Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрология Лекции (ч.1).doc
Скачиваний:
49
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
45.09 Mб
Скачать

6.9. Меліяратыўныя каналы.

Упершыню асушэнне балот праводзілася на Палессі у 1873 – 1898 гг. спецыяльна створанай Заходняй экспедыцыяй на чале з рускім геадэзістам ураджэнца Беларусі І. І. Жылінскім. У выніку гэтых работ упершыню былі пракапаны сотні вёрст вадаадвадных каналаў.

За гады правядзення меліаратыўных работ на Палессі на усім працягу было каналізавана больш, чым 500 рэк. Рэгуляванне сцёку разам з каналізацыяй асобных участкаў было зроблена больш, чым на 1500 рэках. Пры каналізаванні рэк іх рэчышчы паглыблялісь, праводзілася выпраўленне меандраў (лукавін). Як правіла, пры каналізаванні рэчышчаў ліквідуюцца плесы і перакаты, мяняецца ухіл рэчышча і, адпаведна, павялічваецца хуткасць плыні, рэкі становяцца мелкаводнымі, асабліва у межань, паскараецца сцёк з вадазбораў увогуле. Такія змены у марфалогіі рачного рэчышча прыводзіць до збяднення фауны і флоры, рэкі губляюць сваю маляўнічасць. У сувязі з адмоўнымі вынікамі меліяратыўных работ з канца 70-х гг. ХХ стагоддзя каналізацыя малых рэк Беларусі абмяжоўваецца.

У сувязі з меліярацыяй і рэалізацыяй праектаў па рацыянальнаму выкарыстанню водных і зямельных рэсурсаў толькі на Палессі даўжыня рэчышчавай сеткі павялічылася амаль у 1,7 разы. На долю каналаў і пераутвораных вадатокаў прыходзіцца амаль яе палова. Гушчыня рачной сеткі павялічылася з мінімальнай лічбы для Беларусі (0,33 км/км2 ) да 0,53 км/км2. Агульная даўжыня штучнай гідраграфічнай сеткі Беларускага Палесся склала каля 60 тыс. км. Аб змяненнях у гідраграфіі басейна ракі Нёман сведчаць рысункі 6.5. Колькасныя паказчыкі змен у гідраграфічнай сетцы басейнаў буйных рэк прыведзены у прылажэнні.

Рыс. 6.5. Схема размеркавання галоўных (магістральных)

у басейне каналаў Нёмана

Каналы зяўляюцца галоўнымі элементамі меліярацыйных сістэм. Па назначэнню яны бываюць асушальнымі і абвадняльнымі ці комплексныя асушальна-ўвільгатняльныя. Па спосабу падачы вады яны падзяляюцца на на самацечныя і з механічнай падачай вады, па форме папярочнага сячэння - трапецападобныя, прамавугольныя, парабалічныя, паліганальныя. На Беларусі перавагаюць меліярацыяйныя каналы, якія маюць найчасцей трапецападобную і паліганальную форму.

Хуткасць цячэння у каналах вагаецца ад 0,3 да 1,4 м/с. Пры хуткасці вады 0,3 –0,5 м/с рэчышча канала заглейваецца і зарастае, пры хуткасцях звыш 1,4 м/с дно і схілы размываюцца, асабліва на дробнапясчаных грунтах. Таму у першым выпадку даводзіцца праводзіць ачыстку кнала ад глею і водных раслін, у другі – замацоўваць дно і схілы драўлянымі мацаваннямі і бетоннымі плітамі.

Сярод меліярацыйных каналаў найбольшае значэнне маюць магістральныя каналы, якія прымаюць шматлікія канавы-прытокі розных парадкаў. Яны пракладваюцца па самых нізкіх мясцінах і прымаюць сцёк з меліярацыйных сістэм. Як правіла яны прамалінейныя, шырынёй па дну 0,4 –0,6 м і па паверхні вад да 5 м з паўздоўжным ухілам 0,2о/оо. Іх даўжыня залежыць ад плошчы мелыярацыйных сістэм і можа дасгаць 40-5- км. Найбольш вядомыя з іх: Слаўкавіцка-Ямінскі, Дубайскі, Заазерскі, Асавецкі, Шчэлбінскі і Ненача (даўжынёй 38 – 52 км).

