Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
38
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
293.67 Кб
Скачать
  1. Дайце аналіз права Беларусі ў хvіі-хvііі стст.

Галоўнай крыніцай права у ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай заставаўся Статут ВКЛ 1588 г. Шмат разоў рабіліся спробы ўнесці ў яго папраўкі і змены, аднак яны адхіляліся. Патрабавалі занясення паправак у Статут прадстаўнікі Польшчы. Яны лічылі, што тыя артыкулы, якія забаранялі ім займаць пасады, набываць землі ў ВКЛ супярэчаць акту Люблінскай уніі і падлягаюць адмене. Аднак гэтыя патрабаванні былі адхілены і Статут заставаўся без змены. Разам з тым, прымаліся новыя законы, якія часткова дапаўнялі Статут і ўносілі невялікія змены. Так, у 1668 г. быў выдадены закон, згодна з якім за адыход ад каталічнай веры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці выгнаннем з дзяржавы. Згодна з законам 1733 г. праваслаўныя і пратэстанты пазбаўляліся права быць дэпутатамі сойма і суддзямі.

У канцы 17 ст. насуперак Статуту 1588 г. фактычна дзяржаўнай мовай у ВКЛ замест беларускай стала польская. Згодна з соймавай пастановай 1775 г. галоўны суд павінен быў праводіць свае сесіі толькі ў Вільні і Гародні. Пачатак Віленскай сесіі галоўнага суда – 15 лістапада, Гарадзенскай – 1 мая. Кожная сесія працягвалася 5 месяцаў.

Вядомай крыніцай права ў 18 ст. быў зборнік законаў соймавых пастаноў і іншых прававых актаў – “Валюміна Легум” (“Кніга законаў”). пачаў выданне “Кнігі Законаў” Станіслаў Канарскі. Першыя 8 тамоў былі выдедзены з 1732 – 1782 гг. у Варшаве, апошні том – 1952 г.

“Валюміна Легум” утрымліваў нарматыўныя акты фактычна страціўшыя сілу. Дапаможнае значэнне мелі тыя акты, якія былі змешчаны як дадаткі, выдадзеныя на польскай мове.

Найбольш значныя змены ў праве адбыліся ў дрўгой палове 18 ст. У гэтым плане вялікую ролю адыграў чатырохгадовы сойм Рэчы Паспалітай, які зацвердзіў Канстытуцыю 3 мая 1791 г. У ёй былі адлюстраваны шматлікія буржуазныя прынцыпы арганізацыі і дзейнасці дзяржаўнага апарата, прагрэсіўныя палажэнні асноўных галін права.

48))) Ахарактарызуйце дзяржаўны і грамадскі лад на Беларусі ў перыяд распаду прыгонніцтва і развіцця капітылістычных адносін (першая палова XIX ст.)

Грамадскi лад:

Грамадзянства падзялялася на 2 класы:

-паноў (памешчыкаў);

-сялян, залежных ад паноў аба дзяржавы.

Было 4 саслоўi:

-шляхта або дваране;

-мяшчане;

-сяляне;

-духавенства.

Прававое становiшча шляхты рэгламентыравалася наступнымi нарматыўнымi актамi:

-жалаваная грамата дварянству 1785г., падцверджанная указам 1801г.

Усе правы I прывiлеi дваранскага саслоўя захоўвалiся ў поўнай ступенi, ў тым лiку iх права ўласнасцi на зямлю i прыгонных сялян.

-Указ (1831г.) О разборе шляхты в западных губернiях и об устройстве сего ряда людей.

-6 снежня 1831г. Быў выдадзены Манiфест «О порядке двор-собраний. Выборов и службы по ним». Згодна з iм выбiрацца на дваранскiя пасады маглi толькi дваране, якiя мелi не менш як 100 душ прыгоннiцкiх сялян або 3000 дзесяцiн незаселянай зямлi.

Духавенства ў Беларусi падпарадкоувалось розным вышэйшым царкоўным уставам. Пасля далучэння Беларусi да Рассiйскай Iмперыi пачалася дыскрымiнацыя унiяцкай царквы.

Па загаду Мiкалая I у 1839г. Быў склiканыполацкi сабор праваслаўнага i часткi унiяцкага духавенства, дзе I абвясцiлi аб лiквiдацыi унiяцкай царквы ў Беларусi.

Сяляне.

Сяляне па свайму прававому становiшчу падзялялiся на:

-прыватнаўласных (панскiх);

-дзяржаўных або казенных;

-вольных;

-аднодворцы.

