Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УВОДЗIНЫ.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
407.26 Кб
Скачать

Глава 12 Пазакласная праца па гісторыі. Настаўнік гісторыі

12.1. Змест і формы пазакласнай працы па гісторыі

1. Агляд метадьннай літаратуры па пже.

2. Задачы пазакласнай працы. Прынцыпыяе арганізацыі.

3. Змест пазакласнай працыпа гісторыі.

4. Асноўныя формы пазакласнай працы па гісторыіў.толе.

5. Настаўнік гісторыі.

У метадычнай літаратуры вопыт правядзення пазакласнай пра-І^ІІЫ знайшоў самае шырокае адлюстраванне. Гэтан праблеме фысвечаньГсотні артыкулаў і дзесяткі дапаможшкау , манаграфш. Класіфікадыя метадаў і характарыстыка арганізацынных форм класіфік^ ўперШыню была дадзена у 40-х гг. XX ст. назакласнан пр у аснову класіфікацыі ім былі пакладзены У.М. Бярнадскім I ]ыХ0ДЗЯЧЫ 3 гэтага, ён вылучыў 4 напрамкі па-фыніцы пазнання. акласнае ЧЫтанне; 2) гутаркі і лекцыі; 3) кі-іакласнай праЦЫ- ) наглЯднасць; 4) рэфераты, дыспуты, гульні. нафільмы, экскур^ яНізацыі пазакласнай працы ён лічыў гіста-\сноўнай форман арга

рычны гурток. распрацоўку тэорыі пазакласнай працы ўнёс Значны - 311 ]• Ён даў класіфікацыю відаў пазакласнай

\.А. Вагін Р»с; ведаў (жывое слова настаўніка, праца з друкава-іірацы па крыН'а з нагляднасцю) і прапанаваў 15 арганізацыйных ным словаМій працы. Пры гэтым ён падрабязна разглядзеў такія формпазаКЛа° аснае чытаНне, гістарычнае краязнаўства, экскурсійн^Я

Пытанні тэорыі пазакласнай працы знайшлі адлюстраваннс ў абагульняльнай працы «Методыка навучання гісторыі ў сярэдняі школе» [3]. У ёй упершыню ў навуковы зварот уводзіцца тэрмін «пазаўрочная праца», якім аўтары пралануюць замяніць «пазаклас-ную працу». У гэтым раздзеле грунтоўна разбіраюцца змест і форма пазакласнай працы. На нашу думку, тэрміны «пазакласная праца»Т «пазаўрочная праца» з'яўляюцца ідэнтычнымі і маюць аднолькавыя правы на існаванне. У далейшым мы будзем выкарыстоўваць тэрмін «пазакласная праца». Шырокае асвятленне ў метадычнай літаратуры атрымалі розныя напрамкі і формы пазакласнай працы па гісторыі. Так пытанні кіравання пазакласным чытаннем грун-тоўна распрацаваны ў дапаможніках для настаўнікаў 1.3. Азерскага [4], А.Ф. Родзіна і Ю.В. Сакалоўскага [5]. У іх абагульнены багаты вопыт арганізацыі пазакласнага чытання і экскурсійнай працы па гісторыі, разгледжаны віды і тыпы экскурсій, метады і прыёмы іх правядзення, паказана арганізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў падчас экскурсій.

Істотную дапамогу настаўніку ў правядзенні краязнаўчай працы ў школе, выкарыстанні разнастайных метадаў і прыёмаў вывучэння роднага краю на ўроках і ў пазакласнай працы можа аказаць дапа-можнік, выдадзены пад рэдакцыей М.С. Барысава [6].

Існуе шэраг дапаможнікаў, у якіх адлюстраваны вопыт правя-дзення і арганізацыі гістарычных вечароў, віктарын, гульняў, пры-водзяцца падрабязныя іх сцэнарыі [7]. Усё гэта можа аказаць на-стаўніку дапамогу ў распрацоўцы пазакласных мерапрыемстваў і іх правядзенні, выкарыстанні разнастайных форм арганізацыі паза-класнай працы ў школе. Вопыт настаўнікаў у галіне пазакласнай працы рэгулярна адлюстроўваюць айчынныя метадычныя часопісы «Гісторыя: праблемы выкладання», «Беларускі гістарычны часопіс» і расійскі «Преподаванне нсторнн в школе», што стварае магчы-масці для шырокага яго выкарыстання ў практыцы працы кожнага гісторыка.

<5) Задачы пазакласнай працы па гісторыі тыя ж, што ставяцца пе-Ц|рад навучаннем гісторыі ў школе: авалоданне вучнямі асновамі сістэматызаваных ведаў аб сусветна-гістарычным працэсе; далучэнне

Іх да дасягненняў айчыннай і сусветнай культуры; вьгхаванне грама-рянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці [8, с. 3-5]. \днак у пазакласнай працы гэтыя задачы вырашаюцца на іншым гіста-зычным змесце, іншымі сродкамі і метадамі і ў іншых арганізацыйных Ііормах, што абумоўлівае шэраг дадатковых і спецыфічных задач, якія іырашаюцца ў пазакласнай працы:

• паглыбіць і пашырыць веды, атрыманыя вучнямі на ўроках;

• абудзіць цікавасць і сфарміраваць устойлівы пазнавальны і спе-цыялізаваны інтарэс да вывучэння гісторыі;

• развіваць творчыя здольнасці вучняў, авалодваць уменнямі ажыц-цяўляць элементарныя гістарычныя даследаванні;

• садзейнічаць развіццю маральных якасцей асобы школьніка, выхоўваць адказнасць за даручаную справу, арганізаванасць, дыс-цыплінаванасць, калектывізм і гатоўнасць прыйсці на дапамогу аднакласнікам і г. д.