Сярод каналаў часта сустракаюцца водападводзячыя каналы, па якіх падаецца вада для арашальных сістэм, жыўлення рыбаводных сажалак, судаходных каналаў, для цеплавых электрастанцый, пітнога і водагаспадарчага забяспячэння, абвадняльных сістэм і інш. Радзей сустракаюцца агараджальныя, ці так званыя нагорныя каналы, якія прызначаны для аховы меліяраваных зямель ад паступлення лішкаў паверхневых і грунтовых вод. Для хуткага адводу лішкаў вады з меліяраваных зямель ствараюцца водаскідныя каналы, якія дзейнічаюць у высокае разводдзе ці у час паводак. Дно і адхоны такіх каналаў маюць інжынерную ахову ад размыву пры значных хуткасцях.

Пры каналізацыі малых і невялікіх рэчак часта паралельна з асноўным рэчышчам пракладваецца канал для збора вады і разгружае такім чынам асноўнае рэчышча. Праз некалькі кіламетраў вада зтакога канала зноў уліваецца у асноўнае рэчышча. Гэта адзін з тыпаў водаскідных каналаў.

Для таго, каб у малаводныя гады ці ў працяглыя засушлівыя перыяды не дапусціць празмерна нізкага паніжэння узроўняў грунтовых вод на каналах будуюцца шлюзы-рэгулятары для рэгулявання сцёку.

7. Асноўныя элементы і характырыстыка рачной сеткі Беларусі

7.1 Асноўныя элементы рачной сеткі

Атмасферныя ападкі і крыніцы грунтовых вод не адразу утвараюць рэкі. Спачатку вада збіраецца у асобныя струменькі і ручайкі, а апошнія злучаюцца і утвараюць рэчкі і рэкі.

Паверхневыя вадатокі у залежнасці ад іх велічыні і фізіка-геаграфічных умоў іх вадазбораў могуць дзейнічаць пастаянна ці перыядычна. На рысунку 7.1 паказана структура перавагаючых напрамкаў водных плыняў па тэрыторыі Беларусі, якая была пабудавана па матэрыялам эразіённа-марфаметрычных характарыстык рачных басейнаў другога парадку з дапамогай карт маштаба 1:500000.

Рыс. 7.1. Воднаплынявая структура рэльефа тэрыторыі Беларусі (А.І. Паўлоўскі, 1994): 1 – галоўны вадападзел; 2 – мясцовыя (лакальныя) вадападзелы; 3 – рэчышчавая сетка; 4 – асноўныя напрамкі руху вады і цвёрдых рэчываў па паверхні зямлі; 5 – неатэктанічныя падняцці; 6 – неатэктанічныя апусканні.

Сукупнасць рэк і другіх вадатокаў, якія дзейнічаюць часова ці пастаянна, а таксама азёры якой-небудзь тэрыторыі утварае гідраграфічную сетку. Згодна з дзяржаўным стандартам — гідраграфічная сетка — гэта сукупнасць вадатокаў і вадаёмаў у межах дадзенай тэрыторыі. Сюды не уваходзяць шматлікія струменькі вады, якія часова узнікаюць у час таяння снегу, выпадзення атмасферных ападкаў, а таксама часовыя накапленні вады у паніжэннях рэльефа.

Частка гідраграфічнай сеткі, якая утворана сукупнасцю даволі буйных рэк, пераважна пастаянных вадатокаў называецца рачной сеткай дадзенай тэрыторыі.

Рачная сетка — частка рэчышчавай сеткі, якая складаецца з рэчышчаў пастаянных вадатокаў. Рэчышчавая сетка утвараецца сукупнасцю рэчышчаў усіх вадатокаў.

Рачная сетка з’яўляецца не выпадквым спалучэннем шматлікіх шляхоў сцёку паверхневых водаў, а вынікам ці адлюстраваннем складанага фізічнага працэса, які працякае на адпаведным участку паверхні зямлі.

У будове гідраграфічнай сеткі выдзяляюцца асноўныя яе элементы: лагчына, лог, сухадол і рачная даліна (рыс. 7.2).

Лагчына — самая верхняя частка гідраграфічнай сеткі мае неясна ці слаба выражаную упадзіну водна-эразіённага паходжання. Яна мае палогія, часцей задзернаваныя схілы і роўнае, увогнутае дно. Лагчына утвараецца часцей за усё пры плошчы вадазбору да 10-15 га. На яе вадазборы назіраецца пераважна паверхневы змыў.

Лог — наступнае за лагчынай звяно гідраграфічнай сеткі. Ад лагчыны ён адрозніваецца большай глыбінёй урэза, большай вышынёй і круцізной схілаў. Тут, як правіла, назіраецца размыў дна і берагоў. Лагі збіраюць ваду ужо з плошчы ад 10-15 га да 10-15 км2.

