Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
87
Добавлен:
15.02.2016
Размер:
572.93 Кб
Скачать

13.Виленска-радамская и гарадзельская унии

18 студзеня 1401 г. ў Вільні найбольш уплывовыя феадалы-католікі пацвердзілі саюз з Польшчай, а ў сакавіку таго ж года ў Радаме польскія феадалы прынялі аналагічную пастанову. Такім чынам, саюз, заснаваны на персанальнай уніі, быў зноў юрыдычна замацаваны ў Віленска-Радамскім дагаворы. Феадалы ВКЛ абяцалі выступаць супраць ворагаў і ахоўваць польскія інтарэсы як свае ўласныя, а польскія феа­далы абяцалі бараніць інтарэсы літоўскай знаці.

Віленска-Радамская унія пацвердзіла адасобленасць і самастойнасць Вялікага княства, а таксама правы Вітаўта як самастойнага кіраўніка дзяржавы. Акт Віленска-Радамскай уніі вызначыў сутнасць дзяржаўна-прававой сувязі княства з Польшчай як персанальную унію дзвюх дзяржаў пад верхаводствам аднаго гасудара.

саваў буйныя княствы, у Полацк і Віцебск замест князёў былі накіраваны намеснікі і г.д.

Найбольшы аўтарытэт Вітаўт набыў пасля разгрому Тэўтонскага ордэна 15 ліпеня 1410 г. пад Грунвальдам. Глы-бокае задавальненне, атрыманае ў выніку сумеснага про-цістаяння крыжакам, выклікала да жыцця новыя спробы уніі і больш цеснае збліжэнне Польшчы і ВКЛ. Аднак Польшча, якую падштурхоўваў каталіцкі свет, жадала навязаць свае ўмовы ўсходняму суседу. Таму, калі па ініцыятыве Ягайлы ў кастрычніку 1413 г. у Гарадзельскім замку (на Заходнім Бугу) выпрацоўвалі ўмовы уніі дзвюх дзяржаў, кароль і польская шляхта пачалі шукаць падтрымку ў шырокіх слаях літоўскай і беларускай шляхты каталіцкага веравызнання.

Асноўныя палажэнні Гарадзельскай уніі юрыдычна замацаваны ў трох граматах (прывілеях). Першая выдадзена ад імя 47 польскіх феадалаў, якія надзялялі 47 феадалаў-католікаў ВКЛ сваімі гербамі і тым самым прымалі іх у свае гер-бавае брацтва. У другой феадалы-католікі прымалі гербы польскіх феадалаў і абяцалі быць з імі ў вечным сяброўстве і саюзе. У выпадку смерці Вітаўта яны абяцалі не абіраць сабе князя без нарады і згоды польскіх феадалаў. Тыя у сваю чаргу у выпадку смерці Ягайлы таксама не павінны былі выбіраць новага караля без парады і згоды Вітаўта і феадалаў ВКЛ. У трэцяй грамаце, якая ўвайшла ў гісторыю як Гарадзельскі прывілей, польскі кароль Ягайла і вялікі князь Вітаўт абяцалі прызначаць на дзяржаўныя пасады феадалаў-католікаў, якія прынялі польскія гербы, і дазваляць ім свабодна распа-раджацца маёмасцю ў сваіх маёнтках, каб узняць іх грамад-скае становішча. У прывілеі канстатавалася, што з прыняццем каталіцтва ВКЛ "далучаецца, уключаецца, злучаецца, перадаецца" Польскаму каралеўству.

Сведчыла аб раўнапраўным становішчы Вялікага княства і Польскага каралеўства, саюз дзвюх дзяр­жаў не змяніўся, застаўшыся ў форме персанальнай уніі.

15. Агульназемския прывилеи

АП выдавалися пры уступленни новага князя на прыстол.або пасля важныхпадзей у жыцци дзяржавы. На усёй тэр. ВКЛ дзейничали. Абавязковы характар. 22 лют. 1387г.-Ягайла пасля Кр. Унии. Гал. Пр-п – прымусовае насадж.катал.веры.1413-гарадзельски прывилей. Пашырыу правы феад.-католикау, праграмма абмежав.правоу и дыскрыминацыя некатоликау.

