Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
36
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
293.67 Кб
Скачать
  1. Ахарактарызуйце прававое становішча вялікага князя ў вкл.

ВКЛ было феадальнай манархіяй, на чале якой стаяў гасудар, які называўся вялікім князем, каралём, гаспадаром. Першым тытул караля пачаў насіць Міндоўг пасля каранацыі ў сталіцы дзяржавы – Навагрудку ў 1253 г. Тытул “караля літоўцаў і многіх рускіх” насіў Гедымін, які кіраваў з 1316 по 1341 г. Па-рознаму абазначалася м дзяржава: вялікае княства, гаспадарства, панства, рэч паспалітая. Кожны з гэтых тэрмінаў меў свае адценні, хоць усе яны абазначалі адну і тую ж дзяржаву. У назве “вылікае княства” падкрэслівалася велічыня тэрыторыі і форма ўлады ў дзяржаве.

Манархічны лад Вялікага княства Літоўскага ў 13-15 стст. характарызаваўся сканцэнтраваннем ў руках гасудара шырокіх уладарных паўнамоцтваў. Ён камандаваў узброенымі сіламі, кіраваў знешняй палітыкай, выдаваў граматы і іншыя прававыя акты, ажыццяўляў кіраўніцтва фінансава-гаспадарчай дзейнасцю. На тэрыторыі васальных княстваў ён вымушаны быў дзяліць уладу з васальнымі князямі і буйнымі панамі, якія ажыццяўлялі выканаўча-распараджальную і судовую дзейнасць на месцах. Улада вялікага князя не была абсалютнай і абмяжоўвалася вярхамі класа феадалаў, якія, валодаючы велізарнымі маёнткамі, мелі шмат васальна залежных людзей і ўвахозілі ў склад Рады Вялікага княства Літоўскага. Акрамя таго, улада вялікага князя абмяжоўвалася соймам, у састаў якога ўваходзілі і прадстаўнікі павятовой шляхты.

Пры ажыццяўленні сваёй улады князь абапіраўся на садзеянне службовых асоб цэнтральнага і мясцовага кіравання, а таксама іншых буйных феадалаў, якія былі бліжэйшымі яг саветнікамі і складаі яго Раду.

Кампетэнцыя гаспадара была шырокай, але пры значным абмежаванні паўнамоцтваў. Галоўным абавялкам вялікага князя лічыліся арганізацыя абароны дзяржавы ад находаў знешніх ворагаў і падтрыманне парадку ўнутры дзяржавы. Ён кіраваў выканаўча-распарадчай дзейнасцю вышэйшых дзяржаўных органаў, быў кіраўніком адміністрацыі, за яго подпісам і дзяржаўнай пячаткай выдаваліся ўсе заканадаўчыя акты. Сумесна з Радай ён ажыццяўляў вышэйшы суд ў дзяржаве, яму належалі правы вырхоўнага галоўнакамандуючага ўсімі ўзброенымі сіламі, кіраваў знешняй палітыкай.

Эканамічную аснову палітычная ўлады вялікага князя складалі яго асабістыя маёнткі – двары і замкі. Акрамя таго, ёён разам з панамі-рады распараджаўся велізарным фондам дзяржаўных маёнткаў і даходамі, якія атрымліваліся ад мяшчан і сялян.

  1. Выкладзіце пра склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці сойма вкл.

Да 14 ст. адносіцца пачатак рэгулярнага склікання шырокіх нарадаў, якія атрымалі назву соймаў. Сойм, як вышэйшы заканадаўчы орган ВКЛ бярэ пачатак ад старажытных вечавых сходаў, якія пры феадалізме пераўтварыліся ў саслоўна-класавыя органы феадалаў. Акрамя таго, соймам называліся і іншыя сходы, напрыклад, сход жыхароў горада або павятовай шляхты.

Побач з мясцовымі соймамі збіраліся і агульнадзяржауныя, на якія з’язджаліся князі, паны і баяры-шляхта цэнтральнай часткі дзяржавы і некаторыя прадстаўнікі земляў «прыслухоўваючых». Такі, як відаць, быў сойм при заключэнні дагавора з Лівоніяй.

