Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-4.docx
Скачиваний:
28
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
181.86 Кб
Скачать

29. Вкл пры Гедыміне

Пры пераемніку Віценя Гедыміне (вялікі князь у 1316 – 1341 гг.) асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі не змяніліся. Гэты кіраўнік называў сябе князем літоўцаў і рускіх і працягваў палітыку збірання славянскіх зямель. Ажаніўшы сына Альгерда на Марыі, адзінай дачцэ віцебскага князя Яраслава, пасля смерці апошняга далучыў Віцебск з княствам да дзяржавы (1320 г.), але з віцебскім баярствам таксама быў заключаны дагавор, дзе ўтрымліваліся вялікія правы горада і тэрыторыі на самакіраванне. У 1320-1330-я гг. былі далучаны Мінская і Турава-Пінская землі, а так сама рэшткі Берасцейскай зямлі. Большая частка сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад славяна-балцкай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага. Межы княства значна пашырыліся, роля Наваградчыны ў княстве знізілася, таму Гедымін у 1323 г. перанес сталіцу на новае месца – у крывіцкае пасяленне Крывы горад на Віліі, цэнтр адной з валасцей былога Полацкага княства. Новая сталіца – Вільня стала палітычным, культурным, эканамічным і рэлігійным цэтрам беларускіх зямель і захоўвала гэты статус на працягу некалькіх стагоддзяў – да пачатку XX ст.Каб пазбавіць крыжакоў падставы для нападаў (пашырэнне хрысціянства сярод язычнікаў) Гедымін паспрабаваў ахрысціць у каталіцтва жамойтаў і літоўцаў – якія яшчэ былі пераважна язычнікамі, але гэта выклікала незадавальненне як сярод саміх паганцаў, так і сярод праваслаўнага насельніцтва княства. Таму князь пайшоў іншым шляхам. Ен усталяваў саюзніцкія адносіны з польскім каралем, мазавецкім князем, з Ноўгарадам. Сканцатраваўшы сілы, ён нанёс некалькі сакрушальных паражэнняў Тэўтонскаму ордэну і Брандэнбургу (гл. Давыда Гарадзенскага). Сам Гедымін кіраваў войскам у пераможнай бітве на рацэ Акмяне (1331 г.)Ва ўнутранай палітыке Гедымін дамагаўся адзінства дзяржавы, прасякаў любыя праявы сепаратызму з боку жамойцкіх старэйшын. На заходніх акраінах будаваў мураваныя замкі, у тым ліку ў Вільні (башня Гедыміна), Троках, Крэве, Лідзе і інш. У гарады запрашаў рамеснікаў, гандляроў і адукаваных людзей з еўрапейскіх краін. У адносінах да хрысціянскай царквы прытрымліваўся нейтралітэту. Дазваляў будаўніцтва як праваслаўных, так і каталіцкіх храмаў. Падчас росту супярэчнасцяў з Масквой (за ўплыў на Пскоў і Ноўгарад) заснаваў самастойную Літоўска-Наваградскую праваслаўную мітраполію з цэнтрам ў Навагрудку (1316 г.).Менавіта пры Гедыміне ВкЛ сфарміравалася як феадальная манархія, дзе князь валодаў паўнатой заканадаўчай, выканаўчай, судовай, ваеннай улады. Пры гэтым дзяржаўнай мовай з’яўлялася старабеларуская, аснова прававых нормаў – так сама нормы старабеларускага права. Гедымін стаў раданачальнікам дынастыі Гедымінавічаў – правячай у ВкЛ, з яе пайшлі знакамітыя беларускія і рускія княскія роды а так сама каралеўская дынастыя ў Польшчы – Ягеллоны.Яшчэ пры жыцці Гедымін падзяліў дзяржаву паміж сынамі, паставіўшы вялікім князем Яўнута (кіраваў у 1341-1345 гг.). Але апошні, мабыць, не вызначаўся ні ваеннымі, ні палітычнымі талентамі, да таго ж быў малодшым братам, і быў змешчаны Альгердам і Кейстутам і высланы ў Заслаўскае княства. Менавіта гэтыя браты сталі саправіцелямі ў ВкЛ. Альгерд (вялікі князь у 1345 – 1377 гг.) больш займаўся ўсходняй і паўдневай палітыкай, меў вялікі ўплыў на беларускіх землях і таму быў прызнаны галоўным з братоў, а Кейстут (забіты ў 1382 г. пляменнікам Ягайлай) – абапіраўся на Жамойцію (сталіца яго – Трокі) і займаўся барацьбой з крыжакамі.

