Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
36
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
293.67 Кб
Скачать

3. Паходжанне назвы “Беларусь”

Існуе шмат версій: Русь, вольная ад татара-мангольскага ярма; краіна белых снягоў; ад бедага колеру вопраткі ці валасоў насельніцтва; Заходняя Русь; хрысціянізаваная Русь; у значэнні духоўнага дабрабыту і інш. Назва “Белая Русь” узнікае параўнальна позна і існуе паралельна з назвай “Літва”. Аб гэтым сведчаць, дакументы XVIII ст., у якіх сустракаецца часам падвоенае словазлучэнне: “літвін-беларусец” або “беларусец-літвін”.

В. М. Тацішчаў пісаў, што назва “Белая Русь” упершыню сустракаецца ў 1135 г. у Раскольніцкім і Растоўскім летапісах і так называюць Растова-Суздальскую зямлю. У сявязі з гэтым можна выказаць меркаванне, што, магчыма, гэтая назва ўзнікла ў сувязі з увядзеннем хрысціянства. Белай Руссю называлі і Маскоўска-Суздальскую Русь рускай цэнтралізаванай дзяржавы, і гэтая назва мела такое ж значэнне, як і Вялікая Русь. Пры князе Іване ІІІ тэрмін “Белая Русь” уносіцца ў тытул Вялікага князя Маскоўскага. Белай Руссю часам называлі і ўкраінскія землі. Вядома, што гэтая назва паступова пашыраецца на тэрыторыі Беларусі, асабліва ў XVII – XVIII стст.

Пасля далучэння зямель Беларусі да Расійскай імперыі гэта тэрыторыя пачала афіцыйна называцца “Беларусь”. У 1796 г. цар Павел І распарадзіўся аб’яднаць Полацкую і Магілеўскую губерніі ў адну губернію з цэнтрам у Віцебску і назваў яе “Беларускай”. Затым паступова назва “Беларусь” пашыраецца і на іншыя губерніі.

Характэрна, што нават у другой палове ХІХ ст. Заходняя Беларусь працягвала яшчэ заставацца Літвой. Гродзенская і Віленская губерніі адносіліся да Літоўскага Палесся (1882 г.) Толькі у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. назва “Беларусь” набыла сучаснае, этнічнае, геаграфічнае і дзяржаўна-палітычнае значэнне. Аднак пасля актывізацыі ў пачатку 30-х гг. ХІХ ст. нацыянальна-вызваленчага руху пачынаецца больш інтэнсіўная русіфікатарская палітыка царызму, у кантэксце якой афіцыйна забараняецца слова “Беларусь” і ўводзіцца новая назва – “Паўночна-Заходні край”.

4. Дайце характарыстыку фарміраванню дзяржаўнасці ўсходніх славян.

Праблемным з'яўляецца пытанне аб перыядзе ўзнікнення дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Вучоныя спрачаюцца па гэтай праблеме, хаця ўвесь савецкі перыяд у кнігах пісалася, што дзяржаўнасць узнікла ў 9-м ст. На думку дагледчыка Юшкова дзяржаўнасць узнікла ў 7-м ст. На думку даследчыка Рыбакова прыметы дзяржаўнасці адзначаюцца ўжо ў пачатку нашай эры. У Беларускай савецкай энцыклапедыі, выдадзенай у 70-х гадах 20 ст., гаворыцца, што дзяржаўнасць узнікла ў 6-9 стст. Самыя рэвалюцыйныя погляды па гэтаму пытанню ў прафесара Юхо, на думку якога дзяржаўнасць узнікла яшчэ да нашай эры. На яе рубяжы ішло станаўленне рабаўладальніцкага і адміранне абшчынна-патрыархальнага ладу. Абодва гэтыя лады працяглы час суіснавалі, дапаўняючы адзін аднаго. Пры гэтым рабаўладальніцкі лад, як і ва ўсёй Усходняй Еўропе, не быў даведзены да яго вышэйшага развіцця (як гэта было ў іншых народаў) і ў Х ст. пад нарастаючым уплывам фарміравання феадальных адносін пачаў занепадаць.

5. Ахарактарызуйце дзяржавы-княствы на тэрыторыі старажытнай Беларусі, іх грамадскі і палітычны лад.

На тэрыторыі старажытнай Беларусі існавала шмат маленькіх дзяржаў-княстваў: Заслаўскае, Аршанскае, Браслаўскае, Клецкае, Кобрынскае, Мінскае, Мазырскае, Нясвіжскае, Тураўскае, Полацкае, Пінскае.

Грамадскі лад.

Два асноўныя класы: феадалы і феадальназалежныя людзі. Працягвалі захоўвацца рабы, свабодныя гарадскія жыхары і сяляне-даннікі. Клас феадалаў утварыўся з рабаўладальнікаў, разбагацеўшых гараджан, былых свабодных сялян. Клас феадальназалежных людзей ўтварыўся закошт: па-першае, асаджванне халопаў і іншых несвабодных людзей на зямлі; па-другое, закошт прымусу былых свабодных абшчыннікаў уносіць пэўныя даніны і выкрнваць павіннасці на карысць асобных феадалаў або дзяржавы ўцэлым; па-трэцяе, закошт маемаснага расслаення свабодных сялян, якія збяднеўшы трапілі ў даўгавўю кабалу. Рабы ў Беларусі захоўваліся да канца 17 ст. Сяляне-даннікі мелі сваю ўласную гаспадарку, абавязаны былі плаціць на карысць цэнтральных і мясцовых органаў кіравання даніну і выконваць павіннасці. У 9-12 ст адбываецца значны рост насельніцтва ў гарадах, назіраецца працэс маемаснага расслаення. Пануючае становішча займаюць купцы і багатыя рамеснікі, якія аказваюць вялікі ўплыў на палітыку дзяржавы ўцэлым, валодаюць уласнымі маенткамі.

