Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Shpory_istoria_Bel

.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
202.33 Кб
Скачать

41 Нац-вызваленчы руз Зах Бел. У выніку узмацнення сацыяльнага, нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту, актывізаваўся нацыянальна-вызваленчы і рэвалюцыйны рух ў Заходняй Беларусі. У першай палове 20-х гадоў пераважалі ўзброеныя выступленні партызанскага характару. У паўночна-заходнім рэгіёне дзейнічалі беларускія эсэры; яны вызначалі патрабаванні самавызначэння беларускіх зямель і спынення ўрадавых рэпрэсій. З 1923 г. ў заходнебеларускім рэгіёне пачынае дзейнічаць камуністычная партыя (КПЗБ), якая разам з заходнеўкраінскай, з’яўлялася часткай кампартыі Польшчы (КПП). У 1924 г. з’явіўся Камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі (першы сакратар – В. Харужая). З’яўленне новай палітычнай сілы – КПЗБ – спрыяла пашырэнню партызанскага руху. Але актывізацыя ўзброеных выступленняў паўплывала на ўвядзенне асаднага становішча і далейшае згортванне партызанскай барацьбы. У сярэдзіне 20-х гадоў на палітычную сцэну выходзіць яшчэ некалькі сіл, сярод якіх вызначаецца Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ). За два гады яе існавання (1925 – 1927) яна ператварылася ў самую масавую палітычную арганізацыю сялян Еўропы. Яе праграмныя мэты: самавызначэнне Заходняй Беларусі, аб’яднанне ўсіх беларускіх зямель, сялянска-рабочы ўрад, ліквідацыя асадніцтва, дэмакратыя, свабода, нацыянальная роўнасць і навучанне на роднай мове. На пазіцыях нацыянальнага вызвалення беларускага народа стаялі некаторыя іншыя партыі і арганізацыі. Яшчэ ў 1922 г. ў польскім сейме пачала сваю працу фракцыя "Беларускі пасольскі клуб", якую стварылі 11 лідэраў розных палітычных сіл Заходняй Беларусі. Яе галоўнай мэтай было адстойванне інтарэсаў беларускага насельніцтва праз парламенцкую дзейнасць. Увогуле сярэдзіна 20-х – пачатак 30-х гг характарызаваліся імкненнем да спалучэння легальных і рэвалюцыйных формаў барацьбы. На выбарах 1928 г. толькі за дэпутатаў ад КПЗБ было аддадзена 26 % галасоў. У першай палове 30-х гг. значна зніжаецца колькасць выступленняў з нацыянальна-вызваленчымі лозунгамі. Прычына таму – эканамічны крызіс, які пацягнуў за сабой значнае пагаршэнне стану жыцця працоўных. У рабочым руху адзначаецца паступовы рост забастовачнай барацьбы з перавагай стачак эканамічнага характару. Другая палова 30-х гг. стала цяжкім часам для рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У Еўропе шырылася фашысцкая пагроза. У 1935 г. быў створаны адзіны антыфашысцкі фронт. Гэта садзейнічала рэвалюцыйнаму ўздыму 1936 – 1937 гг., які змяніўся спадам. Жорсткая рэпрэсіўная палітыка польскіх улад прыводзіла да шматлікіх арыштаў лідэраў палітычных арганізацый (арыштавана больш за 30 тысяч чалавек) і забароны іх дзейнасці. У 1938 г. Камінтэрнам была распушчана КПП і яе адгалінаванне – КПЗБ. У канцы 20-х гг. пад націскам грамадскасці было адчынена 18 беларускіх школ. Сапраўднымі асяродкамі беларускай мовы і культуры становяцца Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры, беларускія гімназіі ў Вільні і інш. У час, калі ў БССР пачаўся працэс згортвання палітыкі беларусізацыі, супрацьстаянне прымусовай паланізацыі ў Заходняй Беларусі садзейнічала актывізацыі і аб'яднанню беларускай інтэлігенцыі. Нацыянальны фактар вызначаўся як галоўны ў сацыяльна-палітычнай барацьбе. У канцы 20-х – 30-я гады палітыка польскага ўрада канчаткова павярнулася да ліквідацыі беларускіх нацыянальных асяродкаў (выдавецтваў і выданняў, культурна-асветніцкіх арганізацый). Для заходнебеларускай літаратуры характэрна перавага паэтычнага жанру, які адзначаецца эмацыянальнай рэакцыяй на падзеі, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй аўтараў (М. Танк), а таксама рамантызмам і лірызмам. Выяўленчае мастацтва, фальклору, утвараліся хоры.

