Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мартынаў М.І. Філасофія.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
672.41 Кб
Скачать

Заключэнне Філасофія і каштоЎнасныя прыярытэты ў культуры XXI ст.

Надыход XXI века, магчыма, вырашальны этап у гісторыі чалавечай цывілізацыі. Сёння яна на развіліне свайго гістарычнага развіцця. З аднаго боку, расшырэнне інфармацыйных сувязей, пераўтварэнне ўсяго свету ў адзіную эканамічную і культурную прастору робяць цалкам рэальнымі самыя смелыя праекты аб’яднання народаў у адзіную супольнасць. З другога боку, глабальныя праблемы сучаснасці робяць цалкам магчымым і іншы сцэнарый развіцця чалавецтва – пагрозу яго поўнага знікнення.

Таму сярод вядучых дзеячаў навукі і культуры, а таксама ў грамадскай свядомасці пачынаюць прабіваць сабе шлях думкі пра тое, што лёс кожнай канкрэтнай асобы і лёс усяго чалавецтва цесна ўзаемазвязаны. «Канец гісторыі» можа ўяўляць сабой не столькі царства маркотнай сацыяльнай рэальнасці, у якой нічога не адбываецца, колькі рэальнасць Апакаліпсіса. Прычынай таму – безадказная сацыяльна-эканамічная і сацыяльна-палітычная дзейнасць самога чалавека. У гэтых умовах вечныя філасофскія пытанні Канта – што я магу ведаць? Што я мушу рабіць? На што я магу спадзявацца? Хто такі чалавек? – набываюць новую фармулёўку: што я магу ведаць пра магчымую глабальную катастрофу і пра шляхі яе прадухілення? Што я павінен рабіць дзеля таго, каб гісторыя чалавечай цывілізацыі не закончылася крахам, а выйшла на новыя, дагэтуль небывалыя рубяжы? На якую будучыню чалавецтва я і мае нашчадкі могуць разлічваць? Хто я такі чалавек – розум Сусвету ці ракавая пухліна ў створанай рукамі чалавека тэхнагеннай цывілізацыі.

Галоўная, асноўная прычына яе крызісу карэніцца, на наш погляд, у тым, што навукова-тэхнічная рэвалюцыя, прагрэс матэрыяльнай культуры значна апярэджаваюць прагрэс сацыяльны і культурны (духоўны). Створаная чалавекам, гэта культара складае прадмет яго гонару, тэхнасфера пачынае выходзіць з-пад кантролю і пагражаць незваротным разбурэннем біясферы. Сістэма «чалавек – прырода», відавочна, разладзілася, стала ўсё часцей даваць збой. Межы ўстойлівасці біясферы супраць антрапагенных уздзеянняў не бязмежныя. І ніхто не ведае, калі, дзе кропля перапоўніць чашу і пачнецца ланцуговая рэакцыя незваротных працэсаў. Да таго ж дасягненні навукова-тэхнічнага прагрэсу, нераўнамернае размеркаванне яго «таварных» вынікаў, адсталасць, застойнасць многіх дзяржаў, якія развіваюцца (»130) вядуць да ўзмацнення напружання па лініі Поўнач-Поўдзень, ствараюць спрыяльную глебу для вялікіх і малых ваенных, рэлігійных і іншых канфліктаў, вастрыня якіх такая, што яны могуць прывесці чалавецтва да радыкальных катаклізмаў, якія не выключаюць магчымасці яго знішчэння. Адзіным выхадам з гэтай сітуацыі з’яўляецца фундаментальнае пераасэнсаванне стратэгіі развіцця сучаснага тэхнагеннага грамадства. У полі зроку дадзеных праблем у філасофіі і сацыяльнай думцы ХХ – пачатку ХХI ст. Выразілася ў тэндэнцыі да больш дакладанага правядзення культурных і цывілізацыйных межаў паміж рознымі этнічнымі і рэлігійнымі групамі ўнутры дзяржавы, самімі дзяржавамі і наддзяржаўнымі саюзамі і арганізацыямі. Гэта супярэчнасць паміж універсалізацыяй і партыкулярызацыяй мае сваім зместам два моманты.

