Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-4.docx
Скачиваний:
28
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
181.86 Кб
Скачать

34. Вкл пры Вітаўце.

Вялікі князь Літоўскі Вітаўт (1350 (?) – 27.10.1430)Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1392—1430. Сын князя Кейстута. Напачатку быў князем гарадзенскім (гродзенскім), потым кня­зем трокскім. Калі польскія феадалы, выкарыстоўваючы Крэўскую унію 1387 i каранацыю вялікага князя Ягайлы на польскі трон, наважыліся падпарадкаваць сабе літоўскія, беларускія i ўкраінскія землі, Вітаўт узначаліў суп­раць ix барацьбу патрыятычных сіл БеларускаЛітоўскай дзяржавы. 3 дапамогай рыцараў Лівонскага ордэна ён скінуў намесніка Ягайлы на літоўскі трон — свайго дваюраднага брата Скіргайлу i стаў правіць дзяржавай незалежна ад польскага караля. У выніку ўзброенай барацьбы, а потым кампраміснага пагаднення 1392 з Ягайлам беларускалітоўскія феадалы адстаялі сваю самастойнасць, a Вітаўт пажыццёва прызначаны гаспадаром (вялікім князем) БеларускаЛітоўскай дзяржавы. Ён праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы i ўмацавання велікакняжацкай улады. Да дзяржаўнага кіравання (удзел у соймах i радзе) ён далучаў ваеннаслужылае саслоўе, за службу раздаваў шляхце землі. Вёў актыўную знешнюю палітыку. Падтрымліваў сепаратысцкія тэндэнцыі рускіх княстваў (Цвярскога, Разанскага), што выступалі супраць аб'яднаўчай i цэнтралізаванай палітыкі Масквы. Ён умешваўся ў справы нямецкага ордэна i неаднаразовымі перамогамі ледзь не ліквідаваў яго. Для дасягнення палітычных мэт i замацавання саюзу з Тэўтонскім ордэнам двойчы (у 1384 i 1389) аддаваў яму Жмудзь. Вёў пастаянную барацьбу супраць татараў, ачысціў ад ix усю тэрыторыю паміж Дняпром i Азоўскім морам i адтуль некалькі тысяч татараў перасяліў у Літву. У 1399 пацярпеў паражэнне ад тамерланаўскага палкаводца Эдыгея на р. Ворскла, у выніку праваліліся яго планы панавання над усімі землямі Русі i Залатой Арды. Нягледзячы на гэта, Вітаўт захаваў кантроль БеларускаЛітоўскай дзяржавы над Паўночным Прычарнамор'ем. Але пара­жэнне на Ворскле выкарыстала Польшча, прымусіўшы Вітаўта падпісаць новую унію. Падпісаўшы пад націскам польскага кліру ў 1401 ВіленскаРадамскую, a ў 1413 Гарадзельскую уніі, Вітаўт фактычна даў католікам пера­вагі ў дзяржаўным жыцці краіны, што стала адной з прычын працяглай нацыянальнарэлігійнай барацьбы ў БеларускаЛітоўскай дзяржаве i значна аслабляла яе. Каб дагадзіць праваслаўнай болынасці насельніцтва Літоўскай Русі, ён заснаваў у Вялікім княстве Літоўскім пасаду мітрапаліта незалежна ад Маскоўскай дзяржавы. Першым мітрапалітам праваслаўнай царквы Княства на Новагародскім саборы быў выбраны былы кіеўскі мітрапаліт Грыгорый Цамблак. Вітаўт значна пашырыў тэрытарыяльныя межы дзяржавы. У 1395 ён уключыў у склад сваей дзяржавы г. Смаленск, у выніку вайны з Вялікім Маскоўскім княствам у 1408 вызначыў мяжу па рэках Угра i Ака. У час Грунвальдскай бітвы 1410 Вітаўт узначальваў літоўскабеларускія войскі (Полацкая, Віцебская, Гарадзенская, Пінская, Ваўкавыская, Лідская, Новагародская, Смаленская, Слонім­ская, Старадубская, Кіеўская, Мсціслаўская i інш. харугвы), якія былі асноўнай сілай у разгроме крыжакоў. Пасля гэтай перамогі паводле Мельнскага дагавора 1422 Вялікаму княству Літоўскаму вернута Жмудзь. Пры В. БеларускаЛітоўская дзяржава дасягнула найбольшай магутнасці i памераў: ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора i ад Акі i Курска да Галіцыі. 3 мэтай узмацніць міжнародны прэстыж дзяржавы i сваё становішча ён двойчы (у 1429 i 1430) рабіў захады i ўчыняў з'езды наймагутнейшых правіцеляў Еўропы, каб прыняць каралеўскі тытул i карону. Але гэтаму перашкаджалі магнаты Полыпчы, якія не адмовіліся ад намеру аб'яднаць Полынчу з Літоўскай Руссю. Падчас княжання Вітаўта беларускім гарадам Брэсту (1390), Гродна (1391) i інш. прадастаўлена самакіраванне паводле магдэбургскага права. У 1420я гады Віцебск, Полацк i сталіцу БеларускаЛітоўскай дзяржавы — Вільню наведаў Іеранім Пражскі — паплечнік Яна Гуса. У 1422 на дапамогу нацыянальнавызваленчаму руху гусітаў у Чэхію прыбыў намеснік Вітаўта, унук Альгерда, Жыгімонт Карыбутавіч з 5ты­сячным беларускім войскам. На чале сваіх гусіцкіх паплечнікаў у 1424 ён заняў Прагу, дзе абвясціў сябе каралём i пэўны час імкнуўся ўмацаваць сваю ўладу. Але зза ўскладненай сітуацыі ў Вялікім княстве Літоўскім вярнуўся на бацькаўшчыну. Пасля смерці Вітаўта вялікім князем быў прызначаны Скіргайла. У хуткім часе яго скінуў i заняў велікакняжацкі трон брат Вітаўта Жыгімонт I Стары.Вітаўт – вялікі князь Беларуска-Літоўскай дзяржавы (фактычна з 1392, фармальна з 1401 па 1430 год), сын Кейстута, стрыечны брат Ягайлы. З маладых гадоў удзельнічаў у войнах супраць Маскоўскага вялікага княства і Тэўтонскага Ордэна. З 1376 г. – гарадзенскі князь. Падчас барацьбы Кейстута з Ягайлам за вялікакняжацкі пасад разам з бацькам быў вераломна схоплены і пасаджаны ў Крэўскі замак, але з дапамогаю жонкі ўцёк адтуль у Мазовію, а потым у Прусію. Там ён ахрысціўся згодна каталіцкага абраду і атрымаў імя Віганд. Разам з крыжакамі ўдзельнічаў у паходзе на Аўкштайцію. У 1384 г. Вітаўт прымірыўся з Ягайлам і выступіў супраць Ордэна. Ягайла вярнуў Вітаўту Гарадзенскае княства, Падляшша і Берасцейскую зямлю. Цяпер Вітаўт прыняў хрышчэнне нанава, але паводле ўсходняга абраду, і атрымаў імя Аляксандр. Ён удзельнічаў у перамовах аб заключэнні уніі паміж Польшчай і ВКЛ.

