Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
87
Добавлен:
15.02.2016
Размер:
572.93 Кб
Скачать

30.Галоуны трыбунал вкл

3 мэтай разгрузіць гаспадарскі суд граматай караля Стэфана Баторыя ад 1 сакавіка 1581 г. быў утвораны Галоўны суд (трыбунал)—найвышэйшы суд ВКЛ. 3 утв.Галоўнага трыбунала судовая ўлада вялікага князя і паноў-рады абмяжоўвалася. Гэта з'ява ўказвае на пастаянную тэндэнцыю да аслаблення ўлады вялікага князя ў дзяржаве і ўмацавання ролі шляхты. З утварэннем Галоўнага трыбунала ўзмацняўся і суверэнітэт ВКЛ.

Трыбунал ВКЛ ствараўся для апеляцыйнага перагляду спраў, але асобныя справы ён мог разглядаць у парадку першай інстанцыі. Пастановы яго мелі сілу пастаноў сойма. Галоўны суд складаўся з 46 суддзяў-дэпутатаў, якія выбіраліся на сойміках з мясцовай шляхты, па два ад кожнага павета, тэрмінам на адзін год. Пры гэтым трэба адзначыць, што выбранымі маглі быць толькі шляхціцы, якія мелі ўласныя зямельныя ўладанні, дасведчаныя ў праве і мясцовых звычаях.

Галоўны суд разглядаў апеляцыі на рашэнні земскіх, замкавых і падкаморскіх судоў, а таксама скаргі на рашэнні павятовай адміністрацыі. Трыбунал разглядаў скаргі на рашэнні панскіх судоў у адносінах служылых шляхціцаў, прыгавораных да пакарання смерцю, турэмнага зняволення ці буйных грашовых штрафаў. Па першай інстанцыі Галоўны суд разглядаў справы, якія раней былі ў кампетэнцыі вялікакняжацкага суда. Асаблівую катэгорыю спраў складалі скаргі на незаконныя дзеянні і злоўжыванні мясцовых службовых асоб і суддзяў. Галоўны суд разглядаў і тыя справы, якія былі адкладзены гаспадарскім судом і не разгляджаны да 1581 г.

Сесіі трыбунала праходзілі пад старшынствам выбранага суддзямі маршалка. Справы разглядаліся судовай калегіяй з двух—сямі чалавек. Пастановы прымаліся большасцю галасоў на аснове Статутаў Вялікага княства Літоўскага, соймавых канстьітуцый і звычаёвага права. Не бралі ўдзелу ў разглядзе справы члены суда з таго самага павета, што і бакі ў спрэчцы. Як адзначалася, рашэнні Галоўнага суда мелі сілу соймавых пастаноў, таму яны не маглі быць абскарджаны і адменены нават вялікім князем. Выкананне рашэнняў праводзілася павятовымі судамі або павятовымі старастамі. Разам з разглядам судовых спраў Галоўны суд выконваў і натарыяльныя абавязкі: завяраў завяшчанні, розныя дагаворы (пазыкі, куплі-продажу маёнткаў і інш.)

Акрамя Галоўнага трыбунала было яшчэ некалькі судоў вышэйшай інстанцыі, у прыватнасці суд літоўскай скарба-вай камісіі, або Скарбавы трыбунал. Ён быў утвораны ў Вялікім княстве Літоўскім у 1609 г. і складаўся з падскарбіяў (земскага і дворнага), з аднаго сенатара і сямі шляхціцаў, выбраных на сойме. Да кампетэнцыі Скарбавага трыбунала адносіліся ўсе справы, якія тычыліся гандлёвых кантрактаў, спрэчак паміж купцамі і іскаў па вэксалях, злачынных дзеянняў супраць службовых асоб, дзяржаўнага скарбу. Нарэшце, гэтаму трыбуналу належалі справы аб нявыплаце дзяржаўных падаткаў. У 1726 г. пастановай Гарадзенскага сойма частка функцый Скарбавага трыбунала была перададзена Галоўнаму трыбуналу.

31. Працэсуальнае права вкл

Панаваў іскавы характар працэсу, згодна з якім ісцец сам павінен быў збіраць доказы, прад'яўляць іх суду і падтрымліваць абвінавачанне. У любой стадыі працэсу ісцец мог адмовіцца ад іску ці абвінавачання, заключыць міравое пагадненне або памілаваць злачынца. Калі абвінавачанне не знаходзіла пацвярджэння, ісцец мог быць прыцягнуты да адказнасці.

Суб'екты працэсу мелі розную працэсуальную праваздольнасць. Поўнай працэсуальнай права-здольнасцю карысталіся найбольш багатыя феадалы. Чэлядзь дворная і феадальна-залежныя сяляне былі пазбаўлены праваздольнасці. За іх у судах павінны былі высту-паць паны або, па даручэнню апошніх, адвакаты ці іншыя прадстаўнікі феадалаў.

Судовы працэс пачынаўся з падачы скаргі («пратэста-цыі»), пасля чаго складалася позва. Яна адначасова была выклікам у суд і іскавай заявай з пераказам сутнасці спра-вы. Позва ўручалася адказчыку праз вознага, аб чым рабіўся адпаведны запіс у судовай кнізе.

Такім чынам, у працэсе ўдзельнічалі дзве стараны: хто ўзбуджаў справу, адносіўся да стараны павадовай, хто ад-казваў ці абвінавачваўся, — да стараны адпорнай.

