Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мартынаў М.І. Філасофія.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
672.41 Кб
Скачать

Тэма 4 Філасофія і нацыянальная самасвядомасць. Філасофская думка беларусі. Руская філасофія

4.1. Філасофская думка Беларусі

З

Філасофская думка Беларусі

4.1

4.1

араджэнне грамадска-палітычнай, эстэтычнай і філасофскай думкі на тэры­торыі Беларусі адносіцца да X–XI стст. І звязана са стварэннем дзяржаўнасці і развіццём феадальных адносін. Першыя элементы філасофскай куль­туры знаходзяць сваё адлюстраванне ў прытчах і абрадавых гімнах, каз­ках і былінах. Вялікае значэнне для развіцця філасофскай думкі мела рас­паўсюджванне пісьменнасці на тэрыторыі Беларусі, што звязана з пры­няццем хрысціянства.

Развіццё грамадска-палітычнай думкі ў Беларусі ў XI–ХIII стст. супра­ваджалася распаўсюджваннем асветніцкіх ідэй. Узнік рух «нехтыўцаў», прадстаўнікі якога прысвячалі ўсю сваю дзейнасць і жыццё асветніцтву грамадства (К. Смаляціч, К. Тураўскі, Е. Полацкая). Асветніцкія ідэі адлю­страваны ў такіх помніках XII ст., як «Полацкае Евангелле», «Пасланне Клімента Смаляціча», «Творы» К. Тураўскага, «Сказанне пра Хрыста і Антыхрыста» і інш. Хрысціянская ідэалогія прынесла на беларускую зям­лю не толькі адукацыю, пісьменную культуру, але і жорсткія норавы. Распаўсюджванне хрысціянства на славянскіх тэрыторыях адбывалася ў барацьбе з ерэтыкамі, характарызавала сабой супрацьлегласць света­погляду хрысціян і язычнікаў.

Выдатны прадстаўнік эпохі вальнадумства – Францыск Скарына (каля 1490–1541 гг.). Яго жыццё і дзейнасць, інтарэсы і арыентацыі адпавядалі атмасферы эпохі Адраджэння. Атрымаўшы бліскучую адукацыю, Ф. Скарына заснаваў друкарню, перакладаў, выдаваў і распаўсюджваў літаратуру. Яго заслугай з’яўляецца першае свецкае выданне Бібліі (у той час права выдання Бібліі манапольна належала царкве, нават чытанне яе было забаронена простым людзям, і толькі прадстаўнікі духавенства мелі права на чытанне тэкстаў Свяшчэннай кнігі, іх інтэрпрэтацыю). Выданне Бібліі, ды яшчэ з прадмовай, дзе Скарына гаварыў пра гістарычнае і культурнае, а не толькі пра рэлігійнае значэнне Бібліі, было прамым выклікам царкоўным парадкам. Філосаф прапаведаваў ідэі верацярпі­масці, бараніў прынцыпы асабістых адносін з Богам (не праз царкву), адстойваў карыснасць адукацыі і ідэі, якая сцвярджае годнасць чалавека. Заслугай Скарыны з’яўляецца тое, што ён друкаваў кнігі і выкладаў свае погляды на беларускай мове, і тым самым садзейнічаў развіццю нацыянальнай культуры.

Крытычныя адносіны да царкоўнай палітыкі і Свяшчэннага Пісання выказваў выдатны асветнік XVI ст. Сымон Будны (каля 1530–1593 гг.). Мысліцель-гуманіст зрабіў пераклад Бібліі, паставіўшы перад сабой зада­чу выправіць «глупства перапісчыкаў» і «хітрасць ерэтыкоў», як «памылкі ранейшых перакладчыкаў». Яго інтэрпрэтацыя біблейскіх тэкстаў змяшчае першыя прыкметы атэістычнага светапогляду.

Далейшае развіццё ідэй вальнадумства, атэізму звязана з дзейнасцю Казіміра Лышчынскага (1634–1689 гг.) у змрочную эпоху панавання ката­ліцкай царквы ў Рэчы Паспалітай. Лышчынскі пакараны за распаўсюдж­ванне атэістычных думак. Яго рукапіс «Аб неіснаванні Бога», які паслужыў падставай для даносаў, а потым і пакарання, быў спалены.