У 1386 г. у Кракаве перад шлюбам Ягайлы і польскай каралевы Ядвігі, Ягайла з братамі прыняў каталіцтва. Разам з імі перайшоў у каталіцтва і Вітаўт, захаваўшы імя Аляксандр. Не атрымаўшы ад Ягайлы спадчыны свайго бацькі – Трокскае княства, Вітаўт зноў уцёк у Прусію, і з дапамогаю крыжакоў павёў барацьбу супраць Ягайлы. Паступова на яго бок перайшла значная частка беларускіх і літоўскіх баяраў, якія выступалі за незалежнасць Беларуска-Літоўскай дзяржавы ад Польшчы. У 1392 г. Ягайла вымушаны быў заключыць з Вітаўтам пагадненне (маёнтак Вострава каля Ліды). Вітаўт разарваў саюз з крыжакамі і стаўся вялікім князем ВКЛ (афіцыйна прызнаны Польшчай у 1401 г.), захоўваючы вернасць Ягайлу як найвышэйшаму валадару Літвы і Русі. Вітаўт пачаў праводзіць палітыку цэнтралізацыі Вялікага Княства Літоўскага, паступова ліквідуючы буйныя ўдзельныя княствы, аддаючы родным і стрыечным братам менш значныя ўдзелы. Тым самым Вітаўт падпарадкоўваў сабе беларускія і ўкраінскія землі, станавіўся незалежным ад Ягайлы. Для правядзення больш актыўнай палітыкі на ўсходзе, Вітаўт заключыў дамову з Тэўтонскім Ордэнам (1398 г.), уступіўшы яму Жамойцію. Вялікі паход у паўднёвыя стэпы супраць татараў для Вітаўта скончыўся страшэнным паражэннем на рацэ Ворксле, пасля чаго наступ на паўднёва-усходнім напрамку быў спынены. І ўсё ж Вітаўту ўдалося аж на некалькі дзесяцігоддзяў заняць землі ад Падоліі да Чорнага мора ля Дняпра. Разам з Ягайлам Вітаўт працягваў вайну з Тэўтонскім Ордэнам. У бітве пад Грунвальдам (1410 г.) ён камандваў правым крылом саюзнага войска (пераважна беларуска-ураінскімі палкамі), прычыніўся да разгрому нямецкіх рыцараў. Вітаўт праводзіў актыўную палітыку на ўсходзе, падпарадкаваўшы свайму ўплыву Ноўгарад, Пскоў і Цьверскае княства. Карыстаючыся тым, што яго дачка Соф’я была жонкай маскоўскага вялікага князя Дзімітрыевіча, пасля смерці свайго зяця Васіля І (1425 г.) Вітаўт дамогся какб яго прызналі апекуном над унукам Васілём ІІ. У канцы свайго жыцця састарэлы Вітаўт намагаўся захаваць незалежнасць сваёй дзяржавы. На з’ездзе манархаў у Луцку (1429 г.) ён прыняў прапанову імператара Свяшчэнай Рымскай імперыі Сігізмунда Люксембургскага каранавацца каралеўскай каронай. Карону і каралеўскую булу блаславіў Папа рымскі, але варожа настроены да Вітаўта кракаўскі біскуп Збігнеў Алесніцкі загадаў па дарозе праз Польшчу перахапіць карону і іншыя рэгаліі. Вітаўт памёр, так і не атрымаўшы каралеўскага тытула. Пры Вітаўце, які атрымаў мянушку “Вялікі”, Вялікае Княства Літоўскае заняло самае дастойнае месца ў Еўропе.

№ 35. Знешняя палітыка Вітаўта: адносіны з Польшчай, Маскоўскім княствам, Свяшчэннай Рымскай імперыяй.

