Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
38
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
293.67 Кб
Скачать
  1. Прааналізуйце развіццё права бсср у 50-80-я гады.

У другой палове 40-х — 80-я гг. права рэспублікі развівалася ў адпаведнасці з агульнай палітыкай Саюза ССР і тымі галоўнымі гаспадарча-палітычнымі і ідэалагічнымі задачамі, на якія нацэльвала кіруючая Камуністычная партыя. У сувязі з гэтым характэрнымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія адлюстроўвалі сутнасць дадзенага этапа развіцця дзяржавы, з'яўляліся сумесныя пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ці пастановы ЦК КПСС, ВЦСПС і Савета Міністраў СССР.

Аналіз канкрэтнага гісторыка-прававога матэрыялу дазваляе выдзеліць тры асноўныя напрамкі ў развіцці права Беларускай ССР. Па-першае, у другой палове 40-х — 80-я гг. шырока практыкавалася прыняцце агульнасаюзных нарматыўных актаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі ўсіх саюзных рэспублік. Па-другое, у сувязі з пэўным размежа-ваннем кампетэнцыі Саюза ССР і саюзных рэспублік у сферы заканадаўства прымаліся Асновы заканадаўства, якія і ўстанаўлівалі асноўныя прынцыпы, паняцці і палажэнні тых ці іншых галін права. У адпаведнасці з Асновамі заканадаўства саюзныя рэспублікі прымалі новыя і перагледжвалі дзеючыя кодэксы і законы. Па-трэцяе, у Беларускай ССР прымаліся ўласныя заканадаўчыя акты.

  1. Дайце адзнаку грамадзянскаму і грамадзянска-працэсуальнаму праву бсср у 50-80-я гады.

Грамадзянскае права было накіравана на ўмацаванне дзяржаўнай уласнасці, узмацненне планавага пачатку ў народнай гаспадарцы, удасканаленне прававых форм эканамічных сувязей паміж гаспадарчымі арганізацыямі. Пры захаванні асноўных прынцыпаў прававога рэгулявання гаспадарчых адносін, выпрацаваных у даваенныя гады, пат-рабавалася ўпарадкаваць пытанні, звязаныя перш за ўсё з устанаўленнем дагаворных адносін. Яны былі ўрэгуляваны пастановай Савета Міністраў ад 21 красавіка 1949 г. «Аб заключэнні гаспадарчых дагавораў». У дакументах асуджалася практыка бездагаворных паставак, якія зніжалі адказнасць пастаўшчыкоў і спажыўцоў за выкананне абавязацельстваў па пастаўцы прадукцыі. Прадпрыемствы абавязваліся афармляць гаспадарчыя сувязі па пастаўках прадукаў. Пачынаючы з 1950 г. гэтыя дагаворы заключаліся ў нарматыўна ўстаноўленыя тэрміны.

Працягвалася ўдасканаленне прававога рэгулявання адносін з удзелам грамадзян, было пашырана кола аб'ектаў права асабістай уласнасці. Напрыклад, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 жніўня 1948 г. «Аб праве грамадзян на куплю, будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў» і грамадзянам рэспублікі была дадзена магчымасць набываць на правах асабістай уласнасці (купіць ці пабудаваць) дом у адзін ці два паверхі з колькасцю пакояў ад аднаго да пяці.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 4 саавіка 1949 г. нормы ГК БССР аб праве забудовы былі заменены нормамі аб праве грамадзян на куплю і будаўніцтва жылога дома.

У сувязі з неадпаведнасцю ГК 1923 г. новым умовам развіцця дзяржавы і шматлікасцю іншых грамадзянска-прававых нарматыўных актаў узнікла неабходнасць ва ўдасканаленні грамадзянскага заканадаўства. У 1961 г. былі прыняты Асновы грамадзянскага заканадаўства Саюза ССР Враюзных рэспублік — першая агульнасаюзная кадыфікацыя норм савецкага грамадзянскага права. Услед за гэтым саюзныя рэспублікі пачалі распрацоўку праектаў новых ГК. У БССР новы Грамадзянскі кодэкс быў зацверджаны Вярхоўным Саветам 11 чэрвеня 1964 г. і ўведзены ў дзеянне з 1 студзеня 1965 г. Пераняўшы амаль поўнасцю сістэму норм Асноў, ГК БССР у межах сваёй кампетэнцыі, дадзенай рэспубліцы ў галіне грамадзянска-прававога рэгулявання, канкрэтызаваў рэгламентацыю грамадзянска-прававых адносін. У прыватнасці, у агульныя палажэнні былі уключаны правілы аб спыненні дзейнасці юрыдычных асоб, аб умоўных здзелках, даверанасці і інш., а таксама змяшчаліся нормы, не прадугледжаныя Асновамі: дагавор мены, дарэння, захавання, бязвыплатнага карыстання маёмасцю, даручэння, адчужэння жылога дома з умовай пажыццевага ўтрымання ўладальніка і г. д. ГК БССР складаўся з 8 раздзелаў і 43 глаў, у якіх былі выкладзены агульныя палажэнні, права ўласнасці, права на адкрыццё, рацыяналізатарскую прапанову, спадчыннае права, праваздольнасць замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, прымяненне грамадзянскіх законаў замежных дзяржаў, міжнародных дагавораў і пагадненняў.