30. 1)Усталяванне дваяўладдзя Альгерда і Кейстута. 2) Унутранае развіццё і знешняя палітыка ВКЛ пры Альгердзе.

  1. Пасля смерці Гедыміна 1341 ВКЛ было падзелена на 8 удзелаў. 7 з іх выпалі сынам Гедыміна: Манівіду, Нарымунту, Карыяту, Альгерду, Кейстуту, Любрату і Еўнуту(Яўнуцій). Восьмя полацкі надзел быў аддадзены пляменніку Гедыміна - Любку. Велікакняжацкі прастол Гедымін завяшчаў свайму сярэдняму сыну – Еўнуту, што не спадабалася старэйшым сынам. Акрамя таго, Еўнут не вельмі добра валодаў палітычнымі якасцямі. Супраць Еўнута была змова паміж Манівідам, Альгердам і Кейстутам. Яны адмовіліся падпарадкоўвацца яго ўладзе. Еўнут быў звергнуты каля 1345. Калі памёр Манівід, Альгерд атрымаў магчымасць стаць князем, ён дзяліў уладу з Кейстутам. Тэрыторыя дзяржавы была падзелена на дзве вялікія часткі: уся усходняя (сталіца дзяржавы Вільна і яе ўсходняя палова з Лідай, Крэвам, Віцебшчынай, Меншчынай) была пад уладай Альгерда, заходня (Жамойць, беларускае Панямонне, Берасцейшчына і Падляшша; з цэнтрам у Троках). належала Кейстуту. У ВКЛ склаўся своеасаблівы дуалізм вярхоўнай улады, які падпарадкаваў астатніх Гедымінавічаў. Саюз двух князёў аказаўся надта моцным дзякуючы іх уладанню, асабістым якасцям і сяброўству. Гэты саюз быў надзвычай плённы. Альгерд і Кейстут добра дапаўнялі адзін аднаго. Альгерд пераўзыходзіў сваіх братоў розумам, палітычнай прадбачлівасцю і дзейсным характарам.Альгерд быў жанаты на рускай князёўне. Доўгі час жыў у сваім “рускім” надзеле, “засвоіў сабе рускую народнасць” і спавядаў праваслаўе. Кейстут, наадварот, заставаўся чыстым ліцвінам-язычнікам, быў вельмі папулярным сярод літоўцаў. Вылучаўся адкрытым добразычлівым характарам і вялікай адвагай. Пакуль жылі абодва браты, палітычнае жыццё ў дзяржаве было стабільнае. Яны дасягнулі шмат чаго ва ўмацаванні цэнтралісцкіх пачаткаў у дзяржаве і ў панаванні над заходнімі землямі Русі. Шырока выкарыстоўваліся ваенна-палітычныя, культурна-рэлігійныя сілы падданых ім зямель. Арганізацыя праваслаўнай царквы была пастаўлена на службу іх інтарэсам. Многія князі і баяры прынялі праваслаўе (і Альгерд з сынамі). Да таго ж абвостраная барацьба, якую вяла Літоўска-Руская дзяржава са знешнімі ворагамі,галоўным чынам з немцамі, не схіляла асобныя яе часткі да сепаратызму. Але становішча потым пачало мяняцца. З другой стараны 14 ст. выразна ўзрастае роля буйных зямельных уласнікаў літоўскага паходжання ў палітычным жыцці дзяржавы. Гэта супярэчыла інтарэсам і імкненням беларускіх, украінскіх і рускіх феадалаў і закладвала асновы новага палітычнага канфлікту. Пачалася барацьба за большую долю феадальнай рэнты і ээканамічныя прывілеі, за палітычныя правы, а галоўнае – барацьба супраць палітычнай цэнтралізацыі ВКЛ.

