- •Гідраграфія беларусі
- •Прадмова Уводзіны.
- •П.С. Лопух
- •2. Водныя рэсурсы Беларусі і спецыфіка іх выкарыстання
- •Размеркаванне водных рэсурсаў некаторых краін
- •Колькасць рэк Беларусі і іх даўжыня
- •Аб’ёмы вады і плошча воднай паверхні вадатокаў і вадаёмаў Беларусі
- •Перыяды аднаўлення вады на Зямлі
- •4. Гідралагічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі
- •4.1 Прынцыпы гідралагічнага раянвання.
- •4.2 Характарыстыка гідралагічных раёнаў
- •Гушчыня рачной сеткі 0,40 км/км2. Рэчышчы устойлівыя, слаба звілістыя. Ухілы малых рэк 0,8 – 1,5 о/оо, сярэдніх — 0,3 – 0,5 о/оо.
- •Азёры і азёрна-рачныя сістэмы
- •5.1 Агульная характарыстыка
- •Колькасць азёр Беларусі і аб’ём воднай масы па градацыям плошчаў
- •Размеркаванне азёр па абласцям Беларусі (б.В. Курзо, с.Ў. Багданоў, 1989)
- •Азёрнасць тэрыторыі Беларусі па розным гіпсаметрычным узроўням б.В. Курзо, с.В. Богданаў, 1989)
- •5.2. Гідаграфічныя і марфалагічныя асаблівасці азёр
- •Тыпізацыя вадазбораў азёр Беларусі па велічыні вадазбораў
- •5.3. Паходжанне і тыпы катлавін
- •5.4 Марфафлагічныя асаблівасці катлавіны
- •5.5. Берагавыя працэсы і марфалогія азёрных катлавін
- •5.6 Марфаметрычныя паказчыкі
- •5.7 Жыўленне і водны баланс азёр
- •5.8. Узроўневы рэжым
- •Тыпізацыя азёр Беларусі па рэжыму узроўняў
- •5. 9 Гаспадарчае выкарыстанне рэсурснага патэнцыялу і ахова азёр
- •Ддынаміка і перспектывы здабычы азёрных спарапеляў з азёр Беларуси (тыс.Тон)
- •6. Каналы
- •6.1. Дняпроўска-Бугскі водны шлях.
- •6.2. Беразінская водная сістэма.
- •6.3. Аўгустоўская водная сістэма.
- •6.4. Вілейска-Мінская водная сістэма.
- •6.5. Сляпянская водная сістэма.
- •6.6. Мікашэвічскі канал.
- •6.7. Дняпроўска-Нёманскі водны шлях (Агінская сістэма)
- •6.9. Меліяратыўныя каналы.
- •7.4 Марфаметрычныя характарыстыкі ракі
- •7. 5 Марфаметрычныя паказчыкі рэчышча
- •7.3. Агульная характарыстыка гідраграфічнай сеткі Беларусі
- •Гідраграфічныя характарыстыкіасноўных рэк Беларусі
- •7.4. Гаспадарчае выкарыстанне рэк Беларусі
- •Дынаміка рыбапрадуктыўнасці некаторых рэк Мінскай вобласці у параўнанні з вадаёмамі (кг/га)
- •8. Вадасховішчы
- •8.1. Агульная характарыстыка.
- •8.2. Размеркаванне вадасховішчаў па басейнам рэк
- •8.3 Праектныя і назіраемыя гідралагічныя характарыстыкі вадасховішчаў
- •8.4. Тыпы вадасховішчаў
- •Табліца 8.1 Тыпізацыя вадасховішчаў сусвету па памерах
- •8.5. Марфаметрычныя і гідрамарфалагічныя асаблівасці вадасховішчаў.
- •8.6. Воднагаспадарчы баланс вадасховішчаў.
- •Тыпы вадасховішчаў Беларусі па рэжыму узроўняў вады
- •8.8. Зарстанне вадасховішчаў
- •9. Сажалкі
- •9.1 Тыпы сажалак і іх размеркаванне па тэрыторыі Беларусі
- •9.4. Гідрахімія
- •9.5. Фільтрацыя вады з сажалак
- •9.6. Асаблівасці зарастання сажалак.
- •9.7. Донныя адклады і заіленне сажалак
- •9.8. Прызначэнне і асаблівасці выкарыстання сажалак
- •10. Кар’ерныя вадаемы
- •10.1. Паходжанне кар’ерных вадаемаў
- •10.2. Рэкультывацыя кар'ераў
- •10.3. Марфалагічныя і марфаметрычныя асаблівасці кар'ерных вадаемаў
- •10.4. Гідралагічныя асаблівасці
- •Водны баланс некаторых кар’ерных вадаёмаў Беларусі, тыс. М3 / год
- •10.5. Гідрахімічны рэжым
- •10.6. Донныя адклады
- •10.7. Зарастанне кар’ерных вадаемаў
- •11. Падземныя воды
- •Табліца 11.1
- •Рэсурсы і запасы падземных вод Беларусі
- •У межах рачных басейнаў (па стану на 01.01.2002 г.)