На соймы запрашаліся ўсе епіскапы, князі вассальных княстваў, службовыя асобы цэнтральных і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама феадалы, якія пажадалі прыбыць на сойм. Парадак склікання і работы сойма, яго кампетэнцыя да 16 стагоддзя рэгуляваліся не законами, а звычаёвым правам. Рашэнні на сойме выносіліся, як правіла, гасударам і Радай, а дробныя і сярэднія феадалы пры гэтым прысутнічалі, інакш кажучы, яны фактычна валодалі толькі дарадчым,а не рашаючым голасам. Таму і самі соймы ў 14-15 стст. мелі значэнне больш органа дарадчага і асведамляльнага, чым заканадаўчага. У 16 ст. заканадаўчыя функцыі сойма і феадалаў, на ім прысутнічаючых, крыху пашыраліся, але усе рашэнні рыхтаваліся кіруючымі вярхамі, г.зн. гасударам і Радай.

Сойм ВКЛ складаўся толькі з асоб,якія належалі да прывілеяваных саслоўяў. Збіраўся сойм па распараджэнню гасудара або Рады. Спачатку на сойме мелі права прысутнічаць усе жадаючыя шляхціцы, але ў сувязі з тым, што часта з асобных паветаў ніхто не з’яўляўся, з 1512 года быў уведзены абавязак для павятовой шляхты выбіраць і пасылаць на агульныя соймы сваіх прадстаўнікоў - паслоў. У пасяджэннях сойма маглі прымаць удзел гасудар, усе паны Рады, службовыя асобы цэнтральнага і мясцовага кіравання, каталіцкія і праваслаўныя епіскапы і ігумены манастыроў, па два прадстаўнікі ад шляхты з кожнага павета. Пэўных тэрмінаў склікання вальных соймаў не існавала, збіраліся яны па меры патрэбы, напрыклад, у выпадку пагрозы вайны. Не было і пастаяннага месца для іх пасяджэнняў. Яны збіраліся ў розных гарадах і замках, часцей за ўсё ў Вільні, Гародні, Слоніме, Берасці. Працягласць пасяджэнняў магла складаць два-тры тыдні, а часам – некалькі месяцаў.

На соймах вырашаліся пытанні вайны і міру, падаткаў на ваенныя патрэбы, міжнародныя справы, прымаліся новыя заканадаўчыя акты, выбіраўся гасудар. Разглядаліся таксама крымінальныя справы па абвінавачванню феадалаў у дзяржаўная здрадзе.

Усе пытанні на сойме фактычна вырашаліся гасударам і панамі-раднымі, а прадстаўнікі павятовай шляхты толькі пры гэтым прысутнічалі. Роля шляхты на соймах быля нязначнай таму, што ўсё вырашалася гаспадаром і панамі Рады, а шляхтай абавязкова прымалася да выканання; паны радныя ж запрашалі шляхту на соймы як быццам для гонару, на самай жа справе для таго, каб усім відавочна было тое, што яны вырашылі.Соймавыя пастановы называліся ўхваламі, або статутамі, а ў 17-18 стст. – канстытуцыямі.

Пытанне 14. Ахарактарызуйце прававое становішча ваяводы ў сістэме мясцовых органаў дзяржаўнай улады ВКЛ.

Галоўнай асобай у сістэме мясцовых органаў кіравання быў ваявода, які ўзначальваў адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя і ў значнай ступені судовыя органы на тэрыторыі ваяводства. Ваяводы, замяніўшы васальных князёў, захоўвалі асноўныя звенні старога дзяржаўнага апарату і кіравалі пры ўдзеле мясцовых соймікаў і мясцовых рад, куды ўваходзілі найбольш уплывовыя феадалы ваяводства. Напрыклад, ваяводы полацкі і віцебскі найбольш важныя справы вырашалі сумесна з епіскапам, гараднічым, канюшым, ключнікам, лоўчым, сакольнічым, цівуном, баброўнікам, князямі і панамі дадзенай зямлі. Прызначаўся ваявода вялікім князям і Радай пажыццёва з ліку буйных феадалаў, ураджэнцаў ВКЛ. Пры назначэнні ваяводы у Полацкае або Віцебскае ваяводства ўраду неабходна было заручыцца згодай мясцовых феадалаў прыняць дадзеннага кандыдата на пасаду ваяводы. Акрамя таго, і пасля прызначэння ваяводы мясцовыя феадалы мелі права запатрабаваць яго зняцця. Залежнасць ад мясцовых феадалаў была даволі значнай і ў іншых ваяводствах. У пасадзе ваяводы спалучаліся прыметы прадстаўніка органаў цэнтральнага кіраванняі мясцовага самакіравання.

