Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мартынаў М.І. Філасофія.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
672.41 Кб
Скачать

Тэма 13 філасофскія праблемы сацыяльнай дынамікі

13.1. Грамадства як сістэма, што развіваецца

П

13.1

Грамадства як сістэма, што развіваецца

аняцце «сацыяльная дынаміка» ад­люстроўвае пэўны і вельмі істотны бок грамадскага развіцця ў цэлым. Пры ўсёй сукупнасці разнастайных змяненняў гіста­рычнай рэальнасці паняцце «сацыяльная дынаміка» ўказвае на кірунак грамадскіх зменаў у грамадстве.

Як відаць на першы погляд, грамад­ства пачынаецца з чалавека, з існавання мноства людзей. На ранніх стадыях развіцця філасофіі, напрыклад, у старажытнагрэчаскай натур­філасофіі, грамадства разумелі як сукупнасць людзей. Але адразу ж філо­сафы мусілі задумацца над пытаннем: што ж аб’ядноўвае людзей, што ператварае сукупнасць людзей у асобнае цэлае – грамадства?

Каб жыць, людзі павінны былі аднаўляць сваё жыццё ва ўсім яго аб’ёме і змесце. Менавіта сумесная дзейнасць па вытворчасці іх жыцця аб’ядноўвае людзей. Аб’ектыўны свет становіцца светам чала­века толькі ў тым выпадку, калі ён далучаны да чалавечай дзейнасці, якая звязвае ўсе кампаненты грамадскага жыцця: утвараюцца ўстойлівыя і дынамічныя сувязі паміж рознымі сферамі дзейнасці, эпохамі, пакален­нямі людзей. Сувязнымі сродкамі служаць прадметы і з’явы матэрыяль­нага і духоўнага свету: прылады працы, прыроднае асяроддзе, веды, ідэалы і г. д. Гэтыя сувязі фарміруюць устойлівую сістэму – грамад­ства. Такім чынам, асновай цэласнасці і канкрэтна-гістарычнай вызнача­насцю з’яўляецца грамадская вытворчасць. Яна складае гістарычны працэс вытворчасці і ўзнаўлення сацыяльнага жыцця, грамадскіх стасун­каў людзей у працэсе іх жыццядзейнасці. Грамадская вытворчасць разгля­даецца ў двух планах: у вузкім, эканамічным – як вытворчасць сродкаў для жыцця, спажывецкай вартасці і ў больш шырокімфіласофскім – як вытворчасць непасрэднага жыцця.

«Згодна з матэрыялістычным разуменнем,– пісаў Ф. Энгельс, – вы­значальным момантам у гісторыі з’яўляецца, у канчатковым выніку, вы­творчасць і аднаўленне непасрэднага жыцця. Аднак сама гэта вытвор­часць зноў-такі бывае дваякай. З аднаго боку – сродкі да жыцця: прадукты харчавання, адзенне, жыллё і неабходныя прыстасаванні, з другога – вытворчасць самога чалавека, працяг роду, сям’і і ўсёй грамадскай сістэ­мы выхавання і адукацыі чалавека».

Заслуга К. Маркса і Ф. Энгельса заключаецца ў тым, што яны ўпер­шыню ўвялі ў сацыяльную філасофію паняцце «спосаб вытворчасці матэ­рыяльных даброт», якое адлюстроўвае існаванне матэрыяльнай вытворчасці ў гістарычна канкрэтных формах і ўзнаўленне матэрыяльнага багацця як абавязковай умовы самога існавання грамадства. Акрамя таго, ствараючы матэрыяльныя даброты, людзі ствараюць і аднаўляюць свае ўласныя грамадскія адносіны. Вызначальная роля матэрыяльнай вытворчасці заключаецца таксама і ў тым, што асноўныя змены ў грамад­стве пачынаюцца ў матэрыяльнай вытворчасці, а потым – у іншай сферы жыцця грамадства. Такім чынам, аснова жыцця грамадства – матэры­яльная вытворчасць – дэтэрмінуе дзейнасць людзей праз сістэму патрэб. Аднак і патрэбы людзей аказваюць уплыў на сацыяльную дзейнасць.