Пазакласная і ўрочная праца, нягледзячы на пэўныя адрозненні, цесна звязаны паміж сабой. Для таго каб пазакласная праца стала арганічнай часткай навучання, даяе правядзення трэба падыходзіць ^ыферынцыравана. Вельмі важна вызначыць неабходны мінімум ;праў, якія праводзяцца па-за ўрокамі і будуць абавязковымі для ўсіх вучняў, а не толькі для жадаючых. Так, летняя гісторыка-края-інаўчая экспедыцыя ці паход з'яўляюцца справай добраахвотнай, вучні ўдзельнічаюць у іх па ўласным жаданні, але справаздача аб ім іавінна стаць здабыткам галоснасці, а яе вынікі - вядомымі ўеёй школе. Для гзтага можа быць праведзены агульнашкольны збор, кан-ірерэнцыя або вечар. Такое пазакласнае мерапрыемства плануецца іагадзя і з'яўляецца абавязковым для ўсіх школьнікаў [9, с. 253].

Пазакласная праца па гісторыі будуецца на іншых, чым вучэб-ная, прынцыпах арганізацыі. Асноўнымі з іх з'яўляюцца:

• добраахвотнасць, якая стварае магчымасць арганізаваць дзей-насць вучняў па інтарэсах, садзейнічае развіццю схільнасцей, ініцыятывы і пазнавальнай самастойнасці;

• педагагічнае кіраўніцтва з боку настаўніка, якое ажыццяўляецца праз аказанне дапамогі школьнікам у вызначэнні задач, асноўных напрамісаў, зместу і форм пазакласнай працы;

• солшкіраванне ў межах абраных вучнямі форм арганізацыі паза-класнай працы (гурткі, таварыствы, клубы, савет музея і г. д.); ;

• галоснасць - рэалізуецца праз інфармаванне школьнай грамад-скасці аб стане і выніках пазакласнай працы (аб'явы, інфармацый-ныя бюлетэні, насценныя газеты, інтэрнэт - форумы і г. д.);

• грамадска карысная накіраванасць пазакласнай работы вызнача-ецца яе значнасцю ў ажыццяўленні выхавання ў школьнікаў гра-мадзянскай адказнасці за вынікі сваёй дзейнасці, прапагандзе гістарычных ведаў і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны,

Вывучэнне па-за ўрокамі яркіх, захапляльных гістарычных фак-таў пашырае, узбагачае веды вучняў, фарміруе іх маральныя перака-нанні і якасці, дапамагае глыбей засвоіць праграмны матэрыял. На пазакласных мерапрыемствах развіваюцца ўменні, якія могуць атры-маць прымяненне на ўроках для трывалага і свядомага засваення зместу гістарычнай адукацыі і, наадварот, факты і тэарэтычныя аба-гульненні, уменні і навыкі, засвоеныя на ўроках гісторыі, знаходзяць сваё прымяненне ў пазакласнай працы па гісторыі і з'яўляюцца асно-вай яе арганізацыі.

"ЗІ Змест пазакласнай працы па гісторыі вызначаецца агульнымі ^Ьадачамі, якія стаяць перад сучаснай школай і перш за ўсё выха-ваўчымі. Ён рэалізуецца ў двух асноўных налрамках: а) пашырэнне і паглыбленне гістарычных ведаў, атрыманьгх на ўроку; б) вывучэнне краязнаўчага матэрыялу.

Змест пазакласнай працы можа быць звязаны з вырашэннем за-дач грамадска-патрыятычнага, маральнага і эстэтычнага выхавання моладзі. Так, задачы грамадзянска-патрыятычнага і маральнага вы-хавання могуць вырашацца пры даследаванні ў пазакласнай працы вучнямі гераічнага мінулага беларускага народа, яго барацьбы за са-цыяльнае і нацыянальнае вызваленне супраць іншаземных захоп-нікаў, даследаванняў у гапіне матэрыяльнай і духоўнай культуры, жыцця і дзейнасці гістарычных асоб, якія ўнеслі істотны ўклад у гісторыю Бацькаўшчыны.

Эстэтычнаму выхаванню вучняў садзейнічае не толькі вывучэн-не духоўнай культуры, але і шырокія магчымасці азнаямлення з гісторыка-культурнай спадчынай у час наведвання музеяў, выстаў,

экскурсій па памятных мясцінах, да помнікаў гісторыі і культуры

роднага краю.

Другі напрамак - краязнаўчая праца: вывучэнне гісторыі горада, вёскі, краю, школы ў пэўныя гістарычныя перыяды; вывучэнне жыцця і дзейнасці людзей, звязаных з гісторыяй роднага краю; археалагічнае і этнаграфічнае вывучэнне краю - яго эканомікі, ва-еннага і культурнага мінулага ў пэўны гістарычны перыяд. Важным аспектам арганізацыі пазакласнай краязнаўчай працы можа стаць 5

паўсядзённая гісторыя, якая дазваляе вучням вывучаць грамадства, палітыку і эканоміку «скрозь прызму жыццёвьгх абставін людзей і 17

яюсабаў тлумачэння імі свету» [10, с. 76-78].

Такім чынам, змест пазакласнай працы можа быць самым раз- '2

настайным. Разам з тым ён павінен быць звязаным з праграмным 17

матэрыялам, вывучаемым у школе, і садзейнічаць вырашэнню аду- 56

кацыйных і выхаваўчых задач, якія ставяцца перад ёй грамадствам і дзяржавай.

