Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
38
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
293.67 Кб
Скачать
  1. Прааналізуйце дзейнасць бсср на міжнароднай арэне ў 50-80-я гады.

1 лютага 1944 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Закон «Аб наданні саюзным рэспублікам паўнамоцтваў у галіне знешніх зносін і аб ператварэнні ў сувязі з гэтым Народнага камісарыята замежных спраў з агульнасаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі народны камісарыят». Закон замацаваў права саюзных рэспублік наладжваць непасрэдныя сувязі з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі пагадненні і абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі. У адпаведнасці з гэтым Законам 24 сакавіка 1944 г. быў утвораны Народны камісарыят замежных спраў БССР. 26 сакавіка 1946 г. ён быў ператвораны ў Міністэрства замежных спраў. Наркамат разгарнуў вялікую работу, пацвярджэннем чаму з'явіўся ўдзел БССР у стварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і ў распрацоўцы яе Устава.

Рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік дзяржаў-заснавальніц ААН было прынята адзінагалосна. 6 мая 1945 г. паўнамоцная дэлегацыя БССР на чале з наркамам замежных спраў К.В. Кісялёвым прыбыла ў Сан-Францыска і 8 мая ўключылася ў работу канферэнцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

26 чэрвеня 1945 г. упаўнаважаныя дзяржаў-заснавальніц, у тым ліку і БССР, падпісалі Устаў ААН, які 30 жніўня 1945 г. быў ратыфікаваны Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР.

Удзел у рабоце ААН паклаў пачатак новаму этапу знешене палітычнай дзейнасці Беларусі, якая працякала ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і ажыццяўлялася ў розных міжнародна-прававых формах. Рэспубліка вяла значную дыпламатычную перапіску, удзельнічала ў рабоце розных міжнародных канферэнцый, была членам многіх міжурадавых арганізацый, мела дагаворную практыку, аказвала дапамогу краінам, якія сталі на шлях самастойнага развіцця. Органы знешніх зносін выступалі з дэкларацыямі, заявамі і адозвамі па агульных і асобных пытаннях міжнародных зносін. 3 цягам часу ўстанавіліся пастаянныя кантакты ўрада БССР з урадамі дзяржаў і міжнароднымі арганізацыямі.

Беларусь мела сваіх пастаянных прадстаўнікоў пры штабкватэрах некаторых міжнародных арганізацый. Пастаяннае прадстаўніцтва нашай дзяржавы пры ААН і цяпер садзейнічае абароне знешнепалітычных інтарэсаў рэспублікі ў розных органах Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, дапамагае ўступаць у дзелавыя кантакты з прадстаўнікамі іншых дзяржаў пры ААН. БССР мела пастаянных прадстаўнікоў пры еўрапейскім аддзяленні ААН і іншых арганізацыях у Жэневе, пры ЮНЕСКА ў Парыжы. Пэўныя функцыі рэспубліканскага органа знешніх зносін выконвала і пастаяннае прадстаўніцтва Саўміна БССР пры Саўміне СССР.

Дыпламатычныя зносіны БССР з замежнымі дзяржавамі ажыццяўляліся з дапамогай пасольстваў і місій СССР. Канстытуцыі БССР і СССР не змяшчалі якіх-небудзь палажэнняў, што перашкаджалі наладжванню і развіццю непасрэдных дыпламатычных сувязей БССР з замежнымі дзяржавамі.

У пасляваенны перыяд далейшае развіццё атрымалі міжнародна-прававыя формы знешнепалітычнай дзейнасці БССР, якія, як непасрэдныя перагаворы з замежнымі дзяржавамі. Так, восенню 1944 г. праводзіліся беларуска-польскія перагаворы па пытанню змянення лініі дзяржаўнай граніцы.