Лоўкі, хітры палітык і добры дыпламат Вітаўт дзейнічаў дзе грозным мячом, а дзе ласкавым словам. Так, у 1411 г. наведаў Венгрыю, а праз год заключыў Віленскі дагавор з Свяшчэннай Рымскай імперыяй. У 1419 г. быў падпісаны дагавор з Даніяй і Швецыяй. Чэшскія гусіты прапанавалі яму прыняць каралеўскую карону. Ён згадзіўся, але ў Чэхію не паехаў, а паслаў туды пяцітысячнае войска на чале з Жыгімонтам Карыбутавічам, які ў Чэхіі быў прызнаны намеснікам Вітаўта. Правадыр табарытаў Ян Жыжка таксама згадзіўся мець над сабой яго ўладу. Літоўскае войска знаходзілася там каля чатырох гадоў. Тры разы Вітаўт хадзіў ваенным паходам на Маскву. Апошні раз у 1408 г., калі ваенныя дружыны Вітаўта і маскоўскага князя Васіля 1 спыніліся на рацэ Угры. Аднак ніхто з іх не спяшаўся ў бой. Напэўна, сказалася не толькі сваяцтва князёў, але і блізкасць народаў. І без праліцця крыві цесць і зяць заключылі мір і вызначылі мяжу паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскім па рацэ Угры. Гэта мяжа, як у пачатку XX ст. устанавілі лінгвісты, супадае з мяжой пашырэння беларускіх гаворак на ўсходзе. З сярэдзшы 20-ых гг. XV ст. Вітаўт праводзіў вельмі актыўную палітыку на ўсходзе. У 1427 г. ён здзейсніў паспяховы вайсковы паход у Суздальскую зямлю. У выніку вялікі князь разанскі Іван Фёдаравіч прысягнуў Вітаўту на вернасць і падданства. У тым жа годзе і вялікі князь цвярскі Барыс Аляксандравіч заключыў з Вітаўтам дамову аб сяброўстве і ўзаемнай дапамозе. Не трэба лічыць Вітаўта прагавітым чалавекам. Калі 27 лютага 1425 г памёр яго зяць, маскоўскі князь Васіль I, ён не стаў далучаць землі дзевяцігадовага ўнука да сваіх, а абмежаваўся тым, што пакінуў Маскоўскае княства толькі ў васальнай залежнасці ад сябе. Дзяржава Вітаўта дасягнула найбольшай магутнасці, а вялікі князь - найбольшай славы. Аднак не адчуваў радасці вялікі князь, бо не было ў яго літоўскай каралеўскай кароны. Менавіта ў ёй ён бачыў прызнанне не толькі сваіх уласных заслуг, але і прызнанне Вялікага княства Літоўскага і Рускага як магутнай еўрапейскай дзяржавы. Вітаўт вырашыў канчаткова аддзяліць Літоўска-Беларускую дзяржаву ад Польскага каралеўства. Дзеля гэтага ён павінен быў атрымаць тьггул караля і каранавацца. Сігізмунд I, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, падтрымаў яго. Вырашылі аб'явіць аб гэтым на міжнародным з'ездзе, які меўся адбыцца на пачатку 1429 г. у Луцку. У прызначаны час прыехалі госці да Вітаўта з Даніі, Ордэна, Візантыі, Малдавіі, Польшчы, прадстаўнікі рымскага папы і крымскіх татараў. З Масквы прыбылі Вітаўтаў унук Васіль Васілевіч і мітрапаліт Фоцій, а з Польшчы - Ягайла са сваёй світай. Каля сямі тыдняў 15 тысяч гасцей частаваліся і забаўляліся. Чакалі Сігізмунда I, які спазніўся на 16 дзён і з'явіўся толькі 22 студзеня з жонкаю Барбарай, Вітаўт не скупіўся і шчодра частаваў гасцей. Летапісец пра гэтыя баляванні пісаў так: "И мешкали вси тые гости у великого князя Витовта сем недель. А оброку им выходило на страву на кождый день по пяти сот бочок меду, по пяти сот яловиц, по пяти сот баранов, по пяти сот вепров, по сту зубров, а по сту лосей, а иных рэчей и числа не было". З найбольш важных пытанняў, якія разглядаліся на з'ездзе, было тры: дапамога Візантыі ў барацьбе з туркамі, аб'яднанне праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, каранацыя Вітаўта на караля. Ягайла не стаў пярэчыць адкрыта супраць каранацыі і сказаў, што параіцца са сваімі саноўнікамі. А тыя не хацелі адпускаць літвінскія землі з-пад свайго ўплыву. Асабліва варожа паставіўся да гэтага кракаўскі біскуп Збігнеў Алясніцкі, які заявіў Вітаўту так: "Забудзь пра гэту думку, найсвятлейшы князь. А калі так дорага табе карона на сваей галаве, дык хочаш, аддадзім табе і каралеўства свае і карону". Вітаўт не хацеў браць польскую карону. Ён дамагаўся таго, што яму па праву магло належаць - кароны Літоўскага і Рускага каралеўства. Пакідаючы сход, Вітаўт гняўліва сказаў: "Няхай так, а я ўсе ж зраблю па-свойму". Вялікі князь быў настойлівы і сваей мэты, напэўна, дасягнуў бы, каб быў крыху больш асцярожным і менш давяраў Ягайлу. Выдатны палкаводзец пачаў актыўна рыхтавацца да вайны з Польшчай. Дзеля гэтага ён нават узяў прысягу ад сваіх падданых на вернасць яму. Збігнеў Алясніцкі прыехаў у Гародню адгаварыць Вітаўта ад каранацыі. Ён даводзіў яму бессэнсоўнасць яго ўчынку: "Ведай, што каралеўская карона хутчэй прынізіць тваю веліч, чым узвысіць: паміж князямі ты першы, паміж каралямі будзеш апошні, што за гонар у немаладыя гады ўпрыгожваць галаву невялікай колькасцю золата ды карункаў, а цэлыя народы асудзіць на жахі кровапралітнай вайны?" Кракаўскі біскуп прыязджаў да Вітаўта другі і трэці раз. Рабілася ўсе, каб не дапусціць скасавання уніі з Літвой. Каб сарваць каранацыю Вітаўта на літоўскага караля, сталі шукаць і іншыя шляхі. Угаварылі папу Марціна V выступіць супроць такога акта. І папа забараніў Сігізмунду слаць Вітаўту карону, а вялікаму князю прымаць яе. Аднак Вітаўт ад сваей мэты не адступаў. У гэтым намеры ён адчуваў падтрымку не толькі з боку літоўскіх і рускіх князёў і сваіх намеснікаў, а таксама імператара Сігізмунда 1 і магістра Ордэна, якія былі зацікаўлены ў самастойнасці Вялікага княства Літоўскага і Рускага. У Свяшчэннай Рымскай імперыі зрабілі дзве кароны: для Вітаўта і княгіні. Іх меліся даставіць у Вільню 8 верасня 1430 г. На каранацыю было запрошана шмат гасцей, сярод іх Ягайла, маскоўскі князь Васіль Васілевіч, мітрапаліт Фоцій і інш. У прызначаны дзень карону не прывезлі, адклалі каранацыю на пазней, але карону не прывезлі і да канца верасня. Госці паступова раз'ехаліся, а Вітаўт заняпаў духам, але не страціў надзею. Ён хацеў цяпер атрымаць карону са згоды Ягайлы і Алясніцкага. Вось тут ён, напэўна, дапусціў памылку. Летапісец так тлумачыць знікненне Вітаўтавай кароны: "I ляхове, не жычыўшы кароны Літве, карону ад іх тую адабраўшы і разсекшы яе на полы, прыложылі ко коруне біскупа кракоўскага, каторая і цяпер пры замку ў касцеле св. Станіслава ёсць".