  2. Пасля гібелі ў 1348 г. у бітве на р. Стрэве іх брата Нарымонта Полацкае княства таксама дасталося Альгерду, дзе ён уладкаваў свайго сына Андрэя . Пінскае было пакінута за сынамі Нарымонта, a Яўнуту пасля яго вяртання ў ВКЛ было вылучана Заслаўскае княства. У 1348 г. апошні раз упамінаецца князь асобнага Свіслацкага княства ў парэччы Бярэзіны і Пцічы, якое пазней было, відаць, падзелена паміж Альгердам і Кейстутам. Пасля гэтага тэрыторыя ВКЛ дасягнула амаль 345 тыс. кв. км.

У сярэдзіне XIV ст. па Еўропе пракацілася страшэнная эпідэмія чумы. Залатая Арда, відаць, пацярпела ад яе вельмі моцна. Да таго ж там пачаўся працэс палітычнай дэцэнтралізацыі і барацьбы за ўладу. Карыстаючыся гэтым, Альгерд разгарнуў шырокую экспансію на Русі. У 1350-я гг. да ВКЛ былі паслядоўна далучаны Бранскае, Чарнігава-Северскае княствы і заходняя частка Смаленскага (Тарапец, Орша, Мсціслаў) . З гэтага часу ўся тэрыторыя сучаснай Беларусі апынулася ў складзе ВКЛ. У 1363 г. Альгерд перамог татар у бітве на Сініх Водах (у сучаснай Украіне), пасля чаго пад кантроль ВКЛ адышло парэчча Днястра і Паўднёвага Буга. Неўзабаве Альгерд уладкаваў свайго сына Уладзіміра ў Кіеве. Аднак уключэнне ў склад ВКЛ большай часткі тэрыторыі сучаснай Украіны не прывяло да яе поўнага пазбаўлення ад ардынскай даніны. Літоўскія і нават польскія князі, якія валодалі Падоллем, Валынню, Кіеўшчынай і Чарнігава-Севершчынай, працягвалі выплачваць Залатой Ардзе "выхад" са сваіх уладанняў яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў.

Альгерду разам з братамі Кейстутам і Любартам давялося весці працяглую барацьбу з Польшчай за Галіцка-Валынскую Русь, дзе дынастыя нашчадкаў Данілы Галіцкага канчаткова згасла пасля смерці Юрыя Баляслава Трайдзенавіча. У выніку неаднаразовых войн (1349, 1366, 1377) Галіцкая зямля і заходняя частка Валыні канчаткова адышлі да Польшчы, а ўсход Валыні (Ратна, Уладзімір, Луцк) - да ВКЛ, прычым мясцовыя ўдзельныя князі ў канцы 1377 г. часова прызналі сябе васаламі Польшчы. 1377г. - узнік палітычны крызіс.На ўсходзе свядомай мэтай Альгерда было поўнае аб'яднанне Русі пад сваёй уладай. На гэтым шляху ён непазбежна сутыкнуўся з іншым аб'яднаўчым цэнтрам - ва Уладзіміра-Суздальскай зямлі. За лідэрства там змагаліся Масква і Двер, аднак да сярэдзіны XIV ст. намецілася перавага Масквы. 1350-я гады адзначаны напружанай барацьбой ВКЛ з Масквой за кантроль над Псковам і Ноўгарадам. Альгерд заключыў таксама саюз з Ардой і цвярскімі князямі і паспрабаваў нанесці Маскве ваеннае паражэнне. Аднак ён сутыкнуўся з моцным патрыятычным рухам масквічоў, якія аказалі рашучае супраціўленне. Тры паходы Альгерда на Маскву (у 1368, 1370 і 1372 гг.) аказаліся безвыніковымі. Гэта азначала захаванне на Русі двух аб'яднаўчых цэнтраў, канкурэнцыя паміж якімі ў далейшым вызначала палітычную атмасферу і ход этнічных працэсаў ва Усходняй Еўропе на працягу некалькіх стагоддзяў.

31. палітычны крызіс у ВКЛ пасля смерці Альгерда. Ягайла, Андрэй Полацкі, Вітаўт.

