Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dovnor_L_I_Istoria_knigi.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
490.5 Кб
Скачать

Метадычныя ўказанні да самастойнай працы

Метадычныя указанні па падрыхтоўцы семінарскіх заняткаў прыводзяцца адпаведна да кожнай тэмы.

Падрыхтоўка рэферата адносіцца да самастойных заняткаў студэнтаў. Змест рэферата павінен паказаць ступень засваення студэнтам асноўных тэндэнцый развіцця кнігі і кніжнай справы ў той ці іншы перыяд, а таксама яго ўменне самастойна мысліць, абагульняць вывучаны матэрыял.

Для выканання рэферата студэнт павінен выбраць адну з рэкамендуемых тэм, прадумаць план работы, падабраць неабходную літаратуру. Пры напісанні работы неабходна праявіць уменне карыстаннем крыніц, прыводзячы на іх спасылкі ў тэксце; уменне выкладання сваіх ацэнак і вывадаў. Аб’ём работы павінен складаць прыкладна 5–10 аркушаў тэкста, выкананага з дапамогай камп’ютэранага набору. Тытульны аркуш павінен змяшчаць назву навучальнай установы, факультэта, тэму работы, прозвішча выканаўцы. Работа павінна мець план, уводзіны, назвы раздзелаў, заключэнне, спіс выкарыстанай літаратуры (у алфавіце аўтараў і назваў) з указаннем выхадных дадзеных.

Электронная прэзентацыя з’яўляецца таксама самастойнай работай, у якой студэнт павінен праявіць уменне аналізаваць, вылучаць галоўнае, абагульняць і прадстаўляць у сціслай форме асноўныя вынікі па тэкставых крыніцах абранай тэмы, а таксама паказаць уменне падабраць ілюстрацыйны матэрыял і аформіць яго у выглядзе электроннай прэзентацыі. Спіс выкарыстаных крыніц неабходна таксама абавязкова размясціць у канцы працы.

Работа падаецца на кафедру ў тэрміны, устаноўленыя навучальнай установай. Рэферат таксама можа быць абмеркаваны на семінарскіх занятках.

4. Пытанні для падрыхтоўкі да экзамену

  1. Узнікненне пісьма, этапы яго развіцця.

  2. Першыя рукапісныя кнігі старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў Усходу, Егіпта, Індыі і Кітая.

  3. Кніга ў Антычным грамадстве.

  4. Пісьменнасць і кніга арабскіх народаў Сярэднявечча.

  5. Заходнееўрапейская кніга ў эпоху Сярэднявечча.

  6. Візантыйская рукапісная кніга: змест і афармленне.

  7. Пісьмо усходніх славян у дахрысціянскі перыяд. Роля Кірылы і Мяфодзія.

  8. Рэпертуар рукапіснай кнігі Старажытнай Русі. Кніжныя помнікі Беларусі часоў Полацкага княства (ХІ – ХІІІ стст.).

  9. Рукапісная кніга Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII стст.): мова, рэпертуар, афармленне.

  10. Гісторыя вынаходніцтва кнігадрукавання. Дзейнасць І. Гутэнберга і яго паслядоўнікаў.

  11. Фарміраванне нацыянальнай кніжнай справы ў Англіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.).

  12. Умовы развіцця кнігавыдання ў Італіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Альдаў.

  13. Развіццё кніжнай справы ў Нідэрландах ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Плантэнаў і Эльзевіраў.

  14. Асноўныя цэнтры кнігавыдання Францыі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Эцьенаў.

  15. Узнікненне друкаваных кніг на нацыянальных мовах у Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі (XV – першая палова XVII ст.).

  16. Узнікненне і развіццё кірылічнага друку. Дзейнасць Ш. Фіёля.

  17. Узнікненне беларускага кнігадрукавання. Выдавецкая дзейнасць Ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў (С.Буднага і В.Цяпінскага).

  18. Выдавецкая дзейнасць братоў Мамонічаў.

  19. Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць праваслаўных брацтваў, каталіцкіх і уніяцкіх ордэнаў ВКЛ.

