Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мартынаў М.І. Філасофія.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
672.41 Кб
Скачать

7.3. Свабода як вышэйшая каштоўнасць быцця асобы

В

Свабода як вышэйшая каштоўнасць быцця асобы

7.3

ывучаючы навакольны свет, чала­век пазнае не толькі яго сутнасць, зако­ны функцыянавання, але адначасова і самога сябе як элемент гэтага цэлага, аднак элемент асаблівы, спецыфічны. Усвядоміўшы сябе, сваё «Я» як супрацьлегласць навакольнаму, чала­век, натуральна, задумваецца, якое ж яго месца ў гэтым свеце, хто для каго існуе: чалавек для свету ці свет для чалавека? Які спосаб сувязі майго «Я» і ўсяго астатняга? Ці ёсць які сэнс у жыцці чалавека ці, можа, яно – абсурд, недарэчная выпадковасць у бяс-концым, хаатычным руху першаматэрыі? Калі з’яўленне майго «Я» закана­мерна, то ў чым заключаецца такая неабходнасць, да якой мэты я павінен імкнуцца, каб апраўдаць сваё існаванне? Як суадносяцца кароткачасо­васць майго жыцця і вечнасць быцця? На якія ідэалы трэба арыентавацца, да якіх імкнуцца, якімі сродкамі іх дасягнуць? Чалавецтва пастаянна задае сабе гэтыя пытанні. У сваёй сукупнасці і адзінстве яны складаюць ядро светапогляду і служаць арыенцірам у жыццядзейнасці чалавека. Усведам­ляючы сваё месца ў свеце, сэнс свайго быцця, чалавек вызначае канкрэт­ныя мэты будняў свайго жыцця, фарміруе пэўную жыццёвую ўстаноўку і адпаведны спосаб жыцця. Задача філасофскай мудрасці, значыць, у тым і заключаецца, каб не толькі дапамагчы чалавеку развіць самасвядомасць, сфарміраваць жыццёвыя мэты, але і ўказаць найбольш прымальны шлях іх дасягнення. Праўда, сярод філосафаў, пачынаючы са старажытных часоў і да сённяшняга дня, няма адзінай думкі па гэтых пытаннях. Калі, на­прыкад, К. Маркс сэнсам жыцця лічыў ператварэнне чалавека ў самамэту грамадскага развіцця, то Ф. Ніцшэ не прызнаваў нават самую пастаноўку пытання аб сэнсе жыцця. «Сэнс, – казаў ён, – разбурае само жыццё, ён несумяшчальны з розумам». На яго думку, у чалавечым жыцці сапраўднай каштоўнасцю з’яўляецца толькі ірацыянальны пачатак, інстынктыўнае жаданне як такое. Сутнасць гэтай канцэпцыі зводзіцца да таго, што чала­век можа быць шчаслівым толькі ў тым выпадку, калі ён ператворыцца ў ірацыянальную істоту, падпарадкаваную выключна поклічу прыроды, якая свабодна ажыццяўляе сваё жаданне, сваю волю да ўлады. Такую істоту Ф. Ніцшэ назваў «звышчалавекам» і абвясціў яе самакаштоўнасцю развіцця прыроды і грамадства. Дзве палярныя пазіцыі – К. Маркса і Ф. Ніцшэ – цікавыя яшчэ і тым, што кожная з іх паслужыла практычна адначасна грунтам для ўзнікнення дзвюх непрымірымых ідэалогій – фашызму і камунізму. Але пры ўсёй супрацьлегласці вывадаў яны маюць шмат агульнага: абодва мысліцелі адштурхоўваюцца ад ідэі антрапацэнт­рызму, які ставіць у цэнтр свету самакаштоўнасць чалавека, абодва адмаўляюць Бога і выступаюць за свабоду асобы, поўнае разняволенне прыроды чалавека, стварэнне ўмоў для яго самарэалізацыі. Прынцыповае адрозненне гэтых дзвюх канцэпцый заключаюцца ў тым, што К. Маркс разлічваў на грамадскую сутнасць чалавека, яго розум, духоўнасць. Ф. Ніцшэ абвяшчаў самакаштоўнасць прыроднага пачатку, а грамадскае – за смецце, якое толькі забруджвае чысціню інстынктаў. У выніку адзін заклікае да яднання, разумнай калектыўнасці людзей, будаванню іх адно­сін на гуманістычных пачатках, другі – да гордай самоты, звышэгаізму, неаміфалагічнай свядомасці, якая ва ўласным сэнсе ўжо не ёсць свядо­масць, а нейкі ірацыянальны парыў. Сэнс чалавечага жыцця, паводле К. Маркса, – у свабодным усебаковым развіцці ў грамадстве роўных, паводле Ф. Ніцшэ, – у выхадзе за межы чалавечага супольнага жыцця, культурнага здабытку чалавецтва, абсалютызацыі сваёй волі.