36 Вялікая вайна 1409—1411 гадоў —баявыя дзеянні паміж Польскімкаралеўствам і Вялікім княствам Літоўскім з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога.Ян Матэйка , Грунвальдская бітва ВКЛ імкнулася вярнуць захопленую ордэнам Жамойць, Польскае каралеўства — Памор'е і маркграфства Новую Марку, пакінуць за сабой Добжынскую зямлю . Абедзве дзяржавы хацелі разграміць узброеныя сілы ордэна. Крыжакі імкнуліся захаваць за сабой гэтыя землі асабліва Жамойць. Жамойць якая злучала паморска-прускія і лівонскія ўладанні ордэна. Вайне папярэднічала актыўная дыпламатычная дзейнасць. Ордэн, ахвяраваўшы буйныя грашовыя сумы заручыўся падтрымкай чэшскага караля Вацлава і венгерскага караля Жыгімонта. ВКЛ 14 верасня 1408 заключыла мір з Маскоўскім вялікім княствам , чым забяспечыла сябе тыл. Крыжакі і саюзнікі праводзілі прапагандысцкую кампанію і вербавалі наймітаў па ўсёй Еўропе. 31 мая 1409 у Жамойці выбухнула паўстанне супраць ордэна, неафіцыйна падтрыманае вялікім князем ВКЛ Вітаўтам. Ваенныя дзеянні пачаліся 16 жніўня 1409 , калі войскі ордэна напалі на польскія гарнізоны ў Добжынскай зямлі. У час ваеннай кампаніі 1409 крыжакі захапілі Добжынскую зямлю, у Новай Марцы разбілі паспалітае рушэнне, войскі ВКЛ уступілі ў Жамойць і выгналі адтуль ворага, палякі вярнулі Быдгашч . 8 кастрычніка 1409 Польшча пры пасрэдніцтве караля Вацлава заключыла з ордэнам перамір'е «да заходу сонца» 24 чэрвеня 1410, паводле якога абодва бакі захоўвалі ўладанні на час падпісання пагаднення, палякі абавязваліся не дапамагаць жамойтам і іх саюзнікам. Перамір'е не тычылася ВКЛ, аднак ордэн актыўных дзеянняў супраць княства не пачаў. 8-9 снежня 1409 у Брэсце адбылася тайная нарада, на якой польскі кароль Ягайла і Вітаўт разгледзелі і ўзгаднілі стратэгічна-тактычныя пытанні летняй кампаніі 1410 (Гл.далей : Берасцейская сустрэча). У маі 1410 году Ордэн заключыў перамір'е з ВКЛ да 24 чэрвеня. Вітаўту ўдалося да канца лета нейтралізаваць войскі лівонскай правінцыі Ордэна, што значна паўплывала на ход ваенных дзеянняў (лівонскія войскі з'явіліся на прускім тэатры вайны толькі ў  канцы жніўня). Паказаўшы сябе выдатнымі военачальнікамі Ягайла і Вітаўт шляхам складаных перамяшчэнняў увялі ворага ў зман, прымусілі Ордэн рыхтавацца да нападу з розных бакоў і вылучыць значныя сілы на абарону межаў у розных месцах. Войскі саюзнікаў рушылі на сталіцу ордэна Мальбарк , прымусілі крыжакоў даць генеральную бітву, у выніку якой тэўтонская армія пацярпела  поўнае паражэнне (Гл.далей : Грунвальдская бітва). Ордэнская дзяржава выратавалася дзякуючы рашучым дзеянням комтура Генрыха фон Плаўэна, які здолеў апярэдзіць саюзнікаў, першы дабраўся да сталіцы і арганізаваў яе абарону. Аблога Марыенбурга (Мальбарка) (25 ліпеня — 19 верасня 1410) скончылася беспаспяхова. Ваенныя дзеянні працягваліся з перапынкамі на перамір'е. Вялікая вайна скончылася Тарунскім мірам 1411 , паводле якога ўсе гарады і замкі, захопленыя ў час вайны, вярталіся ўладальнікам, Жамойць перадавалася ВКЛ, а пасля смерці Вітаўта — ордэну, Добжынская зямля пакідалася за Польшчай. Перамога саюзнікаў моцна падарвала магутнасць Тэўтонскага ордэна і спыніла яго агрэсію на ўсходзе.