42 Савец-герман дагавор 1939. 26 ліпеня 1939 г. савецкаму паверанаму ў Берліне Г.Астахаву было заяўлена аб жаданні Германіі «на справе даказаць магчымасці дамовіцца па любым пытанням, даць любыя гарантыі» СССР. Савецкі ўрад праяўляў празмерную асцярожнасць, змяняючы назвы кантактаў з Берлінам з «перамоваў» на «размовы». Апошняя прапанова з Берліна заключыць дагавор аб ненападзенні прыйшла ў Маскву 20 жніўня. А ўжо 23 жніўня ў Маскву прыляцеў германскі міністр замежных спраў І.Рыббентроп, які вечарам 23 жніўня падпісаў разам з П.Молатавым германа-савецкі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў. Адначасова быў падпісаны «сакрэтны дадатковы пратакол». У ім агаворвалася пытанне аб размежаванні сфер інтарэсаў ва Усходняй Еўропе – гэтае ёсць падставай абвінавачваць СССР у пасобніцтве германскай агрэсіі. Ці так гэта? Сапраўды, Савецкі Саюз атрымліваў гарантыі бяспекі, але дакумент не ўтрымліваў артыкулаў аб ваенным супрацоўніцтве і не абавязваў бакі весці баявых дзеянняў супраць трэціх краін, альбо аказваць дапамогу ў ваенных канфліктах. Пагадненні не рабілі СССР і Германію саюзнікамі ні фармальна, ні фактычна. Тым не менш, СССР стаў староннім наглядальнікам за тым, як Германія па чарзе разграміла асноўных канкурэнтаў у Еўропе і падрыхтавала базу да нападу на СССР. Пачатак 2 сусв вайны. Польшча, як краіна, якой дасталася шмат германскіх зямель па выніках Першай сусветнай вайны, была адной з галоўных мішэняў для Гітлера. Але надзвычай вялікія абшары і вялікая колькасць насельніцтва гэтай дзяржавы патрабавалі ад Германіі добрай падрыхтоўкі. Пакуль Германія інкарпаравала Аўстрыю і Чэхію, Варшаву ўпэўнівалі ў сяброўстве з боку Берліна. 11 красавіка 1939 г., пасля вырашэння чэшскага пытання, Гітлер зацвердзіў «план Вайс», які прадугледжваў ліквідацыю Польшчы. 28 красавіка Германскае кіраўніцтва аб’явіла аб дэнансацыі сваіх абавязкаў аб ненападзенні, заключаных паміж Польшчай і Германіяй у 1934 г. Да канца жніўня 1939 г. падрыхтоўка да нападзення на Польшчу была завершана. 22 жніўня 1939 г. Гітлер правёў нараду вышэйшага каманднага складу, дзе выказаў канкрэтныя мэты вайны супраць Польшчы, а 23 жніўня 1939 г. было заключана савецка-германскае пагадненне аб ненападзе, 31 жніўня 1939 г. Гітлерам была падпісана дырэктыва аб нападзе на Польшчу. Паход Чырвонай Арміі (1939) — вайсковая аперацыя СССР супраць Польшчы, праведзеная 17—28.9.1939, якая мела мэтай заняцце земляў Заходняй Беларусі і Украіны, у адпаведнасці з падзелам сфераў уплыву паміж СССР і Германіяй паводле дамовы ад 23.8.1939. Аперацыя праводзілася ў час, калі на тэрыторыі Польшчы адбываліся ваенныя дзеянні 2-й суcв. вайны, але фармальна СССР у вайну тады не ўступаў, а аперацыя азначалася як «мера савецкага ўраду па абароне інтарэсаў беларускага і ўкраінскага народаў». Вынікам аперацыі сталі хуткая і лёгкая перамога СССР над ужо аслабленай, палітычна і вайскова, Польшчай, далучэнне земляў Заходняй Беларусі і Украіны да БССР і УССР, падпісанне новага савецка-германскага дагавора (28.9.1939). Войскі СССР былі сканцэнтраваныя на савецка-польскай мяжы загадзя і пачалі баявыя дзеянні 5:00 17 верасня 1939. Першыя эшалоны ЧА рухаліся пераважна ўздоўж магістраляў, не затрымліваючыся, пазбягаючы сутыкненняў. Часам савецкія войскі не паспявалі заняць пэўных тэрыторый, улучаных у савецкую сферу інтарэсаў, і туды першымі траплялі нямецкія войскі. У