Гегель і многія іншыя мысліцелі XVIII–XIX стст. адзначылі адну важ­нейшую рысу свабоды волі – яе абумоўленасць знешнімі ў адносінах да выбіральнай волі абставінамі. Аднак, давёўшы гэту рысу да абсалюту, яны фактычна звялі да мінімуму фактар адказнасці індывіда за свае ўчынкі, паколькі сама свабода выбару набыла даволі прывідны, па сутнасці, фіктыўны характар. Калі яшчэ вучоны XV ст. Мікалай Кузанскі лічыў, што «чалавек – другі бог», свабодная творчасць якога памнажае паўнату Боскага промыслу, то гегелеўскі панлагізм ператварыў яго ў марыянетку Абсалюту. З рэзкай крытыкай такога падыходу выступілі філосафы розных школ. Напрыклад, Н. Бярдзяеў на гэты конт пісаў: «Толькі адказны вольны і толькі вольны – адказны».

Катэгорыя «адказнасць» уключае філасофска-сацыялагічную праб­лему суадносін здольнасці і магчымасці чалавека выступаць у якасці суб’екта (аўтара) сваіх дзеянняў і больш канкрэтныя пытанні: здольнасць чалавека свядома (добраахвотна) выконваць пэўныя патрабаванні і ажыццяўляць свае задачы – здзяйсняць правільны маральны выбар, дасягаць пэўнага выніку.

Адказнасць разглядаецца ў сувязі з філасофскай праблемай свабо­ды. Аднак часта яна вырашалася абстрактна і ставілася ў залежнасці ад адказу на пытанне, ці можна наогул лічыць чалавека вольным у сваіх дзеяннях.

Адказнасць носіць канкрэтна-гістарычны характар аналізу рэальнай свабоды чалавека ў дадзеных гістарычных умовах. Асаблівасці і тэндэн­цыя развіцця сучаснай цывілізацыі аб’ектыўна абумоўліваюць узрастанне меры адказнасці за ўласнае ўдасканальванне і прагрэс грамадства ў цэлым.

Крайнюю пазіцыю заняла так званая «філасофія жыцця». Паводле А. Шапенгауэра, кожны чалавек – аб’ектываваная беспадстаўная сусвет­ная воля, якая імкнецца да абсалютнага самасцвярджэння ў барацьбе з усімі астатнімі. Любы індывід можа стаць абсалютным, падпарадка­ваўшы ўсіх сваёй волі, ператварыўшы іх у сродак самарэалізацыі.

Найбольш цікавым вырашэннем праблемы свабоды волі, выбару ў сучаснай сусветнай філасофскай думцы ўяўляецца канцэпцыя персана­лізму (М. Бярдзяеў, Л. Шастоў, Дж. Ройс, Э. Мунье і інш.). Адраджаючы традыцыі стаіцызму і хрысціянства, яны зрабілі асноўны ўпор на унутранае самаўдасканаленне асобы. Аднак, у адрозненне ад дагматаў хрысціян­ства, персаналізм прызнае самакаштоўнасць асобы, дзе кожны індывід ёсць свабодная воля, паўната быцця, суб’ект, творца гісторыі. Удасканаль­ваючы сябе, асоба тым самым пераадольвае сталыя стэрэатыпы грамад­скіх адносін і паступова паднімаецца да адзінства з усімі іншымі асобамі ў грамадстве роўных, а праз яднанне з бліжнім ажыццяўляе яднанне з Богам. Традыцыйныя формы грамадскага жыцця і адпаведныя грамад­скія інстытуты (дзяржава, права, уласнасць і г. д.) з’яўляюцца неабход­нымі, але ніжэйшымі, больш прымітыўнымі формамі сувязі людзей, якія павінны пераадольвацца ў ходзе развіцця свабоднай творчасці асобы. У гэтай канцэпцыі, якая ўзвялічвае чалавечую асобу, яе свабодную сама­рэалізацыю, творчасць, ёсць вельмі істотны недахоп – яна ігнаруе мноства матэрыяльных і духоўных інтарэсаў у вызначэнні жыццядзейнасці людзей, паколькі кожны чалавек адказны за змест і вызначэнне сваіх жыццёвых шляхоў і рэалізацыю гуманістычных ідэалаў не ў меншай меры, чым усё грамадства. На падставе сказанага можна зрабіць выснову: у сучасных умовах асабліва актуальнай стала патрэба ў распрацоўцы светапоглядна-метадалагічных асноў інтэгравання розных сфер ведаў у цэласную канцэпцыю асобы.