Згодна з папярэдняй дамоўленасцю з Кейстутам, пасля смерці братоў іх месцы на тронах павінны былі заняць іх любімыя сыны: Ягайла – замест альгерда, Вітаўт – замест Кейстута. Таму пры падтрымцы Кейстута на вялікакняжацкі прастол быў узведзены Ягайла. Ён, як і бацька, сваёй галоўнай мэтай ставіў стварэнне трывала аб’яднанай пад яго ўладай цэнтралізаванай дзяржавы, што адпавядала інтарэсам і літоўскай арыстакратыі. Але гэта задача была для Ягайлы надта няпростай па трох прычынах. Па-першае, напачатку рэальную уладу Ягайла меў толькі на тэрыторыі свайго бацькі Альгерда. У Троках і ўсёй заходняй частцы ВКЛ кіраваў стары Кейстут, які хаця фармальна і прызнаваў верхаўладдзе пляменніка, але ж меў вялікі аўтарытэт і рэальную ўладу. Па-другое, у Ягайлы існавалі і праюлемы дынастычнага характару. Андрэй Полацкі як старэйшы сын Альгерда прэтэндаваў на велікакняжаацкі прастол. Па-трэцяе, узмацнялася апазіцыя з боку заходнерускіх княстваў, якія былі незадаволены палітыкай цэнтралізаванага зліцця з Літвой. Гэтыя землі яшчэ з часоў феадальнай раздробленасці склаліся ў моцныя палітычныя арганізмы, якім звыкла было жыць самастойным жыццём, да таго ж яны былі больш эканамічна развітыя. Пры гэтым не мелі патрэб у цэнтралізацыі не толькі князі Рурыкавічы, але і правіўшыя тут Гедымінавічы, якія адчулі смак самастойнасці . У заходнерускіх княствах Выспяваў шырокі грамадска-палітычны рух, скіраваны супраць умацавання ўлады ВКЛ. Узначаліў гэты рух на першым этапе Андрэй Полацкі.

Андрэ́й Альге́рдавіч, Андрэй Полацкі; каля 1320 — 12 жніўня 1399) — князь пскоўскі, князь полацкі (1348—1387), некаторы час тытулаваўся вялікім князем полацкім і вялікім князем рускім. Старэйшы сын Альгерда і яго першай жонкі Марыі Віцебскай.Нарадзіўся каля 1320 (у 1325) года. У 1342 г. быў абраны пскавічамі пскоўскім князем, але хутка пакінуў Пскоў, бо быў абраны полацкім князем замест свайго дзядзькі Нарымонта-Глеба, аднак за захаванне стальца ў Пскове змагаўся і тады, калі стаў полацкім князем. Замест сябе ў Пскове пакінуў намеснікам Юрыя Вітаўтавіча, магчыма свайго стрыечнага брата, пасля гібелі Юрыя ў бітве з лівонскімі рыцарамі пскавічы абралі сабе іншага князя, бо былі незадаволеныя адсутнасцю Андрэя ў Пскове.Удзельнічаў у паходзе цвярскога князя Міхаіла на Маскву ў 1372 годзе. Вёў актыўную барацьбу з крыжакамі, у 1373 і 1375 гг. правёў паспяховыя паходы на Дынабург.Пасля смерці Альгерда (1377 г.) паводле яго тастаменту вялікім князем літоўскім стаў Ягайла. Андрэй спачатку быў у саюзе з Кейстутам супраць Ягайлы, пасля смерці Кейстута абвясціў сябе вялікім князем полацкім, а пасля вялікім князем рускім са сталіцай ў Полацку. Аднак пад ціскам Ягайлы вымушаны быў падацца з Полацку ў Пскоў, дзе зноў заняў сталец.Уступіў у саюз з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Данскім, удзельнічаў у 1378 годзе ў разгроме татараў у пераможнай бітве на рацэ Вожы, адваяваў у ВКЛ для Масквы северскія гарады Трубчэўск і Старадуб, удзельнічаў у Кулікоўскай бітве 1380 г., дзе ўзначальваў правы фланг маскоўскага войска.Пасля ўступіў у саюз з Лівонскім ордэнам, назваў лівонскага магістра бацькам і дарагім сябрам, такім чынам прызнаў сябе яго васалам, вярнуўся ў Полацк, выступіў супраць Ягайлы (1386). У 1386 г. спаліў Дрысенскі замак.Праз нейкі час быў захоплены Ягайлам і зняволены ў адным з замкаў у Польшчы. Адтуль быў вызвалены на просьбу Вітаўта ў 1390 г. Стаў на бок Вітаўта ў яго барацьбе супраць Скіргайлы. Зноў княжыў у Пскове.Загінуў у 1399 г. у бітве на Ворскле разам з братам Дзмітрыям і інш. князямі.ПамылкіХроніка Быхаўца памылкова называе яго сынам Кейстута — Андрэем Гарбатым. Часта сустракаецца інфармацыя, што паганскае імя Андрэя — Вінгальт, аднак гэта вядома толькі з твораў Т. Нарбута, крыніцы пра гэта не кажуць.

