Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мартынаў М.І. Філасофія.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
672.41 Кб
Скачать

1 11.6 1.6. Палітычная падсістэма

Палітычная падсістэма

11.6

Развіццё грамадства суправаджаецца на пэўным этапе стварэннем разгалінаванай сістэмы дзяржаўных і недзяржаўных устаноў, інстытутаў – сацыяльных і палітычных арга­нізацый з асабліва важнымі функцыямі і дакладнай арганізацыйнай структурай. Гэтыя інстытуты ажыццяўляюць узгадненне інтарэсаў розных супольнасцей і груп, забяспечваюць іх эфек­тыўнае ўзаемадзеянне, замацоўваюць складзеныя сацыяльныя каштоў­насці, сцвярджаюць новыя і становяць сабой палітычную сістэму.

Цэнтральным элементам палітычнай сістэмы з’яўляецца дзяржава, якая ажыццяўляе свае функцыі па рэгуляванні палітычных адносін у гра­мадстве прымяненнем легітымнага, узаконенага прымусу ў адносінах да грамадзян. Дзяржава становіць сабой важнейшы сацыяльна-палітычны інстытут грамадства, надзелены вярхоўнай уладай на пэўнай тэрыторыі і карыстаецца ёю для таго, каб кіраваць паводзінамі людзей, іх груп і аб’яднанняў.

Палітычныя арганізацыі ўплываюць на фарміраванне дзяржаўных структур, вызначаюць праграмы сваёй дзейнасці, выражаюць інтарэсы сацыяльных супольнасцей і груп у адпаведных лозунгах, сацыяльных праектах і ўдзельнічаюць у іх рэалізацыі легітымнымі, узаконенымі срод­камі. Іх дзейнасць абумоўлена неабходнасцю рэалізацыі інтарэсаў сваіх груп, якія супярэчаць ці ўціскаюць інтарэсы іншых. У сувязі з гэтым партыі і рухі абапіраюцца на аўтарытэт улады, умяшальніцтва якой садзейнічае ўрэгуляванню супярэчнасцяў і ўзгадненню інтарэсаў.

Адным з важнейшых элементаў палітычнай сістэмы з’яўляецца палітычная свядомасць. Яна ахоплівае пачуццёвыя і рацыянальныя, цэнасныя і нарматыўныя, рацыянальныя і інтуітыўныя ўяўленні грамадзян аб іх сувязях з інстытутамі улады і паміж сабой з нагоды іх удзелу ў кіра­ванні грамадствам і дзяржавай. Яна ўключае ўсведамленне грамадзянінам сваёй групавой прыналежнасці і вынікаючых адгэтуль інтарэсаў, вызна­чэнне палітычнай пазіцыі адносна ўлады, свайго грамадзянскага статусу, сваіх правоў, свабод і абавязкаў. Элементамі палітычнай свядомасці выступаюць ідэалогія як усведамленне інтарэсаў сацыяльных груп і іх значнасці ў сістэме патрэбаў грамадскага развіцця і палітычная псіхалогія, якая характарызуе палітычныя паводзіны мас, іх настроі, уста­ноўкі, стэрэатыпы і прывычкі.

11.7. Духоўная падсістэма

Д

Духоўная падсістэма

11.7

ухоўная падсістэма
ўключае ў сябе арганічна звязаныя паміж сабой элементы, скіраваныя на задавальненне грамадскіх і асабістых духоўных патрэб, важнейшымі з якіх выступаюць пазнавальныя, мараль­ныя, эстэтычныя, рэлігійныя, а таксама патрэбы ў зносінах. У грамадстве паступова ўзнікаюць асаблівыя галіны духоўнай вытворчасці і інстытуты, якія адпавядаюць разнастайным духоў­ным патрэбам. Навуковыя інстытуты і разнастайныя аб’яднанні вучоных ажыццяўляюць праекты, скіраваныя на пазнанне прыроды, грамадства, чалавека і тым самым навукова забяспечваюць дзейнасць людзей. Сродкі прамога інфармавання насельніцтва накіраваны на задавальненне патрэбы ў абмене інфармацыяй і духоўных адносінах.