' Пазакласная праца па гісторыі характарызуецца вялікай раз- )7

ГНІнастайнасцю форм, што патрабуе іх класіфікацыі. Усе формы яе правядзення можна класіфікаваць: па колькасці вучняў, занятых уёй, '9

«ньі дзеляцца на масавыя, або франтальныя (вечар, канферэнцыя, М

мітынг^ групавыя або гуртковыя (праца гуртка, секцый, савета музея) Ю

і індывідуальныя (падрыхтоўка даклада, рэферата, конкурснай працы, !0

падрьнргаўка да алімпіяды і г. д.); па працягласці: на сістэматычныя, [0

якія праводзяцца на працягу года (гурткі, пазакласнае чытанне, ства-рэнне і праца музея) і эпізадычныя (сустрэчы з цікавымі людзьмі, па- *

шд, экскурсія, выпуск гістарычнага бюлетэня і г. д.). ]д

Пры выбары той ці іншай формы працы неабходна ўлічваць узрост вучняў. Так, вечар займальнай гісторыі або тэатралізаваны ранішнік мэтазгодна арганізоўваць у У-УІІІ класах, а пасяджэнні «круглага стала» або канферэнцыю з вучнямі старшых класаў. 9

Разгледзім найбольш распаўсюджаныя ў школьнай практыцы 9

формы пазакласнай працы. '8

Пазакласнае чытанне - адна з найболын эфектыўных, але ў !7

апошнія гады рэдка вьікарыстоўваемая форма арганізацыі пазаклас-най працы, пгго выклікана зніжэннем цікавасці вучняў да кнігі як крыніцы ведаў наогул. Праца з кнігай усё ў большай ступені замя-шчаецца электроннымі, у першую чаргу аўдыявізуальнымі срод-камі інфармацыі і інфармацыяй, якая распаўсюджваецца праз гла-бальную інфармацыйную сетку Інтэрнэт. Аднак, на наш погляд, інфармацыйныя рэсурсы Інтэрнэта не могуць замяніць вялікую сілу друкаванага слова, непасрэдных зносін навучэнцаў з кнігай.

Пазакласнае чытанне — гэта чытанне вучнямі мастацкай і папу-лярнай літаратуры па гістарычнай тэматыцы, якое выходзіць за межы абавязковых ведаў, вызначаных праграмай і выкладзеных у падручніку. Яно стварае магчымасць для фарміравання ў вучняў яркіх і запамінальных вобразаў, гістарычных падзей і асоб, выраз-ных уяўленняў аб пэўнай гістарычнай эпосе, яе каларыце, якія за-памінаюцца надоўга. Чытанне мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры істотна пашырае кругагляд вучняў, развівае цікавасць да гісторыі, уплывае на пачуцці школьнікаў, фарміруе ў іх мараль-

((д]то Чытаць па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны». Можна выка-рыстаць для гэтага складанне ілюстраванага каталога, маляўнічых бюлетэняў з рэцэнзіямі вучняў на прачытаныя кнігі. Эфектыўным прыёмам з'яўляецца выкарыстанне найбольш цікавых фрагментаў з настацкай літаратуры непасрэдна на ўроках гісторыі з рэкаменда-аыяй вучням болып падрабязна пазнаёміцца з кнігай самастойна.

Кіраванне засваеннем зместу прачытанай кнігі ажыццяўляецца праз навучанне школьнікаў прадуктыўнаму чытанню. Формы гэта-га навучання залежаць ад узросту вучняў. У V—VI класах яно адбы-ваецца праз арганізацыю гутаркі па прачытанай кнізе. Настаўнік ставіць пытанні, якія раскрываюць змест прачытанай кнігі, разу-менне яе сутнасці фарміруе ўменне звязна пераказваць прачытанае, даваць ацэнку і выказваць уласныя адносіны да прачытанага. Для таго каб вучні маглі падрыхтавацца да такой гутаркі, напя-

ныя веды і ацэнкі, развівае навыкі самаадукацыі. Каб рэалізаваць РЭДЧДНі можна прапанаваць ім памятку, па якой будзе праводзіцца такія, па-сапраўднаму неабмежаваныя магчымасці пазакласнага <У™Ры. Гэта ж памятка можна быць выкарыстана і для складання «бходна мэтанакіраванае і сістэматычнае кіраўніцтва ім анатацыі па змесце прачытанай кнігі. Памятка ўключае ў сябе на-

ступныя пытанні: 1. Хто аўтар кнігі? 2. Пра якую эпоху і якія гіста-рычныя падзеі расказваецца ў кнізе? 3. Лкіх герояў кнігі ты можаш назваць? Твае адносіны да іх. 4. Што табе спадабалася ў кнізе і таму? 5. Якія яшчэ кнігі ёсць у гэтага аўтара? Аб чым яны?

Можна прапанаваць вучням завесці дзённік чытача, схему якога прапанаваў Г.З. Азерскі [4, с. 36].

з боку дарослых і перш за ўсё' настаўніка.

Для таго каб эфектыўна вырашыць задачы, якія могуць быць рэ-алізаваны з дапамогай пазакласнага чытання, паспяхова арганіза-ваць і накіроўваць яго, настаўнік павінен сам добра ведаць дзіцячую мастацкую і навукова-папулярную літаратуру, умець даць аната-цыю і аналіз твораў па гістарычнай тэматыцы. У гзтым яму могуць дапамагчы анаціраваныя бібліяграфічныя ўказальнікі па асобных курсах гісторыі, а таксама спісы дадатковай літаратуры, якія пры-водзяцца ў адпаведных падручніках і вучэбных дапаможніках па гісторыі.

У методыцы арганізацыі пазакласнага чытання можна вылу-чыць два этапы: 1) прапаганда кнігі і 2) кіраванне засваеннем яе зместу. Прапаганду кнігі трэба пачынаць са знаёмства вучняў са спісам мастацкай літаратуры, які рэкамендуецца аўтарамі вучэб-нага дапаможніка ці падручніка па вывучаемым курсе гісторыі. Зрабіць гэта больш эфектыўна можна шляхам арганізацыі кніжнай выстаўкі перад пачаткам вывучэння курса гісторыі або яго раздзе-ла, напрыклад: «Што чытаць па гісторыі Старажытнага свету»,

Дзённік можа стаць асновай гутаркі па прачытаным.

Калі ўсе вучні прачыталі адну і тую ж кнігу, магчыма правядзен-не вуснага часопіса па прачытанай кнізе або тэатрал ізаванай гульні.