такіх выпадках нямецкія войскі адступалі пры падыходзе савецкіх. Адбыўся і шэраг памылковых сутычак. Ўз’яднанне бел з бсср Да 25 верасня 1939 г. Чырвоная Армія цалкам вызваліла Заходнюю Беларусь. Нямецкім войскам давялося адысці на ўзгодненую на вышэйшым узроўні мяжу, якая і была замацавана адпаведным дагаворам ад 28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй. На вызваленай тэрыторыі ва ўсіх гарадах і паветах ствараліся часовыя ўправы, у вёсках і гмінах (валасцях) – сялянскія камітэты. Часовыя ўправы і сялянскія камітэты разгарнулі актыўную работу па выбарах у Народны сход, які павінен быў у заканадаўчым парадку вырашыць пытанне аб уладзе. 28–30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі. Ён аднагалосна прыняў па дакладу С.В. Прытыцкага дэкларацыю аб устанаўленні савецкай улады на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі. Аднадушна дэлегаты выказаліся і за ўваходжанне ў БССР. 2 лістапада 1939 г. Нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада Нечарговая III сесія Вярхоўнага Савета БССР адпаведна прынялі законы аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанні яе з БССР. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася са 125,6 тыс. кв. км да 225,6 тыс., насельніцтва рэспублікі – з 5 млн 562 тыс. чалавек да 10 млн 239 тыс. На тэрыторыі былой Заходняй Беларусі было ліквідавана ранейшае адміністрацыйнае дзяленне і створана 5 абласцей (Баранавіцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская і Беластоцкая).

43 Пачатак вял айчыннай. 22 чэрвеня 1941 года без аб’яўлення вайны Германія напала на СССР. На Беларусі супраць савецкага Заходняга фронту (камандуючы Дз.Паўлаў), пераўтворанага з Заходняй асобай ваеннай акругі, дзейнічала нямецкая група армій “Цэнтр” (генерал-фельдмаршал фон Бок). У першыя гадзіны вайны адбыліся масавы артылерыйскі абстрэл прыгранічнай тэрыторыі і бомбавыя ўдары па аддалёных ваенных базах Чырвонай Арміі, якая панесла велізарныя страты тэхнікі і людскіх рэсурсаў.На дзяржаўнай мяжы адразу адбыліся цяжкія баі. Да канца ліпеня абараняўся гарнізон састарэлай Брэсцкай крэпасці. Аднак немцы прарвалі абарону і хутка прасоўваліся ўглыб Беларусі. 28 чэрвеня пасля жорсткіх баёў, у якіх удзельнічалі добраахвотныя атрады з жыхароў горада, Мінск быў здадзены. На захад ад Мінска ў акружэнні апынуліся злучэнні некалькіх савецкіх армій колькасцю некалькі соцен тысяч чалавек. 29 чэрвеня была аб’яўлена дадатковая мабілізацыя – у армію з БССР было прыцягнута каля 500 тыс. чалавек. У дапамогу арміі фарміравалі палкі народнага апалчэння. У пачатку ліпеня 1941 уздоўж Заходняй Дзвіны і Дняпра была створана лінія абароны. 14 ліпеня пад Оршай упершыню выкарысталі дывізіён рэактыўных мінамётаў “Кацюша” (камандаваў І.Флёраў). Жорсткія баі разгарнуліся за беларускія гарады. З 3 па 26 ліпеня абараняўся Магілёў, жорсткая шматгадзінная бітва адбылася на Буйніцкім поле. З 12 па 19 жніўня абараняўся Гомель. Аднак да пачатку верасня 1941 года ўся тэрыторыя Беларусі была захоплена германскай арміяй. Усё гэта было вынікам не столькі тэхнічнай адсталасці Чырвонай Арміі, сколькі памылак сталінскага кіраўніцтва, масавых рэпрэсій сярод афіцэраў. Але Сталін знайшоў “вінаватых” – за правал абароны Беларусі быў расстраляны Дз.