Сухадол знаходзіцца перад далінай, адрозніваецца асіметрыяй схілаў, наяўнасцю рэчышча часовага вадатока. Плошча вадазбора у сухадолаў складае каля 10-15 км2.

Даліна найбольш поўна выпрацавана вадой вадатокаў. Яна характэрызуецца значнай працягласцю і плошчай вадазбора і наяўнасцю пастаяннага вадатока.

Водна-эразіённыя працэсы і в асаблівасці лінейна эрозія, з’яўляюцца магутным рэльефаутвараючым фактарам, які значна уплывае на развіццё элементаў рэчышчавай і гідраграфічнай сеткі. Сцёк з паверхні зямлі ажыццяўляецца як у выглядзе пластавых плыняў, так і у выглядзе струменяў іручаёў. Узнікаючыя струмені

Рыс. 7.2. Схема асноўных элементаў гідраграфічнай сеткі 1 – аснаўныя элеіенты гідраграфічнай (рэчышчавай) сеткі; 11 – папярочныя профілі: (1 – паверхневы змыў; 2 – донны размыў; 3 –берагавая абразія; 4 – рэчышчавы працэс)

вады можна падзяліць на тры групы па ступені уздзеяння на паверхню зямлі (ДГІ, 1979), (табл. 7.1). развіццё таго ці другога тыпа ручайковай сеткі вызначае баланс прадуктаў размыву. Узнікаючыя прамоіны, пераходзяць у яры, балкі, у якіх пазней узнікаюць часовыя, а пасля і магчыма пастаянныя вадацёкі. Такім чынам фарміруецца добра выражаныя у рэльефе ярава-балкавыя сістэмы, першыя элементрэчышчавай сеткі.

Вадазборы ярава-балкавай сеткі даволі выразна адлюстроўваюцца у рэльефе. Іх плошча складае у сярэднім ад 2-5 да 7 км2, радзей і болей. Па канфігурацыі у плане (па форме) іх вадазборы можна падзяліць на тры асноўныя тыпы: грушавідныя, трывугольныя, лінейна выцягнутыя з востра- ці прамавугольным замыканнем у вярхоўях (рыс. 7.3). Малюнак вадазбораў цесна звязаны са структурай ярава-балкавых сістэм. Грушавідная форма вадазбора характэрна

Табліца 7,1

Асноўныя характарыстыкі ручайковай сеткі, якая узнікае на схілах узгоркаў (Інструкцыя по определенію..., ДГІ, 1979)

Тып

ручайковай

сеткі

Кароткая характарыстыка

ручайковай сеткі

Даўжыня

ручайкоў, км

Плошча

вадазбора, км2

1

Часовая ручайковая сетка у прывадападзельнай частцы схілаў з адносна роўнай паверхняй і раўнамерным ухілам; месцазнаходжанне струменяў выпадковае і непастаяннае

Менш 0,1

Менш 0,05

2

Часовая ручайковая сетка у ніжняй частцы схілаў з адносна роўнай паверхняй і раўнамерным ухілам, утвараецца пасля зліяння струменяў тыпа 1; месцазнаходжанне залежыць ад формы схіла і другіх выпадковых фактараў

0,1 – 0,3

0,05 – 0,25

3

Часовая ручайковая сетка, добра выражана у рэльефе (прыурочана да лагчын сцёку), утвараецца у выніку зліяння ручайкоў тыпа 2 і упадзення у іх ручайкоў тыпа 1

0,3 – 2,0

0,25 – 2,00

Рыс. 7.3. Характэрныя канфігурацыі вадазборных басейнаў ярава-балкавых сістэм (па А.І. Паўлоўскаму, 1994): 1 – грушападобная, 2 – трывугольная, 3 – лінейная з востравугольным замыканнем вярхоўя

ярава-балкавым комплексам з сіметрычна зыходзячыміся бакавымі балкамі (прытокамі), якія у сваю чаргу прыймаюць яры другога парадку з рознай ступенню актыўнасці. Структура вадазбораў трывугольнай формы больш простая і складаецца з асноўнай балкі ці яра, якая прыймае прытокі у ніжняй частцы сістэмы. Лінейна выцягнутыя вадазборы па велічыні займаюць прамежкавае палажэнне. Структура эразіённай сеткі прадстаўлена асноўнай балкай часта са слаба актыўным донным яром, які раўнамерна прыймае яры у асноўным першага парадку.