Да першага адносіцца тое, што працэс фарміравання глабальнага грамадства робіць неабходным стварэнне адзінай сістэмы каштоўнасцей і ідэалаў. Прычым, ва ўмовах культурнай разнастайнасці дадзеная сістэма павінна браць да ўвагі цэнасныя арыенціры і інтарэсы кожнага асобнага суб’екта міжнародных адносін. Вось чаму гэта сітуацыя патрабуе выяўлення нейкага механізму раўнапраўнага і бесканфліктнага глабальнага ўзаемадзеяння культур. У дадзеным выпадку дыялог культур выступае як форма рэфлексіі над сучаснымі цэнаснымі асновамі і сінтэзу найбольш значных духоўных дасягненняў розных культур.

Такім чынам, сёння тэма дыялогу культур набыла актуальнасць па наступных кірунках. Па-першае, дыялог культур разглядаецца як форма пераадолення сучасных міжнародных супярэчнасцей, звязаных з партыкулярызацыяй культур і фарміраваннем глабальнага грамадства. Па-другое, дыялог культур уяўляецца як сродак ці механізм крытычнага пераасэнсавання каштоўнасных установак тэхнагеннай цывілізацыі і фарміравання новых агульначалавечых ідэалаў. У адрозненне ад эканамічных і палітычных, культурныя сувязі характарызуюцца не тым, наколькі знешнія інтарэсы адной дзяржавы супадаюць ці не супадаюць з інтарэсамі іншага, а тым, наколькі блізкія іх перакананні, вераванні, жыццёвыя арыенціры.

На сучасным этапе існавання чалавецтва фактар культуры з’яўляецца адным з вызначальных у сферы міжнародных адносін. Прычынай гэтага з’явілася змяненне статуса і тыпу суб’екта сусветнай палітыкі.

Калі да Новага часу (XVII–XVIII стст.) асноўнымі суб’ектамі міжнародных адносін выступілі імперыі і нацыянальныя дзяржавы, у асноўным дзяржавы – нацыі Захаду. У сярэдзіне ХХ ст. такімі могуць стаць цывілізацыі ў сувязі з распадам глабальнай каланіяльнай сістэмы. З гэтага часу на арэне сусветнай палітыкі з’яўляюцца суб’екты, якія не атаясамліваюць сябе з каштоўнасцямі і ідэаламі толькі пануючыя цывілізацыі. Краіны Усходу і Поўдня, атрымаўшы вызваленне ад каланіяльнай залежнасці ў II палове ХХ ст. аказаліся ў сітуацыі выбару паміж ідэалагічным, палітычным і сацыяльна-эканамічным светам, так званай «свабоднай дэмакратыяй» і «рэальным сацылізмам», а ў канчатковым рахунку прывяло да абгрунтавання некага трэцяга, угрунтаванага на ўласнай культурнай традыцыі, шляху развіцця, вынікам чаго стала ўтварэнне так званага блока «недалучаных» краін (≈125) трэцяга свету.

Распад сусветнай сацыялістычнай сістэмы, узмоцненая апалагетыка каштоўнасцей матэрыяльнай дэмакратыі, падмацаваная адпаведнымі палітычнымі, эканамічнымі мерамі, паслужылі прычынай яшчэ большай культурнай дыференцыяцыі ў міжнародных адносінах (прыкладам могуць служыць шматлікія рэгіянальныя і міждзяржаўныя арганізацыі і г. д.). Гэта сведчыць пра тое, што ў фарміраванні сістэмы эканамічных, сацыяльных і палітычных міжнародных сувязей культурная індэксацыя адыгрывае адну з ключавых роляў.

У цяперашні час найбольш значнай з’явай, якая вызначае дынаміку працякання ўсіх працэсаў чалавечага грамадства, а таксама вектар і дынаміку працякання ўсіх працэсаў чалавечага грамадства, у т. л. і культурных, з’яўляецца глабалізацыя.