Колькасць прыватнаўласных сялян павялiчвалася ў канцы 18-першай чвэрцi 19 ст.

У канцы 40-х гадоў 19 ст. памешчыкам належыла 70%, а дзяржаве – 19% усiх сялян.

Дзяржаўныя – гэта сяляне, якiя яшчэ у ВКЛ павiнны былi плацiць дзяржпадаткi ў казну, выконваць розныя земскiя павiннасцi, павiнны былi даваць грошы, прадукты на мiрскiя мясцовыя патрэбы.

Згодна з законам ад 7 жнiўня 1797г. Усе паселiшчы дзяржаўных сялян былi аб’яднанны ў воласцi. У кожнай воласцi ўсталеўвалася валасное праўленне ў складзе валасной галавы i пiсара.

У Беларусi яшчэ ў канцы 18-пачатку 19ст. у невялiкай колькасцi захоўвалiся вольныя людзi. Згодна з законам ад 20 кастрычнiка 1783 года воьныя людзi Магiлеускай, Полацкай губерняў мелi права сялiцца па свайму выбару ў сельскай мясцовасцi або ў горадзе, мелi права набываць зямлю ва ўласнасць. Вольныя людзi пражывалi i ў iншых беларускiх губернiях: калi яны жылi не на сваей уласнай зямлi, а на дзяржаўнай, то i адбывалi такiя ж павiннасцi, як дзяржауныя сяляне. Калi яны жылi ў горадзе, то такiя ж як i мяшчане. А калi на памешчацкай зямлi, то плацiлi або нават адбывалi паншчыну.

Аднадворцы i грамадзяне заходнiх губерняў – гэта катэгорыi насельнiцтва Беларусi, якiя да 1831-1832гг. лiчылiся шляхтай, а па ўказу ад 19 кастрычнiка 1831г. няздолелi даказаць сваё шляхецтва i таму не былi прызнаны дваранамi.

Згодна з указам ад 19 кастрычника 1831г. аднадворцы и грамадзяне павинны были плациць падатки и пастауляць рэкрутау. Ты яз их, якия жыли у гарадах пачали называцца грамадзянами, якия у сельскай мясцовасци – аднадворцы.

У 1775г. была зроблена спроба забараниць продаж беларуских сялян без зямли, аднак на практыцы сялян не тольки прадавали, але и аддавали у наем падрадчыкам(будауництва дарог) и заводчакам. Сяляне павинны были плациць розныя падатки, працаваць на паноу 5-7 дзен у тыдни. Усе сяляне, дзяржауныя и прыватнауласныя, павинны были штогод выстауляць рэкрутау для рускай армии.

Мяшчане.

Пасля далучэння Беларусі мяшчане павінны былі плаціць падаткі, выконваць рэкрутскія і іншыя павіннасці. Найбольш прывілегаванымі мяшчанамі былі купцы і фабрыканты. Яны маглі свабодна выбіраць месца жыхарства, купляць землю, будаваць прамысловыя прадпрыемствы. Згодна з законам 1832г. было вызначана званіе ганарыстскага і спадчыннага гонара грамадзяніна.

Дзяржауны лад

Расийская Имперыя была цэнтрализаваннай дзяржавай з уладай цара(императара). Ен распараджауся усими грамадзянскими сродками, маемасцю дзяржавы, киравау армией.

Сваю уладу ен ажыццяуляу з дапамоггай чыноуникау и аппарату дзяржаунага киравання.

Быу утвораны интымны камитэт у гады царавання Аляксандра I. У склад якога увайшли асабистыя прыяцели цара: Калубей, Навасильцау, Строганау, Адам, Юрый Чартарыски(праводзиу палитыку апалячвання Беларуси и имкнууся далучыць яе да Польшчы).

У 1802 годзе быу выдан царски манифест аб зацвярджэнни министэрствау:

-ваенных сил;

-марских сил;

-замежных спрау;

-юстыцыи;

-унутранных спрау;

-финансау;

-камерцыи(гандлю);

-народныя саветы.

У систэме вышэйшых органау важнешы стан займала царская канцылярыя, у склад якой уваходзили 4 аддзяленни:

1) выконвала асабистыя даручэнни цара, займалася неабходным складам чыноуникау;

2) рыхтавала праекты законау;

3) киравала жандармией;

4) займалася даррачынными справами.

У 1837г. было утворана министэрства дзяржаунай маемасци, якое павинна было займацца у першую чаргу дзяржауными сялянами.

У першай палове 19 ст. уся тэрыторыя Беларуси апынулася у складзе Расийскай Имперыи и была падзяляна на губернии, якия у сваю чаргу – на паветы.