15 П аняцце сярэднявечча было ўведзена італьянскімі гуманістамі ў XV ст. і азначае перыяд у гісторыі чалавецтва, які раздзяляе антычнасць і Адраджэнне. Традыцыйная класіфікацыя сярэднявечча выглядае так: ранняе - V-Х стст., класічнае - ХІ-ХV стст., позняе — XVXVII стст. Пераход ад антычнай да сярэднявечнай цывілізацыі з феадальнай грамадска-гістарычнай сістэмай у Еўропе заняў V-VІІІ стст. Феадалізм — гэта грамадска-гістарычная сістэма, якая характарызуецца прыналежнасцю ўсіх зямель феадалам, марудным развіццём тэхнікі, асабістай залежнасцю сялянства, прымацаваннем сялян да зямлі, натуральнай гаспадаркай. Вылучаецца некалькі тыпаў, або шляхоў, станаўлення феадалізму: 1. Візантыйскі - усталяванне феадальнага ладу было адзначана суіснаваннем дзяржаўнай, феадальнай, сялянскай, абшчыннай уласнасці. Усходнерымская, або Візантыйская, імперыя здолела захаваць культурную антычную спадчыну (у асноўным грэчаскую) з гарадской цывілізацыяй, моцным юрыдычным рымскім правам і рабаўладаннем. Працягвалі развіццё гарады Канстанцінопаль (Царград), Александрыя, Антыёхія, Эфес, Цір, Бейрут. Былі арганізаваны карпарацыі вольных рамеснікаў, гандляроў, судаўладальнікаў. 2. Італьянскі тып развіцця феадалізму быў найбольш цяжкі і разбуральны. У V ст. Заходнерымская імперыя была захоплена варварамі, якія ўжо адчулі ўплыў іранскай, азіяцкай культур. Адкінуўшы спачатку за непатрэбнасцю вялікую частку антычнай культуры і дасягненні яе цывілізацыі, варвары да IX ст. адрадзілі рамёствы, аднавілі міжнародныя гандлёвыя сувязі, замацавалі іерархію феадальных зямельных адносін. Вярхі захопнікаў пераўтварыліся ў буйных землеўладальнікаў, а болыпая частка воінаў стала мелкімі землеўладальнікамі, што паступова страчвалі сваю незалежнасць. Варвары прынеслі з сабой культуру апрацоўкі металаў (зааморфны стыль арнаментаў у ювелірнай працы, вытворчасць высокаякаснай зброі), гарбарнае майстэрства. У 843 г. Італія выдзялілася з імперыі Карла Вялікага як самастойная дзяржава (за выключэннем поўдня). 3. Французскі шлях быў характэрны для краін, што ўваходзілі ў Рымскую імперыю. Яны яшчэ захоўвалі асновы абшчынна- родавага ладу, калі пачалося пераўтварэнне правадыроў плямёнаў ва ўладальнікаў феодаў (вялікіх надзелаў зямлі), а вольных абшчыннікаў - у залежных сялян. У VIII—IX стст. у Франкскай дзяржаве панавала буйная феадальная вотчьша, якую апрацоўвалі калоны (зямельна залежныя сяляне) і сервы (асабіста залежныя сяляне). 4. Для скандынаўска-рускай мадэлі генезісу феадалізму галоўнай рысай з'яўляецца пераход ад першабытнай грамадска-эканамічнай сістэмы адразу да феадалізму, мінуючы класічнае рабаўладанне (у цяжкіх кліматычных умовах утрыманне вялікай колькасці рабоў і выкарыстанне іх працы было эканамічна нявыгадна. Таму на ўсходнеславянскай тэрыторыі было распаўсюджана толькі патрыярхальнае рабства). У ІХ-Х стст. уласнікам зямель на Старажытнай Русі была дзяржава. Баяры атрымлівалі зямлю ў часовае карыстанне або проста мелі права збору дані з пэўнай тэрыторыі за сваю службу. Таму баярства імкнулася быць бліжэй да княжацкага двара, а не адасабляцца. Абшчына таго часу мела назву «вервь», за сваю зямельную маемасць яна рэгулярна плаціла падаткі (даніну). Феадальнае землеўладанне на Русі расло марудна, і толькі ў ХІ-ХІІ стст. адбылося разлажэнне дзяржаўнай формы маёмасці і ўзнікненне прыватна-феадальнай. Асновай землеўладання стала баярская вотчына, што пераходзіла ў спадчыну ад бацькі да сына. Большасць насельніцтва складалі вольныя сяляне — смерды. Палонныя рабы называліся халопамі і маглі сябе выкупіць. Такі шлях развіцця феадалізму быў характэрны для Расіі, Беларусі, часткі Украіны, Скандынавіі, Усходняй Прыбалтыкі, часткова - шатландскага рэгіену. 5. Мусульманскі тып развіцця феадальнай грамадска-эканамічнай сістэмы звязаны з узнікненнем ісламу ў VII ст. і яго распаўсюджваннем у краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Для плямёнаў Аравійскага паўвострава ён стаў сцягам мклівых захопаў суседніх тэрыторый. За VІІ- IХ стст. арабы захапілі Блізкі Усход, Іран, Егі

