Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мартынаў М.І. Філасофія.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
672.41 Кб
Скачать

Тэма 12 АсноЎныя прАблемы пАлІтычнАй фІлАсофІі

12.1. Феномен улады ў жыцці грамадства

Феномен улады ў жыцці грамадства

12.1

Палітыка адна з важнейшых сфер чалавечай дзейнасці. Яна ўваходзіць у жыццё кожнага чалавека даволі рана. Чалавек можа не цікавіцца палітыкай, але палітыка, тым не менш, цікавіцца ім. Лёс чалавека, яго дабрабыт, дасягненне пастаўленых мэт кожным і ўсімі заўсёды былі звязаны з палітыкай.

Палітыка – складаная грамадская з’ява. У старажытнагрэчаскім «полісе» (горад-дзяржава) палітыкай называліся дзяржаўныя і грамадскія справы. Такая этымалогія самога слова. У навуковы абарот тэрмін «палітыка» ўвёў Арыстоцель. Паводле яго вызначэння, палітыка – гэта цывілізаваная форма адносін, узаемадзеяння людзей адзін з адным у штодзённым жыцці з мэтай дасягнення вышэйшага ўзроўню дабрабыту для кожнага і ўсіх. Палітыка, на думку Арыстоцеля, – гэта адзіны шлях для дасягнення гэтай мэты.

Цяпер існуе мноства тлумачэнняў і вызначэнняў палітыкі, што абумоў­лена шматграннасцю самой з’явы, багаццем яго зместу і разнастайнасцю грамадскіх функцый:

1. Палітыка – гэта дзейнасць у сферы адносінаў паміж рознымі супольнасцямі людзей (сацыяльнымі, этычнымі, рэлігійнымі), якія рэалізуюць свае карэнныя інтарэсы і патрэбы (палітычныя, эканамічныя, духоўныя і інш.) з дапамогай інстытутаў публічнай улады. Такім чынам, адносіны паміж рознымі супольнасцямі людзей па рэалізацыі іх карэнных інтарэсаў і патрэб толькі тады становяцца палітычнымі, калі для іх рэгуля­вання, супадпарадкаванасці ці прымірэння выкарыстоўваецца ўладны механізм. Палітычныя адносіны – гэта ўзаемадзеянне суб’ектаў палітыкі і ўлады. Толькі на гэтай аснове можна выдзеліць палітычныя адносіны з усёй сукупнасці грамадскіх адносін. Такім чынам, палітычныя адносіны ў значнай меры вызначаюць змест палітыкі.

2. Палітыка ёсць навука кіравання дзяржавай. Палітыка – з’ява, карані якой знаходзяцца ў дзейнасці дзяржавы. Палітыка – гэта ўсё, што адносіцца да дзяржавы, яе спраў. Палітыка – кіраўніцтва і кіраванне справамі дзяржавы.

Палітыка – незвычайна дынамічная, складаная, высокаэфектыўная грамадская жыццядзейнасць, праз якую з улікам супярэчлівых калектыў­ных інтарэсаў розных супольнасцяў людзей выпрацоўваюцца абавязко­выя для ўсіх агульныя мэты, задачы, рашэнні, правілы і працэдуры, і адбываецца мабілізацыя (калі неабходна – то і прымусовая) агульных рэсурсаў для правядзення агульных мэт у жыццё.

Як відаць з прыведзеных вызначэнняў, неад’емнай часткай палітыкі з’яўляецца пастаноўка мэт і задач той ці іншай грамадскай групай у бара­цьбе за свае інтарэсы. У залежнасці ад характару і зместу канкрэтных мэт адрозніваецца ўнутраная і знешняя палітыка. Разнастайнасць рэальнага жыцця дазваляе вылучаць у гэтых галінах больш вузкія, але ў той жа час вельмі важныя сферы палітыкі. Сярод іх можна назваць такія, як экана­мічная палітыка, сацыяльная, нацыянальная, культурная, экалагічная, дэмаграфічная, кадравая, ваенная, маладзёжная і інш.

Палітыка як эфектыўны інструмент для сістэматычнага і мэтнакірава­нага ўздзеяння на грамадства ў мэтах яго захавання і функцыянавання выконвае разнастайныя функцыі. Сярод іх:

– інтэграцыя розных сфер грамадскага жыцця, забеспячэнне цэлас­насці і стабільнасці грамадства;

– выражэнне інтарэсаў сацыяльных груп, асобных грамадзян;

– кіраванне і кіраўніцтва палітычнымі і грамадскімі працэсамі ў інта­рэсах найбольш уплывовых слаёў і груп насельніцтва і (ці) грамадства ў цэлым;

– выяўленне і разгляд сацыяльна-палітычных канфліктаў, развяз­ванне іх цывілізаванымі спосабамі і метадамі;

– сацыялізацыя асобы, уключэнне яе ў складаны свет грамадскіх адносінаў;

– забеспячэнне пераемнасці і абнаўлення развіцця грамадства і чалавека.

Палітыка як сацыяльны феномен знаходзіцца ў дыялектычнай узаемасувязі і ўзаемадзеянні з іншымі грамадскімі з’явамі. Сярод іх можна выдзеліць эканоміку, ідэалогію, мараль, права, рэлігію і іншыя.

Вядома, што палітыка дэтэрмінавана эканамічнымі інтарэсамі вялікіх грамадскіх груп. Гэтыя інтарэсы і выступаюць у канчатковым выніку як сацыяльная прычына палітычных дзеянняў.

Разам з тым трэба памятаць, што палітыка не з’яўляецца пасіўным вынікам эканомікі. Палітычная дзейнасць узнікла на падмурку эканамічнага развіцця, яна валодае вялікай ступенню самастойнасці. Толькі свядомае выкарыстанне палітыкай эканамічных законаў, правільны ўлік вядучых тэндэнцый грамадскага развіцця будуць пазітыўна ўплываць на эканоміку.

Узаемныя сувязі паміж ідэалогіяй і палітыкай шматпланавыя, дыялек­тычна супярэчлівыя. Ідэалогія складае тэарэтычную аснову палітычнай дзейнасці. Без яе немагчыма ўсведамленне палітыкамі мэт развіцця, месца і ролі канкрэтных сацыяльных сіл у іх дасягненні. Узаемныя сувязі ідэалогіі і палітыкі можна ахарактарызаваць наступным чынам: ідэалогія, карыстаючыся палітыкай як інструментам, выступае адначасова ў якасці інструмента палітыкі.