Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Shpory_istoria_Bel

.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
202.33 Кб
Скачать

1. Эпоха першабытнага грамадства - найбольш працяглы перыяд гісторыі чалавецтва. Гэты лад не ведаў нi дзяржавы, нi прыватнай уласнасцi, нi маемаснай i сацыяльнай няроунасцi. Тагачасных людзей называюць краманьёнцамі (рэшткi чалавека тыпу знойдзены ў пячоры Кра-Маньён у Францыi). Яны па знешнiм выглядзе вельмi падобныя да сучас­ных. Люлзі прыстасавалiся да жьщця у вельмi халодным клiма­це 1. каменны век (40 тыс. гг. да н.э. - 2 тыс. гг. да н. э.) - перыяд riсторыі на працягу якога прылады працы i зброя выраблялiся з каменю. На яго працягу адбьлося некалькi наступленияу ледавiка. Найбольш важнымi дасягненнямi першабытных людзей бьлi асваенне агню, атаксама вынаходнiцтва востраканечных рубячых, рэ­жучых i колючых прылад. На тэрыторыi, што заставалася свабоднай ад ледзянога покрыва у час адыходау ледавiка, людзi займaлiся збiральнiцтвам каранёу, клубняу (для гэ­тага выкарыстоувалi палкi-капалкi, вострыя камянi), загонным паляваннем на маман6таў, пауночных аленяу i iншых жывёл з дanамогай каменных востраканечнiкаў, нажоў, ся­кер, дзiдаў (коп'яў), атаксама рыбалоуствам (выкарыстоўвалi вуду, касцяныя гарпуны, ceткi, кручкi). Старажытны ча­лавек навучыуся здабываць мёд у пчалiным гняздзе у дуплеу др'эва, а пазней даглядаць дзiкiх пчол i збiраць мёд - бортнiцтвам. Чалавек браў ад прыроды усе ў гатовым выглядзе - вiд гаспадаркi спажывецкi, або прыс­войваючы. Пасля адыходу апошняга ледавiка (прыкладна 13-1) тыс. гадоу да н. э.) адбылося пацяпленне. Першабытныя людзi паступова сталi займацца iндывiдуальным паляваннем (дапамагау саба­ка - першая прыручаная чалавекам жывёла), пераходзiлi да аселага жьщця, вьшайшлi лук i драуляныя стрэлы з ка­меннымi наканечнiкамi, шлiфаваныя каменныя сякеры, каменную зерняцёрку, выкарыстоувалi пры рыбнай лоулi выдзеубаныя з дрэва чаўны (лодкi). Пачынаючы прык­ ладна з 5-га тыс. да н. э. Зараджаюцца ганчарства i ткац­тва. Першым вядомым калектывам людзей стаў перщабыт­ны чалавечы статак. Верагодна, краманьёнцы жылi ужо родавымi абшчынамi (а’бяднанне кроўных сваякоў з агульнай уласнасцю і вялі калектыўную гаспадарку). Паступова роды аб'ядноўваюцца ў плямёны. 2. Бронзавы век (2 тыс. гг. да н.э. - пач. 1 тыс. да н. э.) - перыяд гiсторыi, калi побач з каменнымі ўжывалi прылады працы i зброю з бронзы. На нашай тэрыторыі не было радовішчаў медзі і волава, сплаваў якія бронзу. Людзi пачалi прыручаць усё больш жывёл, а потым перайшлi да ix развядзення. Вера­годна, свiння стала першай свойскай (хатняй) жывёлай. Taкім чынам, на мяжы каменнагa i бронзавага вякоў адбываецца пераход ад палявання да жывёлагадоулi, ад з6iральнiцтва да