Асобае месца ў дыпламатычнай практыцы БССР займала заключэнне многабаковых дагавароў з замежнымі ізяржавамі. У 1940—80-я гг. рэспубліка ўдзельнічала больш чым у 300 розных міжнародных канферэнцыях. Сярод іх трэба адзначыць Парыжскую мірную канферэнцыю 1946 г., зкліканую з мэтай выпрацоўкі мірных дагавороў з Балгарыяй, Венгрыяй, Італіяй, Румыніяй і Фінляндыяй — былымі саюзнікамі Германіі.

Удзел БССР у кадыфікацыі і развіцці міжнароднага права ажыццяўляўся ў ходзе дыпламатычных кансультацый і перагавораў з прадстаўнікамі розных дзяржаў, якія праводзіліся к на двухбаковай, так і на шматбаковай аснове. БССР заўсёды брала ўдзел у розных міжнародных (міжурадавых) канферэнцыях, што спецыяльна склікаліся для кадыфікацыі асобых галін і інстытутаў міжнароднага права. Разам з дэлегацыямі СССР і УССР дэлегацыя Беларускай ССР удзельнічала ў рабоце Дыпламатычнай канферэнцыі па абароне ахвяр вайны, якая праходзіла ў Жэневе ў 1949 г.

У 1954 г. прадстаўнікі БССР удзельнічалі ў рабоце Гаагскай канферэнцыі па абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту, у 1958 і 1960 гг. — у Жэнеўскай і Брусельскай канферэнцыях па кадыфікацыі важнейшых норм дыпламатычнага права, у 1963 г. — у Венскай канферэнцыі па консульскіх зносінах і імунітэтах, а таксама ў канферэнцыях па паветранаму праву ў Гаазе (1970), па праву міжнародных дагавороў у Вене (1968—1969) і г. д.

Вялікай была дагаворная практыка БССР.

Беларуская дэлегацыя ўдзельнічала ва ўсіх чарговых і нечарговых сесіях Генеральнай Асамблеі ААН. Яе члены вылучаліся на розныя кіруючыя пасты ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, уключаючы пасады намесніка старшыні Генеральнай Асамблеі, старшынь, намеснікаў і дакладчыкаў галоўных камітэтаў Генеральнай Асамблеі, а таксама выбіраліся ў склад розных камісій ААН.

Немалаважным з'яўлялася членства Беларускай ССР у спецыялізаваных установах ААН, створаных на аснове міжурадавых пагадненняў, — Сусветнай метэаралагічнай ар-ганізацыі (СМА), Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), Міжнародным саюзе электрасувязі (МСЭ), Сусветным паштовым саюзе (СПС), Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях асветы, навукі і культуры (ЮНЕСКА), Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), Міжнародным агенцтве па атамнай энергіі (МАГАТЭ) і інш.

Прытрымліваючыся ва ўсіх пытаннях «узгодненай лініі сацыялізму», Беларуская ССР разам з СССР і УССР дабіліся прыняцця шэрага актаў у абарону інтарэсаў працоўных і капіталістычных у тых краінах, што сталі на шлях развіцця, а таксама цэлага шэрага дакументаў па раззбраенню.

Такім чынам, пасля ўступлення ў члены ААН БССР атрымала рэальную магчымасць лічыць сябе суверэнным і раўнапраўным удзельнікам міжнароднага права.

Улічваючы ўсё вышэйсказанае, можна з упэўненасцю сказаць, што Беларуская ССР атрымала рэальную магчымасць ажыццяўляць знешнепалітычную дзейнасць толькі пасля прыняцця Закона ад 1 лютага 1944 г., хоць права выступаць на міжнароднай арэне яна мела яшчэ ў адпаведнасці з Маніфестам ад 1 студзеня 1919 г. і Канстытуцыяй 1919 г. , гэта значыць з дня свайго ўтварэння.

Аднак трэба адзначыць, што рэспубліка не была самастойнай у міжнародных зносінах і ўдзельнічала ў развіцці эканамічнага, культурнага і навуковага супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі толькі фармальна. Нягледзячы на юрыдычны статус суб'екта міжнароднага права Беларуская ССР заўсёды дзейнічала ў рамках адзінай палітыка-ідэалагічнай лініі СССР, намечанай ЦК КПСС.