Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dovnor_L_I_Istoria_knigi.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
490.5 Кб
Скачать

Тэст №2.

1 ВАРЫЯНТ:

1.1. Што і дзе выдаў Ф.Скарына ў 1517–1519 гг.?

1.2. 1553 г. – дата заснавання чаго?

1.3. Якое выданне выйшла каля 1580-га г., у ім тэкст размяшчаўся паралельна?

1.4. Каму належала друкарня ў Супраслі?

1.5. Колькі вядома назваў газет-аднадзёнак ВКЛ?

2 ВАРЫЯНТ:

2.1. Што выдаў Ф.Скарына ў 1522 г.?

2.2. Калі і дзе выйшаў “Катэхізіс” С.Буднага? На якой мове?

2.3. Чым вызначаецца “Радзівілаўская Біблія” 1563 г.?

2.4. Якія друкарні ВКЛ мелі рысы прадпрыемства дзяржаўнага характару?

2.5. Назавіце першую друкаваную газету, выдадзеную ў ВКЛ і калі яна выйшла?

3 ВАРЫЯНТ:

3.1. Што і дзе выдаў Ф.Скарына ў 1525 г.?

3.2. 1568–1570-я гады – час дзейнасці якой друкарні?

3.3. Хто з друкароў працаваў у Заблудаве?

3.4. Якой друкарняй кіраваў Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч?

3.5. Першы друкаваны інфармацыйны бюлетэнь ВКЛ, які выдаваўся на польскай мове ў канцы XVII – пачатку XVIII ст.?

4 ВАРЫЯНТ:

4.1. 24 кнігі складаюць якое выданне Ф.Скарыны?

4.2. Другая пасля Ф. Скарыны друкарня ў Вільні?

4.3. Якіх друкароў называлі віленскімі “эльзевірамі”?

4.4. Хто заснаваў Гродзенскую каралеўскую друкарню?

4.5. Якая газета была заснавана ў 1760 г.?

5 ВАРЫЯНТ:

5.1. 22 кнігі складаюць якое выданне Ф.Скарыны?

5.2. Які працэнт складаюць беларускамоўныя выданні ў кніжным рэпертуары брацкіх друкарняў?

5.3. У якой друкарні Сымон Будны выдаў каля 20 выданняў?

5.4. Назавіце магнатаў ВКЛ, заснавальнікаў прыватных друкарняў?

5.5. Гады выдання “Гродзенскай газеты”?

6 ВАРЫЯНТ:

6.1. Тры агульныя назвы кніг Ф.Скарыны?

6.2. Больш за 2,5 тыс. выданняў выпушчана ў Вільні кім?

6.3. З імёнамі якіх выдаўцоў звязана дзейнасць брацкіх друкарняў?

6.4. Цэнтры яўрэйскага кнігадрукавання ў ВКЛ?

6.5. Назавіце друкарні, у якіх выдаваліся календары?

ТЭСТ №3.

1 ВАРЫЯНТ:

1.1. Калі ў Расіі пачалася рэформа друку?

1.2. Асноўныя тыпы выдавецкіх прадпрыемстваў Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі?

1.3. Колькі вядома выдавецкіх цэнтраў на Беларусі ў ХІХ – пач. ХХ ст.?

1.4. Першая з вдомых друкаваных кніг ХІХ ст., якая выйшла на беларускай мове лацініцай?

1.5. Якое мясцовае перыядычнае выданне было адзіным пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі?

2 ВАРЫЯНТ:

2.1. Якія ўрадавыя загады скасавалі екацярынінскую забарону вольнага (прыватнага) друку?

2.2. Назавіце царкоўныя друкарні Беларусі і перыяд іх дзейнасці?

2.3. Назавіце буйнейшыя кнігавыдавецкія цэнтры Беларусі ў ХІХ – пач. ХХ ст.?

2.4. Калі і дзе выйшлі беларускамоўныя творы В.Дуніна-Марцінкевіча?

2.5. Калі і дзе выходзіла “Часовая газета”?

3 ВАРЫЯНТ:

3.1. У якім годзе забаронены яўрэскамоўны друк на Беларусі?

3.2. Назавіце асноўныя выдавецкія прадпрыемствы Беларусі дзяржаўнага характару і дзе яны існавалі?

3.3. У які год кнігавыданне ў Мінску дасягнула найвышэйшых колькасных паказчыкаў?

3.4. Калі і дзе ўзнікае першае беларускае выдавецкае таварыства?

3.5. Назавіце першы часопіс на тэрыторыі Беларусі, кім выдаваўся?

4 ВАРЫЯНТ:

4.1. Калі быў прыняты загад аб забароне польскамоўнага друку на Беларусі?

4.2. Якому тыпу выдавецкіх прадпрыемстваў належала вядучая роля ў выпуску кніжнай прадукцыі Беларусі?

4.3. З якога часу ў кнігавыданні Беларусі пачынае дамінаваць руская мова?

4.4. Гады дзейнасці выдавецкай суполкі “Загляне сонца і ў наша аконца”. Колькі вядома іх выданняў?

4.5. З якога часу ў Беларусі пачылі выдавацца афіцыйныя газеты (назва, мова)?

5 ВАРЫЯНТ:

5.1. Гады дзейнасці “Часовых правіл аб цэнзуры”?

5.2. Калі ўзніклі на Беларусі грамадскія кнігавыдавецтвы?

5.3. Назавіце асноўную тэматыку кніжнай прадукцыі Беларусі ў ХІХ – пач. ХХ ст.?

5.4. Якія беларускія выдавецтвы дзейнічалі ў Вільні ў пач. ХХ ст.?

5.5. Першая нелегальная беларускамоўная газета?

6 ВАРЫЯНТ:

6.1. З прыняццем якіх дакументаў звязана адраджэнне беларускамоўнага друку?

6.2. Да якога тыпу выдавецкіх прадпрыемстваў адносяцца выдавецтвы губернскіх статыстычных камітэтаў?

6.3. Якія віды выданняў сфармаваліся ў беларусі ў ХІХ – пач. ХХ ст.?

6.4. Якія беларускія выдавецтвы дзейнічалі ў Мінску ў пач. ХХ ст.?

6.5. Першыя легальныя газеты на беларускай мове?

3. Даклады, курсавыя і дыпломныя работы

Тэматыка курсавых і дыпломных работ

п/п

Назва тэмы

форма

працы

1.

Кніжная справа ў Віцебску (ХІХ – пачатак ХХ ст.)

курсавая

2.

Кніжная справа ў Магілёве (ХІХ – пачатак ХХ ст.)

курсавая

3.

Газета “Наша Ніва” як крыніца інфармацыі па гісторыі беларускай кнігі

курсавая

4.

Кнігі дыпламанты і лаўрэаты конкурсу “Мастацтва кнігі”

курсавая

5.

Мінская міжнародная выстава-кірамаш

курсавая

6.

Электронная кніга Беларусі: тэарэтыка-метадычны аспект

дыплом-ная

7.

Новыя тэхналогіі ў захаванні кніжнай спадчыны

дыплом-ная

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]