земляро6ства. Спачатку земляробства бьmо матычным, а потым - лядна-агнявым(падсечна-агнявым), або лясным (ляда - неапрацаваная i парослая лесам зямля, а таксама выкарчаванае месца). Ста­ражытныя людзi высякалi сякерамi лес, карчавалi i палiлi пнi, попел выкарыстоувалi у якасцi угнаення, зямлю апрацоувалi бараной-сукаваткай. Для збору ураджаю вы­карыстоувалi сярпы, муку атрымлiвалi на зерняцёрках. Паступова пашыраюцца такiя хат­нiя промыслы, як прадзенне i ткацтва. Замацоўваецца пе­раход ад прысваення чалавечым грамадствам прадуктаў, што знаходзяцца ў гатовым выглядзе у прыродзе, да вы­творчасцi. У навуцы значнасць гэтай гiстарычнай з'явы пад­крэслiваецца тэрмiнам “неалітычная рэвалюцыя”. Пераход ад палявання i збiральнiцтва да жывёлагадоулi i земляробства азначаў пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркi - людзi уласнай працай здабывалi неабходныя для жыця прадукты, якiх не iснавала у гатовым выглядзе у пры­родзе. Жывёлагадоуля i падсечна-агнявое земляробства у бров­завым веку сталi асноунымi заня:ткамi мужчыны. Роля муж­чынскай працы паступова узрастала. У вынiку на змену ма­цярынскаму роду (матрыярхату) прыйшоу бацькаускi (пат­рыярхат). У час бронзавага веку на тэрыторыю Беларусi паступова пачалi пранiкацъ iндаеурапейцы - шматлiкiя плямёны жы­вёлаводаў-вандроўнiкаў, якiя жылi першапачаткова ў Малой Азii па суседстве з кpaiнaмi Старажъпнага Усходу. Iндаеура­пейцаў часам назьmаюцъ арыйцамi . Лiчаць, што iндаеўpапейцы былi вы­находнiкамi кола, таму што вялi качавы спосаб жыця. Для вырабу колаў з суцэльнага кавалка дрэва яны вьшарыстоysалi медныя i бронзавыя прылады працы, якiя былi больш зруч­ныя у параўнаннi з каменнымi. У час рассялення на тэрыто­рыi Еўропы у вынiку змешвання iндаеурапейцаў з мясцовым насельнiцтвам узнiклi племянныя аб'яднаннi германцау, сла­вян i балтау. Балцкiя плямёны, якiя былi продкамi сучасных лiтоуцаў i латышоў, пачалi на рубяжыI 3-га i 2-га тыс. да н. э. паступова асвойваць тэрыторыю Беларусi. 3. жалезны век (пач. 1 тыс. да н. э. - V ст. н.э.) - пашырэнне вырабаў з жалеза. Людзi навучылiся здабываць жалез­ную руду (яе называлi балотнай, таму што знаходзiлi яе пабурым колеры на балоце або пад дзiрваном лугу) i выплау­лялi з яе у сырадутных домнiцах (печах, зробленых з глiны) порыстую масу - крычнае жалеза. Паступова развiвалася земляробства, якое стала ворным (выкарыстоўвалiся ралы з жалезным нарогам - наканечнiкам). Родавая абшчына у працэсе рассялення людзей на но­вых землях у пошуках урадлiвай глебы i пашы для жывёлы, а таксама змешвання прышлых земляробау i жывёлаводау з мясцовым насельнщтвам пачала паступова ператварацца у суседска-родавую, якая канчаткова склалася на тэрыторыі Б. ужо у 8 ст. н. э. На чале абшчыны стаяу выбарны савет старэйшын.