У ХVI–ХVIII стст. у Беларусі ўзмацнілася свабодалюбівая тэндэнцыя ў развіцці грамадска-палітычнай думкі, атрымалі распаўсюджанне ідэі, якія развівалі С. Шчадурскі, К. Нарбут, Б. Дабшэвіч і інш. Яны пратэставалі супраць царкоўнага прыгнёту, схаластыкі, адстойвалі права чалавека на свободу думкі і дзеянняў. Да канца XVIII ст. Беларусь увайшла ў склад Расіі, што дало новыя магчымасці для развіцця духоўнага жыцця пад уздзеяннем рускай культуры. Паступова пашыраўся рух супраць царкоў­нага засілля і ўлады памешчыкаў. Гэты рух характарызаваўся шэрагам сялянскіх бунтаў, сярод якіх асабліва выдзяляецца сялянскае паўстанне на чале з Кастусём Каліноўскім (1838–1864 гг.). Ідэі рэвалюцыйных дэма­кратаў знайшлі сваё адлюстраванне і ў літаратуры таго часу (Ф. Багушэвіч, Я. Лучына, М. Багдановіч).

У 80-я гг. XIX ст. на тэрыторыі Беларусі пачынаюць распаўсюджвацца ідэі марксізму, галоўны прынцып якіх – абгрунтаванне рэвалюцыйнага пераўтварэння грамадства.

У філасофіі савецкага часу можна выдзеліць асобныя перыяды, асно­вай для якіх служыць развіццё тых ці іншых праблем і пытанняў. Так, 20–30-я гг. характарызуюцца цікавасцю да аналізу адносінаў філасофіі і ўлас­на навук, распрацоўкамі праблем катэгарыяльнага апарата і метадаў філасофскай навукі. Беларускія філосафы ўдзельнічалі ў дыскусіі супраць фармалізму і механіцызму.

30-я гг.– перыяд актывізацыі руху так званых »нацыяналістаў», якія выступілі супраць сацыялістычнай ідэі і палітыкі, разглядалі беларускую нацыю як асаблівую, што вяло да самаізаляцыі. Аднак гэтыя ідэі не атрымалі распаўсюджання.

Асноўная задача філасофскай навукі ў савецкі час паступова зводзі­лася да папулярызацыі ідэй марксізму-ленінізму, праслаўленню поспехаў на шляху будаўніцтва сацыялістычнага грамадства, прапагандзе ідэй аб росквіце нацый і культур, прагрэсіўных змяненнях у сацыяльнай сферы. Адначасова крытыкавалася буржуазнае грамадства, яго ідэалогія і навука. У філасофскіх распрацоўках, прысвечаных праблемам сацыяльнага раз­віцця, пераважала абсалютызацыя класавага падыходу, навуковая аргу­ментацыя часта замянялася навешваннем палітычных ярлыкоў. У развіцці грамадска-палітычнай думкі сталінскага перыяду выявілася празмерная ідэалагізацыя філасофскай навукі, што прывяло да зніжэння яе пазна­вальных функцый, у значнай ступені аслабіла эўрыстычныя магчымасці філасофскага мыслення.

У пачатку 70-х г. на філасофскім аддзяленні Беларускага дзяржаўнага універсітэта пры актыўным удзеле прафесара г. Давідзюка пачынаецца падрыхтоўка сацыёлагаў. У 1979 г. выходзіць у свет яго манаграфія «Прыкладная сацыялогія». Вывучэннем мікрасыцыяльных працэсаў на ўз­роўні працоўных калектываў стала прыярытэтным напрамкам у дзейнасці сацыёлагаў Інстытута філасофіі і права АН БССР і Беларускага дзяр­жаўнага універсітэта.

У гэтыя гады ў рэспубліцы з’яўляецца цэлы шэраг арыгінальных да­следаванняў. Н. Жукаў паспяхова распрацоўвае філасофскія праблемы інфармацыі, кібернетыкі, матэматыкі, свядомасці. «Аснову інфармацыйных працэсаў складае, – лічыць аўтар, – паняцце адлюстравання». Зыходзячы з гэтай тэарэтычнай устаноўкі, інфармацыя ўяўляе сабой, з аднаго боку, працэс адлюстравання ў прыродзе, грамадстве і тэхніцы; з другога боку, яна з’яўляецца рэчава-энергетычнай формай адлюстравання.

Праблемы дыялектычнай логікі даследаваны акадэмікам НАН Бела­русі Д. Шыраканавым. Аўтар прааналізаваў гісторыю станаўлення і раз­віцця лагічных катэгорый ва ўсходняй, антычнай, нямецкай класічнай і ў марксісцкай філасофіі. Узаемасувязь катэгорый дыялектыкі разгля­даецца ў аспекце высвятлення іх аб’ектыўнага зместу як ступеняў пазна­вальнага працэсу.

