвасці і сілы, пераадоленне супярэчнасцей і ёсць працэс развіцця. Яго нельга супыніць. Ад яго нельга адмовіцца. Тое, што ўчора валодала жыццёвасцю, сёння становіцца спарахнелым і асуджаным на знікненне. Тое, што яшчэ ўчора было сапраўдным, сёння перастае быць такім, і мусіць адысці альбо само, альбо падлягае прымусоваму выдаленню з боку больш развітай рэчаіснасці. Але гэта рэчаіснасць свядомасці, рэальнасць духу. Прырода ж – гэта «скамянелы дух», таму яе нельга ні абагаўляць, ні ставіць вышэй за чалавечыя здзяйсненні. Прыродныя формы не ведаюць развіцця. Такімі валодае толькі Дух.

Менавіта ў Духу завяршаецца развіццё, таму што толькі ў развіцці духу дасягаецца вышэйшая мэта – пазнаць самога сябе. Дух выяўляе, што ўсё адрознае ад яго толькі здаецца адрозным, а на самай справе – гэта сам Дух на розных этапах свайго развіцця. Такі розум замыкаецца ў самім сабе, пазбаўляе сябе той асновы, на якой ён толькі і можа функцыяна­ваць. Рэальнае развіццё прыроды падменена рухам паняццяў. Але як у гэтым руху ўзнікае свет? Як развіццё паняццяў прыводзіць да з’яўлення прыроды? Гэта пытанне – самае слабае месца гегелеўскай філасофіі, і яго паставіў Шэлінг, ён жа і паклаў пачатак самай няшчаднай крытыцы з боку Феербаха.

Вось чаму гегелеўская філасофія прасякнута глыбокай унутранай супярэчнасцю. Што ж гэта за супярэчнасць? Метад, распрацаваны Геге­лем, скіраваны на бясконцасць пазнання. Паколькі аб’ектыўнай асновай яго з’яўляецца абсалютны дух, а мэтай – самапазнанне гэтага абсалют­нага духу, паколькі пазнанне канечнае, абмежаванае, Гэта значыць, што пасля таго, як сістэма пазнання пройдзе цыкл пазнавальных ступеняў, яна завяршаецца апошняй ступенню – самапазнаннем, рэалізацыяй якога з’яў­ляецца сама філасофія Гегеля. Такім чынам, супярэчнасць паміж метадам і сістэмай Гегеля ёсць супярэчнасць паміж канечным і бесканечным. Гэта супярэчнасць у Гегеля зусім не дыялектычная, бо не з’яўляецца крыніцай далейшага развіцця.

Інакшым кірункам у развіцці нямецкай філасофіі з’явілася вучэнне Людвіга Феербаха (1804–1872) – буйнага матэрыяліста дамарксісцкай эпохі, апошняга прадстаўніка нямецкай класічнай філасофіі. Крытыкуючы аб’ектыўны ідэалізм Гегеля, Феербах адстойваў матэрыялістычны погляд на прыроду. Матэрыялізм такі ж стары і такі ж паўсямесны, як і само чалавецтва; ён такі ж ясны, як святло, такі ж неабходны, як хлеб і вада, такі ж непазбежны, непарушны, немінучы, як паветра. Аднак крытыка ім Гегеля насіла аднабаковы характар; за адмаўленнем ідэалізму ён недаацаніў гегелеўскую дыялектыку. Матэрыялізм Феербаха традыцыйна заставаўся метафізічным. Яго характэрнай рысай быў антрапалагізм, які заключаўся ў разуменні чалавека як вышэйшага прадукта прыроды, разгляду чалавека ў непарыўным адзінстве з прыродай. Прырода – аснова духу. Яна ж павінна з’явіцца асновай і новай філасофіі, закліканай рас­крыць зямную сутнасць чалавека, якога прырода надзяліла пачуццямі і розумам, і псіхіка якога залежыць ад яго цялеснай арганізацыі, вало­даючы разам з тым якаснай спецыфікай, не зведзенай да фізіялагічных працэсаў. Антрапалагізм Феербаха меў вялікае значэнне і ў барацьбе супраць ідэалістычных канцэпцый трактоўкі чалавека, супраць дуалістыч­нага проціпастаўлення ў чалавеку духоўнага пачатку цялеснаму, а таксама супраць вульгарнага матэрыялізму. Аднак «прыродны» бок у чалавеку гіпертрафіраваўся, а сацыяльны – недаацэньваўся, за што і быў падверг­нуты крытыцы з боку Ф. Энгельса, які пісаў: «Але крок, які не зрабіў Феер­бах, усё-такі трэба было зрабіць. Трэба было замяніць культ абстрактнага чалавека, гэта ядро новай рэлігіі Феербаха, навукай аб сапраўдных лю­дзях і іх гістарычным развіцці».

