Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Shpory_istoria_Bel

.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
202.33 Кб
Скачать

8 Збліжэнне ВКЛ з Польшчай. Пачынальнiкам правядзення праграмы збiрання Вялiкiм княствам Лiтоускiм тэрыторый, аб'яднаных у свой час у Ста­ражытнарускай дзяржаве, i яе паслядоуным праваднiком быувялiкi князь Альгерд 0296-1377). Пры iм межы дзяржавы сягалi ад Балтыйскага да Чорнага мора, ад Берасцейшчыны д Мажайска i Каломны (107 км ад Масквы). Аднак у асобе Ягайлы (1348-1434) - свайro пераемнiка па княжацкiм стале - Альгерд не знайшоу пераемнiка у ажыц­яўленнi праграмы збiрання ycix рycкix зямель вакол Вiльнi. Сваю ролю тут адыграла палiтыка Ватыкана, якi баяуся ства­рэння магутнага праваслаунага бастыёна на усходзе Еуропы. Актывiзацыя захопніцкай палітыкі крыжакоў падштурхнула вялiкае княства да саюза з Польшчай. Крэуская унія - пагаднення аб саю'зе, аб'яднаннi ВКЛ i Польскага каралеўства на чале з адным валадаром адбылося у другой палове XIV ст. Вялiкi князь Ягайла iмкнуўся замацаваць сваю велiкакняжацкую уладу у ВКЛ i разлiчвау на падтрымку з боку Польскага каралеу­ства. У сваю чаргу, знешняя небяспека з боку крыжакоу ра­бiла неабходным зблiжэнне ВКЛ i Польшчы. Самой Польш­чы таксама патрабавалася моцная каралеуская улада, боёю кipaвay адмоўна настроены да усяго польскага немец Людвiк Beнrepcкi. Крэускае пагадненне было заключана 14 жнiуня 1385 г. у Крэускiм замку. Адной з яго умоў стала патрабаванне буйных польскiх феадалау, каб вялiкi князь лiтоускi, 36-га­довы Ягайла, ажанiуся з дачкой польскага караля 13-гадо­вай Ядвiгай. Аднак Ядвiга яшчэ у 4-гадовым узросце была абвенчана з аустрыйскiм герцагам Вiльгельмам. Яны павiн­ны былi узяць шлюб пасля дасягнення Ядвiгай 12-гадовага узросту. Вiльгельм, які даведауся, што яго нявесту хочуць аддаць друго­му, прымчауся да яе уКра..ау i дабрауся дазaмJ(3, дзе знаходзiласяЯдвira. у апошнi момаюу замак уварваЛ1СЯ польс­кiя феадалы, якiя пр аду­хiлiлi шлюб. 1м удал осяпераканаць Ядвiгу, якая не жадала быць жонкай Ягайлы, што шлюб з вялікім князем лiтоускiм - ахвяра у iмя пашырэння ка­талiцкай веры i польскага уплыву на беларуска-лiтоускiя землі. У шлюбе Ядвiга так i не ашча­слiвiла Ягайлу дзецьмi, хаця ён пражыу з ёю 13 гадоу. Ягайла у будучым ажэнiцца яшчэ тройчы, i толькi апошняя жон­ка - 16-гадовая князёуна Софья Гальшанская, дарэчы, сасватаная 73-гадоваму каралю Bітаўтам, народзiць яму сы­ноу, у тым лiку будучага вялiкага князя лiтоускага i караля польскага Казiмiра. Ягайлу, якi у вынiку шлюбу з Ядвiгай (дынасniычнай унii з Польшчай) далучыу да свайго велiкакняжацкага тытула яшчэ i пасаду польскага караля, пры заключэннi Крэускага пагаднення. ставiлiся i iншыя) умовы. Ён павiнен быу прыняць каталiцкую веру i ахрысцiць у каталiцтва Лiтву. Ягайла пры­няў каталiцтва i атрымау пасля гэтага iмя Уладзiслау. Ён выдау прывiлей - грамату (дзяржауны дакумент), якi да­ваў дадатковыя правы i вольнасцi феадалам каталiцкага ве­равызння i не распаусюджвауся на праваслауных феа­далау. Ягайла, у адрозненне ад свайго дзеда Гедзiмiна, iмкнуўся зрабiць каталiцкую