Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-4.docx
Скачиваний:
28
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
181.86 Кб
Скачать

16Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі беларускіх зямель. Полацкае княства.

Да сярэдзіны 9ст. на тэрыторыі, заселенай старажытнымі славянскімі супольнасцямі, пачалі фарміравацца раннефеадальныя княствы. У іх былі свае княжанні, якія складаліся з валасцей, былых радавых абшчын. У кожнай воласці мелася свае веча і свой князь з дружынай. Заканадаўчая ўлада ў воласці належала вечу – народнаму сходу. Веча выбірала князя, абвяшчала вайну і заключала мір, прымала пастановы, якія рэгулявалі гаспадарчыя і грамадска-прававыя адносіны. Выканаўчую ўладу ў валасцях ажыццяўлялі валасныя князі. Разам з дружынамі яны абаранялі тэрыторыі валасцей ад знешніх ворагаў, ажыцяўлялі ваенныя паходы ў суседнія землі, чынілі суд над сваімі падданымі. Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, гарадоў, рамяства і гандлю, а таксама неабходнасць аб’яднання для абароны славянскіх зямель ад набегаў хазараў, печанегаў, полаўцаў і іншых ваяўнічых качэўнікаў прывялі да ўтварэння вялікай і магутнай дзяржавы, якая называлася Кіеўскай Руссю. Летапісы сведчаць, што ўжо ў пачатку 9 ст. існавалі два ўсходнеславянскія саюзы: паўночны – з цэнтрам у Ноўгарадзе і паўднёвы – з цэнтрам у Кіеве. Пазней гэтыя саюзы аб’ядналіся і ўтварылі адну дзяржаву – Кіеўскую Русь. Землі дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў увайшлі ў склад гэтай дзяржавы. Радзімічы перасталі плаціць даніну хазарам, а крывічы – варагам. Яны апынуліся пад абаронай Русі. Кіеўская Русь – гэта раннефеадальная дзяржава-манархія. На чале яе стаяў вялікі князь. Вялікаму князю падпарадкоўваўся шматлікі кіраўнічы апарат, які распараджаўся зборам даніны, падаткоў, судаводствам, спагненнем штрафаў і іншымі справамі. Вялікі князь меў моцнае войска. Яно складалася з дружыны вялікага князя, а таксама з войск васальных князёў. У асобных выпадках збіралася народнае апалчэнне. На рэках і на Чорным моры меўся вялікі ладзейны княжацкі флот. Князі асобных зямель, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскакай Русі, знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад вялікага князя. Яны абавязаны былі пастаўляць вялікаму князю воінаў, з’яўляцца па яго патрабаванню з дружынай, а іх падуладнае насельніцтва – плаціць даніну. У той жа час князі асобных зямель карысталіся неабмежаванай уладай у сваіх землях. Вялікакняжацкія намеснікі не мелі права ўмешвацца ў іх унутраныя справы. Аднак, калі мясцовая знаць імкнулася выйсці з падпарадкавання вялікаму князю, яе да паслушэнства прыводзілі сілай. На тэрыторыі Беларусі самымі значнымі былі Полацкое і Тураўскае княствы. Летапісы ўпамінаюць княствы з меншай тэрыторыяй: Віцебскае, Аршанскае, Друцкае, Мсціслаўскае, Пінскае, Мазырскае, Мінскае, Новагародскае і інш. Полацкае княства ўтварылася ўсярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны у 9-10 стст., займала ўсю Паўночную Беларусь і межавала на поўначы з Ноўгародскай зямлёй, на ўсходзе – са Смаленскай, на поўдні – з Турава-Пінскай, на захадзе – з землямі літоўска-латышскіх плямён. Паводле сучаснага адміністрацыйнага падзелу, у Полацкую зямлю ўваходзілі цалкам Віцебская вобласць, паўночная частка Мінскай і паўночна-заходняя частка Магілёўскай. Полацкаму княству не пагражала палавецкая небяспека, а вялікі гандлёвы шлях у Заходнюю Еўропу, які праходзіў праз яго тэрыторыю, спрыяў узбагачэнню баярства і росту тэндэнцый да незалежнасці. Разам з тым працяг славянізацыі краю і барацьба з варожымі нападкамі патрабавалі ўзмацнення вайсковай сілы князя і яднання мясцовых феадалаў. Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу. Веча запрашала князя на княжанне, выдавала законы, выбірала ўраднікаў (урадцаў, службоўцаў), ухваляла аб’яўленне вайныці міру. Улада веча распаўсюджвалася не толькі на горад, але і на ўсю воласць, раскіданыя па ўсяму княству весі. У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца 15ст.(1488), калі гораду было дадзена магдэбурскае права. У Полацкім княстве князі мелі выканаўчую ўладу, заўмаліся вайсковай справай, хадзілі ў паходы са сваёй дружынай у іншыя землі. Акрамя таго, князь быў заняты адміністрацыйнай справай, вяршыў суд, ахоўваў гандлёвыя шляхі і караваны ў сваім княстве. Прыблізна ў той час, калі ў Наўгародскую Русь былі запрошаны варагі(862), Полацк меў сваіх мясцовых князёў, пра якіх успамінае адна са скандынаўскіх саг – Эймундава сага. Імёны іх не захаваліся, але пісьмовыя крыніцы адзначаюць асаблівасць Полацкага княства – існаванне тут дынастый крывіцкіх князёў, правы якой захоўваліся на працягу многіх пакаленняў. Полацкія князі, якія ў летапісах называюцца крывіцкімі, з’яўляліся сюзерэнамі тэрыторыі, дзе ажыцяўлалася іх улада, як гэта назіралася ў іншых сярэдняваковых дзяржавах. Як сведчаць пісьмовыя крыніцы, ужо ў той час існавала пэўная напружанасць у адносінах паміж Полацкам і Кіевам. Кіеўскі князь Алег (879 - 912) пачаў аб’ядноўваць розныя землі вакол Кіева. Уліку падданых Кіева Іпацьеўскі летапіс называе і крывічоў, на якіх Алег наклаў даніну. У 907 г. ён правёў удалы паход у Візантыю, у якім таксама прымалі ўдзел крывічы і радзімічы. У дагаворы Алега з Візантыяй сярод іншых гарадоў, якія мелі права на даніну, упамінаецца і Полацк. Пры пераемніках Алега – Ігары (912 - 945), вользе (945 – 964), Святаславе (964 - 972) – залежнасць Полацка ад Кіева паступова слабее. Ігар і Святаслаў быі заняты войнамі з Візантыяй і вандроўнімі плямёнамі. Святаслаў наогул хацеў перанесці сталіцу з Кіева ў Балгарыю. У гэты час Полацк як цэнтр збірання будучых беларускіх зямель замацаваў свае пазіцыі ў старажытных землях дрыгавічоў. У апошняй чвэрці 10 ст. у Полацку княжыў Рагвалод, які і стаў распаўсюджваць свій уплыў на поўнач, імкнучыся адарваць Наўгародскую зямлю ад аслаблай Кіеўскай зямлі. Акрамя таго, ён выкарыстоўваў барацьбу паміж сынамі Святаслава Кіеўскага – Яраполкам, Алегам і Уладзімірам. Рагвалод рыхтаваўся прыняць удзел у гэтай барацьбе на баку Яраполка. Абодва браты – Яраполк і Уладзімір сваталіся да Рагнеды. Летапіс паведамляе: Рагнеда, даведаўшыся, што Уладзімір быў сынам Святаслава і нявольніцы, не захацела стаць жонкай рабыніча і з пагардай адказала так: “Не хочу разуці рабыніча, я за Ярополка іду”. Калі Уладзіміру перадалі адказ Рагнеды, ён у 980 г. пайшоў паходам на Полацк, разбіў полацкае войска, горад зруйнаваў, забіў Рагвалода і яго двух сыноў, а Рагнеду гвалтоўна забраў у Кіеў і прымусіў стаць яго жонкай. Паданне гаворыць пра тое, што Рагнеда не магла забыць крыўды і аднойчы хацела забіць Уладзіміра. Ён схапіў меч, каб засекчы гордую палачанку, але малы Ізяслаў таксама стаў з мячом у абарону маці. Гэты маленькі абаронца так уразіў Уладзіміра, што князь пабудаваў каля Менска новы горад Ізяслаў (цяпер Заслаўе) і паслаў яе туды на жыхарства. Ад Ізяслава і пачынаецца род гістарычных полацкіх князёў, якія завуцца Ізяславічамі. Разам з тым летапісы часта звалі полацкіх князёў Рагвалодавымі ўнукамі.

