Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрология Лекции (ч.1).doc
Скачиваний:
49
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
45.09 Mб
Скачать

5.2. Гідаграфічныя і марфалагічныя асаблівасці азёр

Вадазбры азёр. Па велічыні вадазбораў, гідраграфічным асаблівасцям і канфігурацыі вадазборы азёр падзяляюцца на простыя і складаныя. Складаныя вадазборы, як правіла, са значнай плошчай маюць аб’ядноўваюць сістэмы (прыродныя каскады) азёр. Невялікія асобныя азёры маюць невялікую плошчу і простую форму (табл. 5.4).

Невялікія азёры меюць і невялікі вадазбор і у большасці выпадкаў знаходзяцца у яго цэнтры ці слаба здвінуты адносна прадольнай ці папярочнай васі. Сіметрычнасць вадазбора, як і месцазнаходжанне вадаёмаў на вадазборы вызначае паверхневы прыток з той ці другой часткі вадазбора. Гэта павінна асабліва улічвацца у выпадку наяўнасці крыніц забруджвання.

Табліца 5.4

Тыпізацыя вадазбораў азёр Беларусі па велічыні вадазбораў

Тып вадазбора

Плошча, км2

Колькасць азёр, 5

Вельмі малы

Меньш 5

32,8

Малы

5,01 – 10,00

13,9

Невялікі

10,01 – 20,00

12,9

Сярэдні

20,01 – 40,00

8,7

Вялікі

40,01 - 80,00

7,9

Вельмі вялікі

Больш 80,01

23,8

У раўнінных умовах пры дастатковым увільгатненнем тэрыторыі вялікае значэнне мае і форма вадазбора.Роляформывадазбора ў фарміраванніпрытока в вадаём значна адрозніваеццадляасобных азёр, асабліва з об’ёмам до 10 млн м3, плошчайакваторыі да5 км2івадазбора да50 км2 , а таксама пры наяўнасці на вадазборы азёрных сістэм (рыс.5.3)з плошчай больш50 км2.Як можна убачыць з

Рыс. 5. 3.Тыпы вадазбораў азёр і азёрна-рачных сістэм.

рысунка, невялікія адзіночныя азёры маюць вадазбор авальнай формы ), прамавугольнай ), трывугольнай, з пашырэннем ў сярэдняй частцы (в), трывугольнай з пашырэннем ў верхняй частцы (г). Большасцьазёрна-рачных сістем БелорускагаПааер’ямаезначнуюплошчувадазбора(до 2000 км2) ачасам і болей. Найбольшраспаўсюджаныяформы вадазбораўазёрна-рачных сістэм:авальныя); прамавугольныя(е); трывугольныя,з пашырэннемўнижняй (ж)ціверхняй (з) частках, асіметрычныя(и).

5.3. Паходжанне і тыпы катлавін

Генетічныя тыпізацыі катлавін азёр разглядаліся М.А. Пярвухіным (1937), Хатчінсанам (1957). Яшчэ раней перашае дзяленне азёр па форме катлавін зрабіў В.Пенк (1894). Але яно не адлюстроўвала генезіс азёр. Найбольш шырокім прызнаннем карысталася тыпізацыя нямецкага вучонага П.Вальдштедта (1955), якая была распрацавана для раёнаў ледавіковага паходжання. У 1975 годзе А.Гарункштісам канчаткова была сфармулявана класіфікацыя азёр Літвы, згодна з якой акрамя катлавін ледавіковага паходжання у асобую групу былі выдзелены рачныя і карставыя катлавіны.

Па даследаванням В.П. Якушка (1971) кожны тып катлавін ледавіковага паходжання цесна звязаны з ледавіковым геамарфалагічным комплексам і ўзнік пры садзейнічанні як самога ледавіка, так і яго талых водаў, тэрмакарставых працэсаў. У сувязі з гэтым ёю былі выдзелены наступныя ледавіковыя вання або чашы: падпружаныя, лагчынападобныя, складаныя, астаткавыя, эварзіённыя і тэрмакарставыя.

Падпрудныяазёрныя катлавіны асіметрычныя з тэрасіраванымі схіламі, узніклі на ускраіні ледавіковага комплексу шляхам падпруджвання марэнай талых ледавіковых вод. Не гледзячы на складаны рэльеф іх дна ў найбольш шырокай частцы вызначаецца лагчына сцёку. Гэта катлавіны такіх вядомых на Беларусі азёр, як Нарач, Дрывяты, мястра, Мдзел, Асвейскае, Лукомльскае і інш.

Лагчынападобныя гляцыгенныя (ледавіковай экзарацыі), ўзніклі у зоне ледавіковых языкоў на мяжы з дыстальным схілам краявых адкладаў ледавіка. У іх ўзнікненні прыймалі удзел водна-эразіённыя працэсы і ледавіковая экзарацыя. Прадольны профіль катлавін нагадвае трогападобную рачную даліну. Акрамя гэтага, на цэнтральную частку лагчын прыходзіцца найбольшая глыбіня (“тальвег”) возера (Доўгае, Свір, Саро, Гінькава і інш.).

Эварзіённыякатлавіны маюць значную глыбіню (20-30 м) і катлападобную форму пры адносна м алой плошчы. Іх паходжанне звязана з падзеннем вады з паверхні ледавіка са значнай вышыні па расшчэлінам ці з края ледавіка, быццам бы вадапад на сучаснай рацэ. Катлавіны гэтага тыпу часцей за ўсё раскіданы сярод марэннага рэльефа (Варанец, Вяркуды, Женно, Кмайскае і інш.).

Тэрмакарставыякатлавіны ўзніклі пры прасадцы рыхлых грунтоў і пратайванні пахаванага пад імі астаткавага лёду. Нераўнамернае адтайванне лёду і паступовае асяданне грунтоў адлюстравана ў палогім рэльефе дна. Выпадковае захаванне лёду падкрэслівае адсутнасць другіх заканамернасцей размеркавання тэрмакарставых катлавін.

Складаныякатлавіны сфарміраваліся ў выніку праяўлення эворзіі, тэрмакарсту, эрозіі і іншых працэсаў у абставінах нерухомага ледавіка Атолава, Крывое, Недрава і інш.).

Карставыякатлавіны ўзніклі ў раёнах Палесся з блізкім ад паверхні Зямлі заляганнем карстуючыхся парод. Яны адрозніваюцца значнымі глыбінямі, лейкападобнай формай і павышанай мінералізацыяй вады (Вулька, Соміна і інш.). Іх узнікненню садзейнічалі эпейрагенічныя рухі і тэктанічныя разломы ў даантрапагенавых пародах.

Суфазіённыя катлавіны адрозніваюцца мелкаводнасцю і невялікімі памерамі. Яны ўзніклі на месцы прасадак рыхлых грунтоў, багатых карбанатамі (лёсы, лёсападобныя суглінкі) пры звыш дастатковым увільгатненіі, накапленні вады на паверхні зямлі.

Катлавіны гідрагеннага паходжання ўзніклі ў выніку рэчышчавых працэсаў. Катлавіны з невялікай глыбінёй, авальнай ці серпавіднай формы, як вынік завершанага ці незавершанага меандравання характэрны для Палесся (Прыпяць, Нёман, Сож і інш.).

Асобнае месца сярод прыродных вадаёмаў займаюць вярцебы, невялічкія азёрападобныя катлавінкі, якія ўзнікаюць вясной ў паўнаводдзе мнагаводнага года у выніку раптоўнага выхаду рачной плыні на пойму і яе размыву у месцах завіхрэнняў.