Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
87
Добавлен:
15.02.2016
Размер:
572.93 Кб
Скачать

20. Статут 1566

Асноўнымі крыніцамі статута былі агульназемскія і абласныя прывілеі, Судзебнік 1468 г., Статут 1529 г. і некаторыя нормы звычаёвага права, выкарыстаны такса-ма нормы рымска-каталіцкага і грэка-праваслаўнага цар-коўнага права, нормы «іншых прав хрыстйанскйх».

Калі рыхтаваўся Другі Статут ВКЛ, некаторыя члены рэдакцыйнай камісіі (Аўгусцін Ратундус, Пётр Ронзій) на-стойвалі на замене «рускай» (старабеларускай) мовы лацінскай. Але супраць гэтага выступілі патрыятычна на-строеныя юрысты, у прыватнасці дзяк вялікакняжацкай канцылярыі Марцін Валадковіч. Іх падтрымаў падканцлер Астафей Валовіч, у выніку чаго Статут быў падрыхтаваны на старабеларускай мове.

Па сваёй структуры Статут 1566 г. складаўся з 14 раз-дзелаў і 367 артыкулаў. Першыя тры раздзелы ахоплівалі нормы канстытуцыйнага, ваеннага і адміністрацыйнага права, IV—судовага ладу і судовага працэсу,V—VI—сямейнага і апякунскага права, VII, VIII і IX—грамадзянскага права, X— ляснога і паляўнічага права, XI—XIV—крымінальнага права.

Кали замацаваны асноўныя прынцыпы права: адзінства права для ўсіх грамадзян; дзяржаўны суверэнітэт (насуперак царкоўнаму касмапалітызму); абмежаванне ўлады вялікага князя; прыярытэт пісанага права.

Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствараліся земскія і падкаморскія суды. Больш поўна рэгламентавалася кампетэнцыя органаў дзяржаўнай улады і кіравання, якія былі заснаваны на агульных прынцыпах феадальнага права: стварэнне льгот і пераваг для класа феадалаў і саслоўя шляхты; недапушчэнне простых людзей у органы кіравання; замацаванне прававой няроўнасці розных сацыяльных груп насельніцтва.

Кіраўніком дзяржавы і галоўнай асобай ва ўсёй сістэме дзяржаўных органаў прызнаваўся вялікі князь, які ў Статуце называўся «господарем». Яго прававое становішча было тыповым для абмежаванага манарха, хаця і ўтрымлівала некаторыя асаблівасці. Паўнамоцтвы князя рэгламентаваліся прававымі нормамі Статута. Ён не мог без рашэння сойма пачынаць вайну або ўстанаўліваць падаткі на ваенныя пат-рэбы, выдаваць новыя законы. Статут забараняў даваць маёнткі, пасады і званні чужаземцам, у тым ліку ўраджэнцам Польшчы, замацоўваў галоўную ролю буйных феадалаў у дзяржаве.

У Статуце 1566 г. акрэслены пераход ад феадальнага права ўласнасці да буржуазнага. Тут значна паўней, чым у папя-рэднім Статуце, выкладзены нормы спадчыннага права, істотныя змены ўнесены ў крымінальнае права: суб'ектам злачынства прызнаваўся толькі дарослы. Непаўналетнія маглі быць пакараны пасля дасягнення імі 14-гадовага ўзросту; абвяшчалася прэзумпцыя невінаватасці; крымінальнае пакаранне павінна было ажыццяўляцца толькі па суду; асоба, якая абвінаваціла каго-небудзь у злачынстве і не даказала яго віны, несла такое ж пакаранне, якім мог быць пакараны абвінавачаны ёю.

Другі Статут ВКЛ дзейнічаў у Беларусі і Літве ў 1566—1588 гг., а Правабярэжнай Украіне і ў XVII—XVIII стст., атрымаўшы назву «Валынскі Статут». Вядомы яго пераклады на лацінскую і польскую мовы.

21. Статут 1588 г.