Плошчы ярава-балкавых сістэм павялічаюцца па меры ускладнення эразіённай сеткі. З ростам плошчы павялічваецца даўжыня часовых вадацёкаў і памяншаюцца ухілы тальвегаў.

Для большасці форм лінейнай эрозіі характэрна асіметрыя. Галоўнай прычынай асіметрым з’яўляюцца кліматычны і гідралагічны фактары.

Утварэнне характэрных форм лінейнай эрозіі – првых элементаў рэчышчавай сеткі (прамоін, яроў, балак і інш.) цесна звязана з прыроднымі і антрапагеннымі фактарамі. Водныя струмені выконваюць першую эразіённую работу, размываюць верхнія гарызонты глебы, горных парод, утвараюць паглыбленні і пашырэнні дна, садзейнічаюць абвальна-асыпным працэсам і вынасу прадуктаў размыву. Далейшае павялічэнне актыўнасці водных струменяў, канцэнтрацыя паверхневага сцёку прыводзіць да утварэння прамоін і яроў. Развіццё ярава-балкавых сістэм, іх стадыі разглядаюцца падрабязна у адпаведных раздзелах геамарфалогіі. Мы разглдаем вынікі даследаванняў развіцця форм лінейнай эрозіі, якія удзельнічаюць у трансфармацыі першых звенняў рэчышчавай сеткі – лагчын, яроў і балак (А.І. Паўлоўскі, 1984). Ім было ўстаноўлена тры рады эвалюцыйнага развіцця форм лінейнай эрозіі: яр – балка – яр; даліна – балка – яр; лагчына – балка – яр – цілагчына – яр – балка.

Першы тып эвалюцыі лінейнай эрозіі шырока распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі развіцця ярава-балкавага рэлефу. Тыпічнымі раёнамі з’яўляюцца Мінскае, Навагрудакскае і Мозырскае узвышшы.Для такіх сістэм характэрна наяўнасць да трох тэрасападобных пляцовак. Такія формы звычайна развіваюцца у марэнных супесках, суглінках, часта перакрытых магутным (да 10 м) лёсападобным покрывам, ці пясчана-гравійна-галечнікавым матэрыялам. Такая сістэма развіваецца у тры этапы: 1 – утварэнне яра; 2 – фарміраванне балкі; 3 – другасны размыў і, як вынік, утварэнне фрагментаў тэрас і далін яра (рыс. 7.4 ).

Рыс. 7. 4. Стадыі фарміравання лінейных форм эрозіі па схеме яр – балка – яр: 1 – лёсападобныя супесі, суглінкі; 2 – марэнныя супесі, суглінкі; 3 – яравы алювій (пяскі рознай велічіні, пясчана-жвіравы матэрыял); 4 – балкавы алювій (пяскі рознай дробнасті, супясі, часта гумусаваныя)

Другі варыянт эвалюцыйнага развіцця эразіённых форм адбываецца па схеме даліна – балка – яр добра вывучаны на прыкладзе басейна р.Пціч, дзе добра можна прасачыць адміранне верхніх звенняў рэчышчавай сеткі і фарміраванне на іх месцы яроў і балак. Тут эразіённыя формы маюць больш буйныя памеры (да 5 км), а наіх дне і схілах можна заўважыць астаткавыя формы рачных далін. У нізоўях такіх сістэм ужо дзейнічаюць пасітаянныя вадацекі. Такі тып развіцця элементаў рэчышчавай сеткі сустракаецца на Мінскім узвышшы, Аршана-Магілёўскай і Горацкай раўнінах (басейны р.р. Бася і Проня), і інш. (рыс. 7.5).

Трэці тып развіцця элементаў рэчышчавай сеткі (лагчына – балка – яр, ці лагчына – яр – балка) характэрны для паўночнай часткі тэрыторыі Беларусі, дзе яры і балкі часта наследуюць старажытныя лагчыны сцёку талых ледавіковых вод (напрыклад балка каля г.п.