Ваяводы абавязаны былі на месцах праводзіць у жыццё распараджэнні цэнтральных органаў і клапаціцца аб інтарэсах мясцовага насельніцтва, асабліва мясцовых феадалаў. Клопат аб мясцовых інтарэсах ваявода мог ажыццяўляць і праз Раду, членам якой ён быў на пасадзе. Усё гэто ставіла ваяводу ў асаблівыя прававыя адносіны з урадам, членам якога ён быў сам, і мясцовымі феадаламі, для якіх ён быў намеснікам вялікага князя і кіраўніком органаў мясцовага самакіравання.

Асноўныя абавязкі ваяводы заключаліся ў падтрыманні феадальнага правапарадку на тэрыторыі ваяводства, ажыццяўленні агульнага кіраўніцтва эксплуатацыяй усіх крыніц дзяржаўных і вялікакняжацкіх даходаў, арганізацыі узброеных сіл ваяводства, выкананні правасуддзя. Для падтрымання парадку ваявода мог выкарыстоўваць падначаленыя яму гарнізоны і склікаць шляхецкае апалчэнне, акрамя таго, у яго, як і ў усялага буйнога феадала, меўся атрад асабістай аховы і цэлы штат падначаленых яму службовых асоб – ураднікаў і слуг. У гаспадарчай дзейнасці ваявода перш за ўсё клапаціўся аб належным правядзенні работ у дзяржаўных маёнтках, перадедзенных яму ва ўтрыманне (часовае карыстанне), аб спраўным паступленні даніны і падаткаў (чыншу) з феадалтна-залежныз людзей. Ён мог асаджаць свабодных сялян і баяр на пустых землях, сачыў, каб сяляне не ішлі з дзяржаўных зямель на землі асобных феадалаў, абавязаны быў ахоўваць дзяржаўны зямельны фонд ад самавольных захопаў феадаламі. Як кіраўнік узброеных сіл ваяводства, ён сачыў за належным утрыманнем замкаў, наяўнасцю ў іх неабходных людзей, узбраення і прыпасаў. Кантраляваў выкананне воінскай павінассці ўсімі ваеннаабавязаннымі людзьмі ваяводства. Пры ажыццяўленні правасуддзя ён мог сам сумесна з мясцовымі феадаламі разглядаць крымінальныя і грамадзянскія справы ў адносінах да ўсіх асоб, якія пражывалі на тэрыторыі ваяводства, за выключэннем спраў, аднесенных да вядзення земскіх, падкаморскіх і вышэйшых судоў – Гаспадарсага і Галоўнага трыбунала.

Ваявода ў сваёй дзейнасці карыстаўся дапамогай штата службовых асоб, якія былі вышэйшымі яго памочнікамі. Кашталян камандваў ваеннымі сіламі галоўнага замка ваяводства і апалчэннем ваеннаабавязаных асоб, прыпісаных да дадзенага замка, ён жа быў таварышам ваяводы па прадстаўленню інтарэсаў ваяводства ў Радзе. Ключнік загадваў зборамі даніны і чыншу; канюшы наглядаў за гадоўляй коней для арміі і загадваў дзяржаўнай канюшняй у ваяводстве. На абавязку гараднічага – каменданта замка – ляжаў галоўны клопат аб рамонце і ўтрыманні замка, а ў адсутнасць кашталяна ўзначальваў гарнізон замка. Ляснічы і гаеўнік загадвалі ляснымі промысламі і паляваннем; падваявода быў намеснікам ваяводы па адміністрацыйна-судовых справах, кіраваў працай ваяводскай канцылярыі, засведчваў рознага роду дакументы, старшынстваваў у ніжэйшым гродскім (замкавым) судзе.

Пытанне 15. Ахарактарызуйце прававое становішча старасты ў сістэме мясцовых органаў дзяржаўнай улады ВКЛ.

Галавой адміністрацыі ў павеце быў стараста. Прызначаўся ён гасударам і Радай з ліку буйных феадалаў. Пасада гэта часцей за ўсё разглядалася як дадатковая крыніца даходаў буйного феадала, а абавязкі, звязаныя з выкананнем пасады, выконваў прызначаны старастам яго намеснік – падстараста.