Пасля таго, як быў прыняты Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г., кадыфікацыйныя работы не спыніліся. Ужо на Берасцейскім сойме 1566 г. былі ўнесены папраўкі ў некалькі артыкулаў. Праз два гады Гарадзенскі сойм так-сама ўнёс папраўкі ў некаторыя артыкулы і стварыў камісію для дапрацоўкі Статута. Гэта камісія была зацверджана Люблінскім соймам (за выключэннем тых яе членаў, якія прадстаўлялі землі, што адышлі да Кароны). Ужо да канца 1584 г. работа над Статутам была завершана, але ў сувязі з тым, што новы звод ігнараваў акт Люблінскай уніі 1569 г., Полынча не дапускала яго зацвярджэння на агульным сойме Рэчы Паспалітай.

Каб захаваць вялікакняжацкі трон, Жыгімонт III Ваза зацвердзіў Статут сваім прывілеем 28 студзеня 1588 г. Га-лоўнае значэнне дзяржаўна-прававых норм Статута заклю-чалася ў тьш, што ён заканадаўча аформіў захаванне ВКЛ як дзяржавы насуперак акту Люблінскай уніі.

Статут меў 14 раздзелаў і 488 артыкулаў. Нормы канстытуцыйнага права ў Статут 1588 г. былі амаль поўнасцю перанесены са Статута 1566 г. з некаторымі ўдак-ладненнямі і дапаўненнямі. Яны юрыдычна замацоўвалі ад-носіны, якія склаліся паміж ВКЛ і Польшчай пасля 1569 г. Сістэматызацыя права рабілася на новых прынцыпах, уласцівых для пераходнай эпохі ад сярэдневякоўя да новага часу і зарад-жэння буржуазных адносін. Гэта выяўлялася перш за ўсё ў абмежаванні ўлады гаспадара і імкненні да падзелу ўлады; у абвяшчэнні неабходнасці прытрымлівацца дзяржаўнага суверэнітэту насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму і ў юрыдычным замацаванні адзінства права для ўсёй дзяржавы і ўсіх паўнапраўных людзей. Заканадаўчая ўлада за-мацоўвалася за соймам, выканаўчая — за вялікім князем і радай, судовая — за вялікакняжацкім і Галоўным (трыбуналам) судамі, а таксама за мясцовымі судамі.

Прадугледжваў крымінальную адказнасць за забойства простага чалавека, абвяшчаў ідэю верацярпімасці, забара-няў перадачу вольнага чалавека за даўгі або злачынства ў няволю, устанаўліваў наступленне крымінальнай адказнасці з 16 гадоў.

Адзначым, што Статут прызнаваў ільготы і прывілеі для пануючых саслоўяў.

Праз увесь Статут праводзіцца ідэя ўмацавання прававога парадку, пры якім усе дзяржаўныя органы і службо-выя асобы абавязаны дзейнічаць толькі ў адпаведнасці з законам. Гэта ідэя была накіравана супраць дэспатызму гас-падара, буйных феадалаў і сярэдневяковай тэакратычнай1 тэорыі паходжання і сутнасці дзяржавы.

Крыніцамі для распрацоўкі Трэцяга Статута былі Статуты 1529 і 1566 гг, соймавыя пастановы 1573, 1578, 1580 і 1584 гг., каралеўскія прывілеі, пастановы павятовых соймікаў. Статут быў надрукаваны на старабеларускай мове ў 1588 г. у Віленскай друкарні Мамонічаў пад наглядам і на сродкі Л. Сапегі. Гэта першы і адзіны поўны звод законаў у Еўропе XVI ст.

Статут 1588 г. быў выдадзены на польскай мове ў 1614 г., у 1811 г. — на рускай і польскай мовах у Санкт-Пецярбургу. Статут быў выкарыстаны пры кадыфікацыі прускага права, а таксама пры падрыхтоўцы Саборнага ўлажэння 1649 г. у Расіі. Пасля далучэння Бел.и Литвы да Рас.Имперыи. Трэци статут ВКЛ дзейничау у Виц. И Маг. Губернях да 1831 г., у Виленскай, Гродзенскай, и Минскай губернях – да 1840г