Асноўным працэсуальным абавязкам старон было добрасумленнае вядзенне працэсу. Працэсуальныя правы ста-рон былі даволі шырокімі і давалі ім магчымасць актыўна ўздзейнічаць на ўвесь ход працэсу. Пры судах працавалі прафесійныя адвакаты.

Да 1564 г. буйныя феадалы карысталіся правам выключнай падсуднасці, іх справы разглядаў вялікакняжацкі суд, што ўскладняла парадак прад'яўлення ім іскаў дробнымі і сярэднімі феадаламі. Бельскі прывілей 1564 г. абвясціў роўную падсуднасць для ўсёй шляхты.У працэсуальным заканадаўстве першараднае значэнне надавалася вызначэнню сродкаў, з дапамогай якіх суд мог рабіць вывад аб правах і абавязках старон і прымаць пэўнае рашэнне. Тэорыя фармальных доказаў, што панавала ў феа-дальным працэсуальным праве, грунтавалася на ўста-ноўленай у законе сіле доказаў, якія дзяліліся на даскана-лыя і недасканалыя («доводы зуполные» і «незуполные»). Колькасць і якасці доказаў вызначаліся для кожнай катэ-горыі спраў асобна.

Важнейшы прынцып працэсуальнага права Вялікага княства Літоўскага заключаўся ў тым, што старана пава-довая (ісцец) па грамадзянскіх справах павінна была пры-весці факты, якія б сведчылі аб наяўнасці шкоды, а па крымінальных справах — віны. Ніхто не мог быць асуджа-ны без наяўнасці паўнаты неабходных доказаў. Закон пра-дугледжваў вызваленне падсуднага ад пакарання пры не-дастатковасці доказаў і пры з'яўленні ў суда сумнення ў яго вінаватасці. Пры аднолькава няпоўных доказах істца і адказчыка суд аддаваў перавагу апошняму.

Асноўнымі відамі доказаў лічыліся тлумачэнні старон, іх прызнанне, паказанні сведак, прысяга, пісьмовыя і рэ-чавыя доказы, вывады і тлумачэнні экспертаў. Тлумачэнне істца або адказчыка займала адно з цэнтральных месцаў у сістэме судовых доказаў. Прызнанне адказчыкам іску, зробленае ў судзе, разглядалася як поўны доказ і было дастатковай падставай для прыняцця судовага рашэння. Адказчык, або падсудны, прызнаўшы іск або абвінавачанне, пазбаўляўся права абскарджваць пастанову суда, у аснову якой было пакладзена прызнанне.

Самымі распаўсюджанымі доказамі былі паказанні сведак. Статут 1588 г. вызначаў, хто мог быць сведкам, і пра-цэсуальную працэдуру атрымання паказанняў. Прысяга і клятва лічыліся дапаможнымі доказамі. Найбольш вартымі веры лічыліся сведчанні духоўных асоб або служачых дзяр-жаўнай адміністрацыі.

У працэсе разгляду грамадзянскіх спраў важнае значэнне надавалася пісьмовым доказам. Найбольш важныя з актаў рэгістраваліся ў судовых кнігах. Падробка пісьмовых доказаў каралася смерцю. Рэчавы доказ разглядаўся як самы пераканаўчы, асабліва калі злачынец быў затрыманы на месцы злачынства.

Па найбольш цяжкіх злачынствах (дзяржаўныя, ваенныя, некат.крымінальныя) вышук, следства і суд былі абавязковымі незалежна ад таго, ці рабілася пацярпеўшым заява. Папярэдняе следства («шкрутыніум») па найбольш цяжкіх злачынствах ажыццяўлялася службовымі асобамі дзяржаўнага апарату, звычайна старастамі, іх намеснікамі ці замкавымі суддзямі. У якасці гарантыі ад злоўжыванняў службовых асоб і выключэння магчымага адмаўлення падазронага ці сведак у судзе ад сваіх паказанняў на папярэднім допыце пры-сутнічалі панятыя («два шляхціца веры годные»).

Непасрэдны разгляд справы пачынаўся з аб'явы суда аб пачатку судовага працэсу і выкліку ў судовае пасяджэнне старон. Першым выкладаў свае пэтрабаванні ісцец, потым адказчык даваў на іх тлумачэнні. Ісцец меў магчымасць адхіляць пярэчанні адказчыка, а адказчык — сцвярджэнніісца. Пасля выступлення старон, іх адвакатаў, даследавання доказаў, прыняцця прысягі старон і сведак суд прыступаў да вынясення рашэння. Адкладваць вынясенне рашэння суд мог не больш як на тры дні. Ісцец і адказчык па большасці спраў мелі права падаць апеляцыю ў вышэйшы суд, але аб гэтым яны павінны былі за-явіць адразу ў судзе пасля вынясення рашэння. Калі такой заявы не паступала, то рашэнне суда набывала законную сілу і падлягала выкананню.

Такім чынам, аналіз норм працэсуальнага права, выкладзеных у Статуце 1588 г., паказвае, што на ўзроўні тэа-рэтычнай распрацоўкі яны на той час былі даволі развітымі, рэгулявалі ўсе асноўныя дзеянні суда і ўдзельнікаў працэсу. Атрымала развіццё новая тэорыя доказаў, заснаваная на лагічным метадзе іх ацэнкі, пры захаванні фармальных доказаў, што было ўласціва феадальнаму праву. Новая тэо-рыя грунтавалася на зводнай ацэнцы пісьмовых і рэчавых доказаў, паказанняў старон, сведак, гэта значыць на такіх сродках, якія б маглі лагічна пераканаць суддзяў.