Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dovnor_L_I_Istoria_knigi.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
490.5 Кб
Скачать

Тэма 5. Кніга ў антычным грамадстве

Значэнне антычнай культуры Грэцыі. Агульнадаступнасць мастацтва пісь­ма. Фінікійскі алфавіт і “бустрафедон”. Росквіт рабаўладальніцкага грамад­ства Грэцыі. Развіццё грэчаскай ідэалогіі, філасофіі, адукацыі, мастацтва і лі­таратуры. Роля рэлігіі ў антычным грамадстве. Александрыйскі мусейон і развіццё антычнай навукі. Змены ў форме рукапісаў і матэрыяле для пісьма. З’яўленне новых прафесій у галіне кніжнай справы. Развіццё кніжнага гандлю, бібліяфільства.

Росквіт лацінскага пісьменства ў эпоху Рымскай рэспублікі і ранняй імпе­рыі. Старажытнейшыя помнікі пісьма на лацінскай мове. Разнастайнасць ма­тэрыялаў для пісьма. Узнікненне унцыялу і курсіву. Развіццё кніжнага ганд­лю і бібліяфільства ў Рыме. Выкарыстанне працы рабоў у кніжнай справе. Узнікненне публічных бібліятэк. Выкарыстанне кнігі ў палітычнай палеміцы. З’яўленне прататыпаў газеты (“Аcta senatus”, “Аcta diurna urbis”). Першыя ганенні на кнігі.

Тэма 6. Кніга ў эпоху Сярэднявечча

Сацыяльна-культурныя працэсы ў эпоху Сярэднявечча. Роля рэлігіі і царк­вы. Манастырскія скрыпторыі і бібліятэкі. Узнікненне універсітэтаў. Матэ­рыяльная форма кнігі. Палімпсесты. Асноўныя тыпы кнігі, яе прызначэнне, змест. Асаблівасці афармлення. З’яўленне рукапісаў на народных мовах. Першы індэкс забароненых кніг.

Распаўсюджанне лацінскіх манускрыптаў у Англіі, Францыі і Германіі. Распрацоўка “каралінгскага мінускула”. Узнікненне прадпрыемстваў ману­фактурнага тыпу па вытворчасці кніг. Прымяненне лігатуры і абрэвіятуры. Пачатак вырабу паперы. Распаўсюджанне гатычнага стылю. Рукапісная кніга Венгрыі і Польшчы. Пісьмовыя помнікі.

Рукапісная кніга Візантыі і традыцыі грэчаскай кніжнай культуры. Роля хрысціянства ў распаўсюджанні рэлігійнай літаратуры. Ужыванне кніжнага курсіву. Мастацтва рукапіснай кнігі. Уплыў візантыйскай кніжнай культуры на развіццё заходнееўрапейскай, славянскай кнігі, кнігі народаў Каўказа.

Развіццё славянскага пісьменства. Цэнтры вытворчасці рукапісных кніг у Балгарыі і Румыніі. Помнікі кніжнага мастацтва.

Арабскі Усход і перайманне антычнай спадчыны. Распаўсюджанне паперы. Форма кнігі і асаблівасці яе мастацкага афармлення.

Рэпертуар рукапісных кніг у Кітаі і Японіі. З’яўленне новых формаў кнігі. Значэнне рэлігійнай кнігі. Разнастайнасць жанраў свецкай рукапіснай кнігі. Ілюстраванне рукапісных кніг і мастацтва каліграфіі.

Тэма 7. Пісьменства і кніга на тэрыторыі Старажытнай Русі. Кніга Беларусі часоў Полацкага княства

Фарміраванне першых дзяржаў і распаўсюджанне хрысціянства. Кніга ў свядомасці хрысціян. Зацвярджэнне кірылічнага алфавіта. Тыпы кірылічнага пісьма. Манастырскія і дзяржаўныя скрыпторыі. Разнастайнасць тэматыкі і тыпаў кніг. Распаўсюджанне кніжнай спадчыны з Балгарыі і Візантыі. Ства­рэнне арыгінальных помнікаў пісьменства. Старажытныя рукапісныя кнігі богаслужэбнага і рэлігійна-павучальнага зместу. Жыційная літаратура. Апокрыфы. Справаводнае пісьменства. Летапісанне.

Буйнейшыя цэнтры асветы і кніжнасці (Кіеў, Ноўгарад, Смаленск, Полацк, Тураў і інш.). Распаўсюджанне пісьменства сярод розных сацыяльных плас­тоў грамадства. Помнікі эпітафікі. Берасцяныя граматы. Найранейшыя кніж­ныя помнікі. Першыя спісы забароненых кніг. Помнікі кніжнай культуры Беларусі.

“Кніжнікі” Старажытнай Русі. Яраслаў Мудры і распаўсюджанне асветы. Дзейнасць беларускіх асветнікаў Клімента Смаляціча, Кірылы Тураўскага, Аўраамія Смаленскага, Ефрасінні Полацкай.

Старажытнаславянская кніга – агульны здабытак беларускага, рускага і украінскага народаў. Перамяшчэнні і страты кніг і кнігазбораў у час манголь­скага іга. Адраджэнне кніжнай справы на Русі ў канцы XIV–XV стст. Асаблі­васці афармлення рукапісных кніг. Мініяцюра.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]