Уладарныя паўнамоцтвы старасты былі прыкладна такімі ж, як і ваяводы, толькі на тэрыторыі аднага павета. Старасты замянілі былых намеснікаў у тых княствах, якія не былі пераўтвораны ў ваяводствы, а ў шэрагу месц паветы былі ўтвораны з тэрыторыі некалькіх княстваў. Напрыклад, у склад Мінскага павета была ўключана тэрыторыя старадаўніх княстваў – Мінскага, Заслаўскага, Лагойскага і некалькі сёл і замкаў іншых княстваў.

Стараста, як і ваявода, абавязаны быў сачыць за парадкам на падведамственнай тэрыторыі, наглядаць за гаспадарчым станам дзяржаўных маёнткаў і паступленнем дзяржаўных даходаў. Ён клапаціўся аб утрыманні ў баявой гатоўнасці замкаў, збіраў ваеннае апалчэнне ў выпадку ваенная небяспекі, разглядаў крымінальныя і гаспадарчыя справы, кантраляваў выкананне судовых рашэнняў. У сваёй дзейнасці па мясцоваму кіраванню старасты карысталіся шырокімі правамі, незалежнымі ад улады ваяводаў, бо іх паўнамоцтвы грунтаваліся на старых традыцыях кіравання мясцовых васальных князёў. У павеце таксама захоўвалася старадаўняя пасада харужага – павятовага сцяганосца, які збіраў ўсіх ваеннаабавязаных людзей дадзенага павета ў выпадку ваеннай небяспекі. Памочнікам старасты па ваенным справам быў павятовы маршалак, які камандаваў павятовым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынстваваў на пасяджэннях павятовага сойміка. Адміністарыйна-судовыя функцыі ў павеце мог выконваць памочнік старасты – падстараста.

Пытанне 16. Ахарактарызуйце органы кіравання ў гарадах Беларусі ў ХIII–ХVI стст.

Кіраванне ў гарадах Беларусі ў канцы XV-XVI значна змяніліся. Большасць гарадоў атрымалі спецыяльныя граматы Магдэбурскага права. Гэта значыць у гарадах уводзілася асаблівая форма кіравання, падобная ў некаторых рысах да кіравання ў гарадах Польшчы і Германіі на аснове Магдэбурскага права. Па гэтых граматах мяшчане вызваляліся з-пад адміністрацыйнай і судовай улады ваяводаў, старастаў або іхнамеснікаў і атрымлівалі права мець у горадзе органы гарадского кіравання ў спалучэнні з некаторымі элементамі самакіравання.

На чале гарадской адміністрацыі і суда быў войт, прызначаны ўрадам з ліку феадалаў або гараджан. Ён сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе, за захаваннем правілаў гандлю, клапаціўся ад адароне інтарэсаў мяшчан перад урадам і ў канфліктах з асобнымі феадаламі, сачыў за своечасовым зборам падаткаў з мяшчан, ажыццяўляў сумесна з членамі гарадской Рады і лаўнікамі (засядацелямі) правасуддзе. Войт мог прызначаць сябе намесніка – лендвойта. Памочнікамі войта па кіраванню справамі ў горадзе былі бурмістры, як правіла два. Бурмістры прызначаліся або зацвярджаліся войтам з ліку членаў гарадской Рады. Бурмістры ў асноўным вырашалі бягучыя справы гарадскому кіраванню: пытанні гандлю, рамяства, гарадского добраўпарадкавання. Яны клапаціліся аб належным утрыманні гарадскіх абаронных збудаванняў, нясенні вартавай службы насельніцтвам і выкананні іншых павіннасцей, ажыцяўлялі правасуддзе па дробных справах.