Ягайла, Jogaila, Władysław II Jagiełło; Vladislavas II Jagiela (у хросьце - Якуб, у каранацыі на польскі трон - Уладзіслаў II, 1348(?) - 1 чэрвеня 1434) - вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1377-92, кароль Польшчы ў 1386-1434. Сын Альгерда (малодшы з 11 яго сыноў) і цвярской князёўны Ульяны, унук Гедзіміна. Заснавальнік дынастыі Ягелонаў. На велікакняжацкі прастол прызначаны воляю бацькі. Быў хаўрусьнікам Залатой Арды, аднак у час Кулікоўскай бітвы 1380 г. не аказаў дапамогі Мамаю. У 1380 г. заключыў сэпаратныя пагадненьні з Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі, апошняму перадаў землі Жмудзі. Аднак сталыя пагрозы з боку крыжакоў і Маскоўскага княства вымусілі Ягайлу пайсці на хаўрус з Польшчай.У 1386 г. Ягайла ажаніўся з польскай каралевай Ядзьвігай (каранаваная ў 1384) і выбраны каралём Польшчы. Напярэдадні каранацыі ён вымушаны быў паўторна прыняць хрост (у праваслаўі быў хрышчаны пад імем Якуба) паводле каталіцкага абраду пад імем Уладзіслава (Władysław Jagiełło). Пры каранацыі абяцаў аб’яднаць сваю дзяржаву з Польшчай, далучыць да рымска-каталіцкай царквы не толькі паганскую Жмудзь, якая складала каля 8% насельніцтва княства, але і праваслаўных ліцьвінаў. У 1385 г. заключыў з Польшчай г. зв. Крэўскую унію (у замку Крэва, цяпер Ашмянскі р-н). У хаўрусе зь Беларуска-Літоўскай дзяржавай палякі бачылі залог утварэньня вялікай і магутнай Польшчы, сродак уратаваньня сваёй краіны ад анархіі, што ўзнікла ў пэрыяд міжкаралеўя.У хуткім часе пасьля каранацыі і падпісаньня Крэўскай уніі Ягайла зь Ядзьвігай прыехалі ў Вільню, дзе зьнішчылі паганскія сымбалі (непагасны агонь у гонар Перуна, абагаўляных зьмей, высеклі сьвятарныя гаі), раздавалі навахрышчаным белыя суконныя сьвіткі, скураныя боты і грошы (таму асобныя паганцы хрысьціліся па 2 разы і больш). У Вільні Ягайла заснаваў каталіцкія біскупства і 7 плебаній (прыходаў). У час паездак па Беларусі ён закладваў касьцёлы і кляштары, напр., у мяст. Абольцы (Талачынскі раён), в. Быстрыца (Астравецкі раён), якія пашыралі тут каталіцкую веру.Вяртаючыся ў Польшчу, Ягайла пакінуў намесьнікам у Літоўскай Русі свайго брата Скіргайлу. З мэтай умацаваньня сваёй апоры і пашырэньня каталіцтва сярод фэўдалаў Беларуска-Літоўскай дзяржавы Ягайла выдаў у 1387 г. прывілей, паводле якога фэўдалам, што прынялі каталіцтва, даваліся дадатковыя правы і вольнасьці. Гэта выклікала незадавальненьне праваслаўных, што выкарысталі князі Кейстут і яго сын Вітаўт. Ягайла зьняволіў іх у Крэўскім замку, дзе Кейстут памёр, а Вітаўт уцёк адтуль і з дапамогай крыжацкага войска захапіў уладу ў Вялікім княстве Літоўскім, а Скіргайлу саслаў намесьнікам у Кіеў. Зімой 1390 г. войскі Ягайлы пасьля 10-дзённай аблогі авалодалі Берасьцейскім замкам, які абаранялі войскі Вітаўта. У выніку кампраміснага Остраўскага пагадненьня 1392 г. Ягайла адмовіўся ад велікакняжацкай пасады і прызнаў пажыцьцёвым гаспадаром (вялікім князем) Беларуска-Літоўскай дзяржавы Вітаўта (у хросьце Аляксандар), а сам застаўся ў Каралеўстве Польскім. У 1387 г. яго намаганьнямі да Польшчы далучана частка Галіцкай Русі, што да таго належала Вугоршчыне.