царкву пануючай у ВКЛ, што выклiкала нездавальненне праваслаунай часткi насель­нiцтва. Прычыны. Спроба Ягайлы атрымаць апору у саюзе з Польшчай . iмкненне польскiх феадалау умацаваць Польшчу у саю­зе з ВКЛ . Знешняя небяспека з боку кpыжакоу для ВКЛ i Польшчы. Bынiкi. нездавальненне праваслау­най часткi насельнiцтва. Нарастаннесупярэчнасцей памiж феадаламi - като­лiкамi i праваслаунымi. умацаванне абароназдоль­насцi саюза ВКЛ i Поль­шчы. Віленска-радамская вунія — дзяржаўная і палітычная дамова ВКЛ і Польскага каралеўства, заключаная ў Вільні і ратыфікаваная Кароннай Радай у Радаме ў 1401 годзе. Па ўмовах уніі ВКЛ заставалася самастойнай дзяржавай у саюзе з Польшчай. Пажыцьцёва перадавала кіраўніцтва ВКЛ вялікаму князю Вітаўт з захаваньнем вярхоўнай улады Ягайлы. Пасьля сьмерці Вітаўта ўлада пераходзіла да Ягайлы ці ягоных законных нашчадкаў.

9 Грунвальдская бітва. 1. У пачатку ХIII ст. на беларускiх землях пачынаецца барацьба з нямецкiмi рыцарамi-крыжакамi, якiя, пашы.раючы хрысцiянску (каталiцкую) веру, пачалi захоп чужых тэрыторый, так званы нацiск на Усход. Сумеснымi намаганнямi крыжакоу i каталiцкай царквы былi створаны ваенна-рэлiгiйныя арганiзацыi - ордэн Мечаносцау (Лівонскi ордэн) i Тэўтонскi ордэн. Яны у 1237 г. аб'ядналiся і стварылi на захопленых землях дзяржаву са сталiцай у Мальбарку (Прусiя). Нямецкiя рыцары высадзiлiся у вусцi Заход.няй Дзвiны. Будуючы невялiкiя замкi-крэпасцi, яны падрыхтавалi падмурак для заваёвы падзвiнскiх зямель i хрысцiянiзацыi мясцовага насельнiцтва. У Ноўгарадзе са шведскiмi рьщарамi на рацэ Няве у 1240 г, быў пераможца князь Аляксандр Heўскі. Ён жа ў 1242 т. Атрымаў перавагу у бiтве на Чудскiм возеры (Лядовага пабоiшча). Грозная i небяспечная навала крыжакоу з 3ахаду стала адной з прычын, якiя абумовiлi ўтварэнне ВКЛ. У 1314 г. старастагорада Гароднi (цяперашняе Гродна) Давыд Гарадзенскі СА сваёй дружынай адбiу ix напад на замак у Наваградку. У час аргаиiзаванага iм паходу на землi, захопленыя крыжакамi, ён быў па-здраднiцку забiты i пахаваны на беразе Нёмана каля старажытнай Каложскай царквы. У 1331 г. пры вялiкiм князю Гедзiмiне адбылася перамож­иая бiтва войска ВКЛ з рыцарамi Тэутонскага ордэна на ра­цэ Акмяне (тэрьпорыя сучаснай Лiтвы). У 1348 г. пры вялiкiм князю Альгердзе адбылася вельмi жорсткая бiтва на рацэ Стрэве (прыток Нёмана) памiж беларуска-лiтоускiм вой­скам, якое было узмоцнена палкамi з Берасця (цяперашнi Брэст), Полацка, Вiцебска; Смаленска, i крыжакамi, надапа­могу якiм прыбылi наёмнiкi - рыцары з Францыi i Англii. Бiтва не прынесла рашучай перамогi рыцарам. 2. Рашаючае значэнне у барацьбе з пранiкненнем крыжа­коў на усход мела Грунвальдская бiтва. У 1408 г. на нара­дзе польскага караля Ягайлы i вялiкага князя лiтоускага Вiтау­та было прынята рашэнне аб вайне з крыжакамi. Яна адбывалася у 1409-1411 гг. i атрымала назву Вялiкай. Адбылася 15 лiпеня 1410 г. пад Грунвальдам (цяперашняе Дуброуна на тэрьпорыi сучаснай Польшчы) памiж аб'яднанымi сiламi польска-лiтоуска-беларускага войска i Тэўтонскiм ордэнам. Войскi ВКЛ налiчвалi 40 харугвау - баявых атрадау колькасцю ад 60 да 600 