Гарадская Рада ў большасці гарадоў складалась прыкладна з 6-20 чалавек. У адных гарадах Рада выбіралася мяшчанамі, у другіх – сам войт камплектаваў Раду. Як правіла, у Раду ўваходзілі найбольш багатыя купцы, цэхмістры – кіраўнікі рамесных цэхаў і багатыя майстры-рамеснікі. Гарадская Рада вызначала агульны кіраўнік развіцця гарадской гаспадаркі, кіравала пытаннямі добраўпарадкавання і ўтрымання ў баявой гатоўнасці абарончых збудаванняў, выносіла рашэнне аб зборы з насельніцтва неабходных сродкаў на гарадскія патрэбы, ажыццяўляла кантроль за іх расходаваннем, члены гарадской Рады ўдзельнічалі ў ажыццяўленні правасуддзя скмесна з войтамі або бурмістрамі. Функцыі ніжэйшых службовых асоб у гарадах па зборах падаткаў, кантролю за дзейнасцю гандляроў і рамеснікаў, за падтрыманнем парадку выконвалі соцкія, дзесяцкія і “слугі месцкія”, якія знаходзіліся ў падварадкаванні ў войа і бурмістраў.

У вырашэнні агульнагарадскіх спраў істотнае значэнне побач з названымі органамі працягвалі захоўваць агульныя сходы мяшчан – соймы, веча і копы. На гэтых маглі заслухоўвацца справаздачы бурмістраў аб выдаткаванні гарадскіх грошаў, выпрацоўвацца скаргі і чалабітныя ўраду, выносіцца пастановы аб зборы сродкаў на гарадскія патрэбы, выказвацца патрабаванні аб зняцці тых або іншых асоб гарадского кіравання. Копныя сходы мяшчан займаліся расследаваннем і разглядам крымінальных спраў. З ростам гарадоў і ўзмацненнем класавага падзелу гарадскога насельніцтва агульныя схлды мяшчан страчваюць сваё значэнне.

  1. Распавядзіце пра судовы лад на Беларусі ў ХV-ХVI стст.

(Юхо)

На Беларусі ў 15-17ст. меліся дзве сістэмы судовых органаў – агульныя суды для ўсяго насельніцтва, заснаваныя на старажытным звычаёвым праве і законе, і саслоўныя суды толькі для шляхты, якія былі адлучаны ад адміністрацыі, створаны на аснове закона ў адпаведнасці з тэорыяй падзялення ўлад. Меліся суды для асобных груп насельніцтва – духавенства, мяшчан, сялян, татар, якія не атрымалі дастатковага адлюстравання ў Статуце 1588г.

Самым высокім органам для ўсяго насельніцтва лічыўся вялікакняскі (гаспадарскі) суд, а таксама суд паноў Рады, Сойма і як іх разнавіднасць – камісарскі суд. Судовая ўлада вялікага князя і Рады ў 1581г. была абмежавана, калі быў выдадзены закон аб ўтварэнні найвышэйшага суда – Галоўнага суда (Трыбунала), на які ўскладаліся апеляцыйны перагляд спраў і разгляд некаторых спраў па першай інстанцыі.

Сярод мясцовых судоў найбольш старадаўнім быў замкавы, ці гродскі суд, пасяджэнні якога праводзіліся ў замку ці, як яго называлі, горадзе, гродзе. Гэты суд дзейнічаў у 2-х складах:вышэйшым і ніжэйшы.

Найбольш тыповым, адлучаным ад адміністрацыі, саслоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд. Стварэнне земскіх судоў сведчыла пра важны этап ў развіцці судовага ладу і права ў феадальным грамадстве.

Другім судом, адлучаным ад органаў дзяржаўнага кіравання, быў падкаморскі суд. Разгляд справы ў падкаморскім судзе адбываўся на месцы межы землеўладанняў.

На новых прынцыпах выбарнасці і ўдзелу прадстаўнікоў гарадскога насельніцтва будаваўся і войтаўска-лаўнічы суд у гарадах. Гэтаму суду былі падсудныя як крымінальныя, так і грамадзянскія справы.

Пераўтварэнне суда з органа абароны дзяржаўных інтарэсаў і правячай вярхушкі ў орган абароны асобнага чалавека прывяло да істотных змен і ў працэсуальным праве, да сцвярджэння новых прынцыпаў: публічнасці, права на ўдзел адваката (пракуратура) у працэсе, спаборніцтва бакоў і зараджэння тэорыі свабоднай ацэнкі доказаў пры захаванні фармалізму працэсу.

Адначасова з новымі палажэннямі судовага ладу працягваў дзейнічаць старажытны копны суд. Ён быў хуткім, справядлівым, міласцівым, даступным для кожнага і танным.

  1. Ахарактарызуйце склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці Вялікакняскага (гаспадарскага) суда ВКЛ.