Асобнай галіной духоўнай вытворчасці з’яўляецца выхаванне і аду­кацыя чалавека. У грамадстве ствараецца разгалінаваная сістэма ўстаноў адукацыі і выхавання: вышэйшыя навучальныя ўстановы, дзіцячыя дашкольныя ўстановы, разнастайныя формы школьнага навучання. Выхаваўчую функцыю выконваюць сям’я, кола сяброў і знаёмых, дзяржаў­ныя ўстановы, органы правапарадку, сродкі масавай інфармацыі. Маральнае і эстэтычнае выхаванне, фарміраванне светапогляду ажыццяў­ляюцца таксама мастацтвам і навуковымі рэлігійнымі ўстановамі.

Цэнтральным звяном духоўнай падсістэмы з’яўляецца свядомасць грамадства, якая праяўляецца ва ўсёй разнастайнасці ведаў, ідэй, погля­даў, думак, светапоглядных установак, цэнаснай арыентацыі. Важнейшымі элементамі свядомасці грамадства з’яўляюцца індывідуальная і грамад­ская свядомасць. Індывідуальная свядомасць – вобраз свету, які фармі­руецца ў асобнага чалавека пад уплывам яго жыцця і псіхічных асаблі­васцей. Яна мае ўнутрыасабовае быццё і нярэдка ўяўляе сабой нікому не вядомы паток свядомасці. Грамадская свядомасць з’яўляецца ідэальным вобразам свету, які фарміруецца сацыяльными супольнасцямі і групамі пад уздзеяннем надасабовых фактараў – матэрыяльных умоў жыцця грамадства і яго духоўнай культуры.

У структуры грамадскай свядомасці выдзяляюцца два ўзроўні – звычайная і тэарэтычная свядомасць. Звычайная свядомасць звернута пераважна да працы, быту і звязанымі з імі штодзённымі ўмовамі жыцця і адносінамі людзей. Яна адрозніваецца сінкрэтычнасцю (нерасчлянё­насцю), беднасцю зместу, падрабязнай дэталізацыяй, эмацыянальнай афарбаванасцю: стыхійнасцю і практычнай скіраванасцю. Тэарэтычная свядомасць абапіраецца на звычайную, але пераадольвае яе абмежа­ванасць.

У грамадскай свядомасці выдзяляюцца таксама грамадская псіхалогія і ідэалогія, у якіх выяўляецца ўплыў носьбітаў грамадскай свядомасці з іх асаблівасцямі. Як структурны элемент грамадскай свядомасці грамадская, ці сацыяльная, псіхалогія характарызуе асаблівасці масавых паводзін людзей, пэўны тып адносін сацыяльных супольнасцей і груп да з’яў гра­мадскага жыцця. Яны выражаюцца ў форме вераванняў, перакананняў, установак і пачуццяў, прывычак і стэрэатыпаў. Сацыяльная псіхалогія ўключае таксама псіхічны склад, г. зн. стабільную сукупнасць псіхічных асаблівасцей і форм калектыўных паводзін, тыповых для канкрэтнай сацыяльнай групы. Ідэалогія становіць сабой сукупнасць ідэй і поглядаў, якія адлюстроўваюць у тэарэтычнай, сістэматызаванай форме патрэбы грамадскага развіцця і служаць замацаванню або змяненню грамадскіх адносінаў. Яна выражае пункт гледжання сацыяльных груп на патрэбы грамадскага развіцця і тэарэтычна абгрунтоўвае і апраўдвае іх сацыяльна-палітычныя дзеянні.

Грамадская свядомасць неаднародная па змесце і форме. Выдзяляюцца такія віды грамадскай свядомасці, як навуковая, рэлігійная, маральная, эстэтычная, палітычная, прававая, філасофская. Яны адроз­ніваюцца па змесце тых з’яў, якія ў іх адлюстроўваюцца, па форме матэ­рыялізацыі, па сацыяльных функцыях. Віды, ці формы, грамадскай свядо­масці з’яўляюцца шматузроўневымі ўтварэннямі, якія уключаюць звычай­ны і тэарэтычны ўзроўні, грамадскую псіхалогію і ідэалогію.

Цэласная характарыстыка грамадскай свядомасці выражаецца ў такіх паняццях як масавая свядомасць і грамадская думка. Стан грамадскай свядомасці вызначаецца тым, якія ідэі і погляды дамінуюць у дадзены гістарычны перыяд, якія формы грамадскай свядомасці аказваюць най­больш эфектыўнае ўздзеянне на грамадскую думку і настрой, якое месца навукі, рэлігіі, палітыкі і права сярод інструментаў фарміравання грамад­скай думкі. Сур’ёзнае значэнне ў характарыстыцы стану грамадскай свядомасці мае вызначэнне суадносінаў навуковых і пазанавуковых уяўленняў.