У вынику насаджэння каталицкай веры сярод феадалау узмацнилася унутрыкласавая барацьба, што з`явилася падставай для прыняцця агульназемскіх прывілеяў 1432 і 1434 гг., якія заканадаўча замацавалі роўнасць у правах праваслаўных феадалаў з феадаламі-католікамі.

Такім чынам, сярод крыніц дзяржаўнага права, якія паслужылі падставай для далейшага юрыдычнага афармлення правоў саслоўя шляхты, прывілеі 1432 і 1434 гадоў мелі першараднае значэнне. Яны стварылі прававыя перадумовы для ўключэння ўсяго класа феадалаў, незалежна ад веравызнання, у прывілеяванае саслоўе шляхты, аб'яднаўшы яе на класавай аснове.

Прывілею 1447 г. У ім былі поўна і грунтоўна выкладзены правы класа феадалаў і саслоўя шляхты, некаторыя прынцы-пы крымінальнага, грамадзянскага і дзяр­жаўнага права. Прывілей 1447 г. быў не толькі саслоўным актам, ён меў юрыдычнае значэнне для простых людзей, асабліва для гараджан, а таксама пацвердзіў і развіў ідэю, запісаную ў змесце прывілея 1434 г., аб выключэнні феа-дальна-залежнага насельніцтва з ліку асоб, якія знаходзяцца ў непасрэднай залежнасці ад дзяржавы. Тэта азначала, што дзяржаўныя паўнамоцтвы па зборы падаткаў былі перададзе-ны асобным феадалам. Дзякуючы нормам, змешчаным у прывілеі 1447 г., апошнія значна ўмацавалі свой эканамічны і палітычны ўплыў у дзяржаве.

У адпаведнасці з прывілеем вялікі князь, яго намеснікі і іншыя службовыя асобы не мелі права прымаць на дзяржаўныя і вялікакняжацкія землі прыватнаўласніцкіх сялян. Гэта ж забаранялася рабіць і феадалам. Акрамя таго, за феадаламі замацоўвалася права судзіць залежных сялян. Усё гэта садзейнічала ўзмацненню пазаэканамічнага прымусу. Сяляне і мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак пазбаўляліся магчымасці шукаць абароны супраць самавольства феадалаў у дзяржаўных органах.

Прывілей 1447 г. можна лічыць галоўным прававым актам, які заклаў асновы юрыдычнага афармлення феадальнай залежнасці сялян. Ён забараняў ураду ВКЛ раздаваць дзяржаўную маёмасць і пасады іншаземцам. Апошняе было накіравана супраць пранікнення польскіх феадалаў на землі Вялікага княства. Прывілеем было значна пашырана кола асоб, за якімі прызнаваліся правы шляхты незалежна ад веравызнання і наяўнасці ў іх гербаў.

Разгледжаныя, былі накіраваны на ўмацаванне становішча феадалаў, атрыманне шляхтай яшчэ большых палітычных правоў і паглыбленне яе уплыву на дзяржаўныя справы.

Юрыдычна замацоўвалі абмежаванне ўлады вялікага князя і фактычна вызначалі яго прававое становішча не як гасудара-вотчынніка, а як вышэйшай службовай асобы ў дзяржаве. Напрыклад, прывілей устанаўліваў, што вялікі князь не меў права адмяняць або змяняць законы, пастановы і судовыя рашэнні, прынятыя ім сумесна з панскай Радай.

Прывілей Аляксандра з'явіўся важным крокам у заканадаўчым афармленні асноўных прынцыпаў крымінальнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага і шлюбна-сямейнага права.ЖыгімонтI 7 снежня 1506 г. у Гарадзенскім прывілеі пацвердзіў усе асноўныя палажэнні прывілея 1492 г. У ім больш выразна выявілася абмежаванне ўлады вялікага князя на пра­ва асабіста выдаваць заканадаўчыя акты. Прывілей заканчваецца абяцаннем захоўваць усе законы і раней выдадзеныя граматы ў поўнай сіле на вечныя часы.