Рыс. 7.5. Развіццё форм лінейнай эрозіі па схеме даліна – балка – яр: 1 – пясчана-гравеліста-галечнікавыя адклады; 2 – марэнныя супесі і суглінкі; 3 – алювіальныя адклады; 4 – флювіагляцыяльныя адклады (пяскі, пясчана-гравеліста-галечнікавы матэрыял); 5 - рэчышча; 6 – балкавы алювій ( пяскі рознай велічіні, супесі, часта гумусіраваныя); 7 – яравы алювій (пяскі, псчана-гравелісты матэрыял)

Рыс. 7.6. Развіццё форм лінейнай эрозіі па схеме лагчына – балка – яр: 1 – пясчана-гравеліста-галечнікавыя адклады; 2 – марэнныя суглінкі, супесі; 3 – зандравыя адклады (гравійна-галечнікавы матэрыял); 4 – плыні талых ледавіковых вод; 5 – яравы алювій (розназярністыя пяскі, пясчана-гравійны матэрыял); 6 – балкавы алювій (пяскі рознай велічіні, супесі)

Друя, левы бераг р.Заходняя Дзвіна). Эвалюцыйны рад развіцця адбываецца таксама у тры этапы: 1 – утварэнне лагчыны сцёку талых ледавіковых вод у даліну р.Заходняя Дзвіна, якая упіраецца на надпойменную тэрасу; 2 - фарміраванне балкі (затуханне рэчышчавых працэсаў і накапленне на схілах і дну дэлювіальных адкладаў); 3 – утварэнне яроў з ускрыццём ваданосных гарызонтаў, у выніку чаго ў нізоўях балкі ўтвараецца вадасцёк (рыс. 7.6).

Рыс. 7.7. Водна-эрозіённае раянаваніе тэрыторыі Беларусі (па Мацвеяву, Паўлоўскаму і Сачку, 1988): 1 – Нарачана-Заходне-Дзвінская вобласць (1 – Асвейска-Дрыскі, 2 - Браслаўскі, 3 - Дзісненскі, 4 – Нарачанскі, 5 – Палота-Ушацкі, 6 – Лучоса-Обальскі раёны); 11 – Вілейска-Нёманская вобласць (8 - Верхневілейскі, 9 - Ашмяна-Мінскі, 10 – Гродзенскі, 11 – Котра-Дзітвінскі, 12 – Заходнеберазінскі, 13 – Шчара-Зельвянскі, 14 – Навагрудска-Копыльскі, 15 - Верхненёманскі раёны; 111 – Беразінская вобласць (16 - Верхнебярэзінскі, 17 – Арэса-Пцічскі, 18 – Ольса-Бярэзінскі); – Дняпроўска-Сожская вобласць (19 – Аршанскі, 20 – Горацка-Дубровенскі, 21 – Проня-Сожскі, 22 – Друць-Дняпроўскі, 23 – Бяседзькі, 24 – Іпуць-Сожскі раён); У – Бугска-Прыпяцьская вобласць (25 – Прыбугскі, 26 – Маларыцкі, 27 – Пінскі, 28 – Гарынь-Бобрыкаўскі, 29 – Убараць-Ланьскі, 30 – Морач-Прыпяцкі, 31 – Мазырскі, 32 – Ведрыч-Брагінскі раёны)

Згодна з даследаваннямі водна-эразіённых працэсаў, іх якасных і колькасных паказчыкаў, умоў іх праяўлення была прапанавана схема водна-эразіённага раянавання тэрыторыі Беларусі і таканамічныя адзінкі: вобласць (5 адзінак) – раён (32 адзінкі) (рыс. 7.7).

Нарачана-Заходне-Дзвінская(1) вобласць аб’ядноўвае 7 раёнаў і займае амаль усю паўночную частку Беларусі (басейн р. Заходняя Дзвіна і р.Віліі). Залажэнне першых элементаў рэчышчавай сеткі адбываецца на ледавіковых узвышшах (Віцебская, Браслаўская, Гарадокская, Асвейская і інш.), дзе бяруць пачатак рэкі другога і трэцяга парадку, а таксама на крутых схілах рачных далін (Заходняя Дзвіна, ніжняе цячэнне рр. Дрыса, Свольна, Лучоса і інш.). Некаторыя характарыстыкі вабласцей прыведзены у табліцы 7.2.