Фактар культурнай разнастайнасці патрабуе даць адказы на пытанні пра тое, якія прынцыпы павінны легчы ў аснову новай мадэлі ўзаемадзеяння культур – дыялог культур, які дапускае іх роўнасць і ўзаемаразуменне. Дадзеная мадэль, у канчатковым выніку, павінна знайсці сваё выражэнне ва ўстанаўленні нормаў і прынцыпаў узаемадзеяння культур, замацаваных у адпаведнай сістэме міжнароднага права. Дасягненне міжкультурнай салідарнасці, як асновы супрацоўніцтва з будовай Трэцяга свету, можа стварыць трывалыя перадумовы для стварэння адзінага сусветнага эканамічнага, палітычнага і культурнага партнёрства. Такім чынам, дыялог культур, які трэба разумець як мадэль узаемаразумення і салідарнасці сусветных цывілізацый, без узгаднення іх стратэгічных інтарэсаў не можа прывесці да трывалага і доўгачасовага балансу міжнародных адносін. Адгэтуль выцякае вострая неабходнасць стварэння новай мадэлі міжнародных адносін адрознай ад існуючай, якая разглядае разнастайнасць культур як умову іх сутыкнення і пастаяннай канфрантацыі. Менавіта на прадухіленне дасягнення інтэрнацыянальнай салідарнасці паміж краінамі, якія развіваюцца, скіравана канцэпцыя сутыкнення цывілізацый, сфарміраваная ў сферы 90-х гадоў ХХ ст. амерыканскім сацыёлагам і палітыкам Сэмюэлем Хантынгтонам.

Асноватворным прынцыпам новай мадэлі павінен стаць рэальны дыялог культур, які становіць іх роўнасць і ўзаемаразуменне. Дасягненне міжкультурнай салідарнасці – зарука трывалага і доўгатэрміновага балансу міжнародных адносін.

Задача прадухілення сутыкнення цывілізацый не можа быць вырашана па-за сучаснымі філасофскімі ведамі аб свеце, раскрыцця прычын і механізмаў функцыянавання прыродных, антрапалагічных, сацыяльных і тэхнагенных з’яў у іх узаемадапаўняльнасці і ўзаемасувязі як вельмі спецыфічных элементаў адзінага сусветнага быцця. У гэтым плане сучасную філасофію па выконваемых ёю функцыях можна назваць інтэгруючай, якая аб’ядноўвае філосафаў і філасофствуючых вучоных у выпрацоўцы новых светапоглядных і культурных прыярытэтаў, каштоўнасцей. Прычым міждысцыплінарны сінтэз усё часцей разглядаецца як адзін з важнейшых аспектаў узнікнення новых ведаў, калі атрыманыя веды адной галіны веды ўключаюцца ў якасці грунту для фарміравання ведаў у іншай дысцыпліне. Такі ўзаемазварот навук ідзе як па лініі трансляцыі асобных метадаў, так і за кошт фундаментальных прынцыпаў і канцэптуальных сродкаў з адной навукі ў іншую, што прыводзіць да карэннай перабудовы асноў навук, г. зн. да навуковай рэвалюцыі. Абмен фундаментальнымі прынцыпамі паміж рознымі навукамі прыводзіць да змяненння бачання прадмета канцэптуальных сродкаў, што звязана з узмоцненымі тэндэнцыямі да інтэграцыі навуковых ведаў. Існуючыя філасофска-метадалагічныя даследаванні, на жаль, яшчэ не ў поўнай меры ўлічваюць фактары сацыякультурнай дынамікі і глабальных змяненняў у сучаснай навуцы, але дзякуючы сінтэзу розных карцін рэальнасці, ствараемых у рамках асобных навуковых дысцыплін, фарміруецца сучасная агульнанавуковая карціна прыроды, якая базіруецца на прынцыпе глабальнага эвалюцыянізму і ўзнаўляе цэласную карціну гістарычнага развіцця прыроды і чалавека. Менавіта таму філасофія становіцца ў наш час індыкатарам усіх іншых навук у вызначэнні сцэнарыяў будучага развіцця чалавецтва.

Паколькі вырашэнне глабальных праблем з’яўляецца надзвычай доўгай і складанай справай, то вядомыя вучоныя розных галін ведаў звязваюць пераадоленне глабальных крызісаў, канфліктаў з фарміраваннем духоўнай культуры і яе гуманізацыяй. Першы крок на шляху вырашэння агульначалавечых праблем звязаны з фарміраваннем планетарнага светапогляду, у аснове якога павінен быць пакладзены новы гуманізм, які ўключае ў сябе пачуццё глабальнасці, справядлівасці, якая вынікае з прызнання годнасці чалавека, асноўных правоў, свабоды кожнага.