У Грамадзянскім кодэксе БССР былі дакладна вызначаны змест і аб'екты кожнай з форм сацыялістычнай уласнасці, прававыя формы яе захавання. Рэгуляванне адносін асабістай уласнасці было накіравана на недапушчэнне яе перарастання ў прыватную. У галіне маёмасных адносін забяспечвалася ажыццяўленне правоў і выкананне абавязкаў арганізацыямі і грамадзянамі ў строгай адпаведнасці з прынцыпамі сацыялістычнага грамадства. Прававое рэгуляванне сувязей паміж юрыдычнымі асобамі ішло ў напрамку ўмацавання планавай і дагаворнай дысцыпліны, павышэння значэння гасразліку.

У сувязі з пэўнымі зменамі ў эканамічным развіцці дзяржавы шэраг інстытутаў грамадзянскага права таксама быў зменены ідапоўнены. Палажэнне аб сацыялістычным дзяржаўным вытворчым прадпрыемстве, прынятае Саветам Міністраў СССР 4 кастрычніка 1965 г., пашырыла правы юрыдычных асоб на аператыўнае кіраўніцтва маёмасцю, абаротнымі сродкамі і інш.

Пачынаючы з 1967 г. органамі ўлады і кіравання быў прыняты шэраг нарматыўных актаў, якія прадугледжвалі павелічэнне памераў няўстоек за невыкананне ці неналежнае выкананне планавых і планава-дагаворных абавязацельстваў. Арбітраж атрымаў права пры грубым парушэнні ўмоў дагавора павышаць памер маёмаснай адказнасці суб'ектаў праваадносін і перадаваць спагнаныя сумы ў даход саюзнага бюджэту.

У 1967—1969 гг. былі прыняты пастановы па паляпшэнню планавання і арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння народнай гаспадаркі, распрацаваны палажэнні аб пастаўках прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага ўжытку; у 1970 г. зацверджаны новыя правілы аб дагаворах падраду на капітальнае будаўніцтва і інш.

Пасля прыняцця ГК атрымала далейшае развіццё грамадзянскае заканадаўства адносна правоў і законных інтарэсаў грамадзян рэспублікі. У 1965 г. Савет Міністраў БССР прыняў пастанову «Аб устараненні неабгрунтаваных абмежаванняў асабістай падсобнай гаспадаркі калгаснікаў, рабочых і служачых». У сувязі з рэканструкцыяй гарадоў і раселеных пунктаў у ГК былі ўнесены дапаўненні, якія тычыліся пашырэння правоў грамадзян пры зносе іх домаўладанняў у мэтах дзяржаўных і грамадскіх патрэбнасцей. У гэты перыяд строга рэгламентуецца парадак размермеркавання жылога фонду ў дамах мясцовых Саветаў і ведамстваў, абмену жылых памяшканняў, удакладняюцца падставы высялення ў судовым парадку рабочых і служачых, што спынілі працоўныя адносіны. Адбылося абнаўленне заканадаўства, якое рэгулявала адносіны куплі-продажу тавараў у крэдыт. 1 ліпеня 1966 г. у рэспубліцы быў зацверджаны новы прыкладны ўстаў жыллёва-будаўнічага кааператыва.

Змяненні грамадзянска-працэсуальнага заканадаўства гэтага перыяду тычыліся пытанняў падведамнасці, падсуднасці, перагляду рашэнняў і вызначэнняў судоў у парадку нагляду і інш. Так, у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку разгляду працоўных спрэчак ад 1 студзеня 1957 г. большую частку працоўных канфліктаў сталі разглядаць камісіі па працоўных спрэчках і фабрычна-заводскія камітэты прафсаюзаў. Вялікае значэнне мела пастанова Пленума Вярхоўнага Суда СССР ад 7 мая 1954 г. «Аб судовай практыцы па справах аб устанаўленні фактаў, ад якіх залежыць узнікненне, змяненне і спыненне асабістых або маёмасных правоў грамадзян», у якой прыводзіўся прыкладны пералік фактаў, што падлягалі ўстанаўленню ў судзе: аб наяўнасці сваяцкіх адносін; рэгістрацыі ўсынаўлення, разводу, смерці, нараджэння; знаходжання ў фактычных шлюбных адносінах, на ўтрыманні і інш.

11 чэрвеня 1964 г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў Закон «Аб зацвярджэнні Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса Беларускай ССР». Новы ГПК складаўся з 6 раздзелаў і 32 глаў. Новы ГПК складаўся з двух частак: агульнай і асаблівай. Першая частка: 2 раздзелы, утрымлівала асноўныя палажэнні к прымяненню савецкага працэсуальнага права, складанне судоў, падведамасць спрэчак, доказаў, судовых расходаў, штрафы. Другая частка: 3-6 раздзелы, парадак судаводства ў судах першай інстанцыі, у касацыйнай інстанцыі, у парадку нагляду, а таксама парадак выканання судовых рашэнняў.

У адрозненне ад папярэдняга ў новым Грамадзянска-працэсуальным кодэксе больш дакладна размяжоўваліся правы і абавязкі асоб, якія ўдзельнічалі ў працэсе, а таксама рэгламентаваўся новы працэсуальны парадак вырашэння шэрага іншых пытанняў. Новы ГПК БССР у адрозненне ад адпаведных кодэксаў іншых рэспублік уключаў у сябе артыкул 239, які прадугледжваў магчымасць узбуджэння па ініцыятыве суда спраў аб прызнанні грамадзяніна адсутным без вестак або памерлым.

Пазней у Грамадзянска-працэсуальны кодэкс уносіліся дапаўненні і змяненні. Так, у 1966 г. быў зменены парадак разгляду спраў аб скасаванні шлюбу. Канчатковае рашэнне па гэтаму пытанню сталі выносіць раённыя (гарадскія) народныя суды, была адменена абавязковая публікацыя ў друку аб скасаванні шлюбу.