Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
87
Добавлен:
15.02.2016
Размер:
572.93 Кб
Скачать

27. Вышэйшыя судовыя органы вялікага княства літоускага

Да канца XV — пачатку XVI ст. у ВКЛ органы дзяржаўнай улады адначасова выконвалі судовыя функцыі. Склаліся дзве сістэмы судовых органаў: агульнасаслоўныя суды, што былі заснаваны на звычаёвым праве і законе, і саслоўныя суды (для духавенства, шляхты, мяшчан, сялян). Саслоўныя суды для шляхты былі аддзелены ад адміністрацыі і дзейнічалі на падставе закона ў адпаведнасці з тэорыяй аб падзелу ўлады. Астатнія саслоўныя суды дзейнічалі на аснове Бібліі, Карана, Торы, спецыяльных нарматыўных актаў ці старажытнага копнага права.

Вышэйшым агульнасаслоўным судом лічыўся вялікакняжацкі (гаспадарскі) суд, а таксама суд паноў-рады і камісарскі суд. Апошнія з'яўляліся разнавіднасцю гаспадарскага суда.

Кампетэнцыя гаспадарскага суда.разглядаў справы як па першай, так і па другой інстанцыі. У якасці суда першай інстанцыі разглядаліся справы аб дзяржаўных злачынствах, аб прыналежнасці да саслоўя шляхты, аб палітычных злачынствах, аб скаргах на незаконныя дзеянні вышэйшых службовых асоб і інш. Выключна да падсуднасці гаспадарскага суда адносіліся справы аб злачынствах супраць паноў-рады, ваявод, кашталянаў, стараст, суддзяў у час выканання імі сваіх службовых абавязкаў.

У якасці суда другой інстанцыі гаспадарскі суд разглядаў справы, якія прыходзілі ў парадку апеляцыі на рашэнні мясцовых судоў. Разгляд спраў у гаспадарскім судзе вёўся пры ўдзеле вялікага князя і радных паноў. Рашэнні лічыліся канчатковымі і абскарджанню не падлягалі.

Па даручэнню вялікага князя суд паноў-рады мог разглядаць тыя справы, якія паступалі на імя гаспадара. Па сутнасці, як адзначалася вышэй, гэты суд быў разнавіднасцю гаспадарскага суда. Суд паноў-рады мог раз-глядаць справы незалежна ад колькасці членаў рады, якія прысутнічалі на судовым пасяджэнні.

Калі суд паноў-рады па даручэнню гаспадара разглядаў розныя справы, то камісарскі суд утвараўся ім для рашэння спраў, якія паступалі на імя вялікага князя і тычыліся толькі зямельных спрэчак феадалаў, што закраналі інтарэсы вялікакняжацкіх уладанняў. Спецыяльна прызначаныя камісары выязджалі на месца і там разглядалі спрэчку па сутнасці справы і прымалі па ёй рашэнне.

Соймавы суд першапачаткова праводзіўся вялікім князем і панамі-радай у час склікання соймаў. Згодна са Ста-тутам 1588 г., справы ў соймавым судзе разглядаліся вялікім князем, панамі-радай і васьмю дэпутатамі сойма.

Адной з разнавіднасцей гаспадарскага суда быў маршалкаўскі суд. Яго мог узначальваць адзін маршалак (узнач.адмін.гасп.) ці два. Гэты суд разглядаў справы па даручэнню або загаду гаспадара. Месцам правядзення яго пасяджэнняў быў звычайна гаспадарскі двор, а калі ўзнікала неабходнасць, то ён мог пераязджаць і ў іншыя месцы.

28. Мясцовыя судовыя органы вкл

Сярод мясцовых судоў найбольш старажытны —замкавы (гродскі) суд, пасяджэнні якога праводзіліся ў замку. Замкавы суд з'яўляўся агульнасаслоўным. У ім разглядаліся справы па абвінавачанню шляхты і простых людзей (мяшчан і сялян). Падсуднасць замкавага суда была даволі шырокай і ахоплівала асноўныя катэгорыі крымінальных спраў. Замкаваму суду былі падсудныя крымінальньш справы аб найбольш цяжкіх злачынствах асоб, якія былі затрыманы на месцы злачынства ці былі злоўлены на працягу 24 гадзін з моманту яго здзяйснення. Замкавы суд мог дзейнічаць у двух саставах: вышэйшым (як першая і другая інстанцыі) і ніжэйшым (толькі ў якасці першай інстанцыі).

У склад вышэйшага замкавага суда ўваходзілі ваявода ці стараста або дзяржаўцы (кіраўнікі вялікакняжацкіх зямель) і прадстаўнікі мясцовых феадалаў, а ў Полацку — і прадстаўнікі мяшчан.

Аддзеленым ад адміністрацыі саслоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд. Разглядаў грамадзянскія іскі і крымінальныя справы па абвінавачанню шляхты. Функцыі натарыята, запісваў скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб павета. Канчатковае афармленне Бельскім прывілеем 1564 г. і Статутамі 66 і 88 гт. У склад земскага суда ўваходзілі суддзя, падсудак і пісар, якія выбіраліся на з'ездзе з павятовай шляхты. На кожную пасаду з'езд вылучаў чатырох кандыдатаў з мясцовых аселых шляхціцаў—хрысціян («веры годных»), якія валодалі беларускай граматай, ведалі права і не займалі духоўных і дзяржаўных пасад. Са спіса кандыдатаў вялікі князь зацвярджаў па аднаму на кожнае месца. Суддзі прызначаліся пажыццёва, і ніхто, нават вялікі князь, не мог вызваліць іх ад абавязкаў.

На 1 сесіі новы суддзя публічна прысягаў. Сесіі земскага суда збіраліся тры разы на год: у студзені, чэрвені і кастрычніку. Кожная доўжылася тры—чатыры тыдні.

Судаводства вялося на падставе Бельскага прывілея 1564 г. і Статутаў Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і1588 гг. на старабеларускай (да канца XVII ст.), а пазней на польскай мове.

Калі на судзе сярод прысутных былі людзі, дасведчаныя ў пытаннях права, то суддзі запрашалі іх да «рассудку праўнага» і яны мелі дарадчы голас пры вынясенні судовых пастаноў. Кожны, хто быў на судзе, мог сказаць тое, што ведаў па разглядаемай справе, выказаць свой погляд на яе.