(конспект Голубевой)

Склад: вялікі князь і паны рады. Прычым колькасць паноў у статуце не рэгламентавалася, ад 2-3 да 20 і больш.

Кампетэнцыя: справы па дзяржаўных злачынствах, па ісках да шляхты, па ісках дзяржаўнай казны, па ісках на незаконныя дзеянні вышэйшых службовыхх пасад.

Ствараліся разнавіднасці Вялікакняскага суда: суд паной рады, маршалкаўскі суд, камісарскі суд.

  1. Ахарактарызуйце склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці Галоўнага трыбунала ВКЛ.(конспект Голубевой)

Склад: каля 40 чалавек. Справы разглядалі судовай калегіяй з 2-7 чалавек, аднак магла быць іншая колькасць судзей у калегіі, але не менш 2.

Усёй працай Трыбунала кіраваў выбраны суддзямі старшыня – маршалак. Пасяджэнні (сесіі) Трыбунала праводзіліся ў Вільні штогод, у Мінску і Навагрудку папераменна праз год. Кожная сесія працягвалася не больш чым 22 тыдні. Потым суддзі пераязджалі ў чарговы горад.

Рашэнні Трыбунала называліся Дэкрэтамі. Яны выносіліся па большасці галасоў суддзяў, абскарджанню не падлягалі.

Не прымплі ўдзелу ў разглядзе справы тыя члены суда, якія былі з таго самага павета, што і бакі ў спрэчцы.

Кампетэнцыя: апеляцыйны перагляд спраў па скаргах па рашэнні земскіх, падкаморскіх, гродскіх судоў, па рашэнні панскіх судоў у адносінах да слугавых шляхцічаў, прыгавораных да пакарання смерцю, турэмнага зняволення, выплаты буйных грашовых штрафаў. Разглядалі скаргі па незаконным дзеянні і злоўжыванні мясцовых службовых асоб і судзей. Займаўся і натарыяльнымі справамі: завяраў завяшчанні, сведчыў дагаворы пазыкі, куплі-продажу маёнтку.

Мэта стварэння Трыбунала: апеляцыйны перагляд спраў, разгляд некаторых спраў па першай інстанцыі.

  1. Ахарактарызуйце склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці замкавага (гродскага) суда ВКЛ.

(конспект Голубевой)

Гэта быў агульнасаслоўны суд.

Склад(дзейнічаў у 2-х складах): вышэйшы гродскі суд і ніжэйшы гродскі суд.

Склад вышэйшага гродскага суда: ваявода або стараста або дзяржаўца і прадстаўнікі мясцовых феадалаў.

Склад ніжэйшага гродскага суда: намеснік ваяводы або намеснік старасты, суддзя, пісар. На пасаду намесніка суддзі і пісара маглі быць прызначаны толькі шляхцічы, якія валодалі нерухомай маёмасцю ў дадзеным павеце, урад ВКЛ, дабрачынныя(хрысціянскай веры), якія ведалі права і ўмелі пісаць.

Парадак работы суда:

  • ніжэйшы гр.суд павінен быў знаходзіцца на сваім месцы з пачатку кожнага месяца напрацягу 2-х тыдняў

  • вышэйшы гр.суд павінен быў атрымаць скаргу на пастанову ніжэйшага суда не пазней чым за 4 тыдні прыбыць на сваё месца і разглядзець разглядзець справу па апеляцыі.

Кампетэнцыя: разгляд справы па абвінавачванню шляхты, мяшчан,

сялян; некаторыя адміністрацыйныя функцыі. У час работы сваёй сесіі і сесіі зменнага суда ён вызначаў дом для судовага пасяджэння, размяркоўваў кватэры для членаў зменнага суда і іншых чыноўнікаў, якія прыязджалі да сесіі. Некаторыя матэрыяльну ыя дзеянні: робіць копіі дакументаў, афармляе завашчанні, акты дарэння, куплі-продажу, залогу, пазыкі, усынаўлення. Справаводства зала суда вёў пісар. Дастаўка заяў і выкананне рашэнняў суда ажыццяўлялася павятовымі вознымі і судудовымі прыставамі.

Пры замкавым судзе нёс службу кат. Была турма, у якой

утрымлівалі па рашэнню замкавага, земскага судоў і Трыбунала.