Што датычыць навейшых уласна філасофскіх тэндэнцый развіцця цывілізацыі, то трэба адзначыць:

– узмацненне ўплыву матэрыялізму, з’яўленне блізкіх да матэрыялізму варыянтаў «рэалістычнай» філасофскай думкі;

– узмацненне цікавасці да філасофскіх праблем логікі пры адначаснай інтэнсіўнай распрацоўцы новых разнавіднасцей лагічных ведаў (У. Куайна, П. Стросана, Я. Хінтыкі, С. Крынке і інш.), якія адрозніваюцца ад «класічнага» неапазітывісцкага звядзення філасофіі да логікі і аналізу мовы;

– павышэнне цікавасці да праблем развіцця, да дыялектыкі, да пытання аб розных філасофскіх формах асэнсавання супярэчнасцей, напрыклад, філасофскія ідэі лаўрэата Нобелеўскай прэміі, бельгійскага вучонага І. Прыгожына: неабходны пераход навукі і філасофіі да новага разумення дынамічных працэсаў, філасофскага тлумачэння праблем незваротнасці, узнікнення, станаўлення і г. д.;

– актуалізацыя і паглыбленне філасофскіх даследаванняў чалавечай свядомасці і пазнання ў самых розных напрамках аналізу (што ў немалой ступені звязана з навейшымі стадыямі работы пад камп’ютэрнай тэхнікай);

– пошук тэарэтыка-метадалагічных шляхоў фарміравання комплекснага вывучэння чалавека рознымі дысцыплінамі.

Шматвяковая гісторыя чалавецтва наглядна даказвае, што, нягледзячы на ўсе антаганізмы і супярэчнасці, заўсёды адбываўся няўхільны рост прадукцыйных сіл грамадства, маштабаў яго ўзаемадзеяння з прыродай, адным словам, практычнай магутнасці людзей, калі ўсё больш поўна і рознабакова раскрываліся іх жыццёвыя сілы і здольнасці. Кірунак гістарычнага працэсу, як бачна адгэтуль, мае аб’ектыўны характар, які абумоўлены спецыфічнымі асаблівасцямі грамадскага жыцця. Аднак было б памылкай інтэрпратаваць гэтуюы аб’ектыўную скіраванасць як нейкую спрадвечна ўласцівую гістарычнаму працэсу «жалезную» логіку яго разгортвання, як своеасаблівы «прэфармізм», гэта значыць прадвызначанасць будучых грамадскіх формаў. З гэтага пункту гледжання, першабытны лад як быццам бы ўжо змяшчаў у сабе ў згорнутым, запраграмаваным выглядзе структуры камуністычнага грамадства ці іншых грамадстваў. Памылковыя таксама розныя рэлігійна-філасофскія канцэпцыі гісторыі, дзе гаворыцца пра трагічны лёс чалавецтва, непазбежнасць канца гісторыі.

Скіраванасць ходу гісторыі ў кожны яе перыяд аб’ектыўна існуе толькі ў выглядзе некаторай рэзультуючай узаемадзеяння самых разнастайных фактараў, кожны з якіх аказвае ўплыў, і часам вельмі істотны, на ход развіцця грамадства. Гісторыя складваецца з самых розных дзеянняў і ўчынкаў асобных людзей, дзейнасці такіх яе суб’ектаў, як дзяржава, клас, нацыя і г. д. У кожны момант часу мае месца ва ўсіх сферах грамадства шырокі спектр магчымасцей для рэалізацыі людзьмі іх практычнай энергіі. І паколькі кожны чалавек у прынцыпе валодае свабодай выбару, то людзі далёка не заўсёды здзяйсняюць канкрэтныя дзеянні на карысць сабе ці грамадству, ды і саму гэту карысць не так проста бывае вызначыць. Таму і не існуе адназначнай, жорсткай дэтэрмінацыі чалавечай дзейнасці тымі ўмовамі, пры якіх яна ажыццяўляецца, хоць, у канчатковым выніку, праз усе памылкі, пралікі і зманлівыя памкненні, часам трагічныя, чалавецтва памалу прасоўвалася па ступеньках прагрэсу.