У пачатку 80-х гг. XX ст. шырокую вядомасць атрымліваюць погляды доктара філасофскіх навук, загадчыка кафедры філасофіі гуманітарных факультэтаў БДУ В. Сцёпіна.

Скразной тэмай яго творчасці з’яўляецца даследаванне пытанняў метадалогіі навуковага пазнання. Навуковыя веды разглядаюцца В. Сцёпі­ным ва ўзаемасувязі ўнутрынавуковых і соцыяокультурных фактараў як цэласная дынамічная сістэма.

У навуцы як дынамічнай сістэме фарміравання новых ведаў важнае значэнне маюць асновы навукі, у якіх ён выдзяляе тры галоўныя кам­паненты: ідэалы і нормы даследавання, навуковую карціну свету і філа­софскія асновы навукі. Ідэалы і нормы даследавання, паводле В. Сцёпіна, уяўляюць своеасаблівую «сетку метаду», якую навука «закідвае ў свет» з тым, каб «вывудзіць з яго пэўныя віды аб’ектаў». «Сетка метаду» дэтэр­мінуецца, з аднаго боку, культурай дадзенай эпохі, а з другога, – харак­тарам саміх даследуемых аб’ектаў. Са змяненнем культуры, ідэалаў змя­няецца і метад, што дае магчымасць пазнаваць іншыя тыпы прадметаў і з’яў. Разглядаючы два тыпы цывілізацыі ( традыцыйную і тэхнагенную), В. Сцёпін паказвае, што адрозненні ў разуменні чалавека, прыроды, рацыянальнасці, ісціны, улады, асобы вызначае саму накіраванасць цыві­лізацыйнага працэсу. Нягледзячы на відавочныя дасягненні заходняй (тэхнагеннай) цывілізацыі, яна спарадзіла і спараджае глабальныя крызі­сы. В. Сцёпін у гэтай сувязі ставіць пытанне аб магчымасці і неабходнасці фарміравання новых арыенціраў аб сэнсе жыцця ў тэхнагеннай цывіліза­цыі, якія змогуць стварыць перадумовы ў вырашэнні глабальных праблем, якія стаяць перад чалавецтвам і прывядуць да новага тыпу цывілізацыі.

Новы тып цывілізацыі можа, на яго думку, узнікнуць у працэсе ўзаем­най адаптацыі розных культурных светаў. Асновай цывілізацыйнага раз­віцця з антымістычным сцэнарыем павінна стаць, падкрэслівае В. Сцёпін, злучэнне рацыянальнага пазнання і маральнасці.

Е. Бабосаў, прафесар, акадэмік НАН Рэспублікі Беларусь, працуе ў галіне сацыяльнай філасофіі. Е. Бабосаў на аснове вялікага фактычнага матэрыялу, звязанага з буйнейшай катастрофай XX стагоддзя – аварыяй на Чарнобыльскай АЭС, даследуе тэорыю і практыку катастроф. Аналізую­чы катастрофы, аўтар падраздзяляе іх на прыродныя, экалагічныя, псіха­лагічныя і сацыяльныя.

Прыродныя катастрофы, на яго думку, адбываюцца з-за парушэння прыроднай рытмікі. Такім чынам, аўтар прапануе, што для таго, каб пазбегнуць прыродных катастроф, чалавеку неабходна ўлічваць усю разнастайнасць прыродных і сацыяльных рытмаў, якія ўздзейнічаюць на рытміку Зямлі і яе біясферу, а на сучасным узроўні развіцця навукі гэта зусім рэальна. У 90-я гады ХХ ст. зноў настойліва заявіла пра сябе неаб­ходнасць духоўнага адраджэння грамадства, звязаная з набыццём дзяр­жаўнага суверэнітэту. Гэта аб’ектыўная неабходнасць супрацьстаіць тэн­дэнцыі реаніміравання валюнтарысцскіх постсталінских мадэлей у грамад­скім жыцці. Аднак менавіта яна ставіць сёння ў аснову асноў пытанне па аднаўленні страчанай беларускім грамадствам «сувязі часоў», без чаго народу ў пачатку трэцяга тысячагоддзя цяжка адказаць на выклік, зробле­ны яму гісторыяй.