У старшых класах можна выкарыстоўваць напісанне рэцэнзій па прачьгганых кнігах. Гзта складаны від працы, які патрабуе ад вуч-ляў уменняў адбіраць фактычны матэрыял, ажыццяўляць яго аналіз і абаГУяьненне> самастойна рабіць высновы.

Эфектыўным прыёмам арганізацыі пазакласнага чытання з'яўляецца дыскусія па прачытанай кнізе, якая можа праводзіцца ў наступнай паслядоўнасці: 1) уступнае слова настаўніка аб аўтары і гісторыі напісання рамана; 2) выступленні вучняў і абмеркаванне дыскусійных пытанняў; 3) заключнае слова настаўніка, у якім пад-водзяцца вынікі абмеркавання.

Па выніках самастойнага чытання могуць быць праведзены кан-ферэнцыі чытачоў па прачытаных кнігах, прысвечаных вывучаемай наўроках гісторыі значнай гістарычнай падзеі. Напрыклад, у 11 класе можна правесці канферэнцыю па тэме «Вялікая французская рэва-люцыя XVIII ст.». Пры яе падрыхтоўцы можна выкарыстаць кнігі , С. Цвейга «Геній адной ночы» (аб стварэнні Ружэ дэ Лілям «Мар-сельезы»), А.З. Манфрэда «Тры партрэты», А.П. Левандоўскага аб дзеячах французскай рэвалюцыі.

Такія формы працы з кнігай дапамагаюць выпрацаваць у вучняў мэтанакіраванасць пры чытанні і анаціраванні літаратуры, грун-тоўна засвоіць лраграмны матэрыял, фарміраваць маральныя пера- ' канані.

Гістарычны гурток — гэта асноўная і найбольш распаўсюджа- • ная ў сучаснай школе форма пазакласнай працы. Яна прадуглед-жвае сістэматычную і мэтанакіраваную працу, разлічаную на ад- Ві носна доўгі перыяд часу. Тэматыка працы гуртка можа быць самаЙ Зі разнастайнай: вывучэнне ваеннай гісторыі, гісторыі навукі і тэхнікі, В1 архітэктуры, мастацтва, роднага краю і г. д. Змест працы гуртка па- Т вінен быць зарыентаваны на паглыбленне і прымяненне атрыманых Ті на ўроку ведаў, развіваць цікавасць да гісторыі і ўстойлівы пазна- тг вальны інтарэс да яе вывучэння, фарміраваць першапачатковыя на- Ві выкі навуковага даследавання. П

Гістарычны гурток ствараецца з вучняў прыкладана аднаго тг ўзросту, на добраахвотнай аснове. Колькасна найбольш аптымаль- в; ным з'яўляецца гурток ад 10 да 20 вучняў. Перад стварэннем гуртка ў, ў працэсе арганізацыі эпізадычных форм працы (экскурсій, конкур-саў, гістарычных вечароў) выяўляюцца найбольш зацікаўленыя ў ві вывучэнні гісторыі вучні, якім настаўнік прапануе стварыць гурток. ц Зельмі важным момантам у працы гуртка з'яўляецца самадзей- н шсць вучняў. Пры мінімальным педагагічным кіраўніцтве з боку настаўніка вучні вызначаюць тэму і змест працы гуртка, выпра-цоўваюць план работы, абіраюць старасту і актыў гуртка.

Вельмі важным момантам у працы гуртка з'яўляецца галос-насць, таму справаздачы па выніках пасяджэнняў, сустрэч, экс-курсій і паходаў павінны быць вядомымі ўсёй школе. Гістарычны гурток можа мець свае традыцыі, сімволіку, статут, значкі і пэўныя рьпуалы, якія дапамагаюць выхоўваць у вучняў сяброўскія адносіны, калектывізм і ўзаем адапамогу,

Праца шэрага гістарычных гурткоў можа перарасці ў стварэнне навуковых таварыстваў і клубаў, якія самастойна ці па заданні на-вуковых устаноў займаюцца навуковымі археалагічнымі, этнагра-фічнымі і краязнаўчымі даследаваннямі.

Гістарычныя вечары — адна з распаўсюджаных форм арганіза-іц.іі пазакласанай працы. Яны абавязкова ўтрымліваюць элементы ульні, тэатралізаваных пастановак, драматызацыі. Гістарычныя ве-юры адносяцца да масавых форм пазакласнай працы. У іх падрых-гоўцы можа ўдзельнічаць вялікая група вучняў, якія распрацоўва-оць сцэнарый вечара, афармляюць залу, арганізуюць віктарыны, ульні, конкурсы, рыхтуюць прызы. Удзельнікамі вечара могуць >ыць вучні адной або двух паралелей, ці ўсе старшакласнйа. Вельмі іажна, каб школьны гістарычны вечар спалучаў пазнавальныя і абаўляльныя элементы, што дазваляе засвойваць глыбокі навуко-ы змест праз займальныя формы арганізацыі яго прадстаўлення. эматыка школьных гістарычных вечароў можа быць самай разнас-айнай: юбілейныя даты гістарычных падзей, тэатралізаваныя пас-аноўкі, сустрэчы з удзельнікамі гістарычных падзей, ветэранамі айны і працы, конкурсы і віктарыны, гістарычныя інтэлектуальныя ульні «Поле цудаў», «Што? Дзе? Калі?» і г. д. Арганізацыя 1-2-х гіс-арычных вечароў за навучальны год дазволіць істотна абудзіць у учняў цікавасць да гісторыі і імкненне самім прыняць актыўны даел у арганізацыі вечара.

Алімпіяды - гэта форма пазакласнай работы, накіраваная на іыяўленне найбольш здольных і таленавітых у галіне гісторыі цкольнікаў. Яны арганізуюццаў пазаўрочны час і, як правіла, звяза-,ы з ажыццяўляемай органамі адукацыі працай гіа выяўленню тале-іаВі«й моладзі. Алімшяды праводзяцца ў некалькі тураў: школныя, раённыя, гарадскія (абласныя) і рэспубл іканскія. А пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд атрымліваюць права пазаконку рснага пас-туплення ў ВНУ.