Удасканаленне прылад працы прывяло да з'яўлення лiш­каў прадуктаў i узнiкнення маёмаснай няроунасцi сярод людзей. 3'явiлiся багатыя i бедныя. Памiж iмi ўзнiкалi су­тычкi. Для абароны людзi пачалi будаваць умацаваныя пасе­лiшчы - гарадзiшчы.

3 Грамад-паліт лад феадал княстваў 9-13У разглядаемы перыяд icнaвay ранннефеадальны лад. Асноунымі класамi былi феадалы i феадалъна залежныя сяляне. Вышэйшы пласт грамадства складалi князi, баяры, дружыннiкi, духавенства. Дробныя феадалы iшлi на службу да больш багатых i рабiлiся яго васаламi. Багатыя феадалы мелi уласнае войска, яны збiралi падаткі, ажыццяулялi суд у cвaix уладаннях. 3 развiццем феадальных адносiн сяляне-даннiкi трапляюць у залежнасць ад феадалау. З'яуляюцца новыя катэгорыi залежных сялян: закупы, радовiчы, iзгоi, халопы, чэлядзь. Закупы – сяляне атрым. ад багатых пазыку-купу і былі абавязаны адпрацоўваць на гаспадарцы феадала. Радовічы – сяляне, звязаныя абавязкамі з феадаламі паводле дагавора (рада) і сяліліся на зямлі феадала. Ізгоі – сяляне якія выйшлі з абшчыны, але вымушаны пайсці на службу да феадалаў, поўнасцю залежныя ад іх волі. Холопы - купленный, раб. Челядь - рабы-пленники, объект купли-продажи.

