Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мартынаў М.І. Філасофія.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
672.41 Кб
Скачать

11.2. Паняцце сацыяльнай рэальнасці. Грамадства як сістэма

Паняцце сацыяльнай рэальнасці. Грамадства як сістэма

У

11.2

гісторыі філасофіі рэальнасць адрознівалі ад рэчаіснасці, г.зн. рэаль­насць большай часткай трактавалася як быццё чаго-небудзь істотнага ў дадзенай рэчы, як быццё яе самой, а дзейнасць разумелася як наяўнасць усяго існуючага і неіснуючага ў дадзенай рэчы. Рэаль­насць у марксісцкай філасофіі тлума­чыцца як паняцце, тоеснае аб’ектыўнай рэальнасці, альбо як сукупнасць усяго існага (прырода, грамадства, чалавек). Значыць, грамадства ёсць вышэйшая форма руху матэрыі, вылучаная з прыроды сацыяльная рэальнасць, якая характарызуецца якасна адрознай сістэмай сувязей і адносін паміж людзьмі, паміж чала­векам (грамадствам) і прыродай і спецыфікай дзеяння законаў развіцця, з’яўляючыся ў той жа час неад’емнай спецыфічнай часткай аб’ектыўнай рэальнасці.

Грамадства – арганічна цэласная сістэма, якая валодае матэрыяль­най асновай і развіваецца ў выніку ўзаемадзеяння аб’ектыўных і суб’ек­тыўных фактараў. Разнастайныя спосабы тлумачэння грамадства і ходу гісторыі маюць штосьці агульнае – уяўленне аб сістэмнай арганізацыі дадзенага феномена і заканамернасцях яго развіцця. У кожную гістарыч­ную эпоху філосафы спрабавалі па рознаму разглядаць і тлумачыць грамадства. На працягу многіх вякоў чалавек успрымаў прыроду грамадства ў нерасчлененым выглядзе, як нешта адзінае. Спатрэбіліся тысячагоддзі, каб сацыякультурнае раздзяленне грамадства і прыроды, з аднаго боку, і прагрэс ускладнення структуры самога соцыуму, з другога, дазволілі ўбачыць у грамадстве самастойную цэласнасць. Важнейшай праблемай філасофскага асэнсавання грамадства з’яўляецца праблема яго аб’ектыўнасці: ці існуе грамадства аб’ектыўна, незалежна ад суб’екта, які пазнае, ці, можа, рэальна існуюць толькі асобныя людзі, а грамадства ўяўляе сабой усяго толькі суб’ектыўна выдзяляемую абстракцыю.

Першым філосафам, які адышоў ад устаноўкі на хаатычнасць і выпадковасць функцыянавання, развіцця грамадства быў Г. Гегель. Ён паказаў увесь прыродны, сацыяльны і духоўны свет у выглядзе працэсу. Гегель разглядаў грамадства як сферу «усебаковага перапляцення залеж­насцей усіх ад усіх». У сярэдзіне XIX ст. К. Марксам была распрацавана даследчая стратэгія сацыяльнага пазнання – канцэпцыя матэрыялістыч­нага разумення гісторыі, якая зыходзіла з ідэі сістэмнасці грамадства. Канчаткова ж сістэмны падыход да грамадства Маркс зрабіў у «Капітале», дзе ўказаная гіпотэза, дзякуючы ўсебаковаму аналізу капіталістычнага грамадства, ператварылася ў строга пераканаўчую навуковую тэорыю.

Згодна з Марксам, людзей у сацыяльны арганізм звязвае не агульная ідэя ці адзіны для ўсіх Бог, а спосаб вытворчасці, у які ўваходзяць прадукцыйныя сілы – сістэма суб’ектыўных (чалавек) і рэчавых (тэхніка) элементаў, якія ажыццяўляюць абмен паміж грамадствам і прыродай у працэсе грамадскай вытворчасці і вытворчыя адносіны, пад якімі трэба разумець сукупнасць матэрыяльных эканамічных адносін паміж людзьмі ў працэсе грамадскай вытворчасці і руху грамадскага прадукта ад вытворчасці да спажывання. Гэтыя сістэмаўтваральныя фактары зале­жаць, у сваю чаргу, ад шэрагу прыродна-кліматычных умоў, сродкаў зносін, мовы, культуры і іншых фактараў. Аднак вызначальным з’яўляецца грамадскае быццё людзей – матэрыяльныя адносіны людзей да пры­роды, адзін да аднаго, якія ўзнікаюць разам са станаўленнем чалавечага грамадства і існуюць незалежна ад грамадскай свядомасці – духоўнага боку гістарычнага працэсу.

Першай крыніцай самаразвіцця грамадства з’яўляюцца супярэчнасці прыроднай і культурнай арганізацыі чалавека і яго супольнасцей. Пры любых формах сацыяльнасці чалавек застаецца часткай Прыроды і Кос­масу, спецыфічнай праявай феномену жыцця. Другая крыніца сама­развіцця сацыяльных сістэм звязана з грамадскімі адносінамі, якія ўзні­каюць у працэсе працоўнай дзейнасці чалавека.

Грамадства – гэта звышскладаная сістэма разнастайных грамадскіх адносін, якія падраздзяляюцца на матэрыяльныя і духоўныя (ідэальныя) адносіны. Выдзяляюцца таксама і міжасобасныя адносіны – адносіны паміж асобнымі індывідамі на розных падставах, і, як правіла, яны не маюць дачынення да іх уваходжання ў вялікія сацыяльныя групы.

Для звышскладаных самакіруемых сістэм, якімі з’яўляюцца сацыяль­ныя сістэмы, характэрна шматфункцыянальнасць. Аднак усе функцыі сацыяльнай сістэмы могуць быць зведзены да дзвюх асноўных – функцыі захавання сістэмы, яе ўстойлівага стану (гамеастазу) і функцыі ўдаскана­лення сістэмы, яе аптымізацыі ў адносінах да прыроднага і сацыяльнага асяроддзя.

Далёка не ўсе філосафы прызнаюць існаванне ў грамадстве пастаян­ных, накіраваных, сістэматычных змяненняў. Філосафы-дэтэрміністы (Г. Гегель, К. Маркс) прызнаюць скіраванасць развіцця ад ніжэйшых форм да вышэйшых і сцвярджаюць, што развіццё носіць пераважна прагрэсіўны характар і вядзе да пастаяннага паляпшэння грамадства. Індэтэрміністы, ці валюнтарысты (А. Шапенгауэр, Ф. Ніцшэ, К. Попер) абсалютызуюць ролю сляпых, бессвядомых пачаткаў у чалавечай псіхіцы, звязваюць з імі ўсё сацыяльнае развіццё, таму адмаўляюць скіраванасць і заканамер­насць развіцця. Аднак большасць філосафаў прызнае сам факт сацыяль­ных змяненняў, якія выклікаюць пастаяннае ўзбагачэнне сацыяльнай структуры і адносін паміж людзьмі.

Змяненні ў грамадстве звязаны з бесперапынным працэсам яго функцыянавання, пастаяннай дзейнасцю па задавальненні сваіх надзённых патрэб. У ходзе штодзённай дзейнасці людзей удасканаль­ваюцца іх навыкі і здольнасці, больш разнастайнымі робяцца віды іх дзейнасці.