Школьны тур алімпіяды праводзіцца па паралелях. Заданні для яго распрацоўваюцца ў школе. Яны непасрэдна звязаны са школьная праграмай і арыентаваны на прымяненне гістарычных ведаў для ра-шэння праблемных заданняў і заданняў павышанай складанасці.

Пераможцы школьных алімпіяд, пасля адпаведнай падрыхтоўкі, якая арганізуецца настаўнікам у пазаўрочны час, прымаюць удзел у раённых, гарадскіх і рэспубліканскіх алімпіядах. Да ўдзелу у школьным туры алімпіяды трэба імкнуцца прыцягнуць як мага больш удзельнікаў, што дазваляе выявіць вучняў, якія валодаюць глыбокімі і трывалымі ведамі і могуць творча падыходзіць да ра-шэння задач павышанай складанасці, а таксама валодаюць споса-бамі дзейнасці, неабходнымі для самастойнага аналізу і абагульнен-ня гістарычных ведаў, уменнямі працаваць з разнастайнымі гіста-рычнымі крыніцамі.

Да алімпіяды як формы пазакласнай працы прымыкаюць школь-ныя, раённыя, гарадскія і рэспубліканскія навукова-практычныя канферэнцыі і конкурсы вучнёускіх навуковых работ, якія атрымалі ў апошнія гады шырокае распаўсюджванне ў нашай краіне. У іх ар-ганізацыі і правядзенні прымаюць удзел вышэйшыя навучальныя і навукова-даследчыя ўстановы краіны. Падрыхтоўка да ўдзелу ў такіх канферэнцыях звязана з індывідуальнай пазакласнай працай па гісторыі. Менавіта настаўнік аказвае метадычную дапамогу школьніку ў пошуку і адборы навуковай літаратуры, дакументаў і матэрыялаў, яе вывучэнні і абагульненні, напісанні і афармленні на-вуковых дакладаў і выступленняў.

Экскурсіі, паходы іэкспедыцыі па вывучэнні гісторыі і культуры роднага краю з' яўляюцца цікавымі і пазнавальнымі для вучняў фор-мамі пазакласнай працы. Іх выкарыстанне звязана з вялікай падрых-тоўчай працай. Плануючы экску рсію ці паход, настаўнік абавязкова знаёміць вучняў з іх пазнавальнымі мэтамі. Разам з вучнямі ён рас-працоўвае план і маршрут, вызначае пазнавальныя задан н і, якія бу-дуць вырашацца падчас экскурсіі, тлумачыць, як аформіць і за-фіксаваць у дзённіку ўбачанае, як зрабіць справаздачу па выніках экскурсіі, ці паходу. Пры арганізацыі паходу трэба вырашыць шмат арганізацыйна-бытавых пытанняў па арганізацыі пераходу, адпа-чынку, харчавання, начлегу і г. д. Разам з тым мепавіта гэтыя формы працы выклікаюць у вучняў энтузіязм і цікавасць. Іх выкарыстанне ў пазакласнай працы, безумоўна, будзе спрыяць росту цікавасці да гісторыі, фарміраванню пазнавальнага інтарэсу да яе вывучэння, аўтарытэту настаўніка ў вачах школьнікаў.

Стварэнне і праца школьных музеяў. Стварэнне школьных му-зеяў праходзіць некалькі этапаў: 1) падрыхтоўчы, на якім ствараец-ца Савет музея, абмяркоўваецца тэматыка, план, паслядоўнасць збору і размяшчэння экспанатаў; 2) збор рэчавага і дакументальнага матэрыялаў, камплектаванне фондаў, улік і захоўванне экспанатаў і дакументаў; 3) арганізацыя працы ў самім музеі: падрыхтоўка гру-пыэкскурсаводаў, правядзенне экскурсій, выкарыстанне экспазіцыі музея на ўроках і ў пазакласнай працы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, папаўненне фондаў.

Школьныя музеі могуць быць: мемарыяльнымі - прысвечанымі г жыццю і дзейнасці знакамітых людзей, вучоных, пісьменнікаў, вы-пускнікоў школы, вядомых дзяржаўных дзеячаў; ваенна-патрыя-тычнымі - прысвечанымі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, вядо-мым военачальнікам і героям вайны, партызанскім і вайсковым злу-чэнням, якія дзейнічалі ў дадзенай мясцовасці, ці вызвалялі яе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; гісторыка-краязнаўчыя, прысве-чаныя археалогіі, этнаграфіі і гісторыі роднага краю.

У нашай краіне дзейнічае звыш тысячы школьных музеяў. Аднак не ўсе з іх сталі сапраўднымі цэнтрамі ўрочнай і пазакласнай працы па гісторьццШкольны музей можа эфектыўна рэалізаваць свае вялікія адукацыйныя і выхаваўчыя магчымасці пры выкананні шэрага абавязковых^оў; пошук вучняў, якія ствараюць музей, паві-нен насіць самастойны характар і мець практычныя вынікі; абавязко-ва галоснасць на розных этапах стварэння і функцыянавання музея; ператварэнне музея ў цэнтр усёй выхаваўчай працы ў школе; наданне дзейнасці музея грамадскай значнасці ( аб'яднанне праз музей ветэ-ранаў працы і вайны, арганізацыя сустрэч з ветэранамі, знакамітымі землякамі, выпускнікамішколы і г. д.); праца музея павінна дапама-гаідь станаўленню і развіццю агульнашкольных традыцый.

Ва ўсіх разгледжаных намі формах пазакласнай працы выра-шальная роля належыць настаўніку. Яго энергія, намаганні, энту-зіязм могуць зрабіць так, што пазакласная праца стане магутным фактарам паглыблення ведаў па гісторыі, абуджэння пазнавальнай цікавасці, развіцця і выхавання школьнікаў гісторыяй.

