Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
87
Добавлен:
15.02.2016
Размер:
572.93 Кб
Скачать

19Статут 1529 г

. складаўся з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней у сувязі з дапаўненнямі колькасць артыкулаў па-вялічылася да 283. У I—III раздзелах змешчаны асноўныя нормы канстытуцыйнага права або прынцыповыя пала-жэнні іншых галін права; у IV і V — шлюбна-сямейнага і спадчыннага, у VI — працэсуальнага, VII - крымінальнага, VIII — зямельнага, IX — ляснога і паляўнічага, X — гра-мадзянскага і ў XI—XIII — крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права.

У Статуце юрыдычна замацаваны асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, прававое становішча класаў, станаў (сас-лоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, парадак утварэн-ня, склад і паўнамоцтвы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда. Абвяшчалася правіла, паводле якога ўсе асобы, «як убогія, так і багатыя», павінны былі судзіцца ў адпаведнасці з нормамі, якія былі выкладзены ў Статуце. Вялікі князь (гасудар) абавязваўся захоўваць тэрытарыяль-ную цэласнасць краіны, не дапускаць чужаземцаў на дзяр-жаўныя пасады, не даваць ім маёнткаў, не адбіраць у мяс-цовых феадалаў пасады і маёмасць без суда, прытрымлівацца ўсіх старых законаў і звычаяў.

Асаблівая ўвага ў Статуце надавалася судова-працэсу-альнаму праву. Суд быў важным органам, які забяспечваў ахову правапарадку. Дзейнасць яго была накіравана на поў-нае абмежаванне самавольства феадалаў, наданне праву аўтарытэту. Асаблівая ўвага надавалася парадку ажыц-цяўлення правасуддзя, абвяшчаўся прынцып публічнасці правасуддзя, фармальнай роўнасці старон у працэсе, пра-ва абвінавачанага на абарону з удзелам адваката. Аднача-сова ў Статуце абвяшчалася захаванне прывілей і льгот для феадалаў, што на практыцы замацоўвала бяспраўе про-стых людзей і захоўвала паўнату правоў толькі для буйных феадалаў. Аднак у перыяд феадалізму нават абвяшчэнне ідэі правапарадку было значным крокам наперад.

Ідэі гуманізму паўплывалі на нормы крымінальнага і гра-мадзянскага права. Так, у артыкуле 7 раздзела I абвяшчалася, што ніхто не павінен адказваць за чужую віну, а крымінальнае пакаранне трэба назначаць толькі асобам, віна якіх устаноўлена судом. У артыкуле 7 раздзела XI зроблена спроба аб-межаваць халопства. Вольнага чалавека за злачынства не павінны былі аддаваць у вечную няволю.

Даволі поўна выкладзены нормы, якія забяспечвалі права ўласнасці феадалаў. Шмат увагі нададзена сямейна-шлюбнаму праву. Падрабязна рэгламеніаваўся парадак назначэння апекуноў непаўналетнім дзецям, якія засталіся без бацькоў.

Такім чынам, прававыя нормы, змешчаныя ў Статуце, у сваёй сукупнасці складалі своеасаблівую феадальную канстытуцыю, у якой упершыню вызначаліся структура і характар дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, замацоўваліся асноўныя правы і прывілеі пануючага класа і саслоўя шляхты.

Змены, якія адбываліся ў сярэдзіне XVI ст. у сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці дзяржавы, выклікалі правядзенне аграрнай, судовай і адміністрацыйнай рэформ, патрабавалі ўдасканалення права. Недахопы ў занаканадаўстве адчуваў і сам урад. Таму для падрыхтоўкі праекта новага Статута ў 1551 г. была створана камісія з 10 чалавек (5 католікаў і 5 праваслаўных).

Праект Статута быў аддадзены сойму на папярэдні раз-гляд у 1561 г., але канчаткова юрыдычную сілу ён набыў толькі ў 1566 г.