Пан. У гарадах таксама iдзе працэс маемаснага расслаення. Пануючае становiшча займаюць купцы i багатыя paмecнiкi На вяршынi феадальиай ерархіі знаходзiўся князь. Ен стаяў на чале дзяржавы i ўcix выканаўчых органау. Aсноyнъrмi абавязкамi князя былi: арганiзацыя абароны дзяржавы, князь, вяршы), суд i расправу, ахоўвау гандлевыя шляхi i караваны у cвaiм княстве, збiраў дань, вырашау адмiнiстрацыйныя справы, хадзiу у паходы з дружынай. Правам выдання новых законау князь не валодау (такое права мелi Рада князя i Веча). Княжацкая Рада не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць на нарады каго жадау. Пры вырашэннi важных пытнняў Рада збiралася у поуным складзе. Акрамя выканауча-распараджальнай дзейнасцi у Радзе вырашалiся важныя судовыя справы. На Радзе рыхтавалiся пытаниi для абмеркавання на Веча. Функцыi органау кiравання выконвалi пасаднiк, тысяцкi, падвойскi i iнш. Пасаднiк абiрауся вечам, або прызначауся князем у iншыя гарады. Тысяцкi ­займауся ваенным будаунiцтвам (у час вайны камандавау апалчэннем, а умiрны час - сачыу за парадкам у горадзе). Падвойскi – кантралявау выкананне рашэнняў веча i распаражэнняў князя. Ключнiкi, цiвун ­займалiся гаспадарчымi справамi. Беча - агульны сход дарослых мужчын горада для вырашзння важных rpaмaдскix i дзяржаўных спраў:1) веча запрашала князя, выдавала пастановы для усяго княства, аб'яўляла вайну i заключала мip, ад iмя веча заключалiся дагаворы з iнш. Гарадамi, веча ажыцяўляла суд, веча кантралявала дзейнасць князя. Веча мела сваю узброеную сілу - апалчэнне гаражан. Калi веча не падтрымлiвала князя, ён вымушаны быў пакiнуць горад (так веча абмяжоўвала ўладу князя). Выкарыстоўваючы веча, баяры мелі магчымасць выганяць непажаданых ім князеў. У Полацку веча праiснавала да 1488 г., калі горtаду была дадзена Магдэбурскае права (caмaкipaвaннe).

2 1-я дзяржавы княствы На землях Усх. Еуропы працэс утварання дзяржау адбываецца у 8-9ст. Крывiцкi Полацк, палянскi Kieў, славянскi Ноугарад выступiлi першымi цэнтрамi кансалiдацыi усходнеславянскiх племянных саюзау.

Гiсторыю Полацкага княства трэба адлiчваць ад пачатку iснавання г. Полоцка(862) У IXcт. Полацк сканцэнтравау вакол сябе велiзарную тэрыторыю i стау адным з важнейшых i магутнейшых дзяржауных цэнтрау Усходняй Еуропы. Полацкае кн-ва размяшчалася у басейне Зах. Дзвiны, Бярэзiны, Нёмана, на тэрыторыi сучасных Вiцебскай вобласцi, пауночнай часткi Мiнскай i Магiлёускай абласцей. У 980г. у Полацку самастойна княжыу Рагвалод. У 980г. наугародскi князь У ладзiмiр Святаславiч захапiу Полацк (Рагвалод, яго жонка i 2 сыны былi забiты, а Рагнеду ён гвалтам узяў у жонкi).

У 1003г.-1044г. полацкi князь Брачыслау Iзяславiч. Брачыслау не прызнавау уладу Kieycкara кн. Яраслава Мудрага. У 1021 г. брачыслау з войскамi напау на Ноугарад i захапiу яго. На рацэ Судамiры войска Яр. Мудрага разбiла войска Брачыслава. Багатую эпоху у полацкай гiсторыi складае князянне Усяслава Чарадзея ( 1044-1101): 1. у 1060г. ён падтрымау Kiey у барацьбе з качэунiкамi; 2. у 60-я гг. ХI ст. У Полацку узводзiцца Сафiйскi сабор; 3. у 1065г. ён з дружынай напау на Пскоу, а у 1066г.- на Наугарад.

Сыны Яр. Мудрага (Iзяслау Kieycкi, Святаслау Чарнiгаускi. Усевалад Пераяслаускi) аб' ядналiся i 3 caкавіка 1067г. на р. Нямiга разбiлi войска Чарадзея. У час перагаворау Чарадзей быу схоплены i пасажаны у цямнiцу у Kieвe. У 1068г. кiеуляне паусталi, вызвалiлi Чарадзея i абвясцiлi яга князем Кiеускай Pyci. У 1069г. Чарадзей вярнуўся у Полацк. Пасля смерцi Чарадея Палацкая зямля была падзелена памiж яго сынамi (ix было 6).З’явiлiся асобныя княствы-Полацкае, Менскае, Вiцебскае, друцкае, Узяслаускае, Гарадзецкае. Meнcкi князь Глеб (1101-1119) хацеу аб' яднаць землi, але гэта аказалася яму не па сілах.