ответ 39 Кожны народ мае сваю культуру. Нельга змешваць навукова-тэхнічную культуру, інтэрнацыянальную па сваёй сутнасці, і нацыянальную культуру народа. Толькі ў ўлонні нацыянальнай культуры можа існаваць народ. Без гэтай асновы надыходзіць духоўная смерць народа, адбываецца працэс ператварэння яго ў этнаграфічны матэрыял для іншай цывілізацыі. На базе якіх этнакультурных традыцый фармаваліся мова і культура беларускага этнасу? Ўваходжанне заходніх зямель Русі ў склад Вялікага княства Літоўскага супадае з пачаткам працэсу фарміравання беларускай этнічнай супольнасці. Менавіта ў гэты час продкі беларусаў сталі ўсведамляць сябе як асобны народ са сваім гістарычным мінулым, звычаямі, гаспадарчым і жыццёвым прыладай. Але ёсць падставы меркаваць, што некаторыя уласцівыя беларускаму этнасу прыкметы пачала спець яшчэ ў нетрах Старажытнарускай дзяржавы. Асновай культурнага развіцця ўсходніх славян было ўсходнехрысціянскай веравызнанне, з прыняццем якога пачалі распаўсюджвацца пісьменнасць, храмавае дойлідства, іканапіс і г. д. Этнічная тэрыторыя беларусаў знаходзілася там, дзе да рассялення славян пражывалі балцкія плямёны. Пэўны ўплыў паганскай балцкай культуры садзейнічала з'яўленню і замацаванню некаторых чорт, характэрных толькі для беларусаў. На працягу XIV-XVI стст. ва ўмовах моцнай вярхоўнай улады і адзінага заканадаўства ў ВКЛ фармаваліся і замацоўваліся адметныя рысы гаспадарчай дзейнасці мясцовага славянскага насельніцтва. Складвалася уніфікаваная бытавая культура, агульныя рысы назіраліся ў абрадах, звычаях, народнай мастацкай творчасці. Ажыўленне эканамічнай дзейнасці спрыяла з'яўленню моцнага гарадскога саслоўя з яго характэрным бытам. Істотна змяняўся мова мясцовых жыхароў - ён набываў рысы, уласцівыя нова му этнасу, а затым замацаваўся ў якасці мовы дзяржаўнай дакументацыі, заканадаўства і судаводства, што спрыяла яго лексічныя ўзбагачэнні. Пад уздзеяннем польскага культурнага фактару ў лексіку літаратурнай мовы пранікала шмат слоў з польскай мовы і сярэднявечнай латыні. Але мясцовыя народныя гаворкі захавалі шмат старажытнарускіх чорт. Пасля Крэўскай уніі ў фарміраванне беларускай этнічнай супольнасці актыўна ўключыўся і каталіцкі польскі фактар. На заходнерускіх і паўднёварускіх землях пачатку укараняцца культурная традыцыя, якая ўспрымае мясцовым насельніцтвам як чужая. На скрыжаванні трох згаданых этнакультурных традыцый - ўсходнеславянскай, балцкай і польскай - фармавалася і этнічную самасвядомасць беларусаў. Значная частка насельніцтва былых заходнерускіх земляў не аддзяляла сябе па этнічных прыкметах ад жыхароў іншых рэгіёнаў былой Русі. Да канца XVIII ст. беларусы карысталіся пераважна саманазвай «рускія» або «русіны», адчуваючы сябе нашчадкамі агульнай ўсходнеславянскай культуры. Доўгі час этнічная прыналежнасць атаясамлівалася з рэлігійнай: "рускі" азначала праваслаўны у адрозненне ад «паляка» - каталіка. І толькі ў канцы XIX - пачатку XX ст. тэрмін «Белая Русь» распаўсюдзіўся на ўсю беларускую этнічную тэрыторыю, а за жыхарамі замацавалася назва «беларусы».

ответ 38 Гаспадарчая жыццё ў ВКЛ была звязана з сельскай гаспадаркай і асабістай уласнасці буйных феадалаў знаходзіліся землі, якія можна было прадаваць, дарыць, абменьваць. Колькасць такіх зямель пастаянна расло. Буйных землеўладальнікаў называлі панамі (сучасныя гісторыкі называюць іх магнатамі). Большасць феадалаў сярэдніх і дробных землеўладальнікаў - з XVI ст. сталі называцца шляхты. Вялікі князь быў найбуйнейшым уладальнікам дзяржаўных зямель. Іх колькасць павялічвалася ў выніку далучэння да ВКЛ новых тэрыторый. Даходы ад гэтых зямель ішлі ў дзяржаўную казну, якой распараджаўся таксама князь. За карыстанне зямлёй феадала сяляне павінны былі выконваць паншчыну, адпрацоўку пэўнай колькасці дзён на зямлі феадала або плаціць чынш - грашовы падатак за карыстанне зямельным надзелам. Сялян, хто аддаваў натуральную даніну сельскагаспадарчымі прадуктамі за карыстанне зямлёй феадала, называлі даннікамі. З XV ст. яны плацілі чынш. Акрамя таго, існаваў шэраг дадатковых павіннасцей: талакі - сумесныя сезонныя гаспадарчыя работы, якія выконваліся усімі сялянамі разам; гвалты, або згоны, - агульныя тэрміновыя працы (будаўніцтва дарог, мастоў і г.