коп'яў. Кап'ём называлася баявая тройка: рыцар-вершнiк, збраяносец-пара­бак i лучнiк. Харугвы ВКЛ узначалiу вялiкi князь лiтоускi Bітаўт. Польскае каралеуства выставiла 50 харугвау. Агульнае кiраўнiцтва аб'яднаным войскам саюзнiкау ажыц­цяуляу польскi кароль Ягайла. У аб'яднаным войску былi ха­ругвы з Украiны, руская дружьша з Ноўгapaдa Вялiкага, ат­рад з Чэхii пад кiраўнiцтвам будучага героя гусiцкага руху Яна Жыжкi i татарская коннiца. Па падлiках гicтopыкaў войска саюзнiкау налiчвала каля 40 тыс. чалавек. Войска крыжакоу мела больш за 30 тыс. воінаў, у ix было лепшае узбраенне. Кipaвay iмi вялiкi мaгicтp (кipaўнiк) Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгiнген. Бiтва пачалася з aтaкi коннiцы Biтaўтa. Крыжакi, строй якiх нагадвау «клiн», пачалi наумысна адступаць, пакуль не дайшлi да схаваных ад вачэй бамбардау - гармат, што стралялi каменнымi ядрамi. Аднак гэта не спынiла коннiцy Biтaўтa. Тады крыжацкая цяжкаузброеная коннiца нанесла удар у адказ i прымусiла адступiць частку войскау Biтaўтa. Выключную стойкасць праявiлi тры палкi Смаленскага княства. Два з ix злучылiся затым з xapугвaмi польскага войска, якое перайшло у наступленне. Нарэшце войскi саюзнiкау акружьлi рыцараў i нанеслi iм рашучае паражэнне. Паражэнне Тэутонскага ордэна азначала крах 200-гадо­вай крыжацкай агрэсii (напад адной дзяржавы на другую) у Еуропе. Перамога над крыжакамi значна павысiла аўтары­тэт ВКЛ i Польскага каралеуства сярод iншых кpaiн.

10 адносіны ВКЛ і Расійскай дзяржавай. З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай. Таму было некалькі прычын. 1. К канцу XV ст. амаль скончылася палітычнае аб’яднанне паўночна-усходняй Русі пад уладай Вялікага князя Маскоўскага. Ён лічыў сябе нацыянальным рускім гаспадаром і ўзяў на сябе місію аб’яднання ўсіх рускіх зямель. Так гістарычна вылучыліся два цэнтры, вакол якіх сталі аб’ядноўвацца землі былой Старажытнарускай дзяржавы. Два цэнтры не маглі ўрэшце рэшт не сутыкнуцца. Гэта стала адной з падстаў абвастрэння іх адносін. Ва ўмовах пашырэння цэнтралізатарскіх тэндэнцый у Рускай дзяржаве дыпламатыя ВКЛ імкнулася ўбіць клін у гэты працэс і падтрымаць тыя княствы Русі, якія засталіся самастойнымі. Другая прычына варожых адносін ВКЛ з Масквой была ў асаблівасцях вырашэння канфесійнага пытання ў Вялікім княстве Літоўскім. Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнага гасудара – абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. Між тым, у Вялікім княстве Літоўскім праваслаўная вера прыціскалася. Гэта абвастрыла рэлігійную барацьбу ў яе нетрах. Некаторыя з беларускіх феадалаў па сваёй волі пераходзілі разам са сваімі маёнткамі пад уладу Масквы. ---- Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам прывяла спачатку да неабвешчанай прымежавай вайны працягласцю з 1487 па 1494 гг. У выніку яе была зламана абарона ўсёй літоўскай прымежавай паласы з Маскоўскім княствам. --- У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі. Прычынай быў пераход шэрагу буйных феадалаў Вялікага княства Літоўскага ў межы Рускай дзяржавы. Іван ІІІ прыняў іх на службу і абвясціў вайну Вялікаму княству