  1. Тураўскае княства і яго геапалітычнае значэне ў сістэме ўсходнеславянскіх зямель.

Тураўскае княства ўтварылася ў канцы 9 ст. Першы летапісны князь – Тур. У часы Рагвалода Тураўская воласць належала Полацку. Уладзімір Кіеўскі, перамогшы Рагвалода, прылучыў Тураў з яго земляміда Кіева як асобную воласць велікакняжацкага ўладання. Зразумела, што мясцовыя тураўскія князі згубілі сваю незалежнасць. Тураў меў шырокія гандлёвыя сувязі з Кіевам, Паўночным Прычарнамор’ем, Блізкім Усходам, Сярэдняй Азіяй, Прыбалтыкай і Валынню, быў адным з важнейшых культурна-рамесніцкіх цэнтраў, дзе паспяхова развіваліся жалезаапрацоўчая, ювелірная, кастарэзнае, дрэваапрацоўчае, шавецкае, ганчарнае рамёствы. Тураў звяртаў на сябе ўвагу кіеўскіх князеў як былая воласць Полаччыны. Акрамя таго, Тураў размяшчаўся на Прыпяці, якая з’яўлялася водным шляхам на Захад, Заходні ўплыў адчуваўся ў Тураве дзякуючы такім рэкам, як Заходняя Дзвіна, Нёман і Прыпяць. Што да Кіеўшчыны, дык яна мела чыста візантыйскі напрамак культурнага і духоўнага развіцця. Аналізуючы заходні ўплыў на развіццё Тураўскага княства, мы разумее, чаму кіеўскія князі трымалі на тураўскім прастоле намеснікамі сваіх старэйшых сыноў. Так было і ў часы Уладзіміра. Намеснікам тут сядзеў Святаполк Уладзіміравіч, ён павінен быў, паводле задумы бацькі, праводзіць у жыццё ў Тураве паўднёвавізантыйскі ўплыў. Але Святаполк, як сведчаць летапісы, не апраўдаў спадзяванняў бацькі. Ажаніўшыся з дачкой польскага караля Баляслава, каталічцы па веравызнанню, ён сам стаў падпадаць пад заходні ўплыў. Разам з ёй у Тураў праехаў заходні епіскап Рэйнберг, які, зблізіўшыся са Святаполкам, стаў падбухторваць яго выступіць супраць Уладзіміра. Абапіраючыся на тураўцаў, якія добра памяталі пра незалежнасць Тураўскай зямлі ад Кіева, а таксама спадзеючыся на вайсковую дапамогу свайго цесця, караля польскага Баляслава, Святаполк задумаў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Уладзімір, даведаўшыся пра варожыя намеры свайго старэйшага сына, неспадзявана напаў на Святаполка, схапіў яго, яго жонку і епіскапа Рэйнберга і ўсіх кінуў у вязніцу. Пасля таго як у 1015 г. памёр Уладзімір, Святаполк як старэйшы ў родзе атрымаў права заняць кіеўскі велікакняжацкі пасад. Гэта не магло спадабацца яго братам, якія пачалі з ім барацьбу. Справа скончылася тым, што браты на чале з Яраславам перамаглі Святаполка. Ён пакінуў Русь і загінуў дзесь на чужыне. Пасля княжання Святаполка Акаяннага (988-1015), як называлі яго летапісцы, Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскай Русі. У 12 ст. Тураўская зямля разам з Кіевам пераходзіла то да суздальскіх, то да валынскіх князёў. Толькі ў другой палове 12 ст. там сталявалася самастойная княжацкая дынастыя. У канцы 12 – пачатку 13 ст. на тэрыторыі Тураўскага княства ўтварыўся шэраг дробных феадальных, “шматковых”, княстваў – Тураўскае, Пінскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровіцкае.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]