Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-4.docx
Скачиваний:
28
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
181.86 Кб
Скачать

Праблема аўтэнтычнасці Крэўскага акта

Арыгінал Крэўскага акт, пачынаючы з XV ст., захоўваўся ў Архіве Кракаўскай кафедральнай капітулы, збор пергаменных дакументаў, № 188. Гэта пергамен шырынёй 330 мм, вышынёй 223 мм, закладка 39 мм. Першапачаткова былі падвешаны на пергаменных стужках пяць пячатак. Ад чатырох захаваліся толькі стужкі, ад адной — толькі адтуліна. Старэйшая копія была запісана ў рукапіс XV ст., які таксама захоўваецца ў Архіве Кракаўскай кафедральнай капітулы: «Liber antiquus privilegiorum», арк. 53 — 53 адв., № 77. Дзве іншыя копіі былі зробленыя ў XVII і XVIII стст.

Першым гісторыкам, які даследаваў Крэўскі акт (па арыгіналу з капітулы Кракаўскай), працытаваў у сваёй працы значныя фрагменты з яго і параўнаў дакумент з хронікай Длугаша, быў А. Нарушэвіч. У 1837 г. дакумент быў упершыню цалкам надрукаваны па арыгіналу гісторыкам польскай літаратуры М. Вішнеўскім, потым археографамі А. Сакалоўскім і Ю. Шуйскім. Лепшая публікацыя належыць У. Сямковічу і С. Кутшэбе. Копія XV ст. надрукавана М. Качэрскай. Пераклады на беларускую мову друкаваліся тройчы.

Пячаткі існавалі яшчэ ў XIX ст. — іх прамалёўкі надрукаваў М. Вішнеўскі. Потым яны былі страчаны. У 1920-я гг. У. Сямковіч знайшоў пячатку Вітаўта ў Львове. У 1960 г. быў зроблены аналіз пергамена інфрачырвонымі і ўльтрафіялетавымі промнямі — нічога падазронага ў яго фізічных характарыстыках не выяўлена.

«Крэўскі перыяд»: значэнне і перыядызацыя

Існуе вялізная навуковая літаратура, прысвечаная прававому значэнню тэрміна «applicare» і звязку Польшчы з ВКЛ пасля 1385 г. У польскай гістарыяграфіі найбольшае прызнанне атрымаў пункт гледжання, што ў выніку «Крэўскай уніі» Вялікае Княства Літоўскае было далучана да Польскага каралеўства (Г. Лаўмянскі лічыў гэта інкарпарацыяй) і страціла цалкам альбо часткова свой дзяржаўны суверэнітэт. Большасць удзельных князёў ВКЛ на працягу перыяду з 1386 па 1393 гг. прынялі васальныя прысягі на вернасць каралю і каралеве Польшчы, іх нашчадкам і Кароне Польскай у цэлым. Сярод іх былі Вітаўт Кейстутавіч, Жыгімонт Кейстутавіч, Васіль Нарымонтавіч, Фёдар Любартавіч, Уладзімір Альгердавіч, Аляксандр Вігунт Альгердавіч, Дзмітрый Карыбут Альгердавіч, Скіргайла Альгердавіч. Апошні выконваў у ВКЛ функцыі намесніка Ягайлы з 1386 па 1392 гг. з абмежаванымі паўнамоцтвамі. Ягайла тытулаваўся ў якасці караля Польшчы, вярхоўнага князя літоўскага, дзедзіча (спадчыннага ўладальніка) Русі. У 1392 г. функцыі намесніка Ягайлы ў ВКЛ у выніку Востраўскага і Белзскага пагадненняў прыняў Вітаўт. Але ў 1398 г. ён узяў курс на поўны суверэнітэт ВКЛ ад Польшчы і пры заключэнні Салінскага дагавора з Тэўтонскім ордэнам баяры ВКЛ абвясцілі Вітаўта манархам. Паражэнне на рацэ Ворскле (1399) зноў увяло ВКЛ у арбіту палітычнай залежнасці ад Польшчы, вынікам чаго стала Радамска-Віленская унія 1401 г. Такім чынам, «Крэўскі перыяд» у гісторыі ВКЛ і Польшчы працягваўся з 1385 па 1398 гг.У літоўскай і беларускай гістарыяграфіі (Я. Юхо) выказваліся думкі аб дзяржаўнай незалежнасці ВКЛ ад Польшчы ў згаданы перыяд. Яны, аднак, прадстаўляюцца ідэалагічна ангажаванымі і ўступаюць у супярэчнасць з наяўным комплексам гістарычных крыніц.Галоўнай праблемай і таямніцай у вывучэнні «Крэўскай уніі» з'яўляецца адсутнасць акта аб інкарпарацыі. Л. Корчак меркавала, што Крэўскі акт з'яўляўся прэлімінарным шлюбным кантрактам, пасля якога бакі павінны былі заключыць другі — канчатковы акт, у якім бы агаворваліся фінансавыя пытанні і санкцыі за іх невыкананне. У крыніцах 1386 г. захаваліся згадкі аб тым, што ў лютым 1386 г. сапраўды быў заключаны нейкі «кантракт» паміж Ягайлам, польскімі магнатамі і каралевай Ядвігай. Змест гэтага дакумента невядомы: хутчэй за ўсё ў ім больш падрабязна паўтараліся абавязацельствы Крэўскага акта. Але гэта не быў акт аб інкарпарацыі.