Табліца 7.2

Сярэднія значэнні характарыстык асноўных фактараў развіцця і інтенсіўнасці водна-эразіённых працэсаў па абласцям

Характарыстыка

Вобласці

1

2

3

4

5

Даўжыня вадасцёкаў, км

39,8

54,1

74,8

50,3

125,6

ДПХ адкладаў, м/с

0,6

0,7

0,5

0,6

0,5

Вертыкальнае

Рсчляненне м/км2

10,0

14,4

6,9

9,1

4,5

Гарызантальнае расчляненне, км/км2

0,8

0,6

0,5

0,6

0,5

Ухілы, градусы

3,5

3,2

1,4

2,2

0,9

Шчыльнасць форм лінейнай эрозіі ад/10км2

4,8

10,0

3,3

18,0

4,2

Плошча, занятая ярамі, %

4,6

15,1

2,2

11,7

3,2

Вілейска-Нёманская(2) вобласць ахоплівае 8 раёнаў у басенах рэк Нёмана і Віліі. Вобласць адрозніваецца найбольш узвышанымі Мінскай, Ашмянскай, Гродзенскай, Навагрудскай, Ваўкавыскай і інш. Узвышшамі, слаба хвалістымі марэннымі і водна-ледавіковымі раўнінамі.

Берэзінская вобласць (3) уключае толькі тры раёны, размешчаных у межах басенй р.Бярэзіна (Дняпро). Для яе характэрна распаўсюджанне слабахвалістых водна-ледавіковых раўнін, дзе водна-эразіённыяпрацэсы развіваюцца слаба і прыурочаны у асноўным да схілаў рачных далін і дэнудіраваных узгоркаў.

Дняпроўска-Сожская(4) вобласць аб’ядноўвае 6 раёнаў, якія знаходзяцца у асноўным у басейнах Дняпра і Сажа. Характэрнай асаблівасцю вобласці з’яўляецца наяўнасць лёсападобнай пакрышкі. Варміраванне элементаў рэчышчавай сеткі звязана з краявымі ледавіковымі комплексамі і схіламі рачных далін.

Бугска-Прыпяцкая вобласць (5) уключае 8 раёнаў і займае паўднёва-заходнюю і паўднёвую часткі тэрыторыі Беларусі. Вобласць уключае у асноўным басейны рэк Прыпяці і Буга. Характэрнай асаблівасцю вобласці з’яўляецца наяўнасць вельмі забалочаных алювіальных, азёрных і азёрна-алювіальных раўнін і нізін. Эразіённыя працэсы развіваюцца слаба (Мазырская града, Загараддзе, Высакоўская раўніна). Буйныя эразіённыя формы сустракаюцца толькі на Мазырскай градзе.

7.2. Гідраграфічныя характарыстыкі рачнога басейна

Кожны рачны басейн адрозніваецца сваімі асаблівасцямі, якія адрозніваюць яго ад другіх, — формай, памерамі, наяўнасцю азёр, балот, лясоў, грунтоў, якія складаюць яго паверхню. Гідраграфічныя характарысті маюць вялікае значэнне пры вывучэнні рэк, іх гідралагічнага рэжыма, пры гідралагічных разліках. Гідраграфічныя характарыстыкі звычайна дзеляцца на марфаметрычныя паказчыкі (колькасныя паказчыкі памераў басейна), фізіка-геаграфічныя паказчыкі (прыродныя умовы басейна), паказчыкі, якія характарызуюць канфігурацыю і форму басейна, зарэгуляванасць сцёку і ступень асвоенасці басейна ракі, паказчыкі рачной сеткі. Усе яны адлюстроўваюць умовы фарміравання паверхневага (рачного) сцёку на канкрэтным рачным вадазбору.

Звычайна у гідралогіі карыстаюцца тэрмінамі вадазбор і басейн ракі, якія адрозніваюцца паміж сабой па сэнсу. Пад басейнам разумеюць тэрыторыю, на якой знаходзіцца дадзеная рачная сетка, пад вадзборам — тэрыторыю, з якой вада збірае паверхневыя воды, ці дрэніруе яе. Ва умовах Беларусі гэтыя два паняцці практычна маюць аднолькавую плошчу і абмяжоўваюцца вадападзельнай лініяй, якая праводзіцца па найбольш высокім адзнакам паверхні зямлі (па вадападзелу) і раздзяляе два сусуднія вадазборы (басейны). Вадападзельная лінія праводзіцца па карце згодна з гарызанталямі і бергштыхамі пункцірнай лініяй, вызначаецца яе даўжыня (S, км).

Асаблівае масца сярод гідраграфічных характарыстык басейна маюць марфаметрычныя характарыстыкі. Ніжэй прыводзяцца найбольш важныя з іх.

Плошча басейна (F, км2), вызначаецца шляхам планіметрыравання асобна правабяржнай (Fп) і левабярэжнай (Fл) частак па тапаграфічнай карце буйнога масштаба. Плошча басейна з’яўляецца адной з галоўных паказчыкаў, так як ад яе велічіні залежыць працэс сцёку.

Даўжыня басейна (Lб., км) пры правільнай ягонай форме вызначаецца па прамой лініі ад вусця ці замыкаючага (разліковага) створа да найбольш аддаленай кропкі на вадападзельнай лініі. Пры складанай форме басейна яго даўжыня вызначаецца па медыяне.

Шырыня басейна (В, км) вызначаецца як даўжыня перпендыкуляра да даўжыні басейна. На практыцы карыстаюцца сярэдняй (Вср., км) і найбольшай (Внайб., км) шырынёй. Сярэдняя шырыня вызначаецца па формуле: Вср. = F/Lб. . Максімальная — па велічыні найбольшага перпендыкуляра да даўжыні басейна.

Ступень развіцця гідраграфічнай сеткі характэрызуецца агульнай яе даўжынёй (D)і гушчынёй (Σl). Гушчыня рачной сеткі вызначаецца суадносінамі паміж яе агульнай дащжынёй и плошчай вадазбора па формуле D = Σl/F.

Канфігурацыю басейнаў рэк адлюстроўваюць паказчыкі асиметрыі (а) и развіцця вадападзельнай линіі (m) іх вадазбораў. Каэфіцыент развіцця вадападзельнай лініі басейна уяўляе сабой адносіны даўжыні вадападзельнай лініі (S, км) да даўжын акружнасці круга (S`. км), плошча якога раўняецца плошчы басейна F, гэта значыць

m = S/S` = S/2√πF = 0,282 S/√F.

Найменьшае магчымае значэнне каэфіціента m можа раўняцца адзінцы, калі форма басейна набліжаецца да круга ці авальнай формы. З павялічэннем каэфіціента форма рачнога басейна выцягваецца і усё больш адрозніваецца ад авальнай формы.

Каэфіціент асіметрыі басейна (а) характэрызуе нераўнамернасць размеркавання плошчаў правабярэжнай і левабярэжнай частак вадазбора адносна галоўнай ракі і вылічваецца па формуле

а = (Fл - Fп) / (Fл/2+ Fп/2) = 2(Fл - Fп) / (Fл+ Fп).

Рыс. 7.8 Асноўныя марфаметрычныя асаблівасці вадазбораў рэк Беларусі

Сярэдняя вышыня басейна над узроўнем мора (Н, м) і сярэдні нахіл басейна (Iбас.) залежаць ад вышыні рэльефа вадазбора і характэрызуюць хуткасць сцякання вады з іх паверхні.

Сярэдняя вышыня вадазбору можа быць вызначана па формуле пры наяўнасці карты з гарызанталямі:

Нср.= (h1 f1 + h2 f2+ … + hn fn) / F,

дзе h1, h2, hn - сярэднія вышыні плошчаў, якія заключаны паміж гарызанталямі; f1, f2, fn - плошчы вадазбораў, якія заключаны паміж гарызанталямі; F - агульная плошча вадазбора.

Сярэдні ухіл вадазбору уплывае на хуткасць сцёку дажджавых і талых вод па схілах вадазбору. Пагэтаму гэты паказчык уплывае на найбольшыя (максімальныя) расходы вады, працяг паводак, эрозію схілаў, сцёк наносаў (рыс. 7.8). Сярэдні ухіл (Ів) вызначаецца па формуле

Ів = [0,5 (l0 +ln ) + l1 + l2 +… + ln-1 ] ∆Н / F,

дзе, l0, l1, l2, … ln – даўжыня гарызанталяў у межах вадазбора, км; ∆Н – сячэнне гарызанталяў, м; F – агульная плошча вадазбору, км2.

Фізіка-геаграфічныя умовы фарміравання сцёку на вадазборы адлюстроўваюці паказчыкі лясістасці (Кл.), балоцістасці (Кб.) і узараннасці (Кв), якія вызначаюцца у % адносна усёй плошчы вадазбора. Аб ступені асвоенасці вадазбора і аб парушэнні ці трансфармацыі яго прыродных умоў сведчыць плошча (%) узараных зямель (Кв.).

Аб прыроднай і штучнай зарэгуляванасці сцёку сведчаць паказчыкі азёрнасці (Каз.), якія вызначаюцца таксама у % ад агульнай плошчы басейна.