д.). У XIV - XV стст. сяляне з землеўладальнікаў ператварыліся ў землекарыстальнікаў. Сяляне дзяліліся на падобных (свабодных), якія мелі права пераходзіць ад аднаго феадала да іншага, і непадобных (прыгонных) - тых, каму такі пераход быў забаронены. У 1447г. вялікі князь Казімір выдаў прывілей, які забяспечваў феадалам, У адрозненне ад сялян, валоданне зямлёй на правах поўнай уласнасці. У 1468г. быў складзены Судзебнік Казіміра - першы зборнік законаў ВКЛ. Згодна з гэтым дакументам сяляне пазбаўляліся права свабоднага пераходу ад аднаго феадала да іншага, значыць, яны прымацоўваліся да зямлі, на якой жылі і якую апрацоўвалі. Выданне Судзебніка азначала юрыдычнае афармленне запрыгоньвання сялян - страты сялянамі свайго права ўласнасці на зямлю і ператварэння іх у залежных ад феадала. Стан гарадоў у XIV - XV стст., Вызначалася тым, што каля 40% усіх гарадоў знаходзіліся ў прыватнай уласнасці феадалаў. Насельніцтва такіх гарадоў імкнулася пазбавіцца ад феадальнай залежнасці. З канца XIV ст. вялікія князі, улічваючы гэта імкненне гарадскіх жыхароў, сваімі граматамі сталі дараваць гарадам Магдэбурскае права, або права па самакіраванне (яго назва паходзіць ад нямецкага горада Магдэбурга, які першым і гісторыі ў XIII ст. атрымаў такое права). Згодна з гэтым права гараджане вызваляліся ад феадальнай залежнасці і стваралі свой орган улады - магістрат і суд, а рамеснікі - свае рамесныя аб'яднання. Магістрат з'яўляўся выбарным органам гарадскога самакіравання. Ён складаўся з гарадской рады, абіраўся самімі грамадзянамі, і лавы - органа па судовых справах (назва «лава» паходзіць ад таго, што абвінавачаных саджалі падчас слуханні справы на звычайную краму). Гэтыя органы самакіравання узначальвалі адпаведна бурмістр і войт. Для магістрата ў гарадах пазней пачалі ўзводзіцца спецыяльныя будынка - ратушы з гарадской вежай і гадзінамі на ёй. Першым з гарадоў ВКЛ Магдэбурскае права атрымаў у 1387г. горад Вільню. Першым вольным горадам на тэрыторыі сучаснай Беларусі стала ў 1390г. Бярэсце (цяперашні Брэст). Самы старажытны горад Беларусі Полацк набыў Магдэбурскае права ў 1498г. Мінск - сучасная сталіца Беларусі - атрымаў права на самакіраванне ў 1499г. Карэнных свабодных гараджан называлі мяшчанамі.

ответ на 37 Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага мяняўся адначасова з развіццём феадальных адносін. З'яўляліся розныя катэгорыі феадальна-залежнага насельніцтва. У якасці землеўладальніка выступаў феадал, які валодаў зямлёй, а ў якасці залежнага насельніцтва выступалі сяляне, з якіх паступова вылучацца розныя катэгорыі феадальна - залежнага насельніцтва: сяляне-абложныя, сяляне-баяры. Новая сацыяльная структура феадалаў была прадстаўлена шляхтай, духавенствам. У гарадах з'яўляліся мяшчане, у якіх было Магдэбурскае права, альбо бес такога. У грамадскім ладзе Вялікага Княства Літоўскага таго часу назіралася таксама няроўнасць унутры сацыяльных груп. Няроўнасць каталіцкага духавенства і баярына з праваслаўным, што і стварала розныя сацыяльныя канфлікты. Правы і прывілеі шляхты ВКЛ былі істотна пашыраны дзякуючы прывілею Казіміра 1447 года. Прававое становішча сялянства, што складалі асноўную масу насельніцтва, паступова пагаршаецца. Гэта было юрыдычна замацавана, дзякуючы чаму эксплуатацыя сялян была юрыдычна абгрунтавана. У залежнасці ад таго, якія павіннасці яны неслі, яны дзяліліся на аблогавых, цяглых, агароднікаў, даннікаў. Па тым прыкмеце, каму яны належалі, дзяліліся на царкоўных, дзяржаўных, памешчыцкіх. Па ступені залежнасці ад феадала былі падобныя (маглі сысці ад свайго гаспадара) і непадобныя (такім правам не валодалі). Па агульназемскае прывілею 1447года феадал меў права судзіць сваіх сялян на сваёй тэрыторыі, таксама пазбаўляліся права пераходу да іншых гаспадароў і пераходзіць у разрад дзяржаўных. Юрыдычныя афармленне шляхты пачалося з 1452 Прывілеем Вялікага князя, сутнасць якога зводзілася да таго, што ўраўноўваюць правы феадалаў католікаў з феадаламі ня каталіцкага веравызнання. У гарадах таксама мела месца маёмаснае расслаенне. Хтосьці перакладаўся ў разрад привилигированного саслоўя, у асноўным тыя, на якіх распаўсюджвалася дзеянне Магдэбурскага права. У грамадскай структуры гарадоў вылучаліся мяшчане. Багатыя мяшчане былі прадстаўлены купцамі, уладальнікамі рамесных майстэрняў, ліхвяроў. Але асноўная частка насельніцтва горада складалася з самых бедных мяшчан.

  1. Узнікненне хрысціянства і хрысціянізацыя еўрапейскіх краін. Хрышчэнне Русі і яе беларускіх зямель.