№33. Барацьба паміж Вітаўтам і Ягайлам. Востраўскае пагадненне. Гарадзельскі прывілей.

Барацьба Вітаўта з Ягайлам працягвалася з 1389г. па 1392г. і была накіравана на адстойванне суверэнітэту ВКЛ. Вітаўт абапіраўся на літоўска-беларускае баярства, а ў шэрагу выпадкаў і на шырокія колы нас-ва. Галоўнай сілай Ягайлы было польскае войска, але часам на яго баку ваявалі літоўскія і рускія дружыны. Жорсткая барацьба вялася з пераменным поспехам і скончылася заключэннем пагаднення 5 жніўня 1392 г. у маёнтку Вострава каля г.Ліды. Востраўскае пагадненне аб падзеле ўлады паміж Ягайлам і Вітаўтам значна карэкціравала Крэўскую ўнію. ВКЛ было гарантавана адасобленае дзяржаўнае існаванне, але ў саюзе з Польшчай і пад верхаўладдзем польскага караля. Вітаўт быў прызначаны вялікім князем літоўскім, яму былі вернуты усе спадчынныя уладанні: Трокі, Гародня, Бярэсце і Луцкая зямля. Вітаўт даў клятву быць верным каралю, каралеве і Кароне Польскай.

Беларускія феадалы асабістым удзелам у барацьбе з Ягайлам спадзяваліся ўмацаваць свае правы надзельных удаснікаў. Далейшае развіццё падзей было не на іх карысць. Вітаўт спадзяваўся ўмацаваць сва пазіцыі ў ВКЛ з дапамогай цэнтралізацыі дзяржавы. Галоўную стаўку пры гэтым ён зрабіў на літоўскіх феадалаў. Каб зняць апазіцыю цэнтралізатарскай палітыцы, Вітаўт вырашыў сілай зьроі ліквідаваць сістэму спадчыннага надзельнага княжання. Інстытут княжання быў заменены інстытутам намесніцтва. Намеснікам ў заходнерускія княствы прызначаліся прадстаўнікі цэнтральнай улады., пераважна літоўскага паходжання. Поўнай цэнтралізацыі Вітаўту дасягнуць не ўдалося. Некаторыя надзельныя кн-вы(асабліва Смаленскае) працягвалі адстойваць сваю незалежнасць, атрымалі абласныя прывілеі ў якасці гаранта сваіх правоў. Вітаўту удалося дасягнуць пэўных поспехаў ва ўмацаванні свайго становішча. Перамога ў Грунвальдскай бітве 1410 узняла палітычны прэстыж дзяржавы і адлстравалася на асабістым статусе Вітаўта. Выкарыстоўваючы такія абставіны, Вітаўт спрабуе перапыніць васалььныя адносіны з Каронй Польскай, ДАСЯГНуць поўнага суверэнітэту. Паміж Ягайлам і Вітаўтам пачаліся новыя перамовы. У выніку была падпісана Гарадзельская ўнія 1413г. згодна ёй была юрыдычна аформлена самастойнасць ВКЛ(але пад уладай польскага караля). З аднаго боку Вітаўт і літоўскае баярства былі зацікаўлены ў захаванні незалежнасці ВКЛ, а з ёй і сваёй манаполіі на ўладу ў ім. з другога боку не маглі адмовіцца ад пагаднення з Польшчай, бо перад імі стаялі такія ж праблемы як і некалі перад Ягайлам, якія штурхнулі яго на шлях уніі з ёй. Дабіцца цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацавання свайго прывілеяванага становішча без дапамогі польскіх феадалаў яны былі не ў стане і працягваць агрэсію на рускія землі не змаглі б. Таму Гарадзельскай граматай былі дараваны правы той частцы феадалаў, што прыняла каталіцтва і польскія гербы. У выніку польскія гербы прынялі 47 родаў літоўскага баярства. Так вялікі князь рэкрутаваў ядро шляхецкага саслоўя, на якое думаў абапірацца пасля скасавання сістэмы спадчыннага надзельнага княжання. Было дэкдаравана выключнае права літоўскіх феадаалаў-католікаў займаць вышэйшыя пасады і знаходзіцца ў гаспадарскай радзе. Праваслаўныя феадалы беларускіх зямель апынуліся ў яшчэ больш нераўнапраўным становішчы. Імкненне літоўскіх феадалаў да далейшага ўзмацнення сваіх пазіцый вылілася ў ідэю стварэння літоўскага каралеўства. Да гэтага вялася вялікая падрыхтоўка. Задума каранацыі Вітаўта мела шырокі міжнародны рэзананс. Але ж яна не здзейснілася: перашкодзіла супрацьдзеянне кіруючых колаў Польшчы і смерць Вітаўта.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]