Мясцовыя органы были практычна такияж, як и у Рассии, аднак были асабливасци.

Так на тэрыторыи Беларуси мелися 2 генеральныя губернатарствы:

  1. Беларускае ген.-губернатарство; уваходзили Магилеуская, Вицебская губернии, потым далучана Смаленская губерния и часова Минская, якая у 1831-1834 гг. утварала асобнае Виленская ген.-губернатарства.

  2. Виленскае ген.-губернатарство: Виленская, Гарадзенская губернии(з 1897г.); у 1843г.-далучана Ковенская губерния, з 1862 па 1870-Минская губерния.

Узначальвау мясцовую адміністрацыю – генерал-губернатар. Ен дзейнічау па сваім разуменні і быу адказны толькі перад царом.

Пры генерал-губернатары мелася канцылярыя. Асноуныя яе загады праводзіліся у жыцці праз губернскія і павятовыя уездныя установы.

Галоуная службовая асоба у губерніі – губернатар. Ен прызначауся вярхоунай уладай з ліку давераных асоб цара.

Губернатары падпарадкоуваліся генерал-губернатарам і міністэрству унутранных спрау. У кожнай губерніі мелася губернатарскае прауленне, як дарадчы і выканаучы орган.

Склад губернатарскага праулення:

-“Общее присутствие”;

-канцылярыя.

Склад общего присутствия:

-генерал-губернатар;

-губернатар;

-віцэгубернатар;

-саветнікі;

-асэсары.

На пасяджэнні Общего присутствия старшынствавал генерал-губеренатар, калі не было, то губернатар або віцэгубернатар.

Склад канцылярый.

Першае аддзяленне распаусюджвала законы, наглядала за выкананнем распараджэнняу генерал-губернатара, губернатара і губернатарскага праулення.

Праз другое аддзяленне губернатар кіравау паліцыяй, праз трэцяе-пагляд за судамі, чацвертае-ажыццяуляла сувязь з фінансава-гаспадарчымі органамі.

Гаспадарчай і фінансавай дзейнасцю у губерніі кіравала казенная палата. Яе узначальвау віцэ-губернатар, і з 1845г. – старшыня казеннай палаты.

Задачы казеннай палаты:

-расклад і збор падаткау;

-кіраванне і пагляд за казеннай маемасцю;

-кантраляванне выдачы казенных грошай.

У губерніях існавалі і іншыя органы кіравання:

-рэкруцкія управы (рекрутские присутствия), якія у 1831г. былі пераутвораны у рэкруцкія камітэты, кіравалі рэкруцкім наборам у губерніі.

-приказ общественного презрения: наглядау і кіравау за сацыяльным забяспячэннем, за бальніцамі і школамі.

-межавая кантора.

-губернскі пракурор: у 1837-1838гг.

У губернях былі утвораны палаты дзяржаунай маемасці, якія павінны былі займацца дзяржаунымі сялянамі.

Галоуны орган павятовай улады – ніжні земскі суд, які выконвау адначасова адміністрацыйна-паліцэйскія і судовыя функцыі. Узначальвау яго земскі спраунік.

Земскі спраунік прызначауся сенатам са згоды міністра унутранных спрау.

Склад ніжняга земскага суда:

2-3 засядацелі, якія прызначаліся ад дваран.

КАМПЕТЭНЦЫЯ:

-сачыу за падтрыманнем парадку у павеце;

-забяспечвау своечасовую выплату жыхарамі падаткау і выкананне розных павіннасцеяу.

У 1837г. паветы пачалі дзяліцца на станы. У кожны стан прызначаліся: губернатар з дваран, часцей за усе з атстауных афіцэрау, і станавы прыстау, які выконвау паліцэйскія абавязкі.

У павеце меліся службовыя асобы галіновага кіравання: павятовы казначэй, павятовы лекар і іншыя.

Для пагляду за дзяржаунымі сялянамі у 1837-1838гг. у паветах былі утвораны акругі, тэрыторыя якіх магла ахопліваць адну або некалькі паветау:акругі падзяляліся на воласці. Узначальвау акругу акружны начальнік з двумя памочнікамі.

Кірауніцтва у гарадах ажыццяулялася органамі паліцыі, якія дзейнічалі згодна з законам “Устав благочиния”(1782г.). Згодна з гэтым законам у кожным горадзе дзейнічала управа благочінія, у якой засядалі гараднічы, прыстау крымінальных спрау, прыстау цыыільных спрау і 2 ратманы.