Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dovnor_L_I_Istoria_knigi.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
490.5 Кб
Скачать

Тлумачальная запіска

“Гісторыя кнігі” ў якасці раздзела ўваходзіць у курс “Тэорыя інфармацыі і дакументалогія”.

Гісторыя кнігі як навука набывае ў сучаснасці якасна новы ўзровень асэнсавання. Кніга разглядаецца не толькі ў шырокім яе значэнні, але і адзін­стве духоўнага, мастацкага, матэрыяльнага, у эвалюцыйным бесперапынным працэсе развіцця грамадства, па гэтай прычыне і аб’ектам пры вывучэнні гісторыі кнігі выступае кніжная культура, а яе прадметам – гісторыя феномена кнігі.

Галоўнай мэтай вывучэння гісторыі кнігі з’яўляецца сцвярджэнне нацыянальнай ідэнтычнасці праз пазнанне здабыткаў культурнай спадчыны чалавецтва, што нясуць у сабе кнігі.

У раздзеле “Гісторыя кнігі” разглядаюцца ўзнікненне, станаўленне, развіц­цё кнігі і кніжнай справы Беларусі ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры з моманту з’яўлення пісьма і да сённяшняга часу. Зараджэнне і развіццё бела­рускай кнігі непарыўна звязаны з сусветнымі працэсамі развіцця чалавечага грамадства, маюць спецыфічныя асаблівасці і рысы, сфарміраваныя пад уплывам гістарычных абставін і ўласнай нацыянальнай культуры. Вывучэнне гісторыі кнігі дапамагае фарміраванню прафесійнай кнігазнаўчай культуры будучых спецыялістаў у галіне інфармацыйна-дакументных камунікацый, здольных садзейнічаць адраджэнню і развіццю нацыянальнай культуры, зберажэнню яе як часткі агульначалавечай культурнай спадчыны.

Асноўнымі задачамі раздзела з’яўляюцца:

– характарыстыка гістарычных перыядаў і этапаў развіцця кнігі, вызначэн­не асноўных тэндэнцый фарміравання пісьменства і кнігі ад рукапіснай да друкаванай (а сёння і да электроннай), у тым ліку асаблівасцей яе матэрыяль­най формы, афармлення, зместу;

– раскрыццё ўяўленняў аб развіцці разнастайных тыпаў і відаў кнігі, яе рэпертуару (тэматыкі, мовы, графікі);

– авалоданне ведамі аб сістэме кніжнай справы ў яе гістарычным развіцці і на сучасным этапе;

– буйнейшых цэнтрах, дзеячах, помніках кніжнай культуры.

Цэласнасць канцэпцыі вывучэння матэрыялу па гісторыі кнігі забяспеч­ваецца захаваннем адпаведнай паслядоўнасці ў падачы асноўных аспектаў развіцця беларускай і сусветнай кнігі.

У выніку вывучэння гісторыі кнігі студэнты павінны ведаць:

– асноўныя этапы эвалюцыі пісьма, пісьменства і кнігі;

– ролю і месца кнігі ў развіцці чалавечага грамадства;

– заканамернасці і тэндэнцыі развіцця кнігі;

– сістэму кніжнай справы ў яе гістарычным развіцці;

– буйнейшыя цэнтры кніжнай культуры;

– спосабы вытворчасці кнігі, яе матэрыяльныя формы, тыпы і віды;

– асноўныя элементы мастацтва афармлення кнігі;

– найбольш значныя помнікі кніжнай культуры;

– знакамітых дзеячаў кнігі.

Студэнты павінны ўмець:

– карыстацца асноўнымі паняццямі, тэрмінамі кнігазнаўства, гісторыі кнігі;

– выкарыстоўваць веды па гісторыі кнігі ў далейшай прафесійнай падрых­тоўцы для бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці;

– валодаць галоўнымі фактамі і вынікамі вывучэння гісторыі беларускай і сусветнай кнігі;

– улічваць гістарычныя ўмовы пры разглядзе важнейшых падзей і ролі асо­бы ў развіцці кнігі.

Матэрыял па гісторыі кнігі вывучаецца студэнтамі ў першым семестры і праду­гледж­вае разнастайныя формы заняткаў. Яны разлічаны на 150 гадзін, у тым ліку 64 гадзіны аўдыторныя. Прыкладнае размер­ка­ванне аўдыторных гадзін па формах заняткаў наступнае: лекцыі – 54 гадзіны, семінары – 10 гадзін.

Прадугледжваецца кантроль ведаў у форме экзамену.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]