Палітычны лад.

Кожная старажытная дзяржава мела свой палітычны цэнтр, стольны або старэйшы горад. Яго імем называлася і уся дзяржава ўцэлым і яе жыхары. У 12 ст. самым магутным было Полацкае княства (40-50 тыс кв км) – больш чым сучасная Бельгія або Нідэрланды. Вышэйшыя органы ўлады ў кожнай з дзяржаў-княстваў: князь, савет або рада, веча або сойм.

1) Князь узначальваў дзяржаву, сістэму выканаўчых органаў, вырашаў усе бягучыя пытанні дзяржаўнага кіравання. Па найбольш важных пытаннях ен раіўся са сваімі бліжэйшымі саветнікамі. У некаторых выпадках склікаў сойм. Яму належыла арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу, падтрыманне парадку ўнутры дзяржавы. У яго асабістым распараджэнні была дружына. На прастол звычайна ўступаў адзін са спадчыннікаў князя. Сустракліся выпадкі, калі запрашаўся іншы князь. Распаўсюджаны быў захоп улады сіламі. Пры ўступленні на прастол князь прыносіў прысягу ахоўваць тэрыторыю дзяржавы, інтарэсы яе грамадзян, абяцаў дзейнічаць у адпаведнасці з мясцовымі звычаямі. Умовы ўступлення князя на прастол афармляліся ў дагаворы радзе, які князь заключаў з вярхамі пануючага класа. Сустракаюцца нормы і ў нарматыўных актах. Так у Полацкай абласной грамаце 1511 г. гаворыцца, што князь абяцае не умешвацца ў царкоўныя справы і царкоўную маемасць, не адымаць маемасці ў палачан, не пераглядаць старых рашэнняў судоў, не перашкаджаць выязду свабодных людзей за мяжу княства. Ен абяцаў “старыны не рухаць”. Паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў сферы выканаўча-распарадчай дзейнасці. Правам выдання законаў князь не валодаў. Гэта права належыла калегіальным органам: радзе і сойму. Судовая дзейнасць князя таксама была абмежавана. Ен не мог судзіць аднаасобна і павінен быў ажыццяўляць правасуддзе сумесна з членамі рады.

2) Савет або рада – выканаўча-распарадчы орган. Рада не мела пастаяннага складу. Пасяджэння рады адбываліся кожны дзень. На пасяджэннях прысутнічалі не ўсе асобы, якія мелі права прымаць удзел у парадах з князем, а толькі тыя з іх, якія ў гэты час знаходзіліся каля князя. Пры вырашэнні найбольш важных пытанняў рада збіралася поўнасцю. Пры адсутнасці князя дзяржаўнымі справамі кіравала рада. На радзе рыхтаваліся рашэнні, якія падлягалі абмеркаванню на вечы або сойму.

3) Веча або сойм. Узнік адначасова з дзяржавай, існаваў ва усіх старажытных дзяржавах. Веча збіралася ў пэўным месцы на гандлевай плошчы каля царквы. Усе пытанні на вечавых сходах вырашаліся пераважнай большасцю. Пры разыходжанні думак прымалася рашэнне, якое адлюстроўвала волю найбольш моцнай часткі прысутных, так як менавіта яны былі ў стане прымусіць астатніх згадзіцца з іх думкай і такім чынам дамагчыся выканання рашэння. Раскладка павіннасцей і падаткі, выбранне выгнанне князя, прызначэнне і зняцце вышэйшых службовых асоб, пытанні вайны і міру, арганізацыя абароны і апалчэння, найбольш важныя судовыя справы, міжнародныя адносіны.

4) Службовыя асобы ў 9-12 ст.:

- Пасаднік – намеснік князя. Выбіраўся вечам або прызначайся князем на няпэўны тэрмін. Ен быў як у стольным горадзе, так і ў іншых гарадах дзяржавы. Разам з князем ен судзіў, разглядаў справы ў княжацкай радзе, удзельнічаў у распрацоўцы новых законаў, дагаворах з іншымі дзяржавамі, старшынстваваў на вечах.

- Тысяцкі. Выбіраўся вечам або прызначайся князем на няпэўны тэрмін. У ваенны час камандваў апалчэннем, у мірны час сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе, кіраваў гандлевымі справамі.

- Падвойскі. Яму даручалася выкананне рашэнняў веча, распараджэнняў князя. Быў камандзірам княжацкай дружыны.

- Ключнік і цівун. Распараджаліся гаспадарчымі справамі, кіравалі некаторымі судова-адміністратіўнымі справамі.

6. Дайце аналіз асноўных рысаў звычаёвага права Беларусі. Дайце ацэнку адлюстраванню звычаёвага права ў пісьмовым заканадаўстве.

Калі ўзнікла дзяржаўнасць, тады і пачало дзейнічаць звычаевае права – сістэма няпісаных прававых нормаў, правілаў паводзін, заснаваных на агульнай прынятасці і даўнасці іх ужывання. Асноўныя рысы: