Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрология Лекции (ч.1).doc
Скачиваний:
49
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
45.09 Mб
Скачать

5. 9 Гаспадарчае выкарыстанне рэсурснага патэнцыялу і ахова азёр

Азёры Беларусі даўно выкарыстоўваюцца у гаспадарцы. Найбольш старажытнымі і распаўюджанымі відамі карыстання з'яўлялалась выкарыстанне вады у бытавых мэтах і рыбалоўства. У старажытнасці шматлікія азёры уваходзілі ў склад волакаў, якія злучалі розныя азёрна-рачныя сістэмы. У ХУ11 - ХУ111 стагоддзях некаторыя азёры ўваходзілі ў склад водных шляхоў (Агінскі, Бярэзінскі, Себежскі і інш.). У пачатку ХХ стагоддзя шматлікія азёры і азёрна-рачныя сістэмы былі закрануты меліаратыўнымі работамі і у першую чаргу асушальнымі мерапрыемствамі з мэтай паніжэння узроўня вады для асушэння лугоў. У другой палове ХХ стагоддзя частка азёр была зарэгуліравана плацінамі гідраэлектрастанцый. Некаторыя вадаёмы выкарыстоўваюцца у якасці вадаёмаў-ахаладжальнікаў пры буйных ГРЭС (Белае, Лукомльскае). На вадаёмах палесся пабудаваны азёрныя вадасховішчы для рэгулявання ўзроўня вады прылягаючых меліаратыўных аб'ектаў. Практычна ўсе азёры ў рознай ступені выкарыстоўваюцца ў рэкрэацыі.

Гаспадарчае выкарыстанне азёр рэспублікі абмяжоўваецца наступнымі фактарамі: месцазнаходжанне і даступнасць азёр, наяўнасці прыродных рэсурсаў (водныя, біалагічныя, мінеральныя, рэкрэацыйныя), асвоенасць вадазбора (Уласаў,Б.П.,2001). Найбольш асвоенымі з'яўляюцца азёры Палесся і сельска-гаспадарчыя раёны Паазерья: Браслаўскі, Віцебскі, Пастаўскі, Ушачскі, Шумілінскі і іншыя. Меньш выкарыстоўваюцца азёры добра аблесеных і меньш раёнаў.

Сучасны азёрны фонд рэспублікі выкарыстоўваецца: для рыбалоўства і рыбаводства (92 %), у гаспадарча-бытавых (69,2 %) і сельскагаспадарчых (45,4) мэтах, для рэкрэацыі (32 %), меліарарацыі (9 %), для здабычы сапрапеляў (меньш 1 %).

Найбольш эфектыўна выкарыстоўваюцца азёры у рыбнай гаспадарцы (прамысловая і спартыўная лоўля). Буйнейшыя рыбгасы маюць рыбаперапрацоўчыя рыбакамбінаты (Браслаўскі, Нарачанскі і інш.). Гадавы ўлоў па рэспубліцы складае у сярэднім каля 1,5 тыс. тон. Ва ўловах перавагаюць часцікавыя пароды рыбы – лешч, шчупак, акунь, платва. На некаторых азёрах вядзецца здабыча вугра. Спартыўная лоўля рыбы добра налажана ў рэкрэацыйных зонах (Браслаўская, Наоачанская, Ушачская, вакол буйных гарадскіх агламерацый, вакол буйных гарадоў. Для павышэння прадуктыўнасці азёр праводзіцца іх зарыбленне цэннымі пародамі: лешч, судак, сярэбраны карась, шчупак, белы амур, белы і стракаты таўсталобік і інш. Выкарыстанне азёр з мэтай атрымання рыбнай прадукцыі недастатковае і мае значныя перспектывы.

Перспектыўным напрамкам з'яўляецца выкарыстанне азёр у рэкрэацыі. Рэкрэацыйныя рэсурсы азёр уключаюць мікраклімат, азёр, маляўнічыя прыродныя ландшафты вакол іх, мінеральныя воды, радовішчы лекавых гразяў. У перспектыве звыш 30 % рэрэацыйных зон будзе фарміравацца вакол азёр. Якія могуць прыймаць да 1,5 млн чалавек. Вядучыя рэрэацыйныя зоны сфарміравалісь вакол буйных азёр: «Нарач», «Браслаў», «Ушачы», «Азёрная», «Асвея», «Латыгава», «Падсвілле», «Лосвіда».

Адным з перспектыўных накірункаў выкарыстання азёр з'яўляецца здабыча азёрных сапрапеляў (табл. 5.7 ). Як сведчыць табліца здабыча сапрапеляў значна паменшыць здабычу торфу для патрэб сельскай гаспадаркі. Размеркаванне сапрапелевага фонду па тэрыторыі Беларусі прадстаўлена на рысунку 5.10.

Таблица 5.7