Літоўскаму. Ваенная кампанія 1501–1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялікага княства Літоўскага. У лістападе 1501 г. былы саюзнік Івана Ш, Менглі-Гірэй, канчаткова разбіў Вялікую Арду, саюзніцу ВКЛ. Няўдалым для княства быў і Смаленскі паход рускага войска, які вызначыў пералом у ваенных дзеяннях. У выніку 2 красавіка 1503 г. было заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель. Палітыку Івана Ш (ён памёр 27 кастрычніка 1505 г.) праводзіў яго сын Васілій Ш. 19 жніўня 1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. На прастол быў абраны брат Аляксандра – Жыгімонт. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Жыгімонт пайшоў на саюз з некаторымі рускімі князямі. У сваю чаргу Васілій Ш уступае ў блок з Міхалам Глінскім, усемагутным фаварытам Аляксандра, што трапіў у няміласць пры яго пераемніку Жыгімонце. Ваенная кампанія пачалася ў вясну 1507 г. Яна цесна звязана з пачатым у лютым 1508 г. феадальным паўстаннем у Вялікім княстве Літоўскім, якім кіраваў князь Міхал Львовіч Глінскі. Разам са сваімі братамі ён прысягнуў Васілію Ш. Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507–1508 гг. скончылася “адвечным мірам”, што быў заключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. Вялікае княства Літоўскае афіцыйна прызнала пераход да Расіі зямель, далучаных да яе ў выніку войн канца ХV – пачатку ХVІ стст. Вялікае княства Літоўскае атрымала тэрыторыі 5 смаленскіх воласцяў. Аднак Васілій Ш меў на мэце захоп Смаленска. У 1514 г. Смаленск капітуляваў. У 1537 г. было заключана перамір’е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны. Такімі былі асноўныя напрамкі знешняй палітыкі ВКЛ у ХІV–ХVІ стст.

11 Бел. Адраджэнне Скарына, Будны. Развiццё культуры Беларусi у ХУI - пачатку ХУII ст. атрымала назву «беларускае Адраджэнне». Яно было цес­ным чынам звязана з Рэнесансам - развiццём заходнееу­рапейскай культуры у перыяд зараджэння буржуазнага грамадства у XIV-XVI стст. Культура Беларусi арганiчна ўспрыняла гуманiзм - сiстэму поглядау, якiя найвышэйшай каштоунасцю абвяшчалi самога чалавека i яго права на свабоднае раз­iццё, лiчылi яго не «рабом божым», а творцам. У шэрагу тaкix прадстаунiкоу еурапейскага Адраджэння, як Леанарда да Вiнчы, Мiкеланджэла, i iнш., ёсць беларускі i усходнесла­вянскі гуманiст, першадрукар i асветнiк, вучонага i пісьменнiка, ураджэнца старажытнага Полацка Францыска Cкapыны (каля 1490-1551) з купецкай сям’і. Першапачатковую адукацыю ён набыу, як мяркуюць rісторыкі, у Полацку i Вiльнi, затым у 16 гадоу скончыу факультэт вольных мастацтвау Кракаускага унiверсiтэта. Двойчы стау доктарам навук. Спачатку ён атрымау у Кракаве ступень бакалаура - першую вучо­ную ступень у сярэдневяковых еурапейскiх унiверсiтэтах. Затым у 1512 г. паспяхова здау экстэрнам (без навучання) экзамен на званне доктара медыцыны. Скарына меу таксама ступень доктара воль­ных навук: граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка, музыка, астраномія - магістр. На падобны факуль­тэт вольных мастацтвау Кракаускага унiверсiтэта у 14-га­довым узросце паступiу Сымон Будны. Кнiгавыдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны спалу­чала вопыт еурапейскага кнiгадрукавання i традыцыi бела­рускага мастацтва. 