Першая палова XIII ст. для Полацка звязана барацьбой з крыжацкай агрэсiяй. Полацк усё большую увагу пераносiць з Падзвiння у Панямонне, у Лiтву. У пач. XIVcт. улада у Полацку належыла мясцоваму баярству i царкоунай iepapxii. У 1307г. Полацкая зямля увайшла у склад Вялiкага Кн. Лiтоўскага.

Другiм раннефеадальным княствам на тэрыторыi Беларусi было Тураўскае, якое склалася на тэрыторыi рассялення дрыгавiчоў. З самага пачатку Тураускае княства развiвалася як самастойная дзяржава. У 980г. князь у ладзiмiр Kieycкі заваявау Тураускую зямлю i аддау у кipaванне свайму сыну Святаполку. Яраслау Мудры уключыу Тураускае княства у склад Кіеускай Pyci. Турау меу шырокiя гандлёвыя сувязi з Kieвам, Пауночным Прычарнамор'м, Сярэдняй Азiяй, Прыбалтыкай, Валынью.

у 20-я гг. ХIIст. Турауская зямля пазбавiлася палiтычнай самастойнасцi, аднак i у складзе Кiеускай Pyci заставалася цэльным княствам. Пасля смерцi Яраслава Мудрага ( 1054г.) Тураўскае княства прыкладна 40 гадоу iснавала самастойна, 60 гадоу у падпарадкаваннi KieBa. У 1160 Турау вытрымау аблогу валынскiмi князямi. У 1167 i 1174гг. адбылочя дзяленне Тураусскай зямлi на асобныя княствы (Пiнскае, Дубравiцкае, Клецкае, Слуцкае i iнш.). Раздробленая i асла6леная Турауская зямля паступова трапляе у залежнасць ад Галiцка-Валынскага княства.

Усходняя i пауднёвая усх. Ускраiны тэрыторыi Беларусi у ХII­-XIIl cт уваходзiла У склад Смаленскай i Чарнiгаўскай зямлi. Зах. Ўскраіна Беларусi у XII-ХIIlст. Вядома пад назвай Берасцейскай зямлi i адносiлася да Уладзiмiра-Валынскага княства. У XII-ХIIlст. Гродненскае княства складала пауночную ўскраіну Валынскай зямлi. На працягу ХIIст. на тэрыторыi Беларусi летапiсi называюць больш за 40 гарадоу: Полацк-862; Турау-980; Бярэсце-l019; Вiце6ск-1021; Менск- 1067; Орша-1097; Пiнск-1 097 i iнш. У пач. XIV ст. землi Тураускага княства былi уключаны у склад ВКЛ.

4 Крыжацкая агрэсiяй, мангола-татары. Доўтi час насельнiцтву Полацкай дзяржавы i суседнiх зямель Прыбалтыкi давялося весцi барацьбу са знешнiмi Boparaмi. Найбольшая пагроза навiсла з боку крыжакоу. У 1200 г. апалчэнне крыжакоу высадзiлася у вусце Зах. Дзвiны у 1201 г. крыжакi пабудавалi крэпасць Рыгу. У 1202 г. ствараецца ордэн Мечаносцау (на белых плашчах быў вышыты чырвоны меч). Каля paкi Вiслы узнiк Тэўтонскi ордэн (вышыты чорны крыж). Грабежнiцкiя паходы крыжакоу (працягвалiся амаль 200 гадоу) прыкрывалiся iдэяй распаусюджвання хрысцiянства. Атрады з Полацка дапамагалi насельнiцтву Латвii i Эстонii адюiваць крыжацкую агрэсiю. У 1203 г. войска полацкага кн. Уладзiмiра асадзiла нямецкiя крэпасцi Гольм i Iскуль (узяць крэпасцi не змаглi). У 1205 г. крыжакi накiравалiся уверх па Зах. Дзвiне. У 1208 г. яны захапiлi замак Кукенойс (князь Вячка з дружынай 200 чалавек перайшоу на усходнеславянскiя землi).

