Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрология Лекции (ч.1).doc
Скачиваний:
49
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
45.09 Mб
Скачать

6.4. Вілейска-Мінская водная сістэма.

Вілейско-Мінская водная сістема (ВМВС), пабудаваная у 1968-1976 гг., з’яўляецца першым і адзіным пакуль буйным гідратэхнічным комплексам па перакіданіі рачнога сцёку з р. Віліі (басейн балтыйскага мора) у р. Свіслач (басейн Чорнага мора).

У склад ВМВС уваходзіць Вілейскае (галаўное) вадасховішча, канал сістэмы, каналізаваны адрэзак вярхоўя р. Свіслачы і Заслаўскае вадасховішча.

Галоўная мэта пабудовы сістэмы і перакідкі сцёку — гэта вадазабеспячэнне прамысловых прадпрыемств рачной вадой, замест падземнай, якой яны карысталісь да гэтага часу, перавод камунальнай гаспадаркі горада Мінска на вадазабеспячэнне рачной вадой, паляпшэнне санітарнага стану р. Свіслачы у межах горада, а таксама пабудова Сляпянскай і Лошыцкай унутрыгарадскіх водных сістэм рэкрэацыйнага прызначэння.

Рыс. 6.2. Асноўныя варыянты перакідкі сцёку з басейна р Віліі

у р. Свіслач (басейн р. Дняпро)

Перад пабудовай ВМВС разглядалісь яшчэ два праекты забеспячэння вадой горада мінска: Водная сістэма “Беразіна — Гайна” і водная сістэма “Беразіна — Уша — Свіслач” (рыс. 6.2). Аднак. як паказалі разлікі магчымых забораў вады з Бярэзіны, яны маглі прывесці да пагоршэння судаходных умоў ракі вышэй вусця Свіслачы. Вілейскі варыянт быў танней. а Вілейская вада папаўняла водныя рэсурсы Дняпра і павышала эфектыўнасць ГЭС на Дняпры. Да таго ж Вілейская вада была лепшай па якасці, што было вельмі важна пры забяспячэнні горада пітной вадой.

Будаўніцтва працягвалася амаль 8 гадоў. За гэты час было выканана каля 50 млн м3 земляных работ,перенесена і укладзена 12

Рыс. 6.3. Схема Вілейска-Мінскай воднай сістэмы

млн м3, выкарыстана 300 тыс. м3камня і жвіру, 120 тыс. м3 бетона. Адначасова была зроблена рэканструкцыя заслаўскага вадасховішча.

Аб’ём Вілейскага, самага буйнога на Беларусі, вадасховішча склаў каля 260 млн м3, а яго даўжыня амаль 30 км (рыс. 6.3). Даўжыня канала 62 км, шырыня 24 і глубіна 3 м. Вышыня пад’ёму вады праз вадападзел склаў 71 м. Пры спрацоўцы Вілейскага вадасховішча гэты перапад павялічваецца на 6 м. даўжыня канала ад вадападзела да Заслаўскага вадасховішча роўна 12 км (рыс. 6.4).

Гідратэхнічная сістэма аельмі складаная. Пры перасячэнні з рэкамі Іліяй і Канатопкай канал праходзіць у дзюкерах (жалезабетонных галярэях пад рэчышчамі). Пры перасячэнні з р. Удрай і Гуйкай канал заключаны у галярэю у целе вадазліўных плацін. Пяць помпавых станцый, на якіх усталяваны па 4 агрэгаты, агульнай вытворчасцю 22 м3/c.

Рыс. 6.4 Схема падняцця вады з Вілейскага вадасховішча (басейн Балтыйскага мора) праз галоўны вадападзел у Заслаўскае вадасховішча (Чарнаморскі басейн)

Будаўніцтва Вілеска-Мінскай воднай сістэмы дазволіла з дапамогай вадаводаў дазволіла перавесці прадпрыемствы г.Мінска на вілейскую ваду (да 200 м3 у дзень), вырашыць праблему гаспадача-пітнога вадазабеспячэння насельніцтва горада (да 200 м3 у дзень), вырашыць праблему абваднення ракі Свіслач. Расход вады р.Свіслач павінен быць не ніжэй 17 м3/c летам і 12,8 м3/c зімой, што у 10 разоў болей, чым у нармальных прыродных умовах. Аб’ём перакідваемага сцёку да 200 млн м3 у год значна палепшыла санітарны стан ракі Свіслач у межах горада, Заслаўскага вадасховішча, а таксама каскада малых вадасховішчаў у межах горада.

Пазней у 1981 годзе быў пабудаваны другі вадавыпуск з Заслаўскага вадасховішча і канал, даўжынёй каля 4-х кіламетраў. У сярэдняй яго частцы быў пабудаваны 500-мятровы адрэзак горнай рэчкі для слалама з падзеннем каля 5 метраў. Максімальны расход вад канала да 12 м3/c. Вадавыпуск быў пабудаваны для паляпшэння вадаабмена усходняй больш мелкаводная часткі Заслаўскага вадасховішча, які дзейнічае толькі летам.

Пазней на Свіслачы былі створаны невялікія вадасховішчы “Крыніцы” і “Дразды”, на сутыкненні якіх створаны хуткасны водаперапуск с перападам у 2 м.

У перспектыве пры неабходнасці магчыма дадатковая перакідка сцёку вады з басейна заходняй Дзвіны, ці з ракі Бярэзіна і яе прытокаў. Па разпрацаваным праектам плануецца дадатковае зарэгуляванне сцёку р.Віліі за кошт будаўніцтва вадасховішча на р.Дзвіноса з карысным аб’ёмам каля 120 млн м3. У сувязі з гэтым праект Вілейскага вадасховішча дазваляе пдняць яго узровеь пры нармальным падпоры (НПУ) на 0,8 м.

З мэтай павышэння эффектыўнасці эксплуатацыі Вілейска-Мінскай воднай сістэмы у ніжнім б’ефе Вілейскага вадасховішча будуюцца дзьве невялікія гідраэлектрастанцыі агульнай магутнасю каля 2,5 тыс. кВт.