6 жнiуня 1517 г. Ф. Скарына першы ся­род усходнiх славян выдау у чэшскiм горадзе Празе друкаваную Бiблiю, дзе заснаваў 1-ю друкарню. Ён зрабiу пераклад Бiблii на мову, наблiжаную да беларускага пiсьмен­ства i зразумелую простаму люду - царкоунаславянскую мову у беларускай рэдакцыi. У тым жа годзе надрукаваў “Псалтыр”. Значнасць тато, што зрабiу Ф. Скарына, закточаецца у надру­каваных ім 20 кнirax Бiблii, яго прадмовах i пасляслоуях, змешча­ных у тэксце гравюрах - iлю­страцыях, выкананых адпавед­ным чынам. Ф. Скарына тройчы надрукавау у выдадзеных iм кнirax уласны партрэт. Гэта адзiны выпадак за усю гiсторыю выданняу Бiблii ва Усходняй Еуропе. На тытуль­ным лiсце Бiблii адлюстравана, як лiчаць даследчыкi, выява пячаткi (герба) Скарыны як док­тара медыцыны. Асноуны змест гэтай выявы «Сонейка маладзi­ковае» - атрыманне i перадача ведау, фiзiчнае i духоунае лячэнне чалавека. Друкарская дзейнасць Ф. Скарыны працягвалася таксама на тэрыторыi ВКЛ. У наладжанай iм у сталiцы ВКЛ Вiльнi друкарнi у 1522 i 1525 гг. ён выдау дзве кнiri: «Малую пада­рожную кнiжку» i «Апостала». Гуманiстычна-асветнiцкiя традыцii Скарыны працягвау i развiвау Сымон Будны (каля 1530-1593) - выдатны беларускі пісьменнік, педагог, філосаф, багаслоў і прапаведнік. З сям’і дробнага шляхціча. У 14-га­довым узросце паступiу на факуль­тэт вольных мастацтвау Кракаускага унiверсiтэта, як і Ф. Скарына. Вучыўся ў Базельскім універсітэце (Швейцарыя) на тэалагічным факул. Будны быў надзвычай адукаваным чалавекам. Апрача роднай беларускай мовы ён выдатна валодаў класічнай лацінай, старажытнагабрайскай, а таксама грэцкай, стараславянскай, польскай ды іншымі мовамі, што дазваляла яму паглыбляць свае веды ў антычных культурах, аналізаваць дасягненні Сярэднявечча, без цяжкасцяў знаёміцца з творамі Эразма Ратэрдамскага, Марціна Лютэра, Жана Кальвіна і іншых заходнеэўрапейскіх філосафаў і пісьменнікаў. На працягу амаль 30-гадовай творчай дзейнасці з-пад пяра нашага славутага асветніка выйшлі кнігі «Катэхізіс», «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» (Нясвіж, 1562) і іншыя. Асабліва шырокі розгалас у свеце атрымаў ягоны пераклад Новага Запавету 1574 года. І гэта не выпадкова: ніхто з тагачасных эўрапейскіх перакладнікаў новазапаветных твораў не рабіў дагэтуль такой велізарнай тэксталагічнай працы, як С.Будны. Дзякуючы фенаменальным аналітычным здольнасцям беларускага асветніка, ягонаму таленту, шырокай эрудыцыі, дасканаламу веданню старажытных моваў навукова-крытычны ровень выдання Новага Запавету стаўся, бадай, сама высокім сярод усіх вядомых на той час у Эўропе. Творы Буднага мелі вялікую папулярнасць. Таямніца гэтакай папулярнасці твораў С.Буднага - найперш у іх гуманістычнай скіраванасці. Наш асветнік выступаў за вызваленне чалавечага духу, за свабодную стваральную працу. Ён заклікаў усіх грамадзянаў паважаць дзяржаўныя законы, шанаваць бацькоўскую зямлю і матчыну мову, сумленна выконваць свае абавязкі, урэшце, жыць паводле Божых запаведзяў..