у 1209 г. рыцары захапiлi фарпост Полацкага княства г.герцыке у нiзоуях Зах. Дзвiны. Чатыры разы крыжакi беспаспяхова штурмавалi Наваградак, 5 разау спрабавалi захапiць Полацк, тройчы штурмавалi Лiдскi замак. Для абароны старажытных зямель Беларусi вялiкае значэнне меу саюз Полацка, Вiцебска i Смаленска. Нямецкiя рыцары спрабавалi захапiць Панямонне (г. Гародню i Наваградак). Абаронай Гароднi кipaвaў Давыд Гарадзенскi (стараста Гароднi). У 1305, 1314 г. крыжакi былi разбiты пад Гародняй. Давыд вядзе барацьбу з Лiвонскiм ордэнам (узнiк у 1237 г.), робiць паход на Брандэнбург (у гэтым паходзе Давыд быу здраднiцкi забiты). Перамога Ал. Неускага у бiтве на Чудскiм возеры 5 кpacaвiкa 1242 г. над рыцарамi прыпынiла ix рух у рускiя землi. Страшэнным бедствам для pycкix зямель стала мангола-татарскае нашэсце (1236-1242 гг.). Атрады хана Батыя спустошылi паудневую Русь i рушiлi на ахад. Icнye паданне аб паражэннi татар (ваенны кipaўнік татар Койдан) ля Крутагор'я (цяпер Дзяржынск). У 1258 г. мангола-татарскае войска спустошыла беларускiя i лiтоускiя землi. У1274 г. турауская i пiнская дружыны бiлiся з тaтapaмi пад Слуцкам. Паходы татар на землi Беларусi i Лiтвы Адбывалiся у 1275, 1277, 1287, 1315 гг. З дабром i палоннымi мангола-татары вярталiся створанаю сваю дзяржаву - Залатую Арду. Заваяваць i падпарадкаваць землi Беларусi мангола - татары не змаглi. Князi ВКЛ адбiвалi набегi татар, атрымлiвалi перамогi i вызвалялi рускiя землi ад захопнiкау.

5 культура Беларусi (IX-ХПI стст.) Пicьменнасць. У ХI ст. На Полацкай зямлi пачала асвойвацца кiрылiчная азбука (складзена у 863 годзе Кiрылам i Мяфодзiем). Аб гэтым сведчылi Haдniсы на Барысавых камянях ("Господи, помоги рабу своему Борису") - знойдзены у рэчышчы Зах. Дзвiны i надпiс на Рагвалодавым камянi каля Оршы. Навуковую каштоунасць маюць сярэднявечныя пiсьмы - берасцяныя граматы (знойдзеныя у вiцебску i Мсцicлаулi). Пастynова складаецца старажытная лiтаратурная. Летапiсанне (пач. у перш. пал. XIст.) - запic падзей па гадах у храналагiчнай паслядоунасцi. "Аповесць мiнулых часоу" (створаны у пач. 12 ст. манахам Нестарам). Pyкaпісныx царкоуных кнir 11-13 ст. захавалася мала. Самае ранняе - Тураускае евангелле (XI ст.). Кнiгi пiсалi на пергаменце - вырабленая тонкая скура маладых жывел. Мураванае дойлiдства. У сяр. XI ст. У Полацку будуецца Сафiйскi сабор (Сафiя азначае "Боская мудрасць") - меу 7 купалоу. У 12 ст. Была пабудавана Спаса-Праа6ражэнская царква (дойлiд Іаан). У гэтай царкве захоуваюцца мошчы святой Е. Полацкай. У 12 ст. была пабудавана Барысаглебская (Каложская царква) у Гародне. У Камянцы у 13 ст. пабудавана абарончая вежа (мае 5 ярусаў, вышыня 30 м. Крыж Е. Полацкай - шэдэур старажытнага мастацтва. Крыж быў зроблены у 1161 г. майстрам Л. Богшам (шасцiканцовы, кіпарысавае дрэва, залатыя i сярэбраныя пласцiны, выявы святых). Хрысцiянства. Прыняцце хрысцiянства па вiзаитыйскаму абраду адбылося у 988 г. (Kieycкi кн.Уладзiмiр). Хрысцiянетва у Полацку было прынята прадстаунiкамi знацi. у 992 г. кн. Iзяслаў заснавау у Полацку епархiю - царкоуную акругу. У 1005 г. была заснавана Турауекая епархiя (першы Typaycкi епiскал - Фама). Яга улада распаусюджвалася на тэрыторыю з rapaдaмі Пінск, Гародня, Наваградак, Ваукавыск. У 12 ст. у Полацку i яго ваколiцах узнiкаюць манастыры (цэнтры духоунага жыцця). У манастырах вучылiся хрыецiянскай дабрачыннасцi. Два манастыры (жаночы св. Спаса i мужчынскi св. Багародзiцы) заснавала Е. Полацкая. Хрысцiянства спрыяла развiццю феадальных адносiн, узмацненню княжацкай улады, умацаванню дзяржаунай самастойнасцi княствау. Вера у адзiнага Бога I.Хpыcтa адпавядала адзiнаўладзю князя, духоуна асвячала гэту ўладу. Прыход на змену язычнiцтву новай хрысцiянскай рэлiгii быў гicтарычны абумоулены i у цэлым садзйнiчау прагрэсiўнаму развiццю грамадства. У 1054 г. Хрысцiянская царква раздзялiлася на каталiцкую i праваслаўную. У 1072 г. былi аб'яўлены святымi кн. Барыс i Глеб. Хрысцiянская царква не выкараняла язьrчнiцкiх вераванняў, а прьrмяркоўвала ix да cвaix абрадаў. У вынiку прыняцця хрысцiянства быў зроблены вялiкi крок у культурным развiццi (пiеьменнасць, дойлiдства, фрэскi). Е. Полацкая (1104-1167). "Жьщце" Е. Полацкай. К. Typaycкi (1130-1182). Hanicaў 8 "слоў", 30 малiтваў, прытчы "Пра душу i цела", " Пра сляпога i кульгавага", "Слова на Вялiкдзень", Клiмент смаляцiч (перш. пал. 12 ст.) ­"Пасланне npacвiтapy Фаме", Аўрамiй Смаленскi (12 ст.) - прапаведнiк Бiблii.