Паўлаў і некаторыя іншыя военачальнікі. На працягу дваццацi трох дзён савецкiя войскi стрымлiвалi нацiск ворага пад Магiлёвам, дзе абарону трымалi злучэннi 61-га корпуса генерала Ф. Бакунiна. Непасрэдна горад абараняла 172-я стралковая дывiзiя генерала М. Раманава, атаксама 12 тыс. народных апалчэнцау. Вораг так i не змог узяць горад лабавой атакай i быў вымушаны абысцi яго. 26 ­га лiпеня абаронцы здзейснiлi прарыу засаджанага горада. Больш за месяц iшлi баi за Гомель. Гэты напрамак трымау 63-цi стралковы корпус камкора ЛЛятроускага. Горадабараняу таксама полк народнага апалчэння. Толькi 19 жнiуня гiтлерауцы уварвалiся на ускpaiну Гомеля. Абарончыя баi Чырвонай Apмii на тэрыторыi Беларусi палажылi пачатак зрыву плана "Маланкавая вайна". Прычыны паражэння савецкiх войскау у першы перыяд вайны. 1. Памылка кiраунiцтва СССР на чале са Сталiным у вызначэннi тэрмiнау мажлiвага нападзення repмaнii (не раней 1942 г.). 2. Чырвоная Армiя была вельмi аслаблена масавымi рэпрэсiямi. У вынiку якiх перад вайной яна страцiла 45 тыс. вопытных камандзiрау. Амаль 75% камандзiрау палкоу i дывiзiй займалi свае пасады менш як год. 3.Армiя не была прыведзена у баявую гатоунасць, яе злучэннi былi расцягнуты уздоуж фронту i углыбiню. таму нямецкiя, зжатыя у трох групах армiй, значна перавышалi на галоуных напрамках. Дзякуючы гэтаму, яны рабiлi флангавыя прарывы i акружалi значныя rpynoўкі Чырвонай Apмii. 4. У першьщ. днi вайны бьша страчана значная частка запасау (снарады. патроны, палiва i г. д.) у складах непасрэдна у прыгранiчнай зоне. 5. Войскi не мелi значнай падтрымкi ад авiяцыi, бо у першы дзень вайны было страчана 38% баявых самалётау Заходняга фронту. 6. На Германiю працавала большасць кpaiн Заходняй Еуропы. i у яе напачатку, была перавага у матэрыяльных сродках. 7. Нямецкая армiя была добра падрыхтаваная, поунасцю укамплектаваная i аснашчаная навейшай тэхнiкай, мела вопыт сучаснай вайны.

44 Дзейнасць савец і парт органаў Б. 22 чэрвеня 1941 Прэзідыум Вярх Савета СССР устанавіў ваеннае становішча ў еурапейскай частцы дзяржавы і аб’явіў у 14 ваен акругах мабілізацыю. Імклівасць нямецкага наступлення не дазволіла правесці абарончыя мерапрыемствы ў поўным аб’ёме, арганізавана прайшла мабілізацыя ў Віцебскай, Магілёўскай, Палескай абласцей. У ліпені-жніўні 1941 часці Чырвонай Арміі папоўнілі амаль 500 тыс. жыхароў Беларусі. На фронт было мабілізавана 26,5 тыс камуністаў Беларусі. У армію пайшло звыш 130 тыс камсамольцаў. Было створана 78 знішчальных батальёнаў.чырвоная Армія атрымала ў чэрвені-жніўні1941 ад Беларусі звыш 20 тыс аўтамашын, каля 10тыс трактараў, 35 тыс коней, 20 тыс тон прадуктаў і фуражу. Жыхарамі рэспублікі за кароткі тэрмін былі створаны абарончыя рубяжы вакол Магілева, віцебска, гомеля, Оршы, на берагах Дняпра і Зах. Дзвіны. 24 чэрвеня 1941 у СССР быў створаны савет па эвакуацыі. У жніўні 1941 з БССР было эвакуіравана 1,5 млн чалавек. У пач 1942 большасць эвакуіраванных бел прадпрыемстваў пачалі выпуск ваен прадукцыі. У савец тыл было вывязена каля 5 тыс трактароў, 600 камбайнаў, значн колькасць навукова-даследчых інстытутаў. Вяскоўцы многіх абласцей перадавалі насельніцтву жывёлу з сваёй уласнасці. 30 чэрвеня 1941 у Маскве быў створаны Дзярж Камітэт Абароны, які ў сваіх руках сканцэтраваў усю паўнату улады ў краіне. Кіруючыя колы БССР на працягу 25 чэрвеня-2 ліпеня 1941 знаходзіліся ў Магілёве, з 2 па 16 ліпеня ў Гомелі. Да пачатку верасня 1941 уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана немцамі.

