Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
87
Добавлен:
15.02.2016
Размер:
572.93 Кб
Скачать

16. Судзебнік казіміра 1468 г.

Пашырэнне і колькаснае павелічэнне заканадаўчых актаў па розных пытаннях сацыяльна-эканамічнага і палітычнага жыцця краіны выклікала патрэбу ў сістэматызацыі і кадыфікацыі бягучага прававога матэрыялу.

Першай спробай сістэматызацыі норм права ў агульнадзяржаўным маштабе з'явіўся Судзебнік Казіміра 1468 г. Ён быў невялікім па аб'ёму і аб'ядноўваў нормы крымінальнага, адміністрацыйнага і працэсуальнага права. Рукапісны тэкст Судзебніка не быў падзелены на артыкулы. Умоуна 25 артыкулаў. Ён, як большасць заканадаўчых актаў ВКЛ, быў напісаны на старабеларускай мове.

Акрамя абагульнення бягучага заканадаўства, норм мясцовага звычаёвага права і судовай практыкі па названых галінах права Судзебнік увёў шэраг новых прынцыпаў і падыходаў дзяржавы да пакарання злачынцаў. Напрыклад, Судзебнік устанаўліваў адзіныя для ўсёй дзяржавы віды пакаранняў за злачынствы супраць феадальнай уласнасці, абмяжоўваў адказнасць жонкі і дзяцей за злачынствы мужа і бацькі.У Судзебніку атрымала замацаванне ідэя індывідуалізацыі пакарання. Новым было і вызна-чэнне злачынства як супрацьпраўнага дзеяння. Быў устаноўлены новы прынцып вызвалення ад крымінальнай адказнасці дзяцей да сямігадовага ўзросту. У прыватнасці, уводзілася прававая норма, якая забараняла перадаваць пацярпеўшаму дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў.

У Судзебніку ўпершыню змешчаны артыкул, які пра-дугледжваў аналогію закону. Выявіўся ў Судзебніку і новы погляд на мэты пакарання. Так, у ім упершыню атрымала заканадаўчае замацаванне «запалохванне» як адна з асноўныў мэт пакарання ў феадальным праве, хаця не выключаліся і маёмасныя кам-пенсацыі. Забаранялася вызваляць злачынца ад кары. Паводле звычаёвага права, злачынец, які быў асуджаны да смяротнай кары, мог адкупіцца або быць перададзены ў няволю пацярпеўшаму ці яго блізкім.

Судзебнік прадугледжваў пакаранне смерцю асоб, якія садзейнічалі ўцёкам чэлядзі нявольнай і феадальна-залежных сялян ад сваіх паноў. Прадугледжвалася таксама пакаранне за захоп чужых зямель феадаламі, за іх міжусобіцы і зямельныя спрэчкі. Судзебнік абавязваў усіх жыхароў трымаць у належным стане дарогі і масты.

Такім чынам, выданнем у 1468 г. Судзебніка быў пакладзены пачатак новаму этапу ў развіцці прававой тэорыі і практыкі заканадаўчай дзейнасці дзяржаўных органаў, з'яўленню новых прынцыпаўсістэматызацыі і кадыфікацьіі феадальнага права, што завяршылася выданнем Статутаў ВКЛ.

21-23. СТАТУТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

Па сваёй унутранай дасканаласці і шырыні рэгулюемых адносін яны не мелі сабе роўных ва ўсёй Еўропе. Да таго ж напісаны яны былі не на традыцыйных лацінскай або царкоўнаславянскай мовах, а на мове, шырока вядомай народным масам, — старабеларускай. Базавай асновай Ста-тутаў былі: мясцовае звычаёвае права, адміністрацыйная і судовая практыка, нормы папярэдняга пісанага права і ў некаторай ступені нормы заходнееўрапейскага, польскага, кананічнага (царкоўнага) і рымскага права.

Падрыхтоўка Першага Статута ВКЛ вялася ў першай чвэрці XVI ст. Ужо ў 1522 г. быў падрыхтаваны праект Ста-тута, але ён не быў зацверджаны, і праца над ім працяг-валася. Толькі ў верасні 1529 г. Статут быў уведзены ў дзеянне. Яго рыхтавалі мясцовыя вучоныя і юрысты-прак-тыкі на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі норм мяс-цовага звычаёвага права, рашэнняў судовых і дзяржаўных устаноў, прывілеяў. Пры распрацоўцы тэксту Статута былі ўпершыню вырашаны многія складаныя тэарэтычныя і практычныя задачы: выпрацавана сістэма і структура раз-мяшчэння прававых норм у залежнасці ад іх зместу, уклю-чаны тыповыя і абагуленыя нормы; дадзена дакладная рэ-дакцыя кожнага артыкула; уведзены шэраг прававых норм, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны; уключаны нормы канстытуцыйнага, адміністрацыйнага, гра-мадзянскага, шлюбна-сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галін права.

Складальнікі Статута не прытрымліваліся сістэмы ка-дыфікацыі, прынятай у рымскім праве, а выпрацавалі сваю. У яе аснову пакладзены новыя прынцыпы: суверэннасць дзяржавы (насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму); адзінства права, прыярытэт пісанага права і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам. Гэтыя нормы былі не выключэннем, а састаўной часткай у сістэме Статута, хаця і не адпавядалі яго ас-ноўным прынцыпам.