6 утварэнне ВКЛ прычыны: - знешнепалiтычныя (геапалiтычныя), звязаныя з геаграфiчным становiшчам беларускiх зямель i неабходнас­цю пераадолець знешнюю небяспеку у сярэдзiне ХШ ст. з бокунямецкiх рыцарау-крыжакоу з 3ахаду i мангола-татар з пау­днёвага Усходу. Дзеля захавання у тaкix умовах насельнiцт­ва, што жьло на мяжыi балцкiх i усходнеславянскiх зямель, трэба бьло аб'яднаць нaмaraннi. У гэтым працэсе прымалi удзел таксама лiтоускiя, а пазней i украiнскiя феадалы. Унутрыпалiтычныя, звязаныя з неабходнасцю пера­адолець феадальную раздробленасць перад пагрозай знеш­няй небяспекi i сумеснымi намаганнямi дробных удзельных княстваў на беларускiх землях абаранiць сябе. Такая з'ява, як феадальная раздробленасць (княжацкiя усобiцы), у ся­рэднiя вякi была характэрнай для многix кpaiн Еуропы. Раз­дробленыя княствы аказвалiся бездапаможнымi перад кры­жакамi i мангола-татарамi. Патрэбна было ix аб'яднанне для падтрымкi i саюза у барацьбе са знешнiм ворага. Эканамiчныя, звязаныя з аддзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркi i пераадоленнем натуральнага харак­тару гаспадаркi (калi усё, што выраблялася, выкарыстоува­лася у гэтай гаспадарцы). Развiццё гандлёвых aднoсін памiжрознымi рэгiёнамi (тэрыторыямi) беларускiх зямель садзей­нiчала ix аб'яднанню. Узнiкненне гарадоу як цэнтрау ганд­лю i абароны, дзе будавалiся умацаваныя дзядзiнцы (крэ­пасцi), спрыяла пашырэнню разнастайных сувязей памiж насельнiцтвам. Ролю у развiццi аб'яднальных працэсау ады­rpaў этнічны фактар. На тэрыторыi Бе­ларусi у вынiку яе засялення славянскiмi плямёнамi, якiя змешвалiся з мясцовымi балцкiмi плямёнамi (славянiзацыя балцкага насельніцтва), скла­лiся племянныя аб'яднаннi крывiчоў-палачан, дрыгавiчоу, радзiмiчау. У 9-12 ст. у дзяржауных межах Кiеускай Pyci склалася пэўная усходнеславянская супольнасць, якая у тагачасных гiстарычных крынiцах атрымала назву «рус­кай». Працэс утварэння ВКЛ быу звязаны з паступовай актывiзацыяй палiтычнага жыцця у Наваградку (сённяшнi Навагрудак). у сярэдзiне 13 ст. пачало узвышацца Нава­градскае княства. Гэтаму спрыялi яго аддаленасць ад раё­наў змагання з крыжацкай i татарскай навалай, высокi узровень развіцця сельскай гаспадаркi, рамяства i гандлю, зацікауленасць шматлiкай гарадской знацi (заможных слаёў насельнiцтва) у аб'яднаннi вакол княства iншых зямель. Асноулыя падзеi, якiя паклалi пачатак утварэнню ВКЛ, разгортвалiся у вepxнiм i сярэднiм Панямоннi - на тэрьпорыі якая ахоплiвае сучасныя пауночна-заходнiя землi Беларусі (Гродзенская вобласць) i часткова усходнiя землi сучаснай Лiтоўскай Рэспублiкi. У дзяржаўнаўтваральных працэсах прынялі удзел усходнеславянскае хрысцiянскае насельнiцгва беларускіх зямель i балцкае язычнiцкае насельнiцгва лiтоускiх зямель. У Наваградку у 1253 г. ад­былася каранацыя Міноўга. Ён стау вялiкiм князем дзяр­жавы, якая пачалася з аб'яднання лiтоускiх (часткi балцкiх) i часткi беларускiх, у т. л. i наваградскiх, зямель.Пры Войшалку (якi быу таленавiтым, дальнабачным i, разам з тым, жорсткiм палiтыкам, межы княства пашырылiся. У свой час Войшалк быу манахам Лаурышаускага манастыра. Да­ведаушыся аб забойстве бацькi, ён cкінуў манаскiя рызы (доўгае манаскае адзенне), г. зн. выйшау з манаства i ад­помсцiу за бацьку, знiшчыушы шмат iншых князёу, што былi яго Bopaгaмі. Пры пляменнiку Мiндоуга князю Трайдэну заходнiя балты (прусы), якiя ратавалiся ад крыжакоу, былі паселены на беларускiх землях у наваколлi Слонiма i Гapoдні (сённяшняга Гродна). пры Вiценю удалося дасягнуць адзiнства нова дзяржавы. Пры большая частка сучасных беларускiх зямель увайшла у склад ВКЛ Тэрыторыя ВКЛ павялiчылася прыкладна у 3 разы. Умацаванне адзiнауладдзя у ВКЛ адбылося пры вялiкiм князю Гедзiмiне. Уся яго дзейнасць была нaкipaвa на далейшае умацаванне ВКЛ i пашырэнне яго тэрыто­рыi. У 1323 г. Гедзiмiн заснавау сталую сталiцу дзяржавы у Вiльнi (сённяшнi Вiльнюс - сталiца Лiтоускай Рэспублiкi), якая заставалася стольным горадам да канца ХУIII ст. Пры Гедзiмiне узрасла роля вялiкага князя як кіраўніка дзяржавы. Яго тытул стау гучаць так: «кароль Лiтвы i Pyci», «кароль лiтоуцау i многix pycкix». У вынiку дзяржава атрымала назву ”Вялiкае княства Літоускае і Рускае. Пазней калі была далучана Жамайцiя - аходняя частка сучаснай Лiтвы, атрымала п назву «Вялiкае княсmва Лimоускае, Рускае, Жамойцкае». Або - ВКЛ. У склад новай дзяржавы паступова увайшлi сённяшнiя лiтоускiя, беларускiя, украiнскiя, частка pycкix зямель, дзе жылi як праваслауныя, так i католiкi.