45 Акупацыйны рэжым. Захапіўшы тэрыторыю Беларусі, гітлераўцы ўсталявалі тут акупацыйны рэжым, так званы «новы парадак». Па плане «Ост» меркавалася пакінуць у Беларусі толькі 25% насельніцтвы для выкарыстання ў якасці працоўнай сілы. Астатнія 75% падлягалі знішчэнню ці высыланню. Было ўсталявана новае адміністрацыйнае дзяленне Беларусі. Усходняя частка была аднесена да «вобласці армейскага тылу». Улада тут ажыццяўлялася ваеннымі і паліцэйскімі органамі, падпарадкаванымі штабу групы войскаў «Цэнтр». Паўднёвая частка Беларусі па лініі 20 км паўночней чыгункі Брэст-Гомель была аднесена да рэйхскамісарыята Ўкраіны. Паўночна-усходнюю частку немцы ўключылі ў склад Прусіі і генеральнай акругі «Літва». Пакінутая 1/3 тэрыторыі Беларусі - Баранавіцкая, Вілейская, Менская (без усходніх раёнаў), паўночныя раёны Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей - увайшла ў склад генеральнай акругі Беларусь, які быў уключаны ў рейсхкомиссариат «Остланд» з рэзідэнцыяй у г. Рызе і паасобны на 10 акруг. На чале гэтых акруг стаялі нямецкія службоўцы (гебiтскaмiсары). Дапаможную ролю гулялі мясцовыя ўстановы - управы, на чале якіх стаялі прызначаныя гітлераўцамі бургамістры, старасты, войты. На тэрыторыі Беларусі дзейнічала 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў. Толькі ў Тросцянецкім лагеры смерці было знішчана 206500 чалавек. Ва ўсіх гарадах былі организованны гета для габрэяў. Адным з найболей буйных было Менскае гета, у якім было знішчана каля 100 тыс. габрэяў. За перыяд акупацыі акупанты правялі ў Беларусі больш 140 буйных карных аперацый супраць партызан і мірных жыхароў. Каб паставіць на службу рэйху эканоміку Беларусі, акупанты арганізавалі працу прамысловых прадпрыемстваў. Яны правялі рэгістрацыю працаздольнага насельніцтва. Працоўны дзень працягваўся 12 гадзін. Заработная плата была мізэрнай. Нават за малаважнае непаслушэнства працоўнага маглі адправіць у канцлагер. Увесну 1942 г. на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусі была праведзена зямельная рэформа. Усе калгасы былі распушчаны, а іх землі перайшлі ў сямейнае карыстанне сялян у рамках так званых зямельных кааператываў. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі калгасы яшчэ доўга захоўваліся. Нямецкую адміністрацыю ў Беларусі з 17 ліпеня 1943 г. па 22 верасня 1943 г. узначальваў генеральны камісар (гауляйтер) В. Кубе. імкнуўся прыцягнуць да супрацоўніцтва мясцовых жыхароў у рамках дапаможных органаў кіравання і паліцыі. 22 кастрычніка 1941 г. была створана Беларуская народная самадапамога (БНС), узначаленая доктарам І. Ермаченко. Яна ўзяла на сябе функцыі па забеспячэнні якое патрабуе насельніцтва, мела права арганізоўваць прытулкі, медыцынскія ўстановы, праводзіць культурныя мерапрыемствы, выдаваць кнігі, часопісы на беларускай мове. 29 чэрвеня 1942 г. было абвешчана пра стварэнне Беларускага корпуса самаабароны (БКС). 22 чэрвеня 1943 г. быў створаны Звяз беларускай моладзі (СБМ). Задачай гэтай арганізацыі было выхаванне моладзі ў духу гитлерюгенда, падрыхтоўка яе да працы на ваенных заводах Нямеччыны і службе ў ваенна-дапаможных частках Вермахта У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная радая (БЦР). Прэзідэнтам БЦР быў прызначаны Р. Астроўскі. Рада стала дарадчым органам. Ёй фармальна акупацыйныя ўлады перадалі сацыяльнае забеспячэнне, культуру і адукацыя. 23 лютага Готберг выдаў загад пра стварэнне Беларускай краявой абароны (БКО) і даручыў БЦР правесці мабілізацыю мужчынскага насельніцтва. Галоўнай задачай БКО была барацьба разам з паліцыяй супраць партызан. Аднак створаныя батальёны не апраўдалі надзей немцаў. Пасля вызвалення Беларусі частка фармаванняў БКО апынуліся ў Нямеччыне. Па розных крыніцах, коллаборационистское рух у Беларусі налічвала 80-100 тыс. чалавек, значная частка з іх была залучана ў розныя фармаванні немцаў.