12 Бел. Адраджэнне Цяпінскі, Гусоўскі. Развiццё культуры Беларусi у ХУI - пачатку ХУII ст. атрымала назву «беларускае Адраджэнне». Яно было цес­ным чынам звязана з Рэнесансам - развiццём заходнееу­рапейскай культуры у перыяд зараджэння буржуазнага грамадства у XIV-XVI стст. Мікола Гусоўскі -- гэта паэт-гуманіст і асветнік. Адзін з самых адукаваных людзей "пад зоркай палярнай", як ён называе ў паэме "Песня пра зубра" свой край. Нарадзіўся ў сям'і паляўнічага на Беларусі каля 1470г. Першапачатковую адукацыю атрымаў рана. Вучыўся ў Вільні, Польшчы, Італіі. У 1518 годзе ў складзе польска-літоўскай дыпламатычнай місіі ён трапіў у Рым. Дыпламаты хацелі дамовіцца з папам Рымскім Львом 10-м аб стварэнні кааліцыі хрысціанскіх дзяржаў супраць турак і татар якія пагражалі княству Літоўскаму. У 1552 годзе па просьбе папы Рімскага М.Г. напісаў паэму. Бой быкоў у Італіі нагадвае паляванне на зубра на Беларусі. "Песня пра зубра". Гэта паэма -- гімн беларускай прыродзе, Радзіме. Выдаць кнігу у Рыме ён не змог, бо папа Рымскі памер. Толькі ў 1553г. пры дапамозе польскай каралевы Боны паэма была надрукавана. Доўгі час яна была недаступна чытачу, бо была надрукавана на лацінскай мове. На беларускую мову паэма была перакладзена Язэпам Семіжонам, затым нядаўна ўладзімірам Шатонам, яго пераклад лічаць больш падобным да арыгінала. Значэнне: уся творчасць М.Г. -- яркі прыклад служэння народу. Аб вялікай каштоўнасці творчай спадчыны сведчыць тое, што яна ўжо 5 стагоддзяў выклікае ў чытача цікавасць. М.Г. высока цаніў міралюбівую працу простых людзей. Паэт высмейваў эгаізм польск. шляхты. У гэтым прычына таго, што так рана згасла зорка вялікага паэтычнага таленту. Да канца жыцця М.Г. заставаўся у Кракаве. Там напісаў свае паэмы "Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы" (1524), "Жыцце і подзвігі вялікага Гіяцынта" (1525), напісаў некалькі пасланняў у вершах. Свой век дажываў у адзіноце, забыты каралеўск. дваром, разбіты паралічом, але не зломлены духам. М. Г. не паставіў сваю творчасць на службу рэлігіі, высока цаніў міралюбівую працу простых людзей. Паэт высмейваў эгаізм і чванства польскай шляхты, што было не па душэ вельможам. У гэтым прычына ранняга згасу талента М. Г. Высокая мастацкая каштоўнасць тврчасці паэта ставіць яго ў рад прадстацнікоў бел. культуры эпохі Адраджэння. Васіль Цяпінскі (1540-1603) - славуты дзеяч беларускай Рэфармацыі. Нарадзіўся ён на Полаччыне. У 60-х гадах ХVІ стагоддзя мужны шляхціч удзельнічаў у ваенных паходах на Маскоўшчыну пад харугвамі аршанскага старасты Філона Кміты і падканцлера Астафея Валовіча. Аднак сваё прызнанне ён знайшоў не на вайсковай службе, а на ніве асветы і культурнай чыннасці. Зблізіўшыся з высокаадукаванымі людзьмі таго часу - С.Будным, К.Астрожскім ды іншымі, В.Цяпінскі апынуўся ў цэнтры палемічнай барацьбы, што вялася паміж прадстаўнікамі розных культурна-гістарычных і рэлігійных плыняў. Паводле сваіх рэлігійных поглядаў В.Цяпінскі быў пратэстантам, прыхільнікам арыянства, г.зн. выступаў супраць вучэння аб Тройцы. Асветнік таксама не прымаў дактрыны анархістаў, што заклікалі да зліквідавання ўсіх дзяржаўных структураў. Галоўная ж заслуга В.Цяпінскага перад гісторыяй і беларускім народам у тым, што ён на поўны голас заявіў пра неабходнасць развіцця навукі, літаратуры, культуры на матчынай мове, заклікаў пашыраць на ёй Слова Божае. Ахвяруючы ўласнымі сродкамі, ён распачынае пераклад Апостальскага Пісьма, закладвае друкарню і выдае ў ёй кнігі Новага Запавету. З творчай спадчыны В.Цяпінскага, на жаль, захавалася няшмат: няпоўны пераклад Новага Запавету з рукапіснай «Прадмоваю» і каментарамі, а гэтаксама адна старонка «Катэхізіса, або Сумы навукі для дзетак». Не ўсё задуманае ўдалося яму здзейсніць. Але ягоныя высакародныя намеры, ягоная грандыёзная праграма асветы паспалітага люду ўражваюць і выклікаюць пачуццё павагі й гонару за нашага самаахвярнага прашчура, які глядзеў на некалькі стагоддзяў наперад, усвядоміўшы ролю роднае мовы ў яднанні суайчыннікаў, росквіце нацыі.