Кантрольныя пытанні і заданні

Назавіце асноўныя метадычныя дапаможнікі, у якіх раскрываецца методыка ар-

ганіэацыі пазакласнай лрацы па гісторыі.

Выэначце асноўныя мэты і задачы паэакласнай працы па гісторыі.

На якіх педагагічных прынцыпах будуецца пазакпасная праца па гісторыі?

Вызкачце асноўны змест пазакпаснай працы па гісторыі.

Дайце класіфікацыі асноўных форм пазакпаснай працы.

Назавіце сістэматычныя формы пазакласнай працы і вызначце, у чым іх перавага

перад эпізадычнымі.

Вызначце месца пазакласнага чытання па гісторыі і методыку яго арганізацыі. Растлумачце, як арганізаваць працу школьнага гістарычнага гуртка. Назавіцеэпізадычныяформы арганізацыі пазакласнай працы. Вызначце методыку іх правядзення.

12.2. Роля настаўніка гісторыі ў вучэбна-выхаваўчым праідэсе школы

1. Асоба настаўніка гісторыі ў шкопе.

2. Структура дзейнасц і прафесійная кампетэнтнасць настаўніка гісторыі.

3. Вькладанне гісторыіяк гторчая дзейнасць.

Настаўнік гісторыі — ключавая фігура школьнага педагагічнага I1—'Ікалектыву ў справе навучання і выхавання падрастаючага пака-лення. Ён выкладае асноўную гуманітарную навуку, у змесце якой за-кладзены самыя шырокія магчымасці для фарміравання ў вучняў сістэ-мы поглядаў на развіццё грамадства, арыенціровачнай асновы жыц-цядзейнасці і месца чалавека ў ім, выхавання маральных якасцей, грамадзянскіх, патрыятычных і эстэтычных пачуццяў і перакананняў.

Педагагічная праца настаўніка гісторыі — спецыфічны від сацы-яльна-пераўтваральнай і духоўнай дзейнасці, вынікам якой з'яўля-ецца вучань, які авалодаў веданнем асноў гісторыі развіцця грамад-ства, пэўным узроўнем сацыяльнай, палітычнай і эстэтычнай куль-

туры. Пры гэтым асноўным «інструментам» гэтай дзейнасці выступае сам настаўнік гісторыі.

Аб значэнні асобы настаўніка і яе ролі ў навучанні і выхаванні школьнікаў пісалі многія вядомыя дзеячы і педагогі. Напрыклад, К.Д. Ушынскі лічыў, што «...без асабістага непасрэднага ўплыву сапраўднае выхаванне, якое пранікае ў характар, немагчыма. Толькі асоба можа ўздзейнічаць на развіццё і самавызначэнне асобы, толькі характарам можна стварыць характар» [11, с. 63-64].

Настаўнік гісторыі не можа не ўяўляць сабой узору маральнасці, справядлівасці і добразычлівасці. На яго прыкладзе зносін з вуч-нямі, адносін да грамадства, да працы, да людзей і да самога сябе фарміруюцца рысы характару вучняў, іх думкі і пачуцці, іх міжасо-басныя адносіны. Настаўнік не толькі фарміруе ў вучняў веды. Ён уздзейнічае на іх сваімі паводзінамі, ладам жыцця і знешнім выгля-дам. Яго інтэлект і культура, справядлівасць і чалавечнасць, яго духоўныя якасці ўспрымаюцца многімі вучнямі ў пэўным сэнсе як эталон.

Высокі прафесіяналізм, здольнасць арыентавацца ў новых з'явах грамадска-палітычнага жыцця, у новых навуковых канцэпцыях, уменне педагагічна інтэрпрэтаваць масавую інфармацыю—важней-шыя якасці асобы сучаснага настаўніка гісторыі.

Фарміраванне асобы настаўніка - працэс працяглы і беспера-пынны. Ён пачынаецца ў сценах ВНУ і працягваецца ўсю яго пра-Цоўную дзейнасць.

) Пераход да інфармацыйнага грамадства, складанейшыя працэ-3 сы якія адбываюцца ў зканамічным, сацыяльным, палітычным, грамадскім і культурным жыцці чалавецтва на сучасным этапе яго раз-віцця, уносяць значныя змены ў разуменне сутнасці прафесіяналізму настаўніка гісторыі.

Праца настаўніка гісторыі — гэта сукупнасць шэрага ўзаемазвя-заных відаў дзейнасці: 1) выкладанне гісторыі і грамадазнаўства; 2) правядзенне класных і пазакласных вучэбных заняткаў, у тым ліку і факультатываў; 3) выхаваўчая праца з вучнямі; 4) павышэнне кваЛіфікацыі; 5) праца з бацькамі і грамадская праца. Кожны від дзейнасці мае свой слецыфічны змест, які вызначае яго абавязкі і наменклатуру неабходных яму ведаў і ўменняў.

Напрыклад, правядзенне вучэбных заняткаў уключае ў сябе па-пярэднюю падрыхтоўку настаўніка да выкладання пэўнага курса гісторыі: а) вывучэнне школьных праграм па адпаведным курсе падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, спецыяльнай і метадычнай літаратуры, а таксама літаратуры па сумежных дысцыплінах; б) на-запашванне і сістэматызацыю матэрыялу, неабходнага для выкла-дання пэўнага курса; в) знаё'мства з нагляднымі, мультымедыйнымі і электроннымі сродкамі навучання, якія могуць быць выкарыстаны ў вучэбным працэсе; г) знаё'мства з класам, узроўнем яго навуч-насці, асаблівасцямі інтарэсаў і схільнасцямі вучняў, а для пачына-ючага выкладчыка-з асаблівасцямі навучальнай установы (школы, гімназіі, ПТВ, тэхнікума, каледжа, ліцэя), здзяйсненне перспек-тыўна-тэматычнага планавання.