Духоунае жыццё усходних славян у эпоху ранняга Сярэднявечча. Прыняцце хрысциянства и распаусюджванне письменнасци. Хрысціянства на Старажытную Русь прыйшло з Візантыі у гатовым выглядзе, з адшліфаванымі за дзевяць стагоддзяў свайго існавання формуламі, са Старым і Новым Запаветамі, з літаратураю айцоў царквы, з культамі Хрыста і Багародзіцы, са стараславянскай мовай, прынесенай першымі місіянерамі з Візантыі.Пашырэнне хрысциянскай веры на бел землях пачалося з 10 ст.У 988 г киеуски князь Уладзимир Станислававич (Краснае Сонейка) прыняу хрысциянства. У 992 князь Изяслау заснавау у Полацку епархию- вяликую царкоуную акругу, дзе Рагнеда и ён стали першыми хрысциянами У полацким княстве. Хрысціянскаму служэнню прысвяціла сябе яшчэ адна вядомая асоба з роду полацкіх князёў – унучка Усяслава Чарадзея Прадслава, якая, пастрыгшыся ў манашкі, прыняла імя Ефрасінні. На працягу некальких стагоддзяу распаусюджвалася у саперництве з язычництвам (мнагабожжа),язычництва мела глыбокия старажытныя карани. Звычайна мясцовыя жыхары прымусова хрыстилися у новую веру, а язычницкия идалы- каменныя ци драуляныя скульптурныя выявы бажкоу-разбуралися. Многія сяляне патаемна выконвалі язычніцкія абрады. Гарадское супольнае жыццё, наадварот, схіляла да разумення і ўспрыняцця палажэнняў хрысціянскай рэлігіі, яе сімволікі. Такім чынам, стваралася двухвер’е, якое існавала на тэрыторыі Беларусі з даўнейшых часоў, існуе сёння і дазваляе славянскаму язычніцтву мірна ўжывацца з усходнім і заходнім хрысціянствам. Сёння ў памяці беларускага народа жывуць розныя язычніцкія міфалагічныя ўяўленні аб існаванні “таго свету”, святкуюцца “дзяды” і “радаўніца”, апавядаюцца гісторыі пра русалак, лесавікоў, чарцей, ведзьмаў. Захоўваюцца некаторыя язычніцкія абрады – гуканне вясны, купалле, валачобніцтва, юр’еўскія і траецкія звычаі. Але ўсе яны страцілі цяпер сваю магічную сілу, сталі хутчэй за ўсё гістарычнымі традыцыямі і абрадамі беларускага народа.  Увядзенне хрысціянства садзейнічала развіццю культуры на беларускіх землях. Вышэйшым узорам старажытнарускай культуры з’яўляецца манументальная архітэктура. У Х – ХІІІ стст. у архітэктуры Еўропы дамінаваў раманскі стыль. Грамадзянскія і культавыя раманскія пабудовы вызначаліся масіўнасцю, суровай манументальнасцю і крапаснымі рысамі. Рысы раманскага стылю ёсць у многіх помніках беларускага дойлідства.   З прыняццем хрысціянства бярэ пачатак каменна-цаглянае будаўніцтва, узвядзенне манументальных культавых пабудоў. Будаўніцтву сабораў на Русі надавалася дзяржаўнае і палітычнае значэнне. Цэрквы былі не толькі культавымі ўстановамі, але і важнейшымі цэнтрамі інфармацыі аб палітычных, рэлігійных і грамадскіх справах і падзеях. У іх захоўваліся казна, бібліятэкі, архівы. Пры храмах і манастырах навучалі грамаце, тут пісаліся славутыя рускія летапісы. У сярэдзіне ХІ ст. у Полацку быў пабудаваны Сафійскі сабор. Яскравай і самабытнай з’яўлялася гродзенская архітэктурная школа. У ХІІ ст. былі пабудаваны царква Барыса і Глеба на Каложы на ўскраіне старажытнага Гродна, Крэпасныя вежы, Ніжняя царква на тэрыторыі гродзенскага дзядзінца. У ХІІІ ст. у манументальным будаўніцтве пачынаюць пераважаць абарончыя збудаванні, што звязана з узмацненнем ваеннай пагрозы з боку крыжакоў і татара-манголаў. У апошняй чвэрці ХІІІ ст. у Камянцы (каля Брэста) была ўзведзена 30-метровая вежа абарончага значэння – Белая вежа, якая захавалася да нашага часу. Састаўной часткай культуры беларускіх зямель з’яўлялася вусная народная творчасць: песні, быліны, легенды, прымаўкі, казкі, плачы-галашэнні, загадкі.     З хрысціянствам звязана ўвядзенне і пашырэнне пісьменнасці. З’явіліся богаслужэбныя кнігі, перакладная літаратура, філасофскія трактаты.У 11 ст. на Полацкай зямли пачала асвойвацца кирыличная азбука(складзена у 863 г. Кирылам и Мяфодзием, 43 литары). Аб гэтым сведчать надписы на «Барысавых камянях»(р. зах. дзв.) и «Рагвалодавым камяни»(каля Оршы). Навуковую каштоунасць маюць берасцяныя граматы- бярозавая кара з литарами. Знойдзены у Вицебску и Мсцислаули. У п.пал. 11 ст.пачалося летаписанне- запис падзей па гадах у храналагичнай паслядоунасци. У п. 12 ст Манахам Нестарам створна «Аповесць минулых гадоу». Самай ранняй рукаписнай книгай на т Б. зъяуляецца «Тураускае Евангелле»(11 ст.). Матэрыялам для рукаписных книг служыу пергамент- спецыяльна вырабленая скура цялят.Вокладкай служыли 2 дошки, абцягнутыя скурай, а зачынялася з дапамогай спражки. Пашырэнню письменнасци садзейничали рэлигийна-асветницкия дзеячы.Напрыклад, Прадслава, унучка Усяслава Чарадзея, даведаушыся аб намеры бацьки выдаць яе замуж,у 12 лет збегла з дому у жаночы манастыр, дзе атрымала имя Ефрасиня.Яна заснавала жаночы и муж. манастыры, дзе пераписвалися царкоуныя книги.Для маладых жанч. яна адкрыла школу.Першая жанчына якую царква абвясцила святой.Турауски епискап Кирыла замуравауся у манастырскай вежы (стаупе у некальки паверхау) и жыу пустэльникам-у изаляцыи ад иншых людзей. Ён писау «словы»-звароты да верникау,малитвы-споведзи, аповесци-прытчы, якия маюць х-р павучанняу.Яго яшчэ пры жыцци празвали «Залатавустам».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]