Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dovnor_L_I_Istoria_knigi.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
490.5 Кб
Скачать

Тэсты тэст №1.

1 Варыянт:

    1. Калі з’явіліся на Беларусі першыя рукапісныя кнігі і з чым гэта было звязана?

    2. Назавіце асноўныя богаслужбовыя рукапісныя кнігі і якімі царкоўнымі статутамі рэгуляваўся іх склад?

    3. Кім і калі напісаны твор “Парэнэсіс”?

    4. Пералічыце асноўныя тыпы рукапіснай кнігі ў ВКЛ?

    5. Калі ў ВКЛ пачалі стварацца рукапісы на лацінскай і польскай мовах?

    6. Назавіце рукапісныя чытальныя кнігі, тэкст у якіх размяшчаўся паводле каляндарнага прынцыпу?

    7. Калі на Беларусі з’явілася папера ўласнай вытворчасці і колькі вядома папяровых млыноў на яе тэрыторыі ў перыяд ВКЛ?

2 Варыянт:

2.1. Пералічыце асноўны матэрыял для пісьма ў Х–ХІІІ стст.

2.2. Да якога тыпу рукапіснай кнігі адносяцца Тлумачэнні Святога пісання, перакладная патрыстыка, агіяграфія?

2.3. Што і калі напісаў Іаан Лесвічнік?

2.4. Якія з біблійных кніг былі найбольш пашыранымі ў паўсядзённым жыцці і для якой мэты выкарыстоўваліся?

2.5. Пералічыце асноўныя мовы рукапісных кніг ВКЛ?

2.6. Назавіце найбольш папулярныя царкоўна-павучальныя рукапісныя зборнікі ВКЛ?

2.7. Назавіце асноўныя фарматы рукапісных кніг?

3 Варыянт:

3.1. Пералічыце асноўныя цэнтры кнігапісання на Беларусі ў Х–ХІІІ стст.

3.2. Якія рукапісныя кнігі па змесце лічыліся “паўсвецкімі”?

3.3. Колькі твораў лічыцца належыць Кірылу Тураўскаму і колькі з іх прысвечаны кнізе і чытанню?

3.4. Назавіце рукапісныя кнігі, якія ўваходзілі ў склад гімнаграфічных?

3.5. Якія алфавіты (графіка) выкарыстоўваліся ў рукапісных кнігах ВКЛ?

3.6. У якіх рукапісных зборніках змяшчаліся першыя навуковыя веды пра навакольны свет, прыродазнаўчая інфармацыя?

3.7. Назавіце асноўныя стылі афармлення беларускіх рукапісаў?

4 Варыянт:

4.1. Мова і графіка першых старажытных беларускіх рукапісаў?

4.2. Назавіце найранейшы з вядомых старажытных беларускіх рукапісаў і дзе ён захоўваецца?

4.3. З чыім імем звязана ўзнікненне жыційнай літаратуры на Беларусі?

4.4. У які час створана Лаўрышаўскае евангелле і з якіх частак яно складаецца?

4.5. Назавіце рукапісныя кнігі беларускіх татараў?

4.6. Якія рукапісныя кнігі XV – XVIII стст. мелі гістарычны змест?

4.7. Якія ўпрыгожванні выкарыстоўваліся ў беларускіх рукпісных кнігах? Асноўныя помнікі беларускага кніжнага мастацтва?

5 Варыянт:

5.1. У які час на Беларусі склаўся асноўны рэпертуар рукапіснай кнігі?

5.2. Час напісання Полацкіх евангелляў?

5.3. Хто напісаў “Пасланне Фаме Прэсвітэру”?

5.4. Як называўся поўны збор рукапісных біблійных тэкстаў і ў які час ён быў створаны ў ВКЛ?

5.5. Галоўная богаслужбовая кніга яўрэйскага насельніцтва ВКЛ?

5.6. Назавіце рукапісныя кнігі па праву пачатку XVI ст.?

5.7. Які матэрыял выкарыстоўваўся для пераплёту рукапісаў, яго асноўныя элементы на абкладах?

6 Варыянт:

6.1. Асноўныя тыпы старажытных рукапісных кніг на Беларусі часоў Полацкага княства?

6.2. Першы вядомы на Беларусі рукапіс поўнага апракаса?

6.3. У склад якіх летапісных зводаў уваходзіла “Аповесць мінулых часоў”?

6.4. Асноўныя цэнтры масавай вытворчасці беларускіх рукапісных кніг у ВКЛ?

6.5. Якую форму мела асноўная богаслужбовая кніга яўрэйскага насельніцтва ВКЛ?

6.6. Якія рукапісы па сваім функцыянальным прызначэнні адносяцца да утылітарных або ўжытковых?

6.7. Асноўны почырк кнігапісцаў XIV–XVIII стст.?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]