7 Грамадска-палітычны лад XIV - XVI. Пачынальнiкам правядзення праграмы збiрання Вялiкiм княствам Лiтоускiм тэрыторый, аб'яднаных у свой час у Ста­ражытнарускай дзяржаве, i яе паслядоуным праваднiком быувялiкi князь Альгерд 0296-1377). Пры iм межы дзяржавы сягалi ад Балтыйскага да Чорнага мора, ад Берасцейшчыны д Мажайска i Каломны (107 км ад Масквы). Аднак у асобе Ягайлы (1348-1434) - свайro пераемнiка па княжацкiм стале - Альгерд не знайшоу пераемнiка у ажыц­яўленнi праграмы збiрання ycix рycкix зямель вакол Вiльнi. Сваю ролю тут адыграла палiтыка Ватыкана, якi баяуся ства­рэння магутнага праваслаунага бастыёна на усходзе Еуропы. Актывiзацыя захопніцкай палітыкі крыжакоў падштурхнула вялiкае княства да саюза з Польшчай. 1385-1387, у якiя Ягайла заключыу Крэускую унiю з Польшчай, стау каралём польскiм i вялiкiм князем лiтоускiм, прыняу каталiцтва, можна лiчьщь часам змянення палiтыка­прававога становiшча беларускiх зямель у Вялiкiм княстве. Крэўская унія – саюз аб’яднання ВКЛ з Польшчай з 1-м валадаром. Паводле прывiлея 1387 г., праваслауная знаць, якая была у асноуным беларуска-украiнскага паходжання, ставiлася у ня­роунае эканамiчнае становiшча з феадаламi каталiцкага вера­вызнання, што паходзiлi галоуным чынам з балцка-лiтоускiх зямель. У 1413 г. быу выдадзены Гарадзельскi прывiлей, па якому праваслауная знаць дыскрымiнавалася у палiтычнай сферы - ёй не дазвалялася займаць пасады дзяржаунага кiравання у ВКЛ. Натуральна, гэтыя пастановы выклiкaлi у асяроддзi шматлiкай праваслаўнай apыcтaкpaтыi рэзкае незадавальненне пaлiтыкай вярхоунай улaды. Першым скарыстаў гэта стрыечны брат ягайлы Вітаўт (1350-1430), якi у 90-х гг. 14cт. узнавiў незалежнасць ВКЛ. Польшча стала толькі знешнепaлiтычным саюзнiкам. Менавiта гэты саюз даў плён у бiтве лад Грунвальдам. 15 лiпеня 1410 аб'яднаным польска-вeлiкакняжацкiм войскам была разбiта крыжацкая ар­мада. Удар па заваёўнiках быў настолькi aшaлaмляльны, штo славянскiя землi пяць стаroддзяў не ведалi германскай агрэсii. На унутраную палiтыку вялiкiх князёу лiтоускiх i паноу­радных усё больш уздзейнiчала знешнепалiтычная сiтуацыя. На працягу ХУI Вялiкае княства абараняла сваю незалеж­насць i багацце ад набегау крымсix татарау, якiх зведала 45 за першую палов у гэтага стаroддзя. 3 канца 15 Маскоуская дзяржава стала прыпicваць сабе ролю спадкаемцы Кieвa, а пасля жанiцьбы Iванa ІІІ на дачцэ апошняга вiзантыйскага iмператара, спадкаемцы Вiзантыi i галавою ycix праваслауных хрысцiян Усх Еуропы. Гэта стала прычынай для аб'яулення усходнеславянскiх зямель Вялiкага княства сваёй вотчынай i адкрытай барацьбы супраць заходняга суседа. Першая палова ХУI была запоунена войнамi памiж Вялiкiмi княствамi Macкoycкiм i Лiтоускiм. 3 аднаго i друroга боку былi i перамогi, i паражэннi. Масква iнспiрыравала унутраныя канфлiкты у Беларуска-Лiтоускай дзяржаве. Гэта прымусiла велiкакняжацкi урад пайсцi на значныя змены ва упутранай палiтыцы. 3 пачатку XVI ст. усё выразней праводзiцца лiнiя на роунасцъ у правах прадстаупiкоў шляхец­кага саслоуя Вялiкага княства незалежна ад этнiчнага паход­жання i рэлiгiйнай прыналежнасцi. 3 гэтага часу праваслауных беларускага, укpaiнcкara паходжання можна сустрэць сярод кipaўнікоў самага высокага рангу. Гарадзельская пастанова ужо не дзейнiчала i была адменена у 1563 г. 3 гэтага часу пасады дзяржаунага кiравання маглi зай­мацъ прадстаўнiкi шляхецкага саслоуя як каталiцкага, так i праваслаунага веравызнання. У XVI ст. буйныя феадалы Вялiкага княства Лiтоускага роз­нага этнiчнага паходжапня - беларускага, лiтоускага, ук­paiнcкaгa, рускага, рознай веры - катaлiцкай, праваслаўнай, пратэстанцкай - уяўлялi сабой адну сацыяльную групу. Яна мела агульныя пaлiтычныя, эканамiчныя, класавыя iнтарэсы. Вялiкае княства Лiтоускае стала ix супольнай дзяржавай - Айчынай. Нездарма упершай палове XVI ст. у найвьппэйшым органе улaды - гаспадарскай Радзе - не сустракалася груповак, якiя б утварылicя на аснове этнiчных цi рэлiгiйных адрозненняў. Taкiм чынам, адбылося дру­гое ддзяржауна-палiтычаеe - аб'яднанне грамадства Вялiкага княства. У гэты час на дpyгi план адыходзяць мясцо­выя, этнiчныя, рэлiгiйныя iнтарэсы, а найперш усведамляецца агульнадзяржауны патрыятызм. Вялiкае княства Лiтоускае перыяду 20-60-х гг. XVI ст. увайшло у сусветную гiсторыю як адна з першых еурапейскiх дзяржау, што стварыла унiкальны узор палiтычнага i грамад­скага ладу, мiрнага суicнавання i супрацоунiцтва розных наро­дау i царкоуна-рэлiгiйных сiстэм.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]