46 Партызанскі рух. З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць фашысцкіх акупантаў. Вялася яна ў самых разнастайных формах – ад невыканання мерапрыемстваў акупацыйных улад да ўзброеннага сапраціўлення. Найбольш адчувальным для вермахта і паліцэйскіх сіл былі дзеянні ўзброеных партызанскіх атрадаў і груп. Арганізатарамі партызанскага руху былі дзяржаўныя і партыйныя органы. Кіруючыя партработнікі, камандзіры і байцы Чырвонай Арміі, якія апынуліся ў тыле ворага, радавыя грамадзяне рэспублікі. У ліку першых, самастойна ўзнікшых, быў Пінскі партызанскі атрад пад камандаваннем В.З.Каржа. У гэты ж час пачаў дзейнічаць атрад пад кіраўніцтвам Ц.П.Бумажкова і Ф.І.Паўлоўскага ў Кастрычніцкім раёне Палесскай вобласці. У ліпені 1941г. рабочыя фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага раёна Віцебскай вобласці стварылі атрад, які ўзначаліў дырэктар фабрыкі М.П.Шмыроў (бацька Мінай).Важную роль ва ўзмацненні партызанскага рухау на Беларусі адыгралі падпольныя арганізацыі. У канцы 1941 г. у рэспубліцы ўжо актыўна дзейнічалі Мінская, Асіповіцкая, Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Пінская і іншыя падпольныя антыфашысцкія арганізацыі.Важную ролю ва ўмацаванні партызанскага руху на Беларусі мела забеспячэнне партызан зброяй і боепрыпасамі з савецкага тылу. Гэты працэс пачаўся з лютага 1942 г. З савецкага тылу накіроўваліся арганізатары і спецыялісты па вядзенню дыверсій.Для кіраўніцтва ўсімі парызанскімі сіламі краіны пастановай Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР ад 30 мая 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, які ўзначаліў сакратар ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка. У верасні 1942 г. быў створаны Беларускі штаб партызанскага руху, які ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П.З.Калінін.З гэтага часу партызанскі рух, увогуле антыфашысцкая барацьба набывае больш шырокі размах. Калі ў снежні 1941 г. у Беларусі змагаліся 50 партызанскіх атрадаў, то ў лістападзе 1942 г. – 352, а ў час бітвы на Курскай дузе ў ліпені 1943 г. – 658 атрадаў. Партызанскі рух на Беларусі стаў сапраўды ўсенародным: летам 1944 г. на тэрыторыі рэспублікі дзейнічала 1255 партызанскіх артадаў, якія былі аб'яднаны ў 213 брыгад. Агульная колькасць партызан дасягнула 370 тыс.,а падпольшчыкаў - 70 тыс.За тры гады гераічнай барацьбы ў тыле ворага, з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г., патрыёты Беларусі знішчылі амаль паўмільёна гітлераўцаў і паліцэйскіх. Імі было пушчана пад адхон 11 128 эшалонаў, падарвана і спалена 18 700 аўтамашын, 939 ваенных складоў, збіта 305 самалётаў, падбіта 1355 танкаў і бронемашын, захоплена вялікая колькасць трафеяў і г.д. Значную каштоўнасць для савецкіх войск уяўляла партызанская разведка – збор інфармацыі аб размяшчэнні, перамяшчэнні і планах ворага. За мужнасць і адвагу больш за 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, а 88 з іх, у тым ліку Ц.П.Бумажкову, Ф.І.Паўлоўскаму, М.П,Шмырову, П.М.Машэраву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

