Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dovnor_L_I_Istoria_knigi.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
490.5 Кб
Скачать

Раздзел і. Гісторыя кнігі як састаўная частка кнігазнаўства (бібліялогіі) Тэма 1. Тэарэтычныя і метадалагічныя падыходы да вывучэння гісторыі кнігі

Пытанні вызначэння тэрміна “кніга”. Разнастайнасць падыходаў да азна­чэн­ня кнігі. Культуралагічны погляд на кнігу як на аб’ект культуры.

Азначэнне паняцця “гісторыя кнігі”, яго змест. Прадмет і метады гісторыі кнігі. Перыядызацыя гісторыі кнігі. Гістарыяграфія і крыніцазнаўства гісто­рыі кнігі. Сучасныя манаграфіі па сусветнай гісторыі кнігі расійскіх аўтараў І.Я.Барэнбаўма, А.А.Говарава, Т.Г.Купрыянавай, І.А.Шамраковай. Уклад у вывучэнне сусветнай гісторыі кнігі Л.І.Уладзімірава, Я.Л.Неміроўскага, Ф.Функе. Абагульняючыя калектыўныя працы: навуковыя і даведачныя.

Навуковыя цэнтры даследавання кнігі.

Тэма 2. Узнікненне і развіццё гісторыі кнігі як навукі ў Беларусі

Тэрміналагічнае вызначэнне паняццяў “беларуская кніга” і “нацыянальная кніга”. Навуковыя веды пра кнігу ў ХІІ–ХІХ стст. Першыя комплексныя пра­цы па гісторыі беларускай кнігі. Пытанні гісторыі беларускай кнігі ў працах С.Х.Александровіча, Н.Ю.Бярозкінай, Г.Я.Галенчанкі, А.І.Мальдзіса, М.В.Ні­калаева, Я.С.Умецкай, В.Ф.Шматава.

Інстытуцыялізацыя кнігазнаўчых даследаванняў. Дзейнасць НББ і ЦНБ імя Я. Коласа НАН Беларусі. Музеі кнігі. Даследаванні кніжнай культуры ў БДУ культуры і мастацтваў. Развіццё гісторыі галіновага кнігазнаўства (В.М.Бігеза, С.А.Паўлава, В.А.Ровіна, Т.А.Самайлюк і інш.).

Гісторыя кнігі і кніжнай культуры Беларусі ў працах замежных вучоных.

Семінар 1. Узнікненне і развіццё гісторыі кнігі як навукі.

Раздзел іі. Генезіс пісьменства Тэма 3. Узнікненне і развіццё пісьма. Пісьмо на старажытных землях Беларусі ў дахрысціянскі перыяд

Азначэнне паняццяў “пісьмо”, “пісьменнасць”. Сувязь пісьма, мовы і мыслення. Паходжанне пісьма, яго асноўныя этапы.

Першабытныя тыпы пісьма: прадметнае, вузялковае, палачкавае.

Піктаграфічнае пісьмо і стадыі яго развіцця. Логаграфічнае пісьмо ў старажытных рабаўладальніцкіх краінах.

Ідэаграфічнае пісьмо Месапатаміі, Егіпта. Асіра-Вавілонскі клінапіс. Кітайская пісьменнасць.

Фанетычнае пісьмо (алфавітна-гукавое). Паходжанне і развіццё алфавіта. Фінікійскі алфавіт. Яго распаўсюджанне і ўдасканаленне ў Грэцыі. Фане­тычны прынцып пісьма сярод народаў Усходу. Распаўсюджанне грэчаскага пісьма на Апенінскім паўвостраве. Узнікненне лацінскага алфавіта.

Пісьмо ўсходніх славян у дахрысціянскі перыяд. Развіццё пісьма на стара­жытнабеларускіх землях. Кірыліца і глаголіца. Роля Кірылы і Мяфодзія ва уніфікацыі сістэмы пісьма ў усходнеславянскіх, паўднёва- і заходнеславян­скіх народаў. Значэнне хрысціянства ў распаўсюджанні кірылічнага алфавіта.

Семінар 2. Эвалюцыя пісьма і пісьменства.

Раздзел ііі. Гісторыя рукапіснай кнігі Тэма 4. Кніга Старажытнага Усходу

Перадумовы ўзнікнення кнігі. Эпіграфічныя помнікі культуры. Культура старажытнага Шумера. Гліняныя таблічкі з гарадоў Ура і Кіша. З’яўленне дакументаў на шумерскай мове. Іх змест.

Асіра-Вавілонія – спадчынніца шумерскай культуры. Асірыйскія кнігі і бібліятэкі. Асноўны матэрыял для пісьма.

Значэнне кнігі і яе сувязь з культавымі вераваннямі егіпцян. Становішча жрацоў-пісцоў. Пісьмёны на прадметах ужытку. Асаблівасці формы кнігі ў Егіпце. Асноўны матэрыял і інструменты для пісьма. Захоўванне кніг. Уплыў укаранення пісьма на развіццё літаратурнай мовы, старажытнай навукі.

Зараджэнне пісьма ў Індыі. Развіццё пісьма брахмі. Разнастайнасць матэ­рыя­­лу для пісьма. Старажытныя помнікі пісьменства Індыі, іх шматмоўнасць. Свяшчэннасць кніг Індыі (Веды). Уплыў індыйскага пісьма на неіндыйскія народы.

Росквіт культуры Старажытнага Кітая. Першыя іерогліфы эпохі дынастыі Шан (XIV–XI стст. да н. ч.). Развіццё пісьменства ў эпоху Чжоу (ХІІ–ІІІ стст. да н.ч.). Матэрыял для пісьма. Вынаходніцтва паперы. Развіццё кнігапісання, бібліяграфіі, бібліятэк. Роля будызму і канфуцыянства ў распаўсюджанні кні­га­пісання. Уплыў кітайскай культуры на зараджэнне іерагліфічнай сістэмы пісьма ў суседніх народаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]