Пасля такой падрыхтоўчай працы напярэдадні навучальнага года выкладчык непасрэдна рыхтуецца да кожных вучэбных занят-каў: аналізуе вынікі папярэдняга ўрока, удакладняе мэты ўрока і канчаткова вызначае яго тып і структуру, ажыццяўляе адбор вучэб-нага матэрыялу на ўрок, метадаў і прыёмаў навучання, а таксама дыдактычныя матэрыялы, дапаможнікі, электронныя сродкі наву-чання; вызначае змест франтальнай і індывідуальнай працы вучняў на ўроку і складае план вучэбных заняткаў.

Правядзенне вучзбных і факультатыўных заняткаў суправаджа-ецца праверкай сшыткаў і пісьмовых работ вучняў. Яна ўключае праверку правільнасці выканання пісьмовых работ, арфаграфіі і пунктуацыі, ацэнку выканання працы і аналіз вынікаў праверкі сшыткаў, улік вынікаў праверкі ў далейшым выкладанні.

У змест дзейнасці настаўніка гісторыі ўваходзіць арганізацыя залікаў і экзаменаў, якая ўключае ў сябе арганізацыю абагульняль-нага і перадэкзаменацыйнага паўтарэння, распрацоўку роз-наўзроўневых заданняў; ацэнку адказаў; вызначэнне форм і метадаў правядзення залікаў; распрацоўку дадатковых пытанняў і заданняў, а таксама праца ў кабінеце гісторыі: афармленне кабінета, збор, сістэматызацыя і захаванне дыдактычных матэрыялаў, наглядных даламожнікаў, тэхнічных і электронных сродкаў навучання, выкарыстанне кабінета і яго матэрыялаў на ўроках і пазакласных мера-прыемствах па гісторыі.

Грунтоўнай па сваім змесце з'яўляецца праца па павышэнні кваліфікацыі. Яна складаецца: з сістэматычнага знаёмства з дасяг-неннямі гістарычнай, псіхолага-педагагічнай і метадычнай навукі і вызначэння магчымасцей іх выкарыстання ў практычнай дзейнасці; удзелу ў працы школьнага і раённых метадычных аб'яднанняў на-стаўнікаў гісторыі; апісання і абагульнення ўласнага педагагічнага вопыту; падрыхтоўкі выступленняў, дакладаў, метадычных матэ-рыялаў і распрацовак урокаў, у тым ліку і адкрытых; напісання ар-тыкулаў, удзелу ў стварэнні метадычных дапаможнікаў. Сюды ж адносіцца вызначэнне індывідуальнай метадычнай тэмы, задач і пытанняў яе распрацоўкі, аналіз тэарэтычнай і практычнай значнасці вынікаў, апісанне ходу і вынікаў эксперыментальнай працы.

Адзін раз у пяць гадоў кожны настаўнік павінен прайсці курса-вую перападрыхтоўку ва ўстановах дзяржаўнай сістэмы павышэння кваліфікацыі. Вынікам працы па павышэнні кваліфікацыі з'яўляец-Ца здача экзамену на прысваенне кваліфікацыйнай (другой, першай, або вышэйшай) катэгорыі. Валоданне ёй - гэта не толькі сведчанне кваліфікацыі настаўніка, але і стымул для павышэння яе ўзроўню. Наяўнасць кваліфікацыйнай катэгорыі істотна ўплывае на яго зара-ботную плату.

К.Д. Ушынскі характарызаваў дзейнасць настаўніка як ^|«.,. адзін з відаў практычнага мастацтва». Творчы характар пра-фесіі настаўніка вызначаецца прыродай яго працы, якая па сваім змес-це дынамічная, пастаянна мяняецца і развіваецца з гістарычнай наву-кай, змест якой мяняецца. Таму ўдасканальваюцца і з'яўляюцца новыя педагагічныя ідэі і метады навучання, арганізацыйныя формы і тэхна-логіі. Мяняецца і развіваецца ў працэсе навучання і сам вучань, што патрабуе няспынных змен зместу і характару дзейнасці настаўніка, прымушае яго вырашаць новыя педагагічныя задачы. Усё гэта патра-буе ад настаўніка не толькі сістэматычнага ўдасканальвання сваіх ведаў у галіне гісторыі, методыкі яе выкладання, педагогікі і псіха-логіі, але і гатоўнасці да выканання сваёй місіі на ўзроўні творчага пошуку.

Наваттады, калі настаўнік карыстаецца гатовымі метадычнымі рэкамендацыямі і планамі правядзення ўрока, дзе раскрыты мэты і змест навучання і выхавання, спосабы арганізацыі дзейнасці вуч-няў, яму прыходзіцца па-новаму пераасэнсоўваць і адаптаваць іх да праблем кожнага канкрэтнага класа. А гэта ўжо творчы пошук. Пе-дагагічная творчасць - гэта неад'емная рыса прафесіі настаўніка гісторыі, якая вызначаецца неабходнасцю вырашаць адукацый-на-вьгхаваўчыя задачы ў зменлівых сітуацыях рэальнага вучэбнага працэсу.

Для пачаткоўца-настаўніка гісторыі працэс творчага пошуку бывае складаным. Гэта абумоўлена тым, што яму прыходзіцца ў асноўным самастойна дасягаць вызначаных мэт у канкрэтных педа-гагічных сітуацыях. Таму спачатку яму неабходна ўважліва выву-чыць асаблівасці вучняў, іх узровень валодання гістарычнымі ве-дамі, уменнямі і навыкамі, іх адносіны да гісторыі як вучэбнага прадмета.

Аднак важнейшым момантам у працы настаўніка з'яўляецца са-маацэнка і аналіз уласнай дзейнасці, што дазваляе, напрыклад, вы-значыць прычыны ўзнікнення супярэчнасці паміж педагагічнымі мэтамі і сродкамі, магчымасцямі іх дасягнення. Можна вылучыць пяць груп пытанняў, на якія было б карысна адказаць любому на-стаўніку ў працэсе самааналізу і самаацэнкі ўласнай практыкі [12, с. 87-91].