47 Вызваленне Беларусі ад нямецка-фаш.Разгром нямецкіх войскаў летам 1943 г. на Курска-Арлоўскай дузе дазволіў Чырвонай Арміі перайсці ў стратэгічнае наступленне і ўжо ў верасні 1943 г. распачаць шырокамаштабную аперацыю вызвалення Ўкраіны і Беларусі. 23 верасня савецкія войскі вызвалілі першы раённы центр Беларусі – г. Камарын. У лістападзе 1943 г. быў вызвалены Гомель, які да выгнання немцаў з Мінска стаў месцам знаходжання ўрада БССР. Усяго ў Беларусі ў выніку асенне – зімовага наступлення (1943-1944 гг.) савецкіх войск было вызвалена 40 раёнаў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і Палескай абласцей. Поўнае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў звязана з наступальнай аперацыей Чырвонай Арміі, якая ўвайшла ў гісторыю пад кодавай назвай «Баграціён». Яна пачалася 23 чэрвеня 1944 г. У ёй удзельнічалі войскі 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы І.Х.Баграмян), 2-га Беларускага ( камандуючы Г.Ф.Захараў) і 3-га Беларускага (камандуючы І.Д.Чарняхоўскі) франтоў. На другі дзень да іх далучыліся войскі 1-га Беларускага фронта (камандуючы К.К.Ракасоўскі). У наступленні ўдзельнічалі таксама асобны французскі знішчальны авіаполк «Нармандыя – Нёман» і сфарміраваны на тэрыторыі СССР часці Войска Польскага. Самы актыўны ўдзел у аперацыі «Баграціён» прымалі партызанскія злучэнні. Ўжо 3 ліпеня быў вызвалены Мінск – сталіца БССР.У выніку аперацыі «Баграціён» была вызвалена не толькі Беларусь, але і большая частка Літвы, частка Латвіі, ўсходнія раёны Польшчы. Савецкія войскі падыйшлі да граніц Усходняй Прусіі, што стварыла спрыяльныя ўмовы для вызвалення шэрага краін Еўропы і разгрому фашысцкай Германіі.Савецкія войскі разам з амерыканскімі, англійскімі, французкімі, польскімі, чэхаславацкімі і югаслаўскімі, а таксама з войскамі румынскай і балгарскай арміямі, якія далучыліся пазней, наносілі гітлераўскім войскам знішчальныя ўдары. У антыфашысцкую барацьбу шырока уключыліся патрыёты Італіі, Грэцыі, Венгрыі, Албаніі, Нарвегіі, Даніі і іншых краін. Важнай падзеяй ў барацьбе супраць фашызму з'явілася адкрыццё ў чэрвені 1944 г. другога фронта ў Еўропе, пры непасрэдным удзеле ЗША і Англіі. Ў канцы 1944г. гітлераўская Германія апынулася пад пагрозай немінучага разгрому.Рашаючае значэнне для разгрому фашысцкай Германіі мела берлінская ваенная аперацыя (16 сакавіка – 8 мая), ажыццеўленая савецкімі войскамі. 2 мая Берлін паў. 8 мая 1945 г. у прыгарадзе Берліна Карлсхорсце, ў прысутнасці прадстаўнікоў камандавання саюзных армій. Немцамі быў падпісаны акт аб безагаворачнаі капітуляцыі. 9 мая было аб'яўлена днём Перамогі.Тысячы беларусаў удельнічалі ў баях на тэрыторыі фашысцкай Германіі. Многія з іх былі ўзнагароджаны медалямі і ордэнамі, а 70-ці з іх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.Заключнай аперацыяй Узброенных Сіл СССР у другой сусветнай вайне былі ваенныя дзеянні на Далёкім Усходзе супраць саюзніцы Германіі мілітарыстскай Японіі, якая пачалася 9 жніўня 1945 г. 2 верасня 1945 г. на борце амерыканскага лінкора «Місуры», быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі Японіі. Так закончылася другая сусветная вайна, якая пачалася 1 верасня 1939 г.На ўсіх этапах Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ уносіў свой уклад у перамогу над фашызмам. Звыш 1,3 млн. жыхароў БССР былі мабілізаваны і дабраахвотна ўступілі ў рады Чырвонай Арміі. Вялікі ўклад унёс народ Беларусі ў разгром фашызма ў Другой сусветнай вайне.

