Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
38
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
293.67 Кб
Скачать

75 Беларуская дзяржава і права ў пасляваенны перыяд. Змены ў дзяржаўным апараце. Пашырэнне правоў рэспублікі ў канцы 50–х – пачатку 60-х г.Г. Хх ст.

Амаль адразу пасля вызвалення Беларусі ў 1944 г. пачалося аднаўленне эканомікі БССР. У вызваленую Беларусь з іншых рэспублік СССР былі накіраваны тысячы трактараў і аўтамашын, дзесяткі тысяч галоў жывёлы.

У сакавіку 1946 г. СНК БССР ператварыўся ў Савет Міністраў. У верасні таго ж года быў зацверджаны план чацвёртай пяцігодкі.

Але спадзяванні народа на лібералізацыю жорсткага сталінскага рэжыму не спраўдзіліся. Сталін пайшоў на некаторае змягчэнне свайго курсу падчас вайны толькі дзеля больш паспяховай мабілізацыі народных мас на барацьбу з ворагам. Пачаліся новыя масавыя арышты, расстрэлы, высылкі ў савецкія канцэнтрацыйныя лагеры. Любы чалавек, які трапіў на акупіраваную тэрыторыю ў ваенны час, быў пад сумненнем. Ужо ў 1947 г. па сцэнарыі 30-х гадоў былі праведзены новыя сфабрыкаваныя працэсы супраць "нацыяналістычных" беларускіх арганізацый. Перамога ў вайне выкарыстоўвалася як важны патрыятычны козыр для ўмацавання аўтарытэту партыі і яе правадыра – Сталіна.

У 1944 г. БССР атрымала права знешніх зносін. У 1945 г. яна стала адной з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН), а пасля і іншых уплывовых арганізацый. Аднак міжнародная дзейнасць БССР была вельмі абмежавана. Тым не менш гэта паспрыяла росту аўтарытэту рэспублікі.

У верасні 1946 г. Вярхоўны Савет зацвердзіў указы Прэ-зідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб пераўтварэнні Савета Народных Камісараў БССР у Савет Міністраў БССР», аб утварэнні новых саюзна-рэспубліканскіх міністэрстваў і інш.

У лютым 1947 г. на аснове новага палажэння аб выбарах прайшлі выбары ў Вярхоўны Савет БССР, які сфарміраваў пастаянныя камісіі, зацвердзіў указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета, выбраў новы Прэзідыум, стварыў урад рэспублікі і Вярхоўны суд, рэдакцыйную камісію па ўнясенню змянен-няў і дапаўненняў ў Канстытуцыю.

На другой сесіі Вярхоўнага Савета БССР у ліпені 1947 г. быў прыняты Закон «Аб змяненні і дапаўненні тэксту Кан-стытуцыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэс-публікі», у адпаведнасці з якім за вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады было замацавана права на прыняццс заканадаўства аб шлюбе і сям'і, зацвярджэнне справазда-чы аб выкананні дзяржаўнага бюджэту БССР, унясеннс ўдакладненняў у гарантыі правоў грамадзян на адпачынак і адукацыю. Закон дапоўніў артыкул Канстытуцыі аб раўна-праўі жанчын з мужчынамі палажэннем аб дзяржаўнай да-памозе мнагадзетным і адзінокім маці.

Актыўную работу праводзіў Прэзідыум Вярхоўнага Са-вета БССР з 1946 па 1955 г. Ён кіраваў арганізацыйна-ма-савай работай мясцовых Саветаў, зацвярджаў палажэнні аб выбарах, прымаў указы аб парадку іх правядзення, вы-рашаў пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялен-ня ў рэспубліцы, ратыфікаваў міжнародныя дагаворы, вы-рашаў міжнародна-прававыя пытанні, ажыццяўляў нарма-творчую дзейнасць. Так, 25 снежня 1951 г. ён прымае Указ «Аб Дзяржаўным сцягу Беларускай ССР», а 24 верасня 1955 г. — Указ «Аб Дзяржаўным гімне Беларускай ССР».

Пасля XX з'езда КПСС актывізуецца дзейнасць вышэй-шых органаў дзяржаўнай улады БССР. Прэзідыум Вяр-хоўнага Савета стаў склікаць сесіі ў адпаведнасці з патра-баваннямі Канстытуцыі — не радзей за 2 разы ў год.

У заканадаўчай дзейнасці Вярхоўнага Савета БССР стала іяўляцца агульнасаюзная тэндэнцыя пашырэння правоў юзных рзспублік у вырашэнні пытанняў гаспадарчага і цыяльна-культурнага будаўніцтва. У наступныя гады развіваецца кантрольна-наглядная і спарадчая дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР, з'яўляюца новыя камісіі: заканадаўчых прапаноў, па замежных

справах, мандатная. У 1957 г. пачынае дзейнічаць камісія па народнай адукацыі і культурна-асветніцкай рабоце, па ахове здароўя і сацыяльнаму забеспячэнню, жыллёваму будаўніцтву, сельскай гаспадарцы. У 1960 г. было зацверд-жана Палажэнне аб пастаянных камісіях Вярхоўнага Саве-та, у адпаведнасці з якім вызначаны два галоўныя напрамкі іх дзейнасці: падрыхтоўка законапраектаў і кантроль за выкананнем законаў і іх эфектыўнасцю. Да 1969 г. коль-касць камісій узраслада 15.