Выданнем прывілея ад 7 снежня 1506 г. практычна завяршыўся першы этап развіцця беларускага дзяржаўнага права ў форме прывілеяў, бо "наступныя, выдадзеныя ў 1529, 1547 і 1551 гг., у асноўным пацвярджалі законнасць ранейшых прывілеяў і паўтаралі іх.

АБЛАСНЫЯ ПРЫВИЛЕИ И ВАЛАСНЫЯ ГРАМАТЫ

Продолжали выдаваться великими князьями вплоть до прове­дения административной реформы 1564—1566 гг. подтвердитель­ные областные привилеи. Например, Витебской земле он был вы­дан в 1503 г., Полоцкой - в 1511 г. В областных привилеях закреплялись автономные права данной земли (право населения на свой местный суд, администрацию, финансы и др.)- В них власть князя и воеводы была ограниченной. Так, в привилее По­лоцкой земле великий князь не мог вмешиваться в дела местных церквей, назначать воеводу без согласия полочан, дарить земли полоцкие и полочан врадникам за службу и т.д. Жители Полоц­кой земли имели ряд существенных привилегий (льгот): осво­бождались от подводной повинности и пограничной службы; не платили торговые пошлины; могли свободно выезжать за пре­делы Полоцкой земли, судиться только в своих местных судах (состоящих из полочан) и по праву Полоцкой земли; подавать жалобы непосредственно князю. В грамоте указывались и обязан­ности полочан: военная служба, уплата серебщизны и судебной пошлины и некоторые другие.

Волостные привилеи, как правило, выдавались по просьбе жителей волостей, расположенных на государственных (велико­княжеских) землях, в связи с произволом администрации (неза­конное увеличение размера податей, новые подати и повиннос­ти). Так, 4 сентября 1535 г. был выдан привилеи жителям Усвят-ской и Озерищской волостей в связи с их жалобой на витебского воеводу. Подобная грамота была выдана в 1536 г. жителям Моги-левской волости в связи с жалобой на державца.

В волостных привилеях определялись повинности (полюдье, его размер в денежном выражении, дякло овсом и др.), права на­селения на выбор местной низовой администрации — старцев и право самим собирать подати, а не посылать специальных сборщиков, которые в течение времени сбора податей содержа­лись за счет населения, что было весьма обременительно для крестьян. Главное назначение волостных грамот - ограничить произвол местной администрации (воевод, державцев и т.д.), смягчить социальную напряженность и избежать социального конфликта.

Абласныя граматы (прывілеі) даваліся землям Беларусі, якія ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага і захоўвалі свае аўтаномныя правы. Таму выдача абласных прывілеяў, напрыклад Полацкай і Віцебскай землям, ставіла сваёй мэтай юрыдычна замацаваць аўтаномныя правы тых ці іншых тэрыторый, абмежаваць уладу вялікага князя і яго адміністрацыі. Аўтаномны характар земляў, якія атрымалі прывілеі, праяўляўся ў заканадаўчым замацаванні норм мясцовага звычаёвага права, права на мясцовы суд і орга-ны кіравання, права на забеспячэнне аховы маёмасных і асабістых правоў насельніцтва і г. д.

Першапачатковыя тэксты земскіх прывілеяў да нас не дайшлі, але пры ўступленні на прастол новага князя ці пры парушэнні ўстаноўленых граматамі норм выдаваліся пацвярд-жаючыя прывілеі тым землям, якія мелі іх раней. Гэтыя прывілеі ўтрымлівалі нормы раней выдадзеных прывілеяў.

Такім чынам, выдача абласных прывілеяў і іх пацвярд-жэнне мелі дзяржаўна-прававы характар, бо сама наяўнасць гэтых прывілеяў сведчыла аб асаблівым становішчы дадзе-най зямлі ў Вялікім княстве Літоўскім, яе адасобленасці і непадзельнай цэласнасці.

Валасныя прывілеі цікавыя і тым, што ў іх змяшчаюцца шматлікія водгукі яшчэ больш старажытных прававых звычаяў.

Аналіз абласных і валасных грамат дазваляе зрабіць вы-вад аб тым, што асноўнай крыніцай права гэтых дакумен-таў было мясцовае звычаёвае права.