Жадаемая намі будучыня не прадвызначана загадзя. Яна, несумненна, «тоіцца» ў цяперашнім, але толькі як адна з уласцівых яму магчымасцей далейшага развіцця. Прагрэс чалавецтва можа быць дасягнуты толькі ў выніку свядома выбраных чалавекам мэт у прымяненні да складзеных на сённяшні дзень аб’ектыўных умоў.

У гісторыі няма нейкага нязменнага, адзінага на ўсе часы сэнсу. Ён аказваецца зменлівым, рухомым, адкрытым, як і сама гісторыя. Гісторыя не мае мэты – канечнай ці шэрагу прамежкавых мэтаў. Мэты можа ставіць толькі чалавек. Гісторыя бясконцая, як і бясконцы працэс чалавечага пазнання. Гісторыя таксама як і пазнанне, не можа атрымаць канчатковага завяршэння ў нейкім дасканалым, ідэльным стане чалавецтва.

Гісторыя ёсць, такім чынам, цячэнне, рух, не завяршальны працэс. І ў залежнасці ад таго, як ён развіваецца, змяняюцца значэнне і сэнс усяго таго, што ажыццяўлялася ў мінулым. Такім чынам, у кожны новы момант сваёй гісторыі, асабліва ў пераломныя эпохі, людзі павінны зноў і зноў звяртацца да яе і кожны раз як бы наноў шукаць адказы на адныя і тыя ж пытанні: ці добра яны жывуць? Ці правільныя мэты сабе намецілі? Ці ў тым кірунку ідзе развіццё? Выкрыць, выявіць сэнс гісторыі – гэта і азначае раскрыць аб’ектыўныя заканамернасці, тэндэнцыі і супярэчнасці, якія складаюць змест перыяду, які перажывае сучасная цывілізацыя, вызначыць спектр магчымасцей яе далейшага развіцця.

ЗМЕСТ

ПРАДМОВА 3

УВодзіны 4

ФІЛАСОФІЯ І ЖЫЦЦЁВЫ СВЕТ ЧАЛАВЕКА 4

ТЭма 1 7

7

ФІлАсофІя Як сацЫЯкультурны феномен 7

1.1. Праблема вызначэння філасофіі. Светапогляд і філасофія 7

1.2. Спецыфіка праблемнага поля класічнай філасофіі. Прадмет філасофіі і яго гістарычная дынаміка 10

1.3. Функцыі філасофіі 11

ТЭма 2 13

Гістарычныя тыпы класічнай філасофіі 13

2.1. Станаўленне філасофіі ў культуры старажытных цывілізацый Усходу 13

2.2. Спецыфіка філасофскай традыцыі старажытнай Індыі, яе культурна-светапоглядныя асновы 14

2.3. Асаблівасці філасофскай думкі старажытнага Кітая, яе рацыянальна-прагматычны кірунак 17

2.4. Характар старажытнагрэчаскай цывілізацыі і асаблівасці антычнай філасофскай традыцыі 22

2.5. Філасофія і рэлігія. Статус і функцыі філасофіі ў сярэднявечнай еўрапейскай культуры 30

2.6. Філасофія і навука: праблема самавызначэння філасофіі ў новаеўрапейскай культуры 38

2.7. Сацыяльна-гістарычныя і светапоглядныя асновы філасофскай думкі эпохі Асветніцтва 43

2.8. Нямецкая класічная філасофія і яе роля ў развіцці еўрапейскай філасофскай традыцыі 44

ТэМА 3 51

51

Станаўленне і асноўныя стратэгіі развіцця посткласічнай філасофіі 51

3.1. Крытыка філасофскай класікі і рацыяналізацыя філасофіі ў творчасці А. Шапенгауэра, С. К’еркегара, Ф. Ніцшэ 51

3.2. Трансфармацыя традыцый класічнай філасофскай спадчыны ў марксізме 53

3.3. Асноўныя гістарычныя формы пазітывісцкай філасофіі 56

Тэма 4 72

72

Філасофія і нацыянальная самасвядомасць. Філасофская думка беларусі. руская філасофія 72