У 1400 ён рэарганізаваў Кракаўскі ўнівэрсытэт (заснаваны ў 1364 г. Казімерам III) на ўзор Парыскага ўнівэрсытэту, і з таго часу ён завецца Ягелонскім.На працягу 1409-1411 Ягайла вёў "вялікую вайну" супраць нямецкіх рыцараў, якія захапілі паўночна-ўсходнія землі Польшчы. У час Грунвальдзкай бітвы (22 ліпеня 1410) ён узначальваў усе саюзныя войскі (91 харугва, каля 32 тыс. чалавек). У выніку гэтай бітвы армія крыжакоў была разгромленая і фактычна перастала існаваць, загінула 50 тыс. нямецкіх рыцараў, у т.л. гросмайстар Ульрых фон Юнґінґен. Вынікі перамогі замацаваны Тарунскім мірам 1411 г. Гэта спыніла аґрэсію Тэўтонскага ордэна і абумовіла яго хуткі заняпад як дзяржавы, судзейнічала эканамічнаму разьвіцьцю Польшчы і Беларуска-Літоўскай дзяржавы, якія атрымалі магчымасьць шырэй удзельнічаць у міжнародным гандлі на Балтыцкім моры.На Гарадзельскім сойме 1413 г., які юрыдычна замацоўваў канфэдэрацыю Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства, было вырашана, што Вялікае княства Літоўскае без волі караля і сэнату не абірае сабе князя, у сваю чаргу Польшча бязь ведама Вялікага княства Літоўскага не абірае сабе караля. Адна з грамат гэтай уніі прадугледжвала прыём у польскія гербавыя брацтвы 47 сем’яў фэўдалаў Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Адначасова Ягайла і Вітаўт абяцалі прызначаць на дзяржаўныя пасады пераважна фэўдалаў-католікаў, якія прынялі польскія гербы, і даваць ільготы каталіцкім установам. Але унія гарантавала захаваньне адасобленасьці ўлады вялікага князя. Гэтым пакладзены пачатак палітычнага хаўрусу Польшчы з Беларуска-Літоўскай дзяржавай.Пасьля смерці Вітаўта вялікім князем у Беларуска-Літоўскай дзяржаве стаў брат Ягайлы Свідрыгайла, які быў заступнікам праваслаўнай царквы і распачаў вайну з Польшчай. Супраць яго выступіў падтрыманы палякамі брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч, які абвясьціў сябе вялікім князем, а Свідрыгайлу выгнаў у Малдавію. Ягайла абяцаў, што ня будзе ператвараць праваслаўныя цэрквы ў касьцёлы, дасьць усім свабоду веравызнаньня і пакіне ўсе саслоўі ў іх правах.Ягайла памёр на 86-м годзе жыцьця ў час міжусобіц паміж Сьвідрыгайлам і Жыгімонтам І. Ад першых дзьвюх жонак (Ядзьвігі і Ганны) Ягайла не меў дзяцей, ад жонкі Сафіі Друцкай меў 2 сыноў - Уладзіслава і Казімера. Першы сын у 10-гадовым узросьце быў выбраны каралём Польшчы (пад апекаю маці) пад імем Уладыслава III, у 15-гадовым узросьце стаў каралём і Вугоршчыны, а ў 21 год загінуў у баі супраць туркаў пад Варнай. Другі сын у 1440 г. выбраны вялікім князем Вялікага княства Літоўскага, а у 1444 пад імем Казіміра ІV выбраны каралём Польшчы.48-гадовае караляваньне Ягайлы было пэрыядам значных палітычных, эканамічных і культурных посьпехаў у гісторыі Польшчы і Беларусі. Гісторыкі славяць Ягайлу за шчодрасьць, цьвярозасьць (піў толькі ваду), аднак папракаюць за тое, што занадта прыслухоўваўся да парад вяльможаў і шляхты.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]