Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-4.docx
Скачиваний:
28
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
181.86 Кб
Скачать
  1. Вялікае княства Літоўскае пры Міндоўгу і яго бліжэйшых пераемніках. Стварэнне ядра дзяржавы і барацьба са ўзнешняй небяспекай.

У 1230-я гг. у літоўцаў пачаўся працэс утварэння дзяржавы. На чале аб’яднання плямёнаў стаў князь Міндоўг. Пры гэтым ён карыстаўся падтрымкай наваградскага князя Ізяслава. Але, аб’яднаўшы літоўцаў, Міндоўг акрамя адзінай дзяржавы атрымаў шмат ворагаў і вымушаны быў пакінуць Літву. Ён накіраваўся на службу да Ізяслава ў Наваградак (сярэдзіна 1240-х гг.). Калі ў 1246 г. Ізяслаў памёр, наваградскае веча выбрала князем Міндоўга з улікам выканання апошнім некаторых умоў – прыняцця праваслаўя і далучэння да Наваградка Літвы. Дзякуючы аб’яднаным сілам Наваградка і сваіх паплечнікаў у Літве Міндоў далучае землі верхняга Панямоння да Наваградка. Пачаўся працэс утварэння дзяржавы, якая вядома нам з гісторыі пад назвай Вялікае княства Літоўскае.У 1251 г. Міндоўг прымае каталіцтва, а ў 1253 г. карануецца ў Наваградку каралём Літвы (карону даслаў папа рымскі Інакенцій XIV). Але гэта не паслабіла націск крыжакоў, а напады галічан толькі ўзмацніліся. У 1261 г. адмовіўся ад каталіцтва і ў 1262 г. заключыў дамову з Аляксандрам Неўскім аб сумеснай барацьбе з рыцарамі. Улада Міндоўга ў княстве была амаль неабмежаваная, але змова жамойцкага князя Трайняты, полацкага Таўцівіла і нальшанскага Даўмонта восенню 1263 г. удалася. Міндоўг быў забіты. Пад час барацьбы ў ВкЛ за лідарства, быў выгнаны Войшалк, забіты Таўцівіл (Трайнятам), потым забіты і Трайнята. Уладу ў княстве захапіў сын Міндоўга Войшалк (вялікі князь у 1264 – 1267 гг.). Ён актыўна пашыраў межы княства, да Наваградчыны і Літвы далучыў Дзяволту і Нальшаны. У 1267 г. ён нечакана перадае ўладу свайму швагру, галіцкаму князю Шварну Данілавічу (вялікі князь у 1267-1270 гг.). Праз некаторы час Войшалк быў забіты Львом Данілавічам, другім галіцкім князем.Пасля смерці Трайдзеня летапісы дзесяць год не згадваюць вялікіх літоўскіх князёў. Новы перыяд узмацнення і пашырэння межаў княства, станаўлення дзяржаўнасці звязаны з князем Віценем (вялікі князь у 1293 – 1316 гг.). У 1294 г. ён жорстка задушыў мяцеж жамойцкіх феадалаў, што схіляліся да саюза з крыжакамі. У 1307 г. Віцень ліквідаваў пагрозу захопу крыжакамі Полацка, у выніку чаго Полацкая зямля канчаткова была далучана да ВкЛ. З мясцовым баярствам было заключана пагадненне – “ряд”, згодна якому Полацкае княства атрымала вялікія аўтаномныя правы.У выніку напружанай барацьбы з палякамі да дзяржавы ў 1315 г. была далучана Берасцейская зямля. Віцень пашырыў тэрыторыю княства, з поспехам адбіў напады ваяўнічых суседзяў і падавіў сепаратысцкія памкненні жамойцкіх феадалаў. Ва ўнутранай палітыцы Віцень абапіраўся на беларускія землі і беларускіх феадалаў. Віценю так сама прыпісваюць увядзенне асабістага герба “Пагоня”.Пры пераемніку Віценя Гедыміне (вялікі князь у 1316 – 1341 гг.) асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі не змяніліся. Гэты кіраўнік называў сябе князем літоўцаў і рускіх і працягваў палітыку збірання славянскіх зямель. Межы княства значна пашырыліся, роля Наваградчыны ў княстве знізілася, таму Гедымін у 1323 г. перанес сталіцу на новае месца – у крывіцкае пасяленне Крывы горад на Віліі, цэнтр адной з валасцей былога Полацкага княства. Новая сталіца – Вільня стала палітычным, культурным, эканамічным і рэлігійным цэтрам беларускіх зямель і захоўвала гэты статус на працягу некалькіх стагоддзяў – да пачатку XX ст.Ва ўнутранай палітыке Гедымін дамагаўся адзінства дзяржавы, прасякаў любыя праявы сепаратызму з боку жамойцкіх старэйшын. На заходніх акраінах будаваў мураваныя замкі, у тым ліку ў Вільні (башня Гедыміна), Троках, Крэве, Лідзе і інш. У адносінах да хрысціянскай царквы прытрымліваўся нейтралітэту. Дазваляў будаўніцтва як праваслаўных, так і каталіцкіх храмаў. Менавіта пры Гедыміне ВкЛ сфарміравалася як феадальная манархія, дзе князь валодаў паўнатой заканадаўчай, выканаўчай, судовай, ваеннай улады. Пры гэтым дзяржаўнай мовай з’яўлялася старабеларуская, аснова прававых нормаў – так сама нормы старабеларускага права.Альгерд далучыў да ВкЛ Беларускае Падняпроў’е: 1340-я гг. Чарнігава-Северскае княства, 1358 г. – Мсціслаў, 1355 г. – Бранск з землямі, вялікі ўплыў Альгерд меў на смаленскія справы. Пры гэтым ён сутыкнуўся з інтарэсамі мангола-татарскіх ханаў. У 1362 г. на рацэ Сінія Воды адбылася бітва войска ВкЛ з татарамі, апошнія былі ў шчэнт разбітыя. Альгерду не пашанцавала далучыць да ВкЛ Пскоў і паслабіць Маскоўскае княства. Тры паходы на Маскву (1368, 1370, 1372 гг.) скончыліся безвынікова.Пад час княжання Альгерда тэрыторыя дзяржавы пашыралася больш чым удвая, беларускія землі складалі каля 9/10, а беларускае насельніцтва – 8/10. Менавіта гэта вызначыла пануючы стан старабеларускай мовы і культуры ў княстве, больш таго Альгерд і ўсе Альгердавічы, акрамя таго, што карысталіся беларускай мовай, былі праваслаўнага веравызнання (да 1386 г.).