Крытыкуючы агнастыцызм, Феербах зыходзіў з таго, што мысленне чалавека дакладна адлюстроўвае па-за свядомасцю існуючую рэчаіс­насць. Асноўную ролю ў пазнанні філосаф адводзіў пачуццям; ясна, як сонца, толькі пачуццёвае. Мысліць – значыць звязваць адно паказанне органаў пачуццяў з другім. Усе формы пазнання (адчуванні, уяўленні, па­няцці, ідэі) ён разглядаў як вобразы, копіі рэчаў, іх уласцівасцей і ад­носінаў. Метафізічнасць антрапалагічнага матэрыялізму Феербаха выра­зілася ў тым, што ён насіў пасіўна-сузіральны характар, не ўлічваў гра­мадска-гістарычнай практыкі.

Заслуга Феербаха ў тым, што ён з пазіцыі матэрыялізму раскрыў кры­ніцы і тайну існавання ідэалізму і рэлігіі. Пакланяючыся Богу, – пісаў Л. Феербах, – людзі пакланяюцца сваёй уласнай сутнасці, адарванай ад іх і абагаўлёнай. Людзі з’яўляюцца ахвярамі падману і самападману. Аднак ён зводзіў яе карані да псіхалогіі чалавека, да яго свядомасці. Феербах адзначаў, што палітычныя, эканамічныя, этычныя і іншыя грамадскія фак­тары накладваюць свой адбітак на змест рэлігіі, аднак сапраўдныя яе сацыяльныя карані засталіся нераскрытымі ім.

Важнейшым дасягненнем нямецкай класічнай філасофіі з’явілася перакананне ў тым, што разгадка сутнасці чалавека ні з пазіцый яго эмпі­рычнага існавання, ні з пункту погляду «чыстага розуму» немагчыма. Свет чалавека не з’яўляецца першапачатковай данасцю, ён ствараецца чалаве­кам, набывае статус сферы спецыфічна чалавечай жыццядзейнасці. Асно­вай яе, глыбінным вытокам, з’яўляецца дыялектыка як адзінства супраць­леглых тэндэнцый і іх барацьба. Гэта галоўнае дасягненне нямецкай кла­січнай філасофіі. Дыялектыка была распрацавана настолькі грунтоўна, што адкрыла перад чалавечай думкай дагэтуль невядомыя гарызонты. Яна ўкараняла прынцып гістарызму як аснову мыслення і вяла да высноў у вышэйшай ступені рэвалюцыйных.

У рамках гэтага інтэлектуальнага цячэння была радыкальна пера­ўтворана трактоўка пазнавальных адносінаў. Калі ў папярэдняй філасофіі сузіральны суб’ект альбо строга раствараўся ў быцці як яго элемент, альбо строга абмяжоўваўся ад быцця, то нямецкія філосафы XVIII–XIX стст. абгрунтавалі творчую актыўную прыроду пазнання, у якой суб’ект і аб’ект цесна ўзаемазвязаны і дапаўняюць адзін аднаго, утвараючы цэласныя пазнавальныя адносіны. Так упершыню распрацоўваецца ідэя практычнай абумоўленасці пазнання.

Нямецкая класічная філасофія абгрунтавала ідэю заканамернасці грамадскага развіцця, указала сферу быцця матэрыяльнага як аснову жыццядзейнасці чалавека. Тут была зроблена спроба выдзеліць у гісторыі чалавецтва заканамерныя этапы прагрэсіўнага развіцця. Менавіта тут шчасце чалавека становіцца вышэйшым клопатам філасофіі.

Апошнім словам нямецкай класічнай філасофіі стаў атэізм Феербаха. Рэлігія была пазбаўлена покрыва таямнічасці як аб’ектыўная «неабходна ўзнікаючая грамадская (і зямная) з’ява. Для таго каб гэтыя дасягненні ператварыліся ў цэласны светапогляд, неабходна было давесці да лагічнага завяршэння ідэю актыўнасці свядомасці, паставіўшы яе на матэрыялістычную аснову і звязаўшы з практычнай дзейнасцю чалавека.