  20. Зараджэнне перыядычнага друку (краіны Еўропы, ВКЛ).

  21. Узнікненне і распаўсюджанне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве. Выдавецкая дзейнасць П.Мсціслаўца і І.Фёдарава.

  22. Гісторыя ўзнікнення і развіцця часопісаў і альманахаў.

  23. Кніга ў Заходняй Еўропе ў эпоху Асветніцтва (Францыя, Галандыя, Англія, Італія, Германія).

  24. Кніжная справа ў ЗША ў эпоху Асветніцтва.

  25. Кніжная справа ва Усходняй Еўропе ў эпоху Асветніцтва. Пераўтварэнні Пятра І і Кацярыны ІІ у кніжнай справе Расіі.

  26. Індустрыялізацыя кніжнай вытворчасці ў ХІХ ст.

  27. Кніжная справа Вялікабрытаніі ў ХІХ – пач. ХХ ст.

  28. Кніжная справа Францыі ў ХІХ – пач. ХХ ст.

  29. Кніжная справа ў Германіі ў ХІХ – пач. ХХ ст.

  30. Кніжная справа ў Італіі ў ХІХ – пач. ХХ ст.

  31. Кніжная справа ў ЗША ў ХІХ – пач. ХХ ст.

  32. Асаблівасці вытворчасці і распаўсюджання кнігі ў Японіі ў ХІХ – пач. ХХ ст.

  33. Асаблівасці і развіццё нацыянальнага друку і кнігі ў Балгарыі, Венгрыі, Румыніі, Польшчы ў ХІХ – пач. ХХ ст.

  34. Кніжная справа ў Расіі ў ХІХ – пач. ХХ ст.

  35. Умовы развіцця кнігі на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (1795 – 1917 гг.).

  36. Адраджэнне беларускамоўнага кнігавыдання. Дзейнасць першых беларускіх выдавецтваў у Пецярбургу, Вільні, Мінску.

  37. Асаблівасці развіцця кніжнай справы ў першай палове ХХ ст.

  38. Выдавецкая справа ў Вялікабрытаніі ў першай палове ХХ ст.

  39. Выдавецкая справа ў Германіі ў першай палове ХХ ст.

  40. Выдавецкая справа ў Італіі ў першай палове ХХ ст.

  41. Выдавецкая справа ў Францыі ў першай палове ХХ ст.

  42. Выдавецкая справа ў ЗША ў першай палове ХХ ст.

  43. Асаблівасці кнігадрукавання ў краінах Усходняй Еўропы ў першай палове ХХ ст.

  44. Асаблівасці развіцця выдавецкай справы ў Расіі і СССР у першай палове ХХ ст. (пасля 1917 г.)

  45. Асноўныя напрамкі кнігавыдання ў БССР і Заходняй Беларусі (пасля 1917 г.).

  46. Выдавецкая справа Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: тылавы, падпольны і акупацыйны друк.

  47. Аднаўленне і арганізацыя выдавецкай справы Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Стварэнне новых выдавецтваў.

  48. Манапалізацыя выдавецкай вытворчасці ў Вялікабрытаніі ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.

  49. Асаблівасці кніжнай справы Германіі ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.

  50. Асноўныя тэндэнцыі кнігавыдання Італіі ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.

  51. Характэрныя асаблівасці кнігавыдання Галандыі ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.

  52. Асаблівасці кніжнай справы Францыі ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.

  53. Сістэма кніжнай справы ЗША ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.

  54. Кніжныя традыцыі ў Японіі ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.

  55. Кніга ў краінах Усходняй Еўропы ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.

  56. Асноўныя тэндэнцыі выдавецкай дзейнасці ў СССР і Расіі ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.

  57. Змены ў развіцці кнігавыдавецкай справы ва ўмовах незалежнасці Рэспублікі Беларусь (пасля 1991 г.).

  58. Выдавецкая дзейнасць беларускай дыяспары.

  59. Беларускія кнігазнаўцы. Асноўныя працы па гісторыі беларускай кнігі.

  60. Асноўныя тэндэнцыі і праблемы развіцця кнігі ў свеце на сучасным этапе.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]