4.1. Філасофская думка Беларусі 72

4.2. Гісторыя рускай філасофіі. Асноўныя напрамкі развіцця і тыпалагічныя характарыстыкі рускай філасофіі 75

Тэма 5 78

78

Метафізіка і анталогія 78

5.1. Катэгорыя «быццё» як пачатак філасофскага аналізу рэчаіснасці 78

5.2. Паняцце субстанцыі. Манізм і дуалізм 80

5.3. Катэгорыя матэрыі. Эвалюцыя поглядаў на матэрыю ў гісторыі філасофіі 81

5.4. Паняцце руху.Рух і развіццё 85

5.5. Прастора і час як формы быцця матэрыі 87

5.6. Ідэя адзінства свету 90

5.7. Дыялектыка як філасофская тэорыя развіцця, яе прынцыпы, законы і катэгорыі 91

Тэма 6 113

113

Філасофія прыроды 113

6.1. Паняцце прыроды 113

ТЭма 7 118

118

Праблема чалавека ў філасофіі і навуцы 118

7.1. Праблема сутнасці чалавека ў гісторыі чалавецтва 118

7.2. Дыялектыка асобы і грамадства 123

7.3. Свабода як вышэйшая каштоўнасць быцця асобы 130

7.4. Жыццё, смерць, бяссмерце ў духоўным вопыце сучаснага чалавецтва 133

7.5. Каштоўнасці і іх роля ў жыцці чалавека 135

ТЭма 8 140

Свядомасць чалавека як прадмет філасофскага аналізу 140

8.1. Праблема свядомасці і асноўныя традыцыі яе аналізу ў класічнай філасофіі 140

8.2. Адлюстравальна-інфармацыйная і сацыяльная прырода свядомасці 143

8.3. Актыўна-творчы характар свядомасці. Свядомасць і самасвядомасць 145

8.4. Грамадская і індывідуальная свядомасць 147

Тэма 9 149

паЗНАНне як каштоўнасць культуры і прадмет філасофскага аналізу 149

9.1. Спецыфіка пазнавальных адносін чалавека да свету і разнастайнасць філасофскага пазнання 149

9.2. Суб’ект і аб’ект пазнання. Формы пачуццёвага і рацыянальнага пазнання 151

9.3. Ісціна як аснова, мэта пазнання. Крытэрый ісціны 155

9.4. Метады і формы навуковага пазнання 158

9.5. Формы ненавуковага пазнання 163

ТэМА 10 168

Навука, яе кагнітыўны і сацыякультурны статус 168

Тэма 11 172

Прырода сацыяльнай рэальнасці і асноўныя стратэгіі яе даследавання ў філасофіі 172

11.1. Эвалюцыя ўяўленняў аб грамадстве ў гісторыі філасофскай думкі 172

11.2. Паняцце сацыяльнай рэальнасці. Грамадства як сістэма 179

11.3. Паняцце дзейнасці і грамадскіх адносінаў 181

11.5. Сацыяльная падсістэма 190

11.6. Палітычная падсістэма 195

11.7. Духоўная падсістэма 195

ТЭМА 12 198

АсноЎныя прАблемы пАлІТЫЧНАй фІлАсофІІ 198

12.1. Феномен улады ў жыцці грамадства 198

12.2. Палітычная ўлада і сацыяльны інтарэс 200

12.3. Дзяржава і грамадзянскае грамадства 203

12.4. Палітыка і права. Канцэпцыя прававой дзяржавы 206

ТЭМА 13 211

ФІЛАСОФСКІЯ ПРАБЛЕМЫ САЦЫЯЛЬНАЙ ДЫНАМІКІ 211

13.1. Грамадства як сістэма, што развіваецца 211

13.2. Крыніцы і рухаючыя сілы развіцця грамадства 212

тэма 14 227

ФіЛаСОФіЯ КУЛЬТУРЫ 227

14.1. Паняцце культуры 227

14.2. Традыцыі і навацыі ў дынаміцы культуры 229

ЗАКЛЮЧЭННЕ 239

Філасофія і КАШТОЎнасныя прыярытэты ў культуры XXI ст. 239