13 Люблінская унія. Утварэнне РП. Цяжкае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў гады Лівонскай вайны штурхала нашу дзяржаву да шчыльнага альянсу з суседнім Польскім Каралеўствам. Іначай нельга было перамагчы ўсходніх інтэрвентаў і вызваліць акупаваную царскімі войскамі Полаччыну. Перадумовы Люблінскай уніі: 1)Доўгае існаванне персанальнай уніі ВКЛ і Польшчы (з Крэускай уніі). 2)Паступовае збліжэнне паліт. і дзярж. інстытутаў абедзвюх дзяржаў. 3)Адзіная палітыка ў межнар. Адносінах. 4)Адзіная адміністрацыя каталіцкай царквы. Прычыны заключэння вунii памiж ВКЛ i Польшчай: 1. Iмкненне беларуска-лiтоускай шляхты да набыцця "залатых шляхецкiх вольнасцей"; 2. Цяжкае стапновiшча ВКЛ на мяжы страты незалежнасцi у Лiвонскай вайне(1558-1583) якую вёў за выхад да Балтыйскага мора маскоўскі цар Іван 4. Выхад закрывалі Польшча, ВКЛ, Лівонія (аб’яднанне княстваў крыжакоў і рыцараў Лівонскага ордэна), страта Полацка(1563); 3. Польшча сама дамагалася вунii.Польскай шляхце ВКЛ мроiлася у якасцi багатага прыдатка да вялiкай Польшчы. 1563 на Варшаўскім сейме палякі склалі дыкларацыю аб з’яднанні ВКЛ з Польшчай, прапанавалі літоўцам падпісаць дэкларацыю, але яны адмовіліся і пакінулі сейм(1563). 1564-чарговы сойм(чарговая хваля) ВКЛ з аднаго боку была уцягнута ў вайну за Лівонскую спадчыну, з другога- Польскае каралеўства об’явіла, што жадае заключыць унію без вайны, шляхам сеймавай пастановы і мае намер далучыць да сваёй тэрыторыі ўсе княства цалкам. У гэты час магнаты Польшчы пачалі больш актыўна дзейнічаць, каб павялічыць колькасць у уніі ў княтсве. У сувязі з тым праводзілася: 1)Ураўнаванне ў правах праваслаўных с катал. шляхтай літоўскага паходжання (1563). 2)Прапаганда касцелаў шляхецкіх вольнасцей у Польшчы і абяцанне гэтых жа вольнасцей і для шляхты княства пасля уніі. 3)Абяцанне караля, што саюз дзвюх дзяржаў будзе заснаваны на “міласці” і братэрскім узаемаразуменнем. 4)Абвяшчэнне Ж. Аугуста, што дзякуючы уніі шляхта атрымае дапамогу ў Лівонскай вайне. 1 ліпеня 1569 года акт дзяржаўнай уніі быў падпісаны. Згодна з Люблінскай уніяй, Вялікае Княства Літоўскае і Польскае Каралеўства аб'ядноўваліся ў "адну агульную Рэч Паспалітую". Яна была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент – каронны сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сейм выбіраў каралеўскую раду на два гады. Рада з’яўлялася фактычным кіраўніком дзяржавы. Ніжэйшай палатай Сейма была пасольская ізба. Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях сената і пасольскай ізбы. На агульных пасяджэннях у выпадку супадзення пастаноў яны прымаліся і пасля зацвярджэння каралём набывалі сілу закона. Пастановы прымаліся аднагалосна. На чале выканаўчай улады стаяў кароль, пры абранні якога таксама захоўвалася права вета. У 1573 г. у час абрання Генрыха Валуа, былі распрацававны “Генрыхавы артыкулы”, згодна з якімі кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне і г.д. Рэч Паспалітая з’яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта. У склад пануючага класа ўваходзіла і духавенства, якое валодала велізарнай зямельнай маёмасцю. Польская праграма уніі мела на мэце стварэнне унітарнай дзяржавы і ВКЛ адводзілася роля правінцыі Рэчы Паспалітай. Узаемаадносіны паміж дзяржавамі не спрыялі ўтварэнню унітарнай дзяржавы. Пасля Люблінскай уніі ў ВКЛ дзейнічаў генеральны сеймік, які з цягам часу набываў рысы заканадаўчага органа княства. У ВКЛ захаваўся цалкам адміністрацыйны апарат кіравання. У 1588 г. Быу прынят статут у адным з раздзелау якога абвяшчалася самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, недатыкальнасць яго межаў, тэрытарыяльная яго цэласнасць. Ён забараняў іншаземцам набываць у княстве землі, маёнткі, пасады. Статут заставаўся галоўнай крыніцай права на Беларусі да 1840 года.