Першая група пытанняў тычыцца выніковасці ўласнай дзей-насці: а) якіх поспехаў дасягнулі вучні ў засваенні ведаў, уменняў і навыкаў? б) што не задавальняе ў гэтых дасягненнях (не засвойва-юць пэўныя тэмы праграмы, недастаткова поўныя і глыбокія гіста-рычныя веды, вучні праяўляюць недастатковую самастойнасць)?

Другая группа - гэта пытанні па высвятленні прычын недастат-ковай выніковасці навучання. Іх умоўна можна падзяліць на дзве групы: чаму вучні не хочуць вучыцца, не бачаць сэнсу вывучэння гісторыі; у настаўніка ёсць канфлікты са школьнікамі, г. зн. трэба высветліць, чаму яны не хочуць вывучаць гісторыю і ў якой ступені можна паўплываць на іх адносіны да вучэбнай дзейнасці? Адказы на гэтыя пытанні дапамогуць настаўніку выявіць дадатковыя педа-гагічныя рэзервы.

Трэцяя группа пытанняў звязана з вызначэннем рэзерваў для па-вышэння эфектыўнасці ўрока. Калі ў настаўніка ёсць якія-небудзь рэзервы ўрока і ён зможа вызначыць, што канкрэтна ў яго не атрым-ліваецца, то гэта звязана з узроўнем яго прафесійных ведаў і ўмен-няў. Сапраўды, любы настаўнік гісторыі пры любым стажы працы можа штосьці не ведаць і нешта не ўмець, хаця б таму, што з'яўля-юцца нейкія новыя педагагічныя задачы, новыя сітуацыі.

Чацвёртая група пытанняў накіравана на аналіз узроўню кампе-тэнтнасці настаўніка - ацэнку яго гістарычных і метадычных ведаў і ўменняў.

Пятая група звязана з ацэнкай і аналізам паводзін настаўніка ў прафесійнай сферы. Было б важна, калі б настаўнік здолеў ацаніць тыя са сваіх асобасных якасцей, якія маюць прафесійнае значэнне і найбольш важныя для выкладання гісторыі: здольнасць разумець унутраны свет іншага чалавека, пранікаць у яго пачуцці, адгукацца на іх, суперажываць. Многае тутзалежыць ад ведання настаўнікам вучняў, ад яго ўмення назіраць і аналізаваць іх паводзіны.

Настаўніку гісторыі важна таксама ўмець эмацыянальнарасказ-ваць, валодаць прасторавымі ўяўленнямі і творчай фантазіяй.

Самааналіз асобасных якасцей дазваляе настаўніку карэкціра-ваць сваю педагагічную дзейнасць, уносіць у яе творчы элемент, да-памагае правільна вызначыць напрамкі самаадукацыі і павышэння кваліфікацыі, забяспечыць няспынны прафесійны рост у адпавед-насці з патрабаваннямі грамадства і сучасным узроўнем гістарыч-най і педагагічнай навук.

Кантрольвыя пытанні і заданні

1. Якімі якасцямі асобы павінен вагюдаць настаўнік гісторыі, каб дабіцца поспеху ў на-вучанні і выхаванні падрастаючага пакалення?

2. Вызначце асноўныя элементы структуры дзейнасці настаўніка гісторыі.

3. Прасачыце ўзаемасувязь паміж асноўнымі відамі дзейнасці настаўніка гісторыі.

4. Якую ролю выюнвае самааналіз і самаацэнка сваёй педагагічнай дзейнасці для развіцця творчых магчымасцей настаўніка?

Літаратура

1. Андреевская Н.В., Бернадскнй В.Н. Методмка преподаванмя нсторніі в семплетней школе. - М.: Учпедгнз, 1047.

2. Вагмн АА Методмка обученмя нстормн в школе. - М.: Просвеіценме, 1972.

3. Методмка обученпя нсторйн в средней школе. Ч. 2 / под ред. Н. Г. Дайрн - М.: Про-свеценме, 1978.

4. Озерскнй 11.3. Руководство внеклассным чтеннем по нстормн. - М.: Просвешенме, 1979.

5. Родпн А.Ф., Соколовскнй Ю.В. Экскурснонная праца по лсторші. - М.: Просвеіце-нме, 1974.

6. Методнка нсторнко-краеведческой працы в школе / под ред. М.С. Борнсова. - М.: Просвешенііе, 1982.

7. Гончарова Т.Й. Мстормческне вечера в школе. - М.: Просвеіценне, 1987.

8. Кулагнна Г.А. 100 мгр по мстормн. - М.: Просвеіценііе, 1988

9. Гусаков В.П. Что? Где? Когда? // Внеклассная работа по нсторнн н обцествоведе-нню: сборніік. - М.: Просвеценме, 1981.

10. Мерзлова В.С. Внкторііны по мстормм древнего мнра н средннх веков. - Мйнск: Нар. асвета, 1969.

11. Хрестоматня по внеклассной работе. Школьные нсторнчесюіе вечера / сост. М.М. Терехова. - М.: Просвешенне, 1970.

12. Вучэбныя прафамы для агульнаадукацыйных устаноў. Псторыя V - X класы база-вы і павышаны ўзроўні. - Мн.: Нацыянальны Інстытут адукацыі, 2007.

13. Методока преподавання мстормн в средней школе: учеб. пособііе для студ. пед. нн-тов. / С. А. Ежова, Н.М. Лебедева, А.В. Дружкова н др. - М.: Просвеіценне, 1986,

14. Ммнмцкмй Н.П. Методы юнструмровання научного н образовательного знанмя: мо-нографня. - Мн.: БГПУ, 2006.

15. Уішнскнй К.Д. Собр. соч. в 8 т. - М.; Л.: Учпедпіз, 1948. Т. 2.

16. Профессігюнальная деятельность молодого учнтеля (соцмально-педагогмческнй аспект) / под ред. С. Г. Веріімловского, Л.Н. Лесохнной. - М.: Просвеіценме, 1982.

Змест

Уводзіны....................................3