У 1957 г. у сувязі з прыняццем агульнасаюзных законаў былі ўнесены змяненні ў артыкул 19 Канстытуцыі БССР. Да кампетэнцыі рэспублікі было аднесена ўстанаўленне аб-іласнога дзялення БССР, кіраўніцтва дарожным бу-Ідаўніцтвам, транспартам і прадпрыемствамі сувязі рэс-публіканскага значэння, а таксама прыняцце заканадаўства аб судовым ладзе і судаводстве, грамадзянскага і крыміналь-нага заканадаўства.

Знікла дробязная апека рэспублік з боку СССР у пы-таннях дзяржаўнага планавання, фінансавання, у справе рэгулявання рэспубліканскіх бюджэтных сродкаў, была зменена практыка планавання ў галіне сельскагаспадар-чай вытворчасці.

Усё гэта выклікала рост актыўнасці Вярхоўнага Савета БССР у галіне заканадаўчай дзейнасці. Так, з 1959 па 1967 г. ім было прынята 124 заканадаўчыя акты. У гэты перыяд ім

ылі прыняты законы аб ахове прыроды, аб парадку ад-

ікання дэпутатаў Вярхоўнага Савета, абласнога, раённага,

арадскога, пасялковага і сельскага Саветаў, аб судовым лад-

зе, аб адвакатуры, аб парадку адклікання суддзяў і народ-ных засядацеляў, аб змяненні сістэмы органаў кіравання, аб увядзенні ў дзеянне кодэксаў і інш.

Прыкладна ў такім жа напрамку вышэйшы орган дзяр-жаўнай улады працаваў да пачатку 90-х гг., гэта значыць да абвяшчэння суверэннай Рэспублікі Беларусь.

У разглядаемы перыяд у адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР на кожнай сесіі Вярхоўнага Савета новага склікання фарміраваўся склад урада — Савет Міністраў БССР. Задачы па аднаўленню і далейшаму развіццю народнай гаспадаркі рэспублікі абумоўлівалі вялікую арганізацыйную і нарма-тыўна-прававую дзейнасць урада. Гэта знайшло адлюстраваннс ў пастановах Савета Міністраў БССР, колькасць якіх у 1946 г. дасягнула 2300, а ў наступныя 12 гадоў — 1500-1600.

У 1957 г. у СССР была ажыццёўлена перабудова кіраван-ня прамысловасцю і будаўніцтвам. Замест сістэмы міні-стэрстваў, арганізаваных па галіноваму прынцыпу, для кі-раўніцтва народнай гаспадаркай была створана сістэма саўнаргасаў.

У сувязі з праведзенай рэарганізацыяй і стварэннем Саўнаргаса ў БССР было скасавана дзевяць міністэрстваў, што прывяло да скарачэння ў складзе Савета Міністраў рэспублікі.

Саўнаргас выступаў як орган дзяржаўнага кіравання народнай гаспадаркай, надзелены пэўнымі выканаўча-рас-парадчымі паўнамоцтвамі. У прыватнасці, ён ажыццяўляў кіраўніцтва даручанымі яму галінамі гаспадарчага жыцця і перададзенымі ў падпарадкаванне прадпрыемствамі, бу-даўнічымі і іншымі арганізацыямі. Пастановы і распараджэнні Саўнаргаса БССР маглі быць зменены, скасаваны ці да-поўнены Саветам Міністраў БССР. Саўнаргас БССР з'яўляўся калегіяльным органам, аяго структурныя падраздзяленні (уп-раўленні і аддзелы) вырашалі ўсе пытанні на аснове адзінаначалля.

Арганізацыя кіравання народнай гаспадаркай па тэры-тарыяльнаму прынцыпу праз саўнаргасы некалькі пашы-рыла магчымасці спецыялізацыі і кааперавання ў межах эканамічнага раёна, аднак з часам было прызнана, што такая сістэма вядзе да драблення кіравання галінамі вы-творчасці па многіх эканамічных раёнах і ў сувязі з гэтым яго аслаблення. Законам СССР «Аб змяненні сістэмы ор-ганаў кіравання прамысловасцю і ператварэнні некаторых іншых органаў дзяржаўнага кіравання» ад 2 кастрычніка 1965 г. і адпаведнымі законамі саюзных рэспублік саўнаргасы былі скасаваны. Замест іх пачалі стварацца агульнасаюз-ныя, саюзна-рэспубліканскія і рэспубліканскія галіновыя міністэрствы і ведамствы.

Выканаўча-распарадчая дзейнасць Савета Міністраў ажыццяўлялася праз агульнанарматыўныя прававыя акты (пастановы), а канкрэтныя пытанні, якія тычыліся асоб-ных прадпрыемстваў і арганізацый, рэгуляваліся распара-джэннямі.

Такія метады і формы дзейнасці вышэйшага органа дзяржаўнага кіравання БССР функцыяніравалі да пачатку 90-х гг.

У заключэнне трэба адзначыць, што рэальная паўната ўлады на Беларусі ў разглядаемы перыяд знаходзілася ў руках бюро ЦК КПБ і яго першага сакратара. Менавіта апарат ЦК КПБ рыхтаваў праекты важнейшых рашэнняў у рэспубліцы, аналізаваў і кантраляваў дзейнасць вышэй-шых дзяржаўных органаў, падбіраў і прызначаў кадры для работы ў іх.