14 Палітычны крызіс РП 1 падзел. Першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай — Люблінская унія — гэта пачатак канца, згубы ня толькі Вялікага Княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаваў. Другім вытокам стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы дзяржаўнасьці. Дзейнічала права “ліберум вета”. Так калі хоць 1-н дэпутат сойма выступаў супраць, то рашэнне не прымалася. Умова - аднагалоссе. Так бязладдзе у РП спрыяла шляхецкая вольнасць з правам “ліберум вета” для для адхілення пастаноў . дзярж. кіраванне характ-ся ўсеўладдзем магнатаў, шляхты і слабасцю караля- апошняга Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Панавала бязладдзе унутры краіны, адсутнасць моцнай цэнтральнай улады ў асобе караля, ўмешванне ва ўнутраныя справы суседніх дзяржаў. Трэцім вытокам палітычнага крызісу зьявілася рэлігійная палітыка. Берасьцейская унія (1596 году — аб'яднаньне каталіцкай і праваслаўнай цэркваў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай) не дала жаданых вынікаў. Міжусобная барацьба магнатаў ускладнілася незадаволенасцю шляхты каталіцкага веравызнання, якая была ўраўнавана ў правах з некатолікам і - праваслаўнымі і пратэстантамі. Чацьверты выток палітычнага крызісу — спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з фэадальным. Пяты выток паглыбленьня палітычнага крызісу — барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII стагодзьдзя ў Вялікім Княстве Літоўскім асноўнымі супернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі. У 1768 годзе сойм (пад націскам расейскіх войскаў) прыняў пастанову аб ураўнаваньні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. Паводле першага падзелу Рэчы Паспалітай усходняя частка Беларусі ў 1772 годзе была ўключаная ў склад Расейскай імпэрыі. 5 жніўня 1772 году Расеяй і Прусіяй у Санкт-Пецярбургу была падпісаная канвэнцыя, паводле якой да Расеі пераходзілі цалкам Амсьціслаўскае і Інфлянцкае ваяводзтвы, усходнія землі Менскага ваяводзтва і большая частка Віцебскага і Полацкага ваяводзтваў. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы і частку Заходняй Украіны са Львовам. Гэта падзея стала вынiкам абсалютнай слабасцi цэнтральнай (ка­ралеускай) улады i пaлiтычнай aнapxiі пры якой рашэнне агуль­надзяржаўнага органа кiравання - сойма магло нe прымац­ца, калі супярэчьла iнтарэсам мясцовай шляхты магнатаў.Спробай выратаваць дзяржаву ад распаду стала прыняцце сойма 3 мая 1791 г. Kaнcтытуцыі РП (гласіла, што падзелаў больш не будзе). Кан­стыуцыыя лiквiдавала падзел Рэчы Паспалiтай на Польшчу i ВКЛ, абвясцiла агульную дзяржаву з адзiным урадам, агуль­ным войскам i фiнансамi. Хаця Канстытуцыя заклала аснову для вывядзення Рэчы Паспалiтай з крызiсу, аднак час на рэфармаванне дзяржавы быў ужо упушчаны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]