Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-4.docx
Скачиваний:
28
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
181.86 Кб
Скачать

18 Феадалізм: змест паняцця і шляхі феадалізацыі. Гаспадарчыя ўклады на тэрыторыі беларускіх зямель у раннім і высокім сярэднявеччы.

Да сярэдзіны 9ст. на тэрыторыі, заселенай старажытнымі славянскімі супольнасцямі, пачалі фарміравацца раннефеадальныя княствы. У іх былі свае княжанні, якія складаліся з валасцей, былых радавых абшчын. У кожнай воласці мелася свае веча і свой князь з дружынай. Заканадаўчая ўлада ў воласці належала вечу – народнаму сходу. Веча выбірала князя, абвяшчала вайну і заключала мір, прымала пастановы, якія рэгулявалі гаспадарчыя і грамадска-прававыя адносіны. Выканаўчую ўладу ў валасцях ажыццяўлялі валасныя князі. Разам з дружынамі яны абаранялі тэрыторыі валасцей ад знешніх ворагаў, ажыцяўлялі ваенныя паходы ў суседнія землі, чынілі суд над сваімі падданымі. Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, гарадоў, рамяства і гандлю, а таксама неабходнасць аб’яднання для абароны славянскіх зямель ад набегаў хазараў, печанегаў, полаўцаў і іншых ваяўнічых качэўнікаў прывялі да ўтварэння вялікай і магутнай дзяржавы, якая называлася Кіеўскай Руссю. Летапісы сведчаць, што ўжо ў пачатку 9 ст. існавалі два ўсходнеславянскія саюзы: паўночны – з цэнтрам у Ноўгарадзе і паўднёвы – з цэнтрам у Кіеве. Пазней гэтыя саюзы аб’ядналіся і ўтварылі адну дзяржаву – Кіеўскую Русь. Землі дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў увайшлі ў склад гэтай дзяржавы. Радзімічы перасталі плаціць даніну хазарам, а крывічы – варагам. Яны апынуліся пад абаронай Русі. Асновай гаспадаркі ўсіх княстваў былі земляробства і жывёлагадоўля. Старажытныя спосабы гаспадарання – паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва – мелі падначаленую ролю. Сяляне выраблялі ўсё неабходнае, хаця частку прылад працы, інструментаў, упрыгажэнняў яны набывалі ў рамеснікаў і дробных гандляроў. Самастойныя селянскія сем’і ў гаспадарчых адносінах групаваліся паводле тэрытарыяльнага прынцыпу. Яны сяліліся невялікімі сёламі (весамі). Адміністрацыйным і рэгілійным цэнтрам некалькіх невялікіх весяў было вялікае сяло – пагост. Жыллём служылі невялікія зрубы ці паўзямлянкі з глінабітнымі печамі, у якіх палілася па-чорнаму. Земляробчае насельніцтва было арганізована ў абшчыны – “верві” і “міры”. Ва ўмовах развіцця феадальных адносін склад земляробчага насельніцтва паводле маёмаснага і прававога становішча быў неаднолькавы. Дзе-нідзе, у глухіх, аддалёных ад вока феадала месцах яшчэ жылі вольныя сяляне, але асноўныую масу складалі залежныя ад феадала сяляне-смерды, радовічы, ізгоі і інш. На другім полюсе феадальнага грамадства знаходзіліся князі і баяры. Эканамічную аснову іх улады складала маёмасць на зямлю. Існавалі розныя формы феадальнага землеўладання: вотчынае – валоданне зямлёй, сядзібай і сялянамі з правам продажу зямлі, раздзелуяе і перадачы ў спадчыну; памеснае – перадача буйным феадалам зямлі ў часовае карыстанне за службу без права спадчыны. Буйнымі феадаламі-ўладальнікамі былі царква і манастыры.

19Сацыяльная арганізацыя і прававая сістэма ў беларускіх княствах х – хііі ст.