28Вялікае княства Літоўскае ў пачатку XIV ст. Кіраванне Віценя і павялічэнне тэрыторыі княства.

Знешняя палітыка ВКЛ не была свабоднай ад развіцця ўнутрыпалітычных працэсаў у дзяржаве.Унія з Польшчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, умацавала міжнародныя пазіцыі княства, дазволіла аб’яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў.

У XIV – першай палове ХV ст. галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ даводзілася весці напружаную барацьбу, былі немцы Тэўтонскага і Лівонскага Ордэнаў. У 1409 г. пачалася так званая “вялікая вайна” паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму Ордэну ў бітве пад Грунвальдам (Польшча) 15 ліпеня 1410 г.У сярэдзіне XIV і пачатку ХV ст. працягваліся набегі татар на тэрыторыю ВКЛ.У 1362 г. у бітве на рацэ Сінія Воды (Падолія) Альгерд ушчэнт разбіў татара-мангольскае войска. Гістарычнае значэнне сіняводскай перамогі ў тым, што ў выніку яе Кіеўшчына і Падолія былі вызвалены ад татара-манголаў і далучаны да ВКЛ. Залатая Арда пачала развальвацца. Узмацнілася барацьба за ўладу.12 жніўня 1399 г. войскі Вітаўта і Тахтамыша сустрэліся з войскамі Цімура на р. Ворскла (Палтаўшчына). Войскі Вітаўта і Тахтамыша былі разбіты ўшчэнт. Для Вялікага княства Літоўскага гэта была катастрофа: на полі бітвы засталіся ляжаць прадстаўнікі 12 княжацкіх родаў, 40 князёў, лепшыя людзі краіны.Княжанне Віценя прайшло ў войнах з польскімі і жамойцкімі феадаламі, прускімі і лівонскімі крыжакамі. За 23 гады свайго княжання Віцень здзейсніў 11 паходаў у Прусію, 5 – у Лівонію, 9 – у Польшчу.Віценю сілай прыйшлося ўціхамірваць жамойцкіх і аўшкайцкіх феадалаў. У той час паміж Рыгай і Лівонскім Ордэнам узнік канфлікт. Рыжане запрасілі Віценя на дапамогу. 1 чэрвеня 1298 г. беларускае войска сумесна з крыжакамі сустрэлася на р. Трэйдары з войскамі Лівонскага Ордэна. Віцень поўнасцю перамог рыцараў. Віцень вымушаны быў заключыць мір з Лівонскім Ордэнам, што звязала рукі лівонскім рыцарам аж да 1330 г, а Навагародская зямля атрымала перадышку. У 1307 г. адбылося аб’яднанне Полацка і ВКЛ праз выбранне палачанамі сваім князем Воіна – сына Віценя, што значна аблегчыла славянскую каланізацыю балцкіх земляў. У 1305 г. крыжакі напалі на Аўкштайцію. Наступным годам вялікі магістр Зан двойчы пасылае ордэнскае войска на Гародзень.У 1315 г. Віцень павёў войска на ордэнскія землі Рагнет і Хрыстамамель, але захапіць іх не ўдалося. Вяртаючыся назад на Літву, Віцень загінуў ад удару перуна. Праўленне вялікага князя Віценя характарызуецца тым, што ён, як і яго папярэднікі, мацаваў дзяржаву, змагаўся за яе адзінства: задушыў паўстанне жамойцкіх феадалаў, якія хіліліся да саюзу з Прусіяй; прыдбаў дзяржаве шмат новай зямлі, уключыўшы ў 1315 г. Берасцейскую зямлю (у 1307 г. мірным шляхам далучыў і Полацкае княства).Густынскі летапіс адзначыў, што пры княжанні Віценя дзяржаўным гербам Вялікага Княства Літоўскага стала “Пагоня”, а для ўласнага роду Віцень узяў герб “Калоны” (Калюмны), які мае падабенства з радавым гербам Рурыкавічаў – “Трызубец”. І гэта не дзіўна, так як літоўскія князі паходзілі з полацкіх Рагвалодавічаў. Блізкая аўтэнтычнасць выявы радавых гербаў – яшчэ адзін пераканаўчы доказ агульнага паходжання Рурыкавічаў і новай літоўскай дынастыі, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай Гедымінавічаў. Заўважым, што пры Маскоўскім царскім двары Гедымінавічаў прызнавалі за нашчадкаў полацкага князя Расціслава Рагвалодавіча, а радавы герб Гедымінавічаў “Калюмны”, або “Гедымінавыя слупы”, лічыўся ў Маскве як “печать полотская”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]