Да гідраграфічных характарыстык адносяцца паказчыкі звілістасці рэк і іх ухіл. Паказчык звілістасці (Кзв.) ракі вызначаецца адносінамі даўжыні ракі, ці яго адрэзка да даўжыні прамой, якая злучае раку ці дадзены адрэзак і вызначаецца па формуле Кзв. = L/l , L і l, адпаведна, даўжыня галоўнай ракі і адрэзка прамой. Для вызначэння сапраўднай даўжыні ракі неабходна увесці паправачны каэфіціент, які вызначаецца па метаду Шакальскага па спецыяльным узорам згодна са звілістасцю ракі на тапаграфічнай (геаграфічнай) карце.

На практыцы вялікае значэнне мае падзел рэк на вялікія, малыя і сярэднія. Навукоўцамі у розныя часы былі прапанаваны самыя розныя градацыі плошчы вадазбораў для гэтых груп. У раздзеле 2 разглядаліся рэкі па іх даўжыні. Аднак ацэнка структуры рачной сеткі па асобным раёнам рэспублікіпаказвае даволі здавальняючую сувязь паміж плошчай вадазбора і агульнай даўжынёй рачной сеткі. Гэтая залежнасць даволі блізкая да прама прапарцыянальнай. Яна таксама сведчыць аб вялікай ролі малых рэк у фарміраванні тэрыторыі.

У гэтым плане найбольшае значэннае мае абгрунтаванасць рэк катэгорыі “малая рака”. Так як на Беларусі боль паловы агульнай даўжыні рачной сеткі прыходзіцца на ручаі даўжынёй меньш 10 км. Таму для катэгорыі малых рэк трэба адзначыць верхнюю мяжу плошчы іх вадазбораў. У басейне Нёмана, Заходняй Дзвіны, Верхняга Дняпра да малых рэк можна аднесці вадатокі з плошчай да 200-250 км2. Напрыклад, для рэк Верхняй Волгі, як паказала практыка, за такую мяжу можна узяць плошчу вадатокаў да 300 км2, а для аблесеных раёнаў да 200 км2. Але такія лічбы не маюць сэнсу пераносіць на нашу тэрыторыю, так як малыя вадатокі дрэніруюць не увесь ваданосны комплекс. Для поўдня лясной зоны да малых рэк аднесены рэкі з плошчай вадазбора меньш 100-200 км2. У дзяржавах Заходняй Еўропы малымі рэкмі лічаць вадатокі з плошчай вадазбора да 200 км2.

Зыходзячы з гэтага і ацэнкі плошчы вадазбораў малых рэк за верхнюю мяжу прынята для Беларусі 200 км2.

У гідралагічным слоўніку А.І. Чабатарова прыведзена класіфікацыя К.П. Васкрэсенскага (1956), згодна з якой выдзяляюцца вялікія, сярэднія і малыя рэкі.

Вялікая ракапрацякае у межах некалькіх геаграфічных зон. Рэкі адносяцца да змешанага жыўлення і залежыць у большай ступені ад кліматычных умоў іх вадазбораў, якія у сваю чаргу змяняюцца не толькі па часу, але і па тэрыторыі. Для некаторых рэк сцёк з’яўляецца транзітным і не характэрны для дадзенай тэрыторыі.

Сярэдняя рака— рака, якая працякае у межах адной прыроднай зоны. Яе сцёк фарміруецца у межах адной зоны і пры больш меньш аднолькавых фізіка-геаграфічных умовах. Яна атрымлівае усе тыпы жыўлення, якія характэрны для адпаведнага фізіка-геаграфічнага раёна. Пры уразанні рэчышча у тоўшчу парод рака поўнасцю дрэніруе падземныя воды у межах свайго басейна.

Малая рака мае сцёк на працягу усяго года, ці кароткачасова перасыхае, ці перамярзае і часткова дрэніруе падземныя воды. Яе сцёк адрозніваецца ад занальных характэрыстык дадзенага раёна і можа значна вагацца у сувязі з мясцовымі фактарамі.

Такое дзяленне улічвае агульныя заканамернасці, але мае і свае недахопы. Так, напрыклад, рака Прыпяць знаходзіцца у межах адной прыроднай зоны, аднак яе гідралагічны рэжым мае свае асаблівасці, адрозніваецца ад рэк дадзенай прыроднай зоны і іншыя .

У сувязі з гэтым для характэрыстыкі рэк вялікае значэнне мае гідралагічны рэжым. Часта выдзяляюць рэкі з занальным рэжымам, азанальным і полізанальным.

Больш дакладна можна падзяліць рэкі па адпаведным тыпам з улікам характару, тыпа жыўлення і з улікам фаз воднага рэжыму.