Кіеўская Русь – гэта раннефеадальная дзяржава-манархія. На чале яе стаяў вялікі князь. Вялікаму князю падпарадкоўваўся шматлікі кіраўнічы апарат, які распараджаўся зборам даніны, падаткоў, судаводствам, спагненнем штрафаў і іншымі справамі. Вялікі князь меў моцнае войска. Яно складалася з дружыны вялікага князя, а таксама з войск васальных князёў. У асобных выпадках збіралася народнае апалчэнне. На рэках і на Чорным моры меўся вялікі ладзейны княжацкі флот. Князі асобных зямель, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскакай Русі, знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад вялікага князя. Яны абавязаны былі пастаўляць вялікаму князю воінаў, з’яўляцца па яго патрабаванню з дружынай, а іх падуладнае насельніцтва – плаціць даніну. У той жа час князі асобных зямель карысталіся неабмежаванай уладай у сваіх землях. Вялікакняжацкія намеснікі не мелі права ўмешвацца ў іх унутраныя справы. Аднак, калі мясцовая знаць імкнулася выйсці з падпарадкавання вялікаму князю, яе да паслушэнства прыводзілі сілай. Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу. Веча запрашала князя на княжанне, выдавала законы, выбірала ўраднікаў (урадцаў, службоўцаў), ухваляла аб’яўленне вайныці міру. Улада веча распаўсюджвалася не толькі на горад, але і на ўсю воласць, раскіданыя па ўсяму княству весі. У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца 15ст.(1488), калі гораду было дадзена магдэбурскае права. У Полацкім княстве князі мелі выканаўчую ўладу, заўмаліся вайсковай справай, хадзілі ў паходы са сваёй дружынай у іншыя землі. Акрамя таго, князь быў заняты адміністрацыйнай справай, вяршыў суд, ахоўваў гандлёвыя шляхі і караваны ў сваім княстве.

20 Сацыяльная структура грамадства, гаспадарчыя заняткі, гандаль на беларускіх землях Х – ХІІІ ст.

Ва ўмовах развіцця феадальных адносін склад земляробчага насельніцтва паводле маёмаснага і прававога становішча быў неаднолькавы. Дзе-нідзе, у глухіх, аддалёных ад вока феадала месцах яшчэ жылі вольныя сяляне, але асноўныую масу складалі залежныя ад феадала сяляне-смерды, радовічы, ізгоі і інш. На другім полюсе феадальнага грамадства знаходзіліся князі і баяры. Эканамічную аснову іх улады складала маёмасць на зямлю. Існавалі розныя формы феадальнага землеўладання: вотчынае – валоданне зямлёй, сядзібай і сялянамі з правам продажу зямлі, раздзелуяе і перадачы ў спадчыну; памеснае – перадача буйным феадалам зямлі ў часовае карыстанне за службу без права спадчыны. Буйнымі феадаламі-ўладальнікамі былі царква і манастыры.

Клас феадалаў меў іерархію. На вяршыні піраміды знаходзіўся вялікі князь, ніжэй – князі-кіраўнікі асобных зямель, княстваў, яшчэ ніжэй – князі дробных удзельных княстваў –“отчын”, затым – феадалы-ўладальнікі маёнткаў. У барацьбе супраць сялянства феадалы маглі захаваць сваё панаванне, толькі маючы ўладу і апарат прымусу – войска. Існовалі розныя рангі феадальнага войска. У войску князёў служылі феадалы, якія складалі бліжэйшае акружэнне сваіх уладароў – “старшую дружыну”. Многія феадалы мелі ўласнае войска, якое складалася з васальных баяр і служылых людзей, рамеслінікаў, што выйшлі з абшчынных сялян. Дружыннікі або баяры атрымлівалі ад князёў права збіраць даніну і “кармленні” (збор даходаў з воласці). Так узніклі ва ўсходніх славян прыкметы васальнай залежнасці, якая выглядала як права атрымання даніны з пэўнай тэрыторыі дружыннікамі ў якасці васалаў вялікага князя. Дзяржаўныя арганізацыя дапамагала князям, дружыннікам, баярам ажыццяўляць панаванне над працоўным насельніцтвам. Поспехі, дасягнутыя ў сельскагаспадарчай вытворчасці, стварылі аб’ектыўныя эканамічныя перадумовы для аддзялення рамяства і гандлю ад земляробства. Месцам канцэнтрацыі гэтых відаў гаспадаркі з’яўляліся гарады.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]