- •Табліца 11.2
- •Літаратура
- •Гідралогія сушы
- •Гідраграфія беларусі
- •220050, Мінск, праспект Францыска Скарыны, 4
- •220030, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.
- •Пералік пастоў на рэках, каналах, азёрах і вадасховішчах Беларусі (па стану на 01.01.2003)
8.2. Размеркаванне вадасховішчаў па басейнам рэк
Размеркаванне вадасховішчаў па тэрыторыі рэспублікі абумоўлена неабходнасцю у вадзе гаспадаркі і прыроднымі яе асаблівасцямі. Вадасховішчы размешчаны не на буйных рэках, а на прытоках першага — трэцяга парадку. Гэта звязана з меншымі затапленнямі зямель пры іх запаўненні. Асноўны фонд вадасховішчаў знаходзіцца у межах Беларускага Палесся, дзе мала азёр і актыўна праводзілісь меліяратыўныя мерапрыемствы. Для басейна Нёмана характэрны невялікія вадасховішчы (сажалкі). Па шэрагу экалагічных прычын будаўніцтва вадасховішчаў на буйных рэках не вядзецца, аднак праекты існуюць (Мастоўскае на р.Нёёман, Віцебскае на р.Зах. Дзвіна і інш.).
Вадасховішчы басейна Заходняй Дзвіны. Басейн адрозніваецца умераным увільгатненнем і добрай прыроднай зарэгуляванасцю.Зараз у басейне знаходзіцца у эксплуатацыі 17 вадасховішчаў з поўным аб’ёмам пры НПУ 1667 млн.м3, карысным — 265 млн.м3, плошчай 352 км2. З іх на базе азёр пабудавана 11 з поўным аб’ёмам 1658 млн.м3, карысным — 261 млн.м3 і плошчай 348 км2. Будаўніцтва вадасховішчаў на азёрах было вызвана паніжэннем іх узроўня у выніку правядзення меліярацый у 30-е гады. Паніжэнне іх узроўня да 1,5 м агаліла месца нерасту, нагульныя плошчы. Такія вадасховішчы маюць невялікую прызму спрацоўкі (0,3-0,5 м). Вадаёмы такога тыпу адрозніваюцца параўнальна малымі карыснымі аб’ёмамі. На долю азёрных вадасховішчаў у басейне ракі Зах. Дзвіна прыходзіцца 99,6 % агульнага зарэгуляванага сцёку. Вядуцца падрыхтоўчыя работы па будаўніцтву вадасховішчаў Віцебскай і Полацкай ГЭС.
Вадасховішчы басейна Нёмана. Басейн адносіцца да зоны умеранага увільгатнення, а паўднёвыя прытокі (рр. Шчара, Зяльвянка і інш.) адносяцца да Палесся з павышаным увільгатненнем. Тут дзейнічае 21 вадасховішча з поўным аб’ёмам пры НПУ 335,0 млн.м3, карысным — 280,8 млн.м3 і плошчай 117,0 км2. Вадасховішчы адрозніваюцца малымі аб’ёмамі (ад 1 да 5 млн.м3) і плошчай (0,5 – 3,5 км2). Выключэнне складае Вілейскае вадасховішча, якое па марфаметрычным паказчыкам адносіцца да катэгорыі сярэдніх па веічыні (аб’ёмам каля 260 млн.м3 і плошча звыш 75 км2). На р.Нёман у бліжэйшыя гыды будзе пабудавана вадасховішча Гродзенскай ГЭС (рэчышчавага тыпу).
Вадасховішчы басейна рэк Заходняга Буга. У басейне пабудавана усяго 5 вадасховішчаў. чатыры з іх малыя і адно сярэдняее па велічіны. Поўны аб’ём пры НПУ іх складае 35,8, а карысны 23,4 млн.м3 з агульнай плошчай 11,2 км2. Вадасховішчы басейна выкарыстоўваюцца у рыбнай гаспадарцы і арашэння прылягаючых зямель.
Вадасховішчы басейна Дняпра. У басейне Дняпра пабудавана звыш 40 вадасховішчаў з поўным аб’ёмам пры НПУ 386,4 млн.м3, карысным —207,0 млн.м3 і плошчай 126,9 км2. З іх 33 вадаёмы адносіцца да малых, 7 — сярэдніх, і толькі адно, Заслаўскае, самае буйное. Наліўных вадасховішчаў — 8. Большасць вадаёмаў гэтай часткі Беларусі прызначана для рэгулявання вільгаці глебы на меліяратыўных аб’ектах.
Вадасховішчы басейна Прыпяці выконваюць значную ролю у рэгуляванні сцёку на Палессі. У басейны пабудавана у розныя часы 46 вадасховішчаў галоўным чынам наліўнога тыпу. З іх 34 адносіцца да малых і 12 сярэдніх. Поўны іх аб’ём пры НПУ складае 554,5 млн.м3, карысны — 398,0 млн.м3 і агульная плошча 197,6 км2.