4

Гісторыя рускай філасофіі. Асноўныя напрамкі развіцця і тыпалагічныя характарыстыкі рускай філасофіі

.2.
Гісторыя рускай філасофіі. Асноўныя напрамкі развіцця і тыпалагічныя характарыстыкі рускай філасофіі

Л

4.2

я вытокаў арыгінальный філасофскай думкі ў гэты час стаяў П. Чаадаеў (1794–1856 гг.). Яго «Філасафічныя пісьмы» – гэта спроба адказаць на пытанні пра Расію і яе лёс. Ён прыйшоў да думкі, што Расія развіваецца ў баку ад еўрапейскага прагрэсу: «Мы жывём толькі сённяшнім, без таго, што прыйшло, і без та­го, што будзе, сярод застою... Мы расцём, але не выспяваем; рухаемся, але па крывой лініі, гэта значыць па такой, якая не вядзе да мэты». Яго філасофія песімістычная. Пазней Чаадаеў часткова перагледзеў свае погляды і прызнаў, што Расія мае магчымасць ісці па шляху пазітыўных зменаў. Для таго каб змяніць жыццё, зрабіць яго больш дасканалым, ён прапанаваў узмацніць рэлігію. Яго пазіцыя вызначыла прыхільнасць да філасофіі аб’ектыўнага ідэалізму, развіццё якога ў Расіі адбывалася пад моцным уплывам ідэй Шэлінга і Гегеля.

У 40–60-я гг. XIX ст. супраць нямецкага ідэалізму выступілі славяна­філы (А. Хамякоў, І. Кірээўскі, К. Аксакаў, А. Грыгор’еў і інш.). Яны звязвалі лёс дзяржавы з развіццём рускай нацыянальнай свядомасці і росквітам праваслаўнай рэлігіі. Славянафільства (русіцызм), на думку Герцэна, з’яві­лася процідзеяннем замежнаму ўплыву, імкненнем узвысіць каштоўнасць і самабытнасць усяго нацыянальнага ў процівагу ўсяму заходняму, чужо­му. Адначасова ўзнікла плынь прыхільнікаў заходняй культуры, якія лічылі, што Расія павінна ва ўсім прытрымлівацца традыцый Заходняй Еўропы.

Ідэі славянафілаў атрымалі далейшае развіццё ў ідэалогіі петрашэў­цаў і ў поглядах прадстаўнікоў рэвалюцыйнай дэмакратыі другой паловы XIX ст. (А. Герцен, В. Бялінскі, М. Чарнышэўскі, М. Дабралюбаў, Д. Піса­раў). Так, «рускі ідэал» Герцэна – гэта патрыярхальная абшчына, дапоўне­ная свецкім праўленнем і арцельнай работай. Распрацоўшчык прынцыпаў антрапалагічнага матэрыялізму М. Чарнышэўскі сцвярджаў, што арганіч­ная сувязь чалавека і прыроды патрабуе «рацыянальнага эгаізму», па­няцце дабра ён атаясамліваў з выгадай, з агульнай карысцю – выгадай для большасці. Чарнышэўскаму належыць таксама распрацоўка прынцы­повага тэарэтычнага абагульнення таго, што філасофскія сістэмы на­скрозь пранізаны ідэямі і духам тых сацыяльных груп і палітычных партый, да якіх належаць аўтары. Зыходзячы з гэтай думкі, Чарнышэўскі аналі­заваў асаблівасці філасофскіх поглядаў Гобса, Лока, Шэлінга, Русо і інш.

70–90-я гг. XIX ст. характарызуюцца перавагай ідэалістычнага кірунку, прадстаўленага працамі А. Увядзенскага, Б. Чычэрына, В. Салаўёва. Так, Салаўёў, зыходзячы з ідэі аб’яднання праваслаўя, каталіцызму і пратэс­тантызму, распрацоўвае ідэю «Усёадзінства» як умовы пераходу да су­светнай хрысціянскай манархіі, «богачалавечага саюзу». Сваю тэасоф­скую сістэму («філасофію ўсёадзінства») ён супрацьпаставіў марксізму, лічачы, што пераадоленне класавых антаганізмаў магчыма толькі на ду­хоўнай аснове і мае ў якасці неабходнай умовы аб’яднанне Усходу і Заха­ду ў гарманічны хрысціянскі свет, дзе будзе панаваць усеагульная спра­вядлівасць. Гуманістычныя ідэі Салаўёва падпарадкаваны рэлігійнаму светапогляду, а філасофія разглядаецца як служанка тэалогіі.