48 Грамадска-палітычная БССР у пасляваен. Характэрнай рысай грамадска-палітычнага жыцця народаў СССР першых пасляваенных гадоў з’ўляўся высокі духоўны ўздым савецкіх людзей, выкліканы перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.Палітычная сістэма паступова аднавіла сваю дзейнасць. Як і раней, у цэнтры яе знаходзілася ЎКП(б) (з 1952 г. – КПСС). З разгромам фашызму – аўтарытэт яе Генеральнага сакратара, генералісімуса Савецкага Саюза і старшыні Савета Міністраў І. Сталіна максімальна ўзрос. Выбары ў Вярхоўны Савет СССР (1946), Вярхоўны Савет БССР (1947), мясцовыя Саветы (1948, 1950), а таксама народных суддзяў і народных засядацеляў па-ранейшаму былі безальтэрнатыўнымі, але надзвычай масавымі. Характэрнай рысай грамадска-палітычнага жыцця канца 1940-пачатку 1950-х з’яўлялася аднаўленне рэпрэсій. Так, у верасні 1950 г. па «ленінградскай справе» было расстраляна 6 высокапастаўленых дзяржаўных дзеячаў. Рэпрэсіі былі выкарыстаны і ў дачыненні шырокага кола грамадзян СССР: жыхароў Прыбалтыкі, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, дзе адбывалася калектывізацыя і разам з ёй – высылка ў Сібір «класава чужых элементаў». Пад падазрэнне спецслужбаў трапілі практычна ўже жыхары часова акупіраванай фашыстамі тэрыторыі БССР, у тым ліку члены мінскага падполля. Паэты С. Шушкевіч, С. Грахоўскі і інш. былі ізноў арыштаваны і высланы з Беларусі. Мiнiстр асветы БССР П. Саевiч па абвiнавачаннi у супрацоўнiцтве з югаславамi быў асуджаны на 25 год турмы. У 1948 г. на падставе сфальсіфікаванай справы «Антыфашысцкага яўрэйскага камітэта» у СССР пачаліся рэпрэсіі сярод яўрэйскай інтэлігенцыі. Умовы «халоднай вайны» прымусілі партыйнае кіраўніцтва ўзмацніць ідэйна-палітычнае выхаванне насельніцтва. Так, у 1946 г. яго жорсткай крытыцы падвергліся рэдактары часопісы «Звезда» і «Ленінград», аўтары кінафільма «Вялікае жыццё» .Актыўнасць ідэалагічных і следам – карных службаў выявілася ў бібліятэчнай і выдавецкай справах, калі ў 1948 г. Галоўліт СССР забараніў для грамадскага чытання 185 назваў кніг.Важнейшым сродкам у фарміраванні ў савецкіх грамадзян ідэйнага імунітэту супраць буржуазнай ідэалогіі з’яўлялася сістэма прапаганды, якая ахоплівала ўсе дзяржаўныя і грамадскія структуры – ад дзіцячых садочкаў – да ВНУ. Усхваленне Сталіна як «Леніна сёння» з’яўлялася калі не асноўнай, то адной з галоўных частак ідэйна-прапагандысцкай работы.Такiм чынам, пасля вайны грамадска-палітычнае жыццё ў БССР уваходзіла ў звыклае, апрабаванае рэчышча. Перамога над фашызмам не змянiла прыроды сталiнскага рэжыму. У яго аснове ляжала жорсткая цэнтралiзацыя ўсiх бакоў жыцця, неймавернае ўсхваленне асобы І. Сталіна, непрымiрымае стаўленне да станоўчых ацэнак замежных дасягненняў навукі, тэхнікі, культуры. Разам з мабiлiзацыяй народа на стваральную працу скiраваную на аднаўленне i далейшае развiццё гаспадаркi, грамадскага i культурнага жыцця, шырока практыкавалiся метады адмiнiстрацыйнага прымусу. Распачатая ў Заходняй Беларусі гвалтоўная калектывізацыя прыводзіла да новых ахвяр і пашырала сацыяльную базу антысавецкіх бандфарміраванняў.Дзейнасць спецслужб спалучалiся з шырокай падазронасцю ўлад да людзей, хто ў часы вайны трапiў пад нямецкую акупацыю, у тым лiку партызан i падпольшчыкаў. Антысемітызм, барацьба з «бязродным касмапалітызмам» – характэрныя рысы сталінскага рэжыму апошніх год яго існавання. Разам з тым складанае палітычнае становішча, што існавала ў БССР, нівеліроўвалася працоўным энтузіязмам па адраджэнні эканомікі і культуры, паступовым павышэннем жыццёвага ўзроўню людзей, высокай ідэйнай свядомасцю, верай у партыю і правадыра. Перажытая вайна здавалася ім самай страшэннай бядой, у параўнанні з якой недахоп прадуктаў харчавання, тавараў народнага спажывання, дрэнныя жыллёвыя ўмовы, і нават пагроза рэпрэсій лічыліся часовымі цяжкасцямі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]