Ідэі В. Салаўёва прадоўжылі С. Булгакаў і Н. Бярдзяеў. Так, Бярдзяеў у сваёй рабоце «Філасофія свабоды» адзначаў: «Філасофія павінна свядо­ма пераадолець рацыяналізм... і ...зрабіцца функцыяй рэлігійнага жыц­ця...». Гісторыю Бярдзяеў разглядаў як шматактную трагедыю, дзе кульмінацыйным пунктам з’яўляецца Хрыстос – касмічная Асоба, духоўны цэнтр аб’яднання людзей. Выступаючы супраць любых формаў таталіта­рызму, падаўлення творчай актыўнасці чалавека, аўтар лічыў першаснымі духоўныя каштоўнасці, а сэнс гісторыі разглядаў як развіццё свабоды. Крытыкуючы пазіцыю Маркса, Бярдзяеў указваў на тое, што сацыялізм ёсць не канчатковая мэта грамадскага развіцця, а толькі этап, своеасаб­лівая ахвяра ў імя высокай мэты. Ён лічыў, што сацыялізм – гэта безрэлі­гійны гуманізм, за якім надыдзе час бога-чалавека, вяртання чалавека да Бога.

Рэлігійная філасофія Н. Бярдзяева, В. Салаўёва, П. Фларэнскага знаменавала рэлігійны рэнесанс рускай філасофіі канца XIX ст. – пачатку XX ст. У той жа перыяд развівалася аналітычная і фенаменалагічная філа­софія Л. Лапаціна, Н. Лоскага, г. Шпета, У. Вярнадскага. У канцы XIX ст. на тэрыторыі Расіі ўзніклі гурткі па вывучэнні і распаўсюджванні марксістскіх ідэй. Асаблівую ўвагу філосафы-марксісты ўдзялялі праблемам грамад­скага пераўтварэння, пошуку шляхоў рэвалюцыйнай перабудовы грамад­ства і чалавека.

Складаным быў перыяд развіцця філасофіі ў паслярэвалюцыйны час. У 1922 г. многія вучоныя назаўсёды пакінулі Расію, а да 30-х гг. Філасоф­ская думка ва ўсё большай ступені дэманстравала адбітак сталінскай эпохі: каментатарскі стыль, цытатны метад абгрунтавання тэарэтычных распрацовак, крайняя нецярпімасць да апанентаў, «навешванне» ярлыкоў, палітычныя абвінавачванні, юрыдычная і фізічная расправа. Галоўнай функцыяй афіцыйнай філасофіі, увасобленай «сталінскімі акадэмікамі», становіцца апалогія сталінскага рэжыму, праслаўленне «магутнага розу­му» і «тэарэтычнага генія» вялікага правадыра, працы якога ацэньваліся як найвышэйшае дасягненне чалавечай думкі.

На развіццё рускай філасофскай думкі, звязанае з эміграцыяй філоса­фаў, сталінскімі рэпрэсіямі, сусветнай вайной, паўплывала пастанова ЦК ВКП (б) «Аб журналах “Звезда” і “Ленінград”» 1947 г., у выніку якога яе сувязі з сусветнай філасофскай думкай былі штучна разарваныя на многія десяцігоддзі. Выкладанне філасофіі і распрацоўка філасофскіх праблем былі пад кантролем афіцыйнай ідэалогіі. Аднак і ў гэты складаны час праў­дзівая філасофская думка не згасла. Перш за ўсё маюцца на ўвазе рас­працоўкі праблем логікі і метадалогіі, выкананыя В. Ф. Асмусам, П. С. Па­повым, М. М. Бахціным, Ю. М. Лотманам. З’явіліся цікавыя работы па гісторыі і эстэтыцы А. Ф. Лосева. Схаластыцы і дагматызму супрацьпас­тавілі свае даследаванні Э. В. Ільянкоў, А. А. Зіноўеў. Глыбокія распрацоў­кі былі праведзены ў галіне культуралогіі, этыкі, сістэмных даследаванняў, філасофскіх пытанняў прыродазнаўства.

Прагрэсіўная філасофская думка савецкага перыяду, адлюстраваная ў творах вядомых вучоных-даследчыкаў, займае дастойнае месца ў сусветнай філасофскай культуры, з’яўляецца яе яркай